Шрифт:
Джон О'Хара
Элi
Пераклад: Уладзiмiр Шчасны
Я i сястра нарадзiлiся ў Тэхасе, але болей жылi на поўначы краiны з таго часу, як нашы бацькi загiнулi ў чыгуначнай катастрофе каля дваццацi пяцi гадоў назад. Выхавалi нас цётка з дзядзькам, якiя жылi ў Вестчэстэры. Мне было адзiнаццаць, а сястры сем, калi не стала бацькоў, i я больш не вяртаўся ў Тэхас, калi не лiчыць кароткачасовых паездак па справах. Цётка i дзядзька пасылалi мяне на лета ў лагер у Нью-Гэмпшыр, а калi мне споўнiлася чатырнаццаць, я паехаў у школу-iнтэрнат. Каралiна ж ездзiла ў Тэхас некалькi разоў i падтрымлiвала там знаёмствы. Яе заўсёды там прымалi з шыкам, i, натуральна, калi яе сябры з Тэхаса прыязджалi ў Нью-Ёрк, яна старалася як мага лепш
Калi яна патэлефанавала, каб паведамiць, што Хэм i Элi Глендан у горадзе, я спытаў, хто яны такiя.
– Ён - юрыст у Даласе, i яны нiколi не былi ў Нью-Ёрку, - сказала Каралiна.
– Прыкладна маiх гадоў, можа, на год цi два маладзейшыя, але яны былi надзвычайна ласкавыя са мной, калi я там была апошнiя два-тры разы.
– Угу, - сказаў я, чакаючы, што яна яшчэ скажа.
– Яна вельмi прыгожая i цiхая. Ён - ну як табе сказаць - больш тэхасец. Ахвотнiк выпiць, i я падумала - ну, што ты лепш ведаеш такiя месцы, чым я. Яны, пэўна, захочуць пайсцi ў "21", але на гэтым не скончыцца. Я маю на ўвазе, што ён... Ад цябе тут мала карысцi.
Я засмяяўся.
– Ясна. Палкоўнiку Глендану захочацца вэрхалу. О'кэй. Ён носiць з сабой пiсталет?
– Напэўна, - сказала Каралiна.
– Яны там усе носяць.
– Ну, скажы яму, каб праверыў свой пiсталет, i я вам пакажу тое-сёе. А ў цябе якiя былi планы?
– Нiчога канкрэтнага, я ж ведаю, ён захоча пайсцi туды, дзе я не ведаю гаспадара. Нешта накшталт начнога клуба. Я частую. Табе не трэба будзе трацiць грошай. Я проста хачу, каб ты як бы выканаў ролю праваднiка. Форма адзення парадная. Сустрэнемся ў мяне а сёмай гадзiне.
Хэм Глендан аказаўся даволi мажным мужчынам, з рудымi валасамi i тварам, якi не паддаецца загару. У калiдоры Каралiнiнай кватэры я ўбачыў крэмавы капялюш з паўдзюймовай стужкай i пачуў яго голас, мяккi, якi ў першы момант здаваўся даволi прыемным, але хутка мог надакучыць. На iм быў двухбортны пiнжак, новыя лакiраваныя чаравiкi i брыльянтавыя запiнкi ў аправе з онiксу. Ён адразу ж пачаў называць мяне Джым, ужо калi знаёмiў з жонкаю. Яна была нiшто сабе.
Яна стаяла, калi я ўвайшоў. Каралiна перад гэтым пайшла на кухню. Калi я вiтаўся з ёй за руку, то здзiвiўся, што так хутка прыйшлося змянiць першае ўяўленне пра яго рост. Галава яе была адкiнута, але не даставала да майго падбародка.
– Вельмi рада пазнаёмiцца з вамi, - сказала яна, павярнулася i села. Яе постаць была прыгожая, i фiрма "Найман-Маркус" добра папрацавала, каб яе аздобiць i, пэўна, з задавальненнем дэманстравала на ёй свае тавары. Калi яна паварочвалася, каб сесцi, я заўважыў, што яна кiнула кароткi позiрк у мой бок; яна старалася ўбачыць, якое ўражанне зрабiла на мяне, а калi ўбачыла, апусцiла вочы i ўзяла цыгарэту.
Мы паехалi ў "21", потым у тэатр на "Аклахому", якую я i Каралiна бачылi ўжо тры разы. За вячэрай гаварылi ў асноўным Хэм i Каралiна. Гаворка iшла пра тэхаскiх знаёмых, якiх я амаль не памятаў цi нават не ведаў. Хэм часам прасiў Элi дапоўнiць падрабязнасцi пра некаторых людзей, гэтым i абмяжоўваўся яе ўдзел у размове. Мой удзел быў яшчэ меншы, але я не сумаваў, i Элi, вiдаць, таксама, бо раз-пораз яна паглядала на мяне i ўсмiхалася. Я памятаў, як Каралiна гаварыла, што яна цiхая, i было падобна на тое, што яна не чакала ад мяне доўгiх размоў i сама iх не завязвала. Наогул, здавалася, што ёй было прыемна ад таго, што яна зрабiла на мяне ўражанне. У рэстаране i тэатры другiя мужчыны таксама глядзелi на яе, i яна дыхала iх захапленнем.
Калi мы выйшлi з тэатра i пакуль
– Джым, я думаю, што з гэтага часу мы ў тваiх руках.
– Ён засмяяўся, i я засмяяўся ў адказ.
– З прыемнасцю, - сказаў я.
– А куды б вы хацелi схадзiць?
– Ну, ва ўсякiм разе спадзяёмся на твой густ, Джым, - адказаў Хэм.
– Кажы шчыра, Хэм, - сказала Каралiна.
– Мой няўклюда брат ведае ўсе такiя месцы.
– Ведаю, - сказаў я.
– Ну, Гарлем, адно з iх. Мы шмат чулi пра танцавальную залу Дорчэстэра.
– Ну, канечне, - сказаў я i падумаў пра тое, як мы былi адзеты.
– Такiх танцаў, як там, вы не ўбачыце нiколi да канца жыцця. Больш iнтымныя месцы адкрываюцца не так хутка: калi мы хочам зайсцi ў адно з iх, нам не шкодзiла б пераапрануцца.
– Шчыра кажучы, Джым, мы ў нейкай меры ўжо больш-менш настроены на Дорчэстэр. Вы ж прасiлi мяне быць шчырым.
– Калi ласка, - сказаў я.
– Я папрасiў афiцыянта прынесцi на стол тэлефон i патэлефанаваў адмiнiстратару Дорчэстэра, беламу, якога ведаў ужо многа гадоў. Я вельмi асцярожна падкрэслiў, што са мной будзе сястра i некалькi сяброў з Тэхаса. Макс, мой знаёмы адмiнiстратар, быў чалавек кемлiвы i паабяцаў забранiраваць нам столiк у кабiне.
Больш таго, калi мы пад'ехалi да Дорчэстэра, ён ужо чакаў нас ля ўвахода, за што я быў яму вельмi ўдзячны, бо каля касы стаяла доўгая чарга маладых неграў. Макс сустрэў нас i правёў без бiлетаў, а ўжо ўсярэдзiне нас вёў негр Ал Споўд, колiшнi баксёр-цяжкавагавiк, а цяпер галоўны вышыбала Дорчэстэра, таксама мой даўнi знаёмы. У Дорчэстэры звычайна не падаюць моцных напiткаў, але Макс паставiў на стол пару бутэлек з-пад кока-колы, у якiх было вiскi. Я падзякаваў Ал Споўду, i той пайшоў займацца сваiмi справамi. Высветлiлася, што Хэму падабаецца джаз, а Каралiна крыху разбiралася ў музыцы, так што цяпер яны мелi магчымасць паслухаць два добрыя аркестры. Наша кабiна была на адным узроўнi з танцавальнай пляцоўкай, недалёка ад аркестра, што было зручна цi я толькi так думаў, спадзеючыся, што з-за аркестра i танцавальных пар не будуць чутны тыя пытаннi, якiя я збiраўся задаць Элi пасля таго, калi мы пасядзем. Тым часам мы пiлi тое, што было на стале, i глядзелi на выдатныя танцы. Так цягнулася, пакуль адзiн аркестр не скончыў праграму. Танцоры засталiся на сваiх месцах, чакаючы, калi зайграе другi, калi ён зайграў, зноў узняўся шум, i я загаварыў да Элi:
– Вы ведаеце, калi б выйшла па-мойму, мы былi б там, дзе змаглi б патанцаваць, не звяртаючы на сябе ўвагi, як зараз.
– I яна здагадалася, што я меў на ўвазе наша адзенне.
– Праўда?
– яе губы крыху крывiлiся ва ўсмешцы, яна ўзняла вочы i перавяла iх на танцораў.
– Можа, Хэму i Каралiне хутка надакучыць, i мы паедзем у якое другое месца. Не думаю, што вам тут дужа падабаецца.
– Ат, не звяртайце на мяне ўвагi.
– Але я хачу, каб вы добра прабавiлi час. Вы любiце танцаваць? Бо ў такiм разе я ведаю некалькi месц, дзе танцуюць удзень. Вось, хоць бы ў суботу, па полуднi, калi вы толькi будзеце вольныя.
– Я зрабiў нацiск на слове "вольныя", каб яна пераканалася, што я меў на ўвазе яе адну, без Хэма.
– У суботу я планавала паабедаць разам з маёй даўняй сяброўкай, з якой разам вучылася ў коледжы Рандольф-Мэкон.
– Яна змоўкла i зручней ўселася ў крэсле.
– Але дзе вы чулi, каб дзве дзяўчыны ў Нью-Ёрку маглi праседзець на адным месцы палавiну дня? Я думаю, да трох гадзiн мы нагаворымся, а пасля я проста прайдуся па Парк-авеню ў бок будынка Вандэрбiльта, i калi так здарыцца, што я сустрэну каго-небудзь...
– Гэта акурат тое месца, дзе мне трэба быць, - сказаў я.
– Я буду на Парк-авеню каля трох гадзiн.