Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)

Кароткi шпацыр са станцыi (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Джон О'Хара

Кароткi шпацыр са станцыi

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны

У лютым гэтага года, у пятнiцу вечарам Фрэнсiс Кiнг задрамаў адразу ж, як толькi цягнiк адышоў ад трыццатай стрыт, i праспаў бы ўсю дарогу да Паолi, каб не Джо Дайберт. Джо Дайберт паволi патрос яго за плячо.

– Прачнiся, Фрэнсiс, - сказаў Джо Дайберт.
– Пакажы мамачцы вочкi.

– Га?.. А, прывiтанне, Джо. Што, прыехалi?
– схамянуўся Фрэнсiс Кiнг.

– Думаю, сам разбярэшся. Што ты такое сёння з'еў у абед, хлопча? спытаўся Джо Дайберт.

Яны ўдвух выйшлi са станцыi. Iшлi нага ў нагу,

але моўчкi, пакуль не выйшлi на двор.

– Падвезцi пад гару?

– Не, дзякуй, - сказаў Фрэнсiс Кiнг.
– Да заўтра.

– Заўтра субота. Заўтра не ўбачымся.

– А што сёння еў у абед ты? Мы мяркуем прыехаць заўтра да вас на вячэру. Асцеражней едзь, мiстэр Дайберт. Асцеражней едзь.
– Фрэнсiс Кiнг наставiў каўнер, нацягнуў пальчаткi. Але цяпер, калi ён застаўся адзiн, яму стала млосна ад думкi, што трэба iсцi пехатой пад гару да Кардзiф-роўд. Iсцi было недалёка, тры кварталы, i, пэўна, не адну тысячу разоў ён праходзiў iх, нават не заўважаючы; тым не менш цяпер яго ногi важылi тону. У яго не кружылася ў галаве, ён не адчуваў нiякага болю. Проста захацелася пастаяць тут некалькi хвiлiн.

Сябры i iх жонкi махалi яму рукамi, вiталi сiгналам, жадалi добрай ночы. Яны ўсе ведалi, што ўвечары Фрэнсiс Кiнг нiколi не згаджаўся, каб яго падвозiлi.

– Забыў нешта, Фрэнсiс?
– спытаўся адзiн сябар, якi iшоў пеша.

– Проста збiраюся з думкамi, - адказаў Фрэнсiс Кiнг, i гэта было праўда: ён намагаўся зразумець прычыну свiнцовай цяжкасцi ў нагах. Ён ведаў, што дойдзе не далей як да Арлiнгтондрайв, што ў самым нiзе схiлу, што туды ён дацягнецца, ногi давядуць, але не далей. А потым яму стала сорамна i няёмка ад праўды: не такi жахлiвы быў уздым на Кардзiф-роўд, як думка пра тое, што яшчэ раз, пасля тысяч такiх разоў, ён пройдзе, адвёўшы вочы, каля крамы Лiдзii Браўн, робячы выгляд, што крамы няма, што няма нiякай Лiдзii Браўн.

Крама "Тэк-рум" была страшэнна дарагая, кошты на ўсё ў Лiдзii Браўн неверагодныя. Амаль усюды на Чэстнат-стрыт рэчы з кашамiру можна было купiць танней, i конскiя прылады, якiмi яна яшчэ гандлявала, на Чэстнат-стрыт каштавалi меней. Падарункi мужчынам былi даражэйшыя, чым у нью-ёркскiх унiвермагах, цэны на дзiцячыя тавары былi жахлiва завышаны. Але сябры Лiдзii Браўн не пераставалi купляць у яе, калi толькi мелi магчымасць, зачараваныя яе мужнасцю, а можа, таму, што iм падабалася сама крама i добры парадак, якi яна ў ёй навяла, сярод кантор па продажы нерухомай маёмасцi, вiнных крам, аптэк, цырульняў, налепленых тут, паблiзу станцыi. "Тэк-рум" - гэта прыемнае i зручнае месца, куды можна зайсцi выкурыць цыгарэту, выпiць кубак кавы ранiцай i гарбаты ўдзень. Даўнiя сябры маглi пазычыць парасон, пакiнуць свае рэчы, патэлефанаваць. Гэты цагляны дом з белай аздобай вабiў да сябе. А калi за будынiну, якая стаяла каля самай броўкi, i чаплялiся дзверцамi машыны, дык што значаць у наш час некалькi шкрабiн, калi на кожнай стаянцы вам могуць нарабiць столькi ўсякага, што шкрабiны будуць здавацца дробяззю. Нiхто з сяброў Лiдзii Браўн не хацеў, каб яна кiнула свой занятак, i яна заўсёды ўсмiхалася ў адказ, калi яны жартавалi пра завышаныя цэны на чатнi*, ангельскае печыва, iталiйскую скуру або шведскiя вырабы з дрэва. Часам у якой-небудзь фiладэльфiйскай краме прадавец казаў:

* Чатнi - iндыйская

прыправа да мяса.

– Мы больш гэтым не гандлюем. Адзiнае месца, я думаю, дзе вы зможаце гэта купiць, дык у краме Лiдзii Браўн. Вы ж ведаеце "Тэк-рум"? Усё ў "Тэк-рум" было найвышэйшай якасцi.

Фрэнсiс Кiнг накiраваўся адразу ў "Тэк-рум", i ў яго хапiла сiлы падняцца па трох прыступках. Крама была ярка асветленая трыма матавымi лямпамi-шарамi, што звешвалiся са столi, але калi ён увайшоў, дык нiкога не ўбачыў. Потым з пакоя, недзе ў глыбiнi крамы, выйшла Лiдзiя Браўн.

– Прывiтанне, Фрэнсiс, - сказала яна.
– Што-небудзь здарылася?

Ён кiўнуў.

– Я не ведаю, што такое. Захацелася прысесцi на хвiлiну.

– Вып'еш шклянку вады? Брэндзi? Можа, паклiкаць доктара?

– Я проста хачу пасядзець хвiлiнку. Нiчога асаблiвага. Гэта не сардэчны прыступ.

– Я прынясу табе брэндзi, - сказала яна.

Ён сеў, расхiнуў палiто, зняў капялюш, пальчаткi i паклаў iх на прылавак. Яна вынесла з бакавога пакоя кiлiшак брэндзi i, пакуль ён пiў, апусцiла жалюзi.

– Я ўсё роўна збiралася iх апусцiць, - сказала яна i стала перад iм, склаўшы на грудзях рукi, паглядаючы паверх акуляраў.

– Каб толькi ты магла паглядзець на сябе збоку, - сказаў ён.

– Калi ўвайшоў, ты не быў такi бадзёры. Што ты сёння еў у абед?

– Ужо другi чалавек у мяне пытаецца пра гэта. Я заснуў у цягнiку, i Джо Дайберт задаў мне гэта ж пытанне. Рагу з вустрыц, яблычны пiрог, два кубкi кавы. Тое, што я ем кожную пятнiцу вось ужо трыццаць гадоў, апрача тых, што адбыў на вайне. А што ты ела, Лiда?

– Бутэрброд з курыцай i шклянку малака. А што?

– Не ведаю. Дай, думаю, спытаюся. Ты ж у мяне спыталася.

Яна села ў крэсла насупраць яго i закурыла цыгарэту.

– Нiхто не паверыў бы, што першая наша размова пасля столькiх год будзе пра тое, што мы елi ў абед.

– Што ж, я думаю, праз столькi гадоў гэта адзiнае, пра што мы можам пагаварыць.

– Ты маеш рацыю. Ну, як сябе адчуваеш?

– Шмат лепш, дзякую. Я пайду, не хвалюйся.

Не спяшайся. Мне няма чаго рабiць да сямi.

– А потым што робiш?

– Што?

– Я зусiм не цiкаўны. Мне часта хацелася ведаць, што ты робiш, калi не займаешся справамi.

– Вельмi мiла, Фрэнсiс. Гэта мяне кранае.

– У цябе добрая крама, - сказаў ён.

– Мне ён падабаецца.

– Справы, напэўна, iдуць добра.

– Даволi добра. Гандаль на каляды нiколi не быў такi паспяховы, як сёлета.

– Я рады за цябе.

– Роўз дапамагла, - сказала Лiдзiя Браўн.

– Няма патрэбы мне пра гэта гаварыць. Аплочваю чэкi я. Чаму ўсмiхаешся?

– Адзiная сувязь памiж намi было тваё прозвiшча ўнiзе чэка. Фрэнсiс Д. Б. Кiнг. Фрэнсiс Д. Б. Кiнг. Я памятаю, часта пiсала, "мiстэр i мiсiс Кiнг", каб ведаць, як гэта будзе выглядаць. Лiдзiя Б.Кiнг. Мiсiс Фрэнсiс Д.Б.Кiнг. Л.Б.К. Я думаю, усе дзяўчаты робяць тое самае.

– Гэтак было i са мной. Я пiсаў "мiсiс Кiнг" i думаў пра цябе.

– Няўжо праўда?

– Чыстая праўда. I Лiдзiя Б. Кiнг, i Лiдзiя Кiнг. Не прыпомню, каб пiсаў Л. Б. К., але, магчыма, пiсаў i так.

– Проста не магу ўявiць цябе такiм сентыментальным. Рамантычным.

12

Книги из серии:

Без серии

Комментарии:
Популярные книги

Сила рода. Том 3

Вяч Павел
2. Претендент
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.17
рейтинг книги
Сила рода. Том 3

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Как я строил магическую империю

Зубов Константин
1. Как я строил магическую империю
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Студиозус

Шмаков Алексей Семенович
3. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Студиозус

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Барон переписывает правила

Ренгач Евгений
10. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон переписывает правила

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Измена. Испорченная свадьба

Данич Дина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Испорченная свадьба