Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Працавала тая жанчына ўсю зіму. І вось, здаецца праз год, неяк у вясну, студэнты задумалі запрасіць на выступленне Барыса Раманавіча Гмыру, тады ўжо народнага артыста. На чале дэлегацыі дзяўчат накіравалі мяне (лічылася, што калі я захачу і калі гэтага дужа патрабуе справа, я магу "прывесці ў выгляд, зручны для лагарыфмавання, самага складанага і цяжкага чалавека, абы разумны быў").

Пазваніў… Адчыніла мне дзверы… тая самая мілая кабетка з бібліятэкі. Абое мы разгубіліся: я падумаў, што памыліўся дзвярыма, яна… не ведаю, што падумала яна, ды яшчэ ўбачыўшы мяне з такім эскортам.

Выявілася, што гэта жонка Барыса Раманавіча (добра, што я не задаў

пытання накшталт: "А вы як тут?"). І ўжо як яна пасля ні ўгаворвала выступіць, на жаль, было нельга: Гмыра напярэдадні пайшоў у адпачынак і даў сабе волю: з'еў сем порцый марожанага. Але канцэрт быў. Гэты дзядзька з-пад Харкава, даведаўшыся, што я беларус, сказаў, што ў яго нехта з бацькоў (ці дзядоў, не помню) таксама з Беларусі, і ўсю рэштку дня да ночы мы спявалі беларускія народныя песні, якія ён памятаў. Не думаю, што ён сказаў пра продка беларуса з ветлівасці, бо песні ён ведаў сапраўды глыбінныя, неапрацаваныя, якія і цяпер спяваюць пад Туравам або Рагачовам ці Астраўцом.

…І, вядома, сябры, з якімі вучыўся. З усіх факультэтаў і "відділов", у прыватнасці з украінскага. Чытаеш цяпер кнігі, бачыш: "укладальнік такі", "прадмова такога", "пераклад з іспанскай і каментарый таго і таго", а сам успамінаеш, як жылі ў адным калідоры, па суседству, як здабывалі на хлеб, як разам спявалі, як вырашалі сусветныя праблемы, як зацята спрачаліся аб паэзіі, праўдзе, любові да радзімы і проста любові, і зноў, і зноў аб паэзіі.

Многія з нас не ведалі, што іншыя пішуць вершы, многія нікому і не адкрываліся ў гэтым, так што даведваліся мы аб гэтым куды пазней. Але над нашымі галовамі лунала Маці-Паэзія, і з ёю нам чорт быў не брат.

Можаце здзівіцца, але са мною ў адным пакоі жыло, як пазней выявілася, — аж пяць, здаецца, вядомых цяпер паэтаў. А колькі іх было ў суседніх пакоях, на іншых курсах!

Адкуль я мог ведаць, што вось гэты іранічны хлопец (як рана ён пайшоў ад нас!) — бліскуча таленавіты паэт Васіль Сіманенка. Адкуль я мог ведаць, што вось той, за ложак-другі ад мяне, белазубы і русявы юнак, які ўсміхаецца, трасе чупрынаю і запрашае ўсіх да сябе пад Бравары "копацьця в ставку, бо краще нема", — што гэта будучы паэт Мікола Сом. І што паэт — вось гэты крыху замаруджаны Толька Шаўчэнка. І што флегматычны Толька Маскаленка, і Васіль Дзідзенка, дзівак з дзівакоў, і Тамара Каламіец, перад якой самыя грубіяны трымалі сябе як выхаваныя лорды, і Барыс Алейнік, і дзесяткі іншых, што яны — сабраты, паплечнікі, паэты.

А каб вас бог любіў. Гэта для іншых яны — сузор'е. А для мяне яны — хатнія, з якімі мы дзяліліся хлебам і салам, калі было, і пра якіх мне няма чаго казаць гучныя словы.

…А пасля было настаўніцтва ў глыбінным украінскім сяле (тады нават без электрычнасці), у Лесавічах пад Тарашчай, дзе я зведаў, чым дыхае самая глыбінная частка гэтага народа. Жыў з сялянамі, смяяўся і перажываў з імі, працаваў, святкаваў у гадавым кругазвароце ўсе вясковыя святы.

Да прыроды мне там прывыкаць не прывялося. Каб не беленькія хаткі і не перавага лістоўных дрэў, то дужа лёгка і проста было ўявіць сябе недзе на старой дарозе паміж Навагрудкам і Любчай. А каб гэтыя лістоўныя дрэвы нам, то гэта былі б проста нейкія там лясістыя грывы пад Лагойскам ці Оршай.

Карыта паміж узгоркамі — пойма рачулкі, не, ручая Катлуй, ператвораная грэблямі ў некалькі ставоў, а вакол вербы, і сады, і хатнія стрэхі. Вёска была доўгая-доўгая між гэтых узгоркаў і над ставамі, і настолькі маляўнічая, што менавіта яе калісь выбралі для здымкаў фільма "Воўчыя сцежкі". Я гэтага фільма не бачыў,

але жыхары памяталі: як жа, такая падзея.

Усё там у мяне было: старая земская школа, дрымучы, белы ад квецені сад каля яе, бакоўка і ў ёй газавая лямпа або свечка, дрыготка радасці ад прадчування будучыні, вершы, якія аж сплывалі з пяра і якія я ўрэшце (пасля дзесяці год пісаніны) адважыўся аддаць у друк, украінскія песні — сапраўдныя даўнія і горкія песні і думы.

І мова іхняя там адкрылася мне, як жывы струмень. І я гаварыў ёю, як яны. І спяваў на радзінах, і тужыў на радаўніцу на могілках, а вакол была мяккая зямля і неба нясмела-блакітнае над векавымі, бялютка пабеленымі чарэшнямі.

І тут была Гісторыя. Ды яшчэ якая! Блукаючы з кіем па бясконцых дарогах, я сустракаўся з ёю на кожным кроку. Вось Выблаў лес і не так далёка Умань, і зусім побач Лысянка, дзе нарадзіўся Міхайла Хмель, бацька Багдана Хмяльніцкага, і дзе Максім Жалязняк учыніў з гайдамакамі разню ў 1768 годзе. І там, на дарозе, я зразумеў, што трэба бараніць свой народ, калі яму скрутна, але калі твой народ не мае рацыі — набярыся смеласці і скажы яму аб гэтым, як мелі мужнасць сказаць такое Шаўчэнка і Талстой. Набярыся мужнасці сказаць яму гэта, нават калі ты ў гэтым сваім учынку адзіны, як перст.

…Але там была не толькі гісторыя. Там была будучыня, былі дзеці, такія самыя цудоўныя на Украіне, як і паўсюль, і я аддаваў ім усяго сябе. І цяпер часам шкадую, што кінуў іх і гэтую працу, бо ўнутрана прызнаюся, што настаўнік з мяне быў сапраўдны.

Адзінае, чым магу ганарыцца, — выйшлі з іх людзі: інжынеры, земляробы, настаўнікі, лекары. Паэтаў не атрымалася, ды яно можа і лепей, лягчэй жыць. Але што кожны з іх любіць літаратуру — за гэта паручуся. І, як памяць аб настаўніцтве, я напісаў для дзяцей іхніх дзяцей кнігу пра Беларусь — "Зямля пад белымі крыламі". Яна і была напісана для ўкраінскіх дзяцей (паспрабаваў сплаціць частку доўгу, бо яны ж, гэтыя дзеці, таксама вельмі многаму мяне навучылі), выдадзена на Украіне, і толькі пасля выйшла на Беларусі, для дзяцей беларускіх.

Лёс часам падкідае розным людзям і ў розныя часы амаль зусім аднолькавыя выпадкі і сітуацыі. Вы памятаеце "Далёкія гады" К. Паўстоўскага? Там малады чалавек, спяшаючыся да бацькі, які памірае, ледзь не гіне ў паводку на грэблі цераз Рось. Смешна і неверагодна, але тое самае здарылася і са мной на пачатку вясновых канікул недзе ў 55-м або 56-м годзе. Ехаў у Кіеў, не ў брычцы, а ў кузаве грузавіка, вядома. І грэбля была не земляная, а бетонная, з занадта вузкім вадасцёкам. Але была тая самая рака Рось і тая самая Белая Царква, і паводка, мабыць, яшчэ больш моцная, і такое ж вясновае расторганае неба, і вада валіла паўзверх грэблі магутным пластом. Грузавік, па згодзе ўсіх, хто ехаў, увайшоў у яе і пачаў рухацца, і вось, недалёка ўжо ад берага, машыну пачало павольна, мякка і ўладна валачы задам да краю грэблі, адкуль падаў уніз таўшчэзны шкляны пласт вады. Зеленавата-шэры, бязгучны там, дзе зрываўся ў прорву, ён унізе, вельмі далёка, вантробна і драпежна бурчаў.

Не памятаю, ці падумаў я тады, што гэта канец нават для мяне, які плавае вельмі добра. Канец, бо апрануты я цяжка, бо гэта падзенне разам з машынай і людзьмі, сярод якіх былі кабеты, бо ўнізе яшчэ могуць быць і камяні.

Памятаю толькі, які страшны крык узнялі людзі на берагах, хоць крычаць, уласна, належала нам, якія маўчалі.

Машына павольна, сантыметр па сантыметры, ужо звісаючы адным колам над стромай і нібы на апошніх ударах сэрца, усё ж паўзла, бясконца паўзла і — выпаўзла…

Поделиться:
Популярные книги

Тринадцатый V

NikL
5. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый V

Адвокат Империи 3

Карелин Сергей Витальевич
3. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 3

Гримуар темного лорда IX

Грехов Тимофей
9. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда IX

Наследник, скрывающий свой Род

Тарс Элиан
2. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник, скрывающий свой Род

Контракт на материнство

Вильде Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Контракт на материнство

Войны Наследников

Тарс Элиан
9. Десять Принцев Российской Империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Войны Наследников

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Хорошая девочка

Кистяева Марина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Хорошая девочка

Экспансия: Катаклизм. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Планетарный десант
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Экспансия: Катаклизм. Том 3

Чужое наследие

Кораблев Родион
3. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
8.47
рейтинг книги
Чужое наследие

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Кодекс Крови. Книга VIII

Борзых М.
8. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VIII