Эскімосік Кіш
Шрифт:
— І кожны чалавек можа гэта зрабіць?
— Кожны чалавек.
Настала доўгае маўчаньне. Усе яны глядзелі адзін на аднаго, а Кіш даядаў свон абед.
—
— Так, я скажу табе. — Кіш перастаў абгрызаць тлустую костку і ўстаў.—Гэта вельмі проста. Глядзі.
Ён узяў у руку тонкую палоску кітовага вуса і паказаў яе ўсім. Канцы вуса былі гострыя, як іголкі.
Гэту палоску ён сагнуў кружочкам і моцна сьціснуў у руцэ. Калі ён раптам раскамячыў кулак, палоска адразу выпрасталася. Потым ён узяў кавалак кітовага мяса.
— Вось так, — сказаў ён, — спачатку я бяру маленькі камяк мяса і выразаю ў ім дзірку. У гэту дзірку кладу сагнутую палоску кітавага вуса і зьверху закрываю яшчэ кавалкам мяса. Потым гэта кладу ў сьнег і ўсё зьмярзаецца ў адзін круглы маленькі шарык, мядзьведзь
Углук сказаў: «О — о», Клош-Кван сказаў: «А — а», і кожны чалавек па-свойму выказаў сваё зьдзіўленьне, але ўсе зразумелі Кіша.
Такая легенда пашырана ў эскімосаў пра Кіша, які жыў многа-многа гадоў таму назад на беразе Паўночнага мора. І толькі таму, што ён карыстаўся ня чарамі, а кемлівасьцю, ён дасягнуў таго, што стаў правадыром сваёй вёскі, хоць раней жыў у самай мізэрнай лядаштай інгу.
I за ўвесь гэты час, у які ён жыў,—так кажа легенда, — усё яго племя жыло ў дастатку, і ніколі ніводная ўдава, ніводзін слабы ці хворы ня плакалі ад таго, што ў іх ня было мяса.