Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Фаўст

Дары шаную.

Маргарыта

Трэба іх прымаць. Не молішся, не ходзіш ты да мшы — Ці маеш веру ты ў душы?

Фаўст

Каханая, не сустракаў такога, Каб хто сказаў: «Я веру ў бога». Спытайся ў мудраца Ці ў дабрачыннага айца — Адказам будзе смех.

Маргарыта

Дык, значыць, не?

Фаўст

Анёлак, зразумей мяне! Хто назаве яго, Хто прызаве яго, Хто скажа: «У яго я веру»? Або адкрыта, Зусім адкрыта Прызнае: «Не, не веру»? Усемагутны, Усеўладны Ці ж не акрые ласкай Цябе, мяне, сябе? Над намі ці ж не купал неба? Ці ж пад нагамі не зямля? Ці ж зоркі мякка і лагодна Не мчаць у высі, высі, высі? Ці ж не гляджу ў аблічча я табе, Ці ж гэта ўсё не пранікае У галаву, ў душу табе, Ці не лунае ў вечнай таямніцы Нябачна, бачна навакол цябе? Напоўні шчодра гэтым сэрца! Як адчуванне шчасцем адзавецца, То называй яго, як хочаш! Каханнем! Шчасцем! Сэрцам! Богам! А я не маю назвы! Я пачуццём жыву; Бо назва — гук і дым, Што спавівае полымя ў нябеснай мгле.

Маргарыта

Не суцяшай нічым. Казаў і пробашч гэта мне, Адно — зусім другія словы.

Фаўст

У кожнага лад роднай мовы Сугучны думкам і настрою — Чаму ж тады і мне сваёю Не гаварыць, чаму?

Маргарыта

Гатова верыць я ўсяму, Але адно мяне гняце — Што вы — не ва Хрысце.

Фаўст

Дзіця!

Маргарыта

І вельмі моцна прыгнятае, Што ў вас кампанія не тая.

Фаўст

Чаму?

Маргарыта

Мне сябар ваш харошы Да глыбіні душы варожы. Скажу, за ўсе свае гады Другой такой не бачыла брыды,— Ягоны твар такі страшэнны.

Фаўст

Твой страх, каханая, дарэмны.

Маргарыта

Яго прысутнасць мне бунтуе кроў. Я ўсіх шаную, ўсім мая любоў; — І як цябе пабачыць прагна мару, Так ад ягонага дрыжу я твару. Здаецца мне, ён шэльма, пустабрэх, Калі не так — даруй мне, божа, грэх!

Фаўст

Хіба
на свеце блазнам нельга быць?

Маргарыта

З такім я не хацела б побач жыць! Як толькі ўвойдзе ён у дзверы, Яго падступныя намеры, І здзеклівасць, і злосць відны; Напэўна, мерцвякі адны Яму на свеце гэтым любы. Пагардліва ён крывіць губы, І я чытаю з твару злога — Не можа ён любіць жывога. З табой так добра, так лагодна, З табой я дыхаю свабодна, А ён агідны, ён зласлівы.

Фаўст

О, мой анёлак баязлівы.

Маргарыта

Падыдзе толькі да цябе,— Я ўся ад страху калачуся, Здаецца, не люблю цябе. Пры ім я стыну, не малюся, Трывожна, цяжка мне тады. Ах, Генрых мой, каб не было бяды.

Фаўст

Ну, непрыгожы ён, ну, брыдкі з твару…

Маргарыта

Пара мне ўжо.

Фаўст

Ах, мілая, як мару Я хоць гадзінку лішнюю пабыць, Душу з душой і сэрца з сэрцам зліць.

Маргарыта

Калі б адна я ў хаце спала, Дык я б дзвярэй не замыкала, Ды мама чуйная мая; Каб нас яна ўдваіх застала, Ад сораму памерла б я.

Фаўст

Анёлак мой, вазьмі флакон, Падай тры кропелькі з вадой, І прыйдзе сон, здаровы сон І матцы прынясе спакой.

Маргарыта

Дзеля цябе на ўсё я згодна! Скажы, а гэта ёй не шкодна?

Фаўст

Навошта мне шукаць падману?

Маргарыта

Як толькі на цябе я гляну, Слабею ўраз і трачу волю, Нічым душы не задаволю. Зрабіла столькі я табе. Здаецца, Нічога больш рабіць не застаецца.

(Выходзіць.)

Мефістофель (уваходзячы)

Як малпачка? Пайшла?

Фаўст

Шпіёніў зноў?

Мефістофель

Урок закону божага і мілаты? — Я чуў ваш дыспут да апошніх слоў — Маралізатар недалужны ты, А дзеўчанё дарма не траціць часу. Калі ты ў бога верыш, — будзь гатоў, Што прыбярэ цябе да рук адразу
Поделиться:
Популярные книги

Повелитель теней. Том 1

Романов Вик
1. Повелитель теней
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель теней. Том 1

Сатисфакция

Уленгов Юрий
4. Гардемарин ее величества
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сатисфакция

Газлайтер. Том 18

Володин Григорий Григорьевич
18. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 18

Повелитель теней. Том 2

NikL
2. Повелитель теней
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Повелитель теней. Том 2

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Крысиный бег II

А.Морале
2. Крысиный бег
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
4.25
рейтинг книги
Крысиный бег II

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Имперец. Том 1 и Том 2

Романов Михаил Яковлевич
1. Имперец
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Имперец. Том 1 и Том 2

Убивать чтобы жить 8

Бор Жорж
8. УЧЖ
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 8

Личный аптекарь императора. Том 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Личный аптекарь императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Личный аптекарь императора. Том 2

Госпожа Доктор

Каплунова Александра
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Госпожа Доктор

Глубокий космос

Вайс Александр
9. Фронтир
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
космоопера
5.00
рейтинг книги
Глубокий космос

Двойник Короля 2

Скабер Артемий
2. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 2