Фаўст
Шрифт:
Маргарыта
Няўжо не ўмееш цалаваць, мой любы? Жылі ў разлуцы мы, здаецца, мала, А ўжо твае зусім не тыя губы. Чаму з табой мне сёння страшна стала? Раней пяшчотаў прагнула тваіх, Здавалася, як быццам я ў раі, І на грудзях тваіх адпачывала. Дык пацалуй мяне. Не, я цябе.(Абдымае яго.)
О божа! Халодныя губы — Чаго? Былога кахання Нізвання… Хто выкраў яго?..(Адварочваецца.)
Фаўст
Хадзем,Маргарыта (павярнуўшыся да яго)
Дык гэта ты! О… ты… каханы мой?..Фаўст
Я, я! Хадзем!Маргарыта
Там на свабодзе Жыць будзем у любові мы і ў згодзе, Няўжо табе не страшна быць пры мне, Няўжо не бачыш ты, што я ў турме?Фаўст
Хадзем! Зарою неба запалала!Маргарыта
Сваю я маму змардавала, Сваё ўтапіла я дзіця, Маё дзіця, тваё дзіця. Тваё! Ах, божа, гэта ж ён!.. Падай руку!.. Не сон, не сон… Вільготная рука твая… Здаецца мне, што бачу я Густую кроў… Каго ты закалоў? Чыю ты загубіў душу? Схавай свой страшны нож, прашу!Фаўст
Мінулае ў мінулым застанецца! Не муч мяне, не крой мне сэрца.Маргарыта
Застанься, мілы. Я раскажу пра тры магілы, Што заўтра будзеш ты капаць. Матуля ў першай будзе спаць, А побач ляжа родны брат, А я наўзбоч ад іх, не ў рад, Але не надта каб далёка, Каб не было мне адзінока, І на грудзях я прыгарну Маё дзіця і з ім засну, Бо дзе ж яшчэ яму ляжаць? О, як хачу я зноў абняць Цябе, мой любы, як бывала, Ды ўсё мінула, ўсё прапала: Сілком тулюся, ты ж не рад, Чамусьці хілішся назад.— Як рада я, што разам мы.Фаўст
Тады пайшлі хутчэй з турмы.Маргарыта
Куды?Фаўст
На волю!Маргарыта
Ў дамавіну! На смерць пайду, турму пакіну, На адпачынак вечны, на спакой Пайду хоць зараз я з табой. Далей ні кроку, мілы мой.Фаўст
Ты можаш! Адчыніў я дзверы!Маргарыта
О не! Няма ўжо больш надзеі, веры. Чаго ўцякаць? За сутарэннем Чакае варта — мне не збегчы. Павесіць торбачку за плечы, Ісці з нячыстым, злым сумленнем Нядобра, брыдка мне, і ўрэшце, Чаго блукаць, бадзяцца ў свеце, Калі ўсё роўна не ўцячы?Фаўст
ЯМаргарыта
Ах, маўчы! Мяне пашкадуй — Дзіцятка ратуй. Там, дзе ручай бяжыць У бары… У сажалцы ляжыць, У віры… Пад кладкай… Галоўкай дагары… Яно жывенькае яшчэ. Бяры яго хутчэй! Ратуй маё дзіцятка!Фаўст
Адумайся, няўжо не хочаш волі?Маргарыта
Каб толькі нам мінуць гару на полі! Сядзіць на камені матуля. Ах, як страшна мне з табою… Сядзіць на камені матуля… І мне ківае галавою… Панікла ўся… Васковае аблічча… І не заве яна мяне… не кліча… Каб добра нам было, яна заснула… Але мінула шчасце… ўсё мінула…Фаўст
Ніякай просьбаю не ўзрушу, Цябе я сілай весці мушу.Маргарыта
Я не люблю ні гвалту, ні падману. Пусці мяне, пусці, забойца, Не развярэджвай рану.Фаўст
Каханая, ўзыходзіць сонца.Маргарыта
Узыдзе сонца! Дзень настане… дзень маіх пакут — Ён днём вяселля будзе… Ты ж не кажы нікому, што пабачыў тут Сваю каханую ў цямніцы й брудзе… Сарвалі мой вянец! Ах, што рабіць? Канец… Нам суджана сустрэцца Не ў танцы… Не ў альтанцы… Народ таўчэцца, Ужо няма на плошчы месца… І рынак поўны… ён… Змясціць усіх не можа… Зламаў свой кій суддзя, ударыў звон, Натоўп знямеў ад жаху… Мяне хапаюць… вяжуць… божа… І ўжо вядуць на плаху… Ўсе дотык вострага ляза Нібы адчулі самі.{125} Пацякла… з вачэй спагадлівых сляза… І свет нямее… цішыня ў труне…Фаўст
Ах, лепш бы не радзіцца мне.Мефістофель (з’яўляецца ў дзвярах)
Ідзем. Альбо дваім турма! Вы не вагайцеся дарма! Чакаюць коні на двары, Прачнецца варта на зары.Маргарыта
Хто гэта вылез з цемнаты? Ён! Ён! Гані яго!.. Што хоча ён у міг святы? Жыцця майго?..Фаўст
Жыць павінна ты!Маргарыта
Я аддаюся божаму суду!Мефістофель (Фаўсту)
За мной, інакш адзін пайду!Маргарыта
Іду, гасподзь, іду! Ратуй мяне! Анёлы, вы пры божым троне Не адмаўляйце ў абароне! Ты, Генрых, страшны мне.Поделиться:
Популярные книги
Брак по принуждению
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Потусторонний. Книга 2
2. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Его маленькая большая женщина
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.78
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 4
4. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Жандарм 4
4. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Офицер империи
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Ученик
1. Тай Фун
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана. Том 2
2. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Девушка без репутации
1. Месть попаданки
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00