Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Фаўст

Гётэ Ёган Вольфганг

Шрифт:

Канцлер{130}

Як зоры над тваім чалом, Нябесным ззяюць нам святлом Твае шчадроты; тут яліна Дабра і розуму свяціла Нам справядлівы абсалют… Але глухі да ласк няўдзячны люд! Пагразнуў ён у багнішчы аблуд, У ерэтычным глумішчы й дрыгве, Яму душэўны шчыр — не ў галаве! Краіна б’ецца ў ліхаманцы,— Якія ж думкі тут пра танцы? Зірні, вялікі, з гэтай троннай залы На родны край, што ўвесь у мглістым чадзе, Дзе ўсё дабро тваё са злом звязалі І дзе няпісаны закон — бязладдзе. Той у суседа коні крадзе, Той
цягне чашы з алтара,
Той дзевак гвалціць і жанок, А той апошні цвік з двара Занесці мерыцца ў шынок; А нашы праўдалюбцы суддзі Распустай бавяцца. У блудзе Жарсцвеюць норавы; усюды смуты, Галодны край, раздзеты і разуты, Рай для грабежнікаў, зладзюг, А над сумленнымі вісіць абух; Бо там, дзе кат бароніць ката, Адна нявіннасць вінавата. Вось так і бавіцца дзяржава, Налева нішчыць і направа. Якая ж будзе тут управа, Калі і самавіты муж На хабар ласы і на куш, Калі суддзі і пракурору Пара паслухаць прыгавору.
Згушчаю фарбы, скажаце? Няма чаго, Калі карціна чорная і без таго.

Паўза.

І нам нявыкрутка без карных мер. Бо чалавек разбэсціўся, як звер, І ўсё дваранства па краіне Ад псоты і распусты гіне.

Военачальнік

Перажываем дні зусім ліхія: Куды ні глянь — кішаць, лютуюць банды, Куды ні глянь — анархія, стыхія, Салдат не слухае каманды, За прывілею нас прадасць сеньёр, Хаваецца філістэр за сцяну, Ражном не выпраш на вайну Адважных рыцараў з іх нор — Ісці не хочуць ад гнязда; Найміту ж трэба толькі мзда І ласкі сквапнай куртызанкі. За грошы ён штурмуе замкі, За грошы дасць найміт прысягу І нам, і вам — любому сцягу Змагацца і служыць аддана. Спустошана і растаптана Імперыя іх службай, як халерай: Двары пустыя — вецер свішча. Спрабуй, ушчуй крутою мерай, Дык разварушыш вос гняздзішча. Саюзніка альбо ж васала Трывожыць наша гора мала.

Скарбнік

Саюзнік сёння з галавою: Наабяцае мех пазык На свой інтэрас і разлік, А ты сядзі з пустой казною. Не дачакацца нам субсідый, На чынш, аброк благія віды, Бо ўладу новыя паны ўзялі, Якім ты сам нараздаваў зямлі. А партыі, а блокі, а групоўкі Грызуцца, як у лесе воўкі, Бо гібелін не любіць гвэльфа,{131} І памагчы нічым тут нельга! Сядзяць, адседжваюцца ціха, А выручкі ўзаемнай — ані следу; Хто ж спагадае ў цяжкі час суседу, Калі паўсюль усіх заела ліха. А кожны ж дбае пра сябе. Сабе і цягне і грабе — Да скарбніцы ўсялякі лезе, Нібыта ў борць мядзведзь у лесе.

Кашталян

Гаркота ўжо і мне праела душу: На медзяках я эканоміць мушу, Бо він салодкіх, смачных страў Разбіся — а на стол пастаў… А кухар што! Ён не заплача, Яму пляваць, што ў нас нястача. Хоць куры, гусі, індыкі, Ягняткі, сарны, вепрукі — Той натуральны наш падатак — Яшчэ ідуць з сялянскіх хатак, Затое віны ўсе папіты. Бывала, бочкамі быў склеп набіты, І мы на тысячу персон Спраўлялі пышныя банкеты. Усё прайшло, як дзіўны сон, Усе ўтрубілі мы бюджэты. І ратуша ў падвал адкрыла дзверы,— Ды што запас, калі мы п’ём без меры. Ліхвяр жа ўмее ставіць
нерат,
Яму за ўсё плаці наперад. Хлявы пусцеюць і адрыны, Ужо ў ламбардах коўдры і пярыны, На стол — хоць перамый аб’едкі.

Імператар (пасля роздуму, Мефістофелю)

Што скажаш ты? Ідзі у сведкі.

Мефістофель

Што я скажу? Аслеп ад бляску, Прымаючы тваю, манарша, ласку. Не веру я, што гэтакую ўладу Давесці можаш ты да заняпаду, А розум твой і войска ў акурат Заўсёды падтрымаюць добры лад. О не, як можа пахіснуцца сіла, Калі рулюе божае свяціла!

Гоман натоўпу

Вось дык трапло, знайшоўся зух! Ён блазен спрытны, не лапух! Ён ашуканец, хітры ліс — Падсуне нам рэформаў спіс.

Мефістофель

Усім сваё баліць на белым свеце! І вас, напэўна, грошы падвялі? Хай не валяюцца яны, як смецце, Разумны іх дастане з-пад зямлі. У тайніках, у рудах залатых Багацця хопіць вам на ўсіх. Ды толькі хто яго ў казну паложыць? Мудрэц, што сілу духам і прыродай множыць.

Канцлер

Прырода, дух — пад’юджвае нячысты! Заплацяць нам за гэта атэісты! — Занадта распладзіліся яны. Прырода — грэх, а дух — ад сатаны! І ў плод яднання іх уліта Сумненняў зло, бы кроў гермафрадыта. А ў нас ёсць, дзякуй богу, свой закон. Ёсць дзве апоры пад дзяржаўны трон — Царква і рыцарства; ад шкоды Яны ўбароняць нас заўсёды; Не дзіва, што законы нашы і правы Шануюць гонар ордэна й царквы. А мудрацы, як чэрнь, ім волю дай — Ідэямі ўзбунтуюць цэлы край. Яны — адступнікі і ведзьмары, Уладу ганяць, бэсцяць алтары; Ты — блазен толькі, не раўня нам, Жартуй сабе, ды будзь рахманы, Ты блізкі і душой і сэрцам Схізматыкам, плебеям, іншаверцам.

Мефістофель

Фантанам плешча ваша мудрасць, пан! Чаго не ведаеце — тое зман, Чаго не мацалі — без ліку тое, Чаго не схопіце — усё пустое, Чаго не ўзважылі — усё мана, А хто без грошай — грош таму цана.

Імператар

Нам казань і велікапосны плач Не кампенсуюць стратаў і нястач. Абрыдла мне спрадвечнае пытанне — Не радца той, хто грошай не дастане!

Мефістофель

Зраблю, што ўмею: гэтай ношай Я не намуляю плячэй — Такую штуку ўрэзаць найлягчэй, Але без працы не дастанеш грошай. Вось уявіце: ў час вайны, бывала, Калі чужынец сеяў смерць і жах, Усе, каго навала ўпрочкі гнала, Сваё дабро хавалі ў тайніках. Не кожны змог да лепшых дзён дажыць. А скарб сабе цалюсенькі ляжыць З часоў старога, спаленага Рыма — Належыць Вашаці зямля з грашыма.{132}

Скарбнік

Хоць дурань, а сказаць разумна ўмее! — І сапраўды ж — царова прывілея!

Канцлер

Намовы сатаны амаль у кожным слове! Нядобра, брыдка думаць так, панове.

Кашталян

Мне ўсё адно, ў каго браць грошы — Ці то ў нячыстага, ці то ў святошы.

Военачальнік

Разумны дурань бачыць сутнасць свету: Салдату горш за ўсіх — гані манету!
Поделиться:
Популярные книги

Эпоха Опустошителя. Том I

Павлов Вел
1. Вечное Ристалище
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Эпоха Опустошителя. Том I

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Кукловод

Злобин Михаил
2. О чем молчат могилы
Фантастика:
боевая фантастика
8.50
рейтинг книги
Кукловод

Последний Паладин. Том 4

Саваровский Роман
4. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 4

Военный инженер Ермака. Дилогия

Воронцов Михаил
1. Военный инженер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Военный инженер Ермака. Дилогия

Наследник из прошлого

Чайка Дмитрий
16. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Наследник из прошлого

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Первый среди равных. Книга X

Бор Жорж
10. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга X

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Серпентарий

Мадир Ирена
Young Adult. Темный мир Шарана. Вселенная Ирены Мадир
Фантастика:
фэнтези
готический роман
5.00
рейтинг книги
Серпентарий

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ищу жену с прицепом

Рам Янка
2. Спасатели
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Ищу жену с прицепом

Наследник павшего дома. Том IV

Вайс Александр
4. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том IV

Ваше Сиятельство 5

Моури Эрли
5. Ваше Сиятельство
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 5