Фаўст
Шрифт:
Фаўст
Выкрадванне? А я? Ці ж я не варты Ключом абараніць царыцу Спарты? Ён вёў мяне праз жудасць і туман, Праз пустату ў адвечны акіян. Вярнуўся я, каб з духамі змагацца — Бо на зямлі над імі я — уладца! Цяпер, калі зазнаў прыгод я многа,— Яна тым больш мая! О ключ, трынога,— О Мацеры, мне без яе не жыць! — Дапамажыце ідэал здабыць.Астролаг
Апамятайся, Фаўст! Ты ж не малы! Схапіў… Наплыў густы клубок імглы… МахнуўГрымоты.
Фаўст падае. Духі расплываюцца.
Мефістофель (несучы Фаўста)
Нішто спектакль! За дурня паручыўся, Дык сам у дурні і пашыўся.Цемра. Замяшанне.
Акт другі{155}
Цесны гатычны пакой з высокім скляпеннем
Былы кабінет Фаўста, такі, якім яго пакінулі.
Мефістофель (выходзіць з-за шырмы)
Калі ён падымае яе і азіраецца, відзён Фаўст, распасцёрты на старадаўнім дзедаўскім ложку.
Ляжы, гаротны Фаўст! Любві страла Пацэліла якраз у сэрца. Каго ў палон Алена узяла, Не скора той на розум узаб’ецца.(Азіраецца.)
Гляджу навокал я — без перамены: Падлога, столь, куты і сцены, Усё на месцы, як было, Хоць пацямнела ў вокнах шкло, Хоць павуціння й пылу болей стала. Ляжаць паперы як папала. Атрамант высах. Вось пяро, якім Пісаў распіску мне. На ім Засохла кроў маёй ахвяры — Пабіліся б за рэч такую антыквары! А вось на вешалцы старое футра,— У ім я колісь вучня мудра, Яшчэ наіўнага наўздзіў, Як прастачка за нос вадзіў. Нябось і сёння ён грызе маю навуку! Адпалім жа яшчэ раз нашу штуку! Надзену зноў сатлелую хітону — І вось я ўжо — дацэнт, крыніца ведаў. Пара задаць ілбам вучоным тону І павучыць прамудрых караедаў. Ім што! Яны руцінай зараслі, А чорту бавіцца няма калі.(Здымае футра са сцяны і трасе яго.)
З футра ляцяць цвыркуны, жукі і моль.
Хор казурак
Дзень добры, дзень добры, Шаноўны патрон! Цябе мы пазналі, Табе наш паклон! Ты некалькі штучак Пусціў мімаходзь, А сёння нас процьма — Варушыцца поўсць. Гняздзіцца хітрына Глыбока ў грудзях, А вошка адкрыта Жыве на людзях.Мефістофель
Уцешылі старога сатану! — Ну што ж, пасеяў добра, добра жну! Яшчэ разок хламіду страсяну — Паўзіце, мілыя казуркі, У скрынкі, шчыліны, мензуркі, Ва ўсе адтуліны і дзюркі, У(Апранае футра.)
Акрый жа зноў мне стан і плечы — І вось я ўжо настаўнік, прынцыпал. Але нашто мне званне без сустрэчы — Дзе слухачы мае? Дзе хор пахвал?(Звоніць у званок, які гучыць рэзка і пранозліва — ад гэтага звону ў будынку дрыжаць сцены і адчыняюцца дзверы.)
Фамулюс (ідзе, хістаючыся, па доўгім цёмным калідоры)
Колькі грукату і жаху! Ад падмурку аж да даху Ўсё дрыжыць, як з ліхаманкі — Зырка бліскаюць маланкі, Гнуцца дошкі, і ў будынку Пыл ад скрышанага тынку, Невядомая мне сіла Раптам дзверы адчыніла. Нешта страшнае такое Пасярэдзіне пакоя У футры Фаўста… Мне ківае… Страх калені падгінае… Што рабіць мне? Уцячы?.. Божа моцны, навучы!..Мефістофель (ківаючы яму)
Заходзьце, дружа Нікадэмус!Фамулюс
Шаноўны пане мой! Oremus!{156}Мефістофель
Пакінем гэта!Фамулюс
Рады я, мой пане, Што вам знаёмы.Мефістофель
Ну, маё вітанне! Вы ўсё яшчэ студэнт, хоць і сівы, Замшэлы пан! Вось так, як вы, Вучоны муж і гнецца крукам, Аддаючы сябе навукам, Штудзіруе за томам том І картачны будуе дом. Ды/хай ён лобам будзе на тры пядзі, А дзе стаіць, там, братачка, і сядзе. Адзін з усіх, бадай што, толькі цягне — Шаноўны мэтр, што ісцін прагне, Наш доктар Вагнер. У сябе ўвабраў Ён веды і плады вялікіх спраў. Сярод вучоных — першы стоўп! Святло вучэння ён распасцірае Вакол сябе на спрагнены натоўп; Нібы Пятро, нябесны ключнік раю, Ён адмыкае высь нябёс, падземны змрок — І ўсё наперад бачыць, як прарок! Не параўнаецца ніхто з ім — дзе там! Зацьміў і Фаўста ён сваім аўтарытэтам.Фамулюс
Прабачце, што ў гаворку дзёрзка лезу, Але аспрэчыць мушу вашу тэзу: Ён ветлы, сціплы ў абыходзе, І ён не ведае, куды Знік Фаўст; і Вагнер на самоце Яго чакае доўгія гады І шчыра моліцца, каб бог Вярнуцца доктару памог. А кабінет ягоны з той мінуты Стаіць цалюткі і замкнуты, Ніхто не стаў і на парог. Што зорная гадзіна шле ў пакой? Замкі сарваны, ў страху сцены — У прадчуванні перамены. І вы тут стрэліся са мной.Поделиться:
Популярные книги
Возвращение
4. Леди из будущего
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.65
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 8
8. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мастер 8
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 11
11. Ваше Сиятельство
Фантастика:
технофэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Измена. Верни мне мою жизнь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00