Фаўст
Шрифт:
Мефістофель
Нас угледзеўшы ў нябёсах, Даў са страху — лататы.Гамункул
Хай бяжыць, калі баіцца. Ты лепш рыцара спускай — Марыў ён перарадзіцца, Зведаўшы антычны край.Фаўст (дакрануўшыся да зямлі)
ДыкГамункул
І сам не знаю, Але ў тубыльцаў распытаю. Калі ў душу табе запала, Дык сам шукай з усім запалам, Бо ўсякі страх адолеў ты, Пабыўшы ў царстве пустаты.Мефістофель
Ну, тут я маю свой інтэрас. Давайце лепей праз і цераз Мясціну паасобку пройдзем, Глядзіш, прыгод якіх і знойдзем. Калі ж абрыдне ўсім Фарсал, Падасць Гамункул нам сігнал.Гамункул
Вось так я пасігналю ў шкліну.Шкло звініць і свеціцца.
Ну, рушылі, прыгоднічкі, ў даліну.Фаўст (адзін)
О, дзе ж яна? Не ўведаю ніколі! Няхай яна па гэтым не хадзіла полі, Няхай у хвалях ручаін Фарсала Прыгожых ног сваіх не абмывала,— Затое мова тут яе гучала. Я ў Грэцыі і, як Антэй, стаю,{163} Душой і целам чую моц сваю. Не наракай, што зноў адзін ты,— Ідзі смялей у лабірынты.(Ідзе.)
Каля вытокаў Пенея
Мефістофель (прынюхваючыся)
Блукаючы між вогнішчаў паганцаў, Дзівуюся з іх звычаяў і танцаў: Вось гэта моды, этыкеты — Той напаўголы, той раздзеты; А сфінксы й грыфы — не па нас:{164} Ні грацыі няма, ні складу, Павыстаўлялі напаказ, Брыдота спераду і ззаду. Пачвары ўсе! Народзец цёрты! На што ўжо ў нас заўжды бедлам,— Ды антыка пабіла ўсе рэкорды. Аднак я госць, — і сама ўраз. Паклон мой грывам і дзядам, Бо тут не Брокен, а Парнас.Грыф (гугніва)
Не крыўдзі нас! Мы грыфы, а не грывы. У карнясловах сэнс ёсць асаблівы: Этымалогіі-штукаркі беражыся — Наборам слоў вам пафарбуе ліса; Між тым «гаргара», «грыф», «гара», «герой» Не ставяцца ў адзін карэнны строй.Мефістофель
Тут можна вывесці і лепшы рад: «Грыф — граф — грабі — грабежнік —Грыф (у ранейшым тоне)
Калі і гэты рад мы даказалі, Пакрыўджаныя нам хвасты ўразалі. Грабі, гарні дзяўчат і скарбаў горы. Грабежнікі ў фартуны — у фаворы!Мурашкі-волаты{165}
Вы кажаце пра тыя «скарбаў горы», Што мы панапіхалі ў нашы норы? Ды арымаспы ж высачылі нас,{166} І скарбы зніклі, знік увесь запас.Грыфы
Мы іх паклічам да адказу.Арымаспы
Не сёння толькі, сёння — свята; А нам да заўтра хопіць часу Перахаваць усё, што ўзята.Мефістофель (седзячы паміж сфінксамі)
У вас так проста ўсё, што мне міжволі Паразумецца з вамі закарцела.Сфінкс
Мы выдыхаем гукі і ніколі, Як вы, не апранаем іх у цела. Але скажы ўсё ж словам, хто ты?Мефістофель
Усяк завуць мяне. Няма ахвоты Лічыць імёны. А ці ёсць тут брыты? Цікаўны люд! Вандроўкам вельмі рады; Без іх руіны вашы, вадаспады, Напэўна ж, не былі б адкрыты. Мяне брытанцы ў нейкім вадэвілі The old Iniguity{167} аб’явілі.Сфінкс
Але чаму?Мефістофель
Па-свойму, бач, цвяроза.Сфінкс
Ну, добра, кінем — гэта ж проза. Скажы, калі ты добры звездачот, Што сёння нам вяшчае зорак лёт?Мефістофель (гледзячы на неба)
У небе ззяюць зоры, месячык рагаты — І я прыйшоў сюды, нібы дахаты: Сяджу, тваёю поўсцю абагрэты. Нашто ж глядзець на зоркі і планеты? Дай мне шараду ці загадку.Сфінкс
Ты сам шарада, дзіўны госць! Вазьмі хоць гэту напачатку: «Усе яго скубуць за поўсць, Святошы ён замест пластрона, Зладзею — кампаньён, заслона, А Зеўсу — як забава проста».{168}Першы грыф (гугніва)
Ён вораг мне,Другі грыф (яшчэ больш гугніва)
Поделиться:
Популярные книги
Попаданка 2
2. Двойная звезда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Тайны ордена
6. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.48
рейтинг книги
Наследие Маозари 3
3. Наследие Маозари
Фантастика:
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 3
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
Законник Российской Империи. Том 2
2. Словом и делом
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
дорама
6.40
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 2
2. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на сына
4. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Потусторонний. Книга 1
1. Господин Артемьев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
О, мой бомж
1. Несвятая троица
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Найди меня Шерхан
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Драконий подарок
1. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.30