Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Дзікі луг

Неизвестно

Шрифт:

У канцы лагоднага ціхага жніўня, калі ляталі сярэбраныя ніці з чорнымі павуч- камі на іх, каліна гнулася ад цяжкіх гронак, а пад вокнамі ўздоўж сцяны кіпелі ў самай квецені вяргіні і мальвы, выкідвалі свае высокія стрэлкі гладыёлусы, — уве- чары Махновачка збірала сына ў першы клас. Васілёк быў рады, ён ужо ўмеў чытаць, пісаць і ведаў табліцу множання. Махновачка нават нагледзела і падвязала нітачкамі лепшыя кветкі, каб зрэзаць іх заўтра свежымі ў букет. На канапе ляжа- лі касцюмчык, кашулька, стаялі сандалі, усё новенькае. Кулініч спецыяльна вазіў сына ў горад на прымерку. На стале — падручнікі, сшытачкі

і ранец. Махновачка сабралася сына мыць. Выпаліла ў печы, наставіла чыгуноў, балею, начоўкі... Думкі раіліся, скакалі весела і бязладна. Яна ўяўляла, як яны будуць з бацькам правяраць дзённік, памагаць яму рабіць урокі; а як вырасце і ажэніцца, будуць любавацца на іх, маладых, і толькі шкада, што нельга ў царкве, бо самі яны з Кулінічам распісаліся ў сельсавеце — так сабе, не вельмі каб было ўрачыста...

Яна наставіла чыгуноў, сын быў ужо голенькі, неяк аступіўся і сеў у кіпецень. Пасля Махновачка расказала, што ён не паспеў нават ускрыкнуць, але яна сама тады зараўла так нема, што ніводзін гук проста не быў бы пачуты. У сына задок, і ўсё, што можна, было зварана ўкрутую, да сіняй чарнаты. Ён сканаў, не даехаў- шы да бальніцы. Кулініч сам зрабіў маленькую труну, вычасаў невысокі дубовы крыж. Пастаяў з сякераю ў руцэ, паблукаў позіркам па двары. Потым пайшоў і пад корань пачаў секчы каліну. Падалі на плот, разбіваліся, лопаліся чырвоныя буйныя ягады. Куст супраціўляўся смерці. Сякера саспружыніла на нечакана цвёрдым ствале, рука дрыгнула, і ўдар прыйшоўся па назе. Кулініч аберуч заціснуў рану і прамовіў:

— Баліц!..

Вось так яно спрацавала, гэтае подлае, бязлітаснае, жорсткае да агіды праві- ла — не забывайся, хто ты ў гэтым свеце, не любі моцна, не прывязвайся да каго б ні было, не прывыкай, будзь заўсёды напагатове, каб не заспела знянацку, умей абараняцца, трымай пра запас усе варыянты — аж да самага горшага... А забудзеш расслабішся, захочаш пазіраць на гэты свет шырока раскрытымі васільковымі вачы- ма — дык мы напомнім!..

Пераносілі гора Кулінічы мужна. Прынамсі, знешне. Толькі некаторыя новыя рысы ў іх паводзінах, характарах, звычках з’явіліся, і гэтае новае дзівіла.

Напрыклад, Махновачцы ўвесь час трэба было, каб у яе былі занятыя рукі. Даходзіла да таго, што — усё адно не спала — палола ўночы агарод, у цемры навоб- мацак аддзяляючы бульбоўнік ад зелля.

— Чаго ты зноў ноччу на градах? — злаваліся на яе.

— То я коціка шукала... Коцік у разору забег, мяўкае, — хлусіла яна, апраўдва- ючыся.

— Грэх так моцна перажываць! Яшчэ бяду на вёску наклічаш!..

Смерць сына выявіла не горшыя якасці Кулінічаў, а лепшыя. Іх пачало цягнуць да людзей, гэтым яны думалі выратавацца. Махновачка куды б ні шла, як убачыць каго на агародзе ці ў двары — бяжыць, спатыкаецца:

— Хоць трохі што памагу...

— Ідзі! — гналі яе. — Не трэба тваёй работы!

У Валі каля варот рос малады дуб. Прымак, каб паказаць сваю гаспадарскасць, пачаў з таго, што бензапілой яго зваліў, каб зрабіць новае шула. Абчасаў. Шнур нацёр вугалем, цвічком прыбіў, нацягнуў на струну, прыпадняў — шпок! — адбілася роўная чорная адмеціна, па якой можна дзяўбаць пазы. Кулініч здалёк угледзеў, ідзе, спяшаецца, нагой заграбае — усё ж такі пашкодзіў сякерай. У руцэ пешня, цягнецца па зямлі, як шчупакоў хвост.

Куды ты йдзеш, куды? — сярдзіта крычыць прымак. — Чаго ты йдзеш, чаго?

— Памагац!

Яшчэ Махновачка палюбіла хадзіць у госці. Кожны вечар брала гасцінец і ішла да каго-небудзь. Дык бачылі праз акно, што яна ідзе, і ўцякалі, або зачыняліся, затой- валіся, нібыта няма дома. Пайшла чутка, што яна ходзіць красці. І неяк так атрыма- лася, што пачалі зваць яе ўжо не Махновачка, а Махноўка, і разам з гэтым ласкавым суфіксам сапраўды як бы выпала, знікла абаяльнасць, а засталося толькі нешта ад нелюдзімага бацькі Махно.

Махноўка зразумела, што яе проста цураюцца, не хочуць, не любяць, калі прый- шла неяк да Валі, прынесла жоўтых гарбузовых семак дзеўкам.

— Знаеш што, — сказала Валя, — Пятра больш няма, не хадзіце сюды. Ні ты, ні Кулініч. Я цябе слухаць не хачу. А за тую ласяціну аддам як-небудзь... У мяне чалавек памёр, дык мяне ніхто не шкадаваў, майго гора ніхто не бачыў, а ў цябе ўжо такое гора, што толькі на руках насіць.

Аднойчы раніцай Махноўка сабралася і пайшла пехам за дзесяць кіламетраў у горад у царкву. Што там было, што яна ў каго прасіла, невядома, але вярнулася яна змененая, як бы аддаленая ад людзей.

Да яе душы цяпер дабрацца стала немагчыма. Ёй скажаш, дождж ідзе, яна ў адказ:

— Хай ідзе! — а вочы застылыя, нерухомыя.

— Селядцы ў магазін прывезлі...

— Хай вязуць.

— Сюзана Грышава дзевачку нарадзіла...

— Хай нараджае.

«Ды што ж гэта за мукі такія... Ты ж яшчэ не старая, схадзі ў паліклініцу, пра- верся, цяпер жа і ў пяцьдзясят нараджаюць, не тое што ў сорак...»

— Хай нараджаюць.

«Ці калі ўжо так несцярпіма, дык усынавіце! Схадзі ў органы апёкі», — раілі ёй.

— Хай усынаўляюць!

— Схадзі ты, я яшчэ цябе навучу, у малітоўны дом. Папы не памаглі, дык мо баптысты памогуць...

— Хай памагаюць, — зварочвала яна на бітую дарогу; голас сам па сабе, а думкі ў іншым месцы.

Гэтымі паводзінамі, як ні дзіўна, пачала яна нагадваць Грыгора. Адна ведаю нешта такое, чыталася на ёй, чаго вы не ведаеце. Толькі ў Грыгора было гэта з выклі- кам, з гаганькамі, а ў яе — з нейкім нядобрым самазаглыбленнем.А Грыша, новаспечаны бацька, якому пачала ўжо надакучаць яго спаважнасць і ўсё часцей цягнула яго на халасцяцкія гулі, — расказваў нам, падлеткам, што абля- пілі яго лаўку, слухалі яго, набіраючыся блатной мудрасці, — як уночы прыбягала да іх Махноўка, памешаная, сівая, страшная, пакацілася ў ногі: «Грышачко, сыночак, аддайце мне дзевачку, вы сабе яшчэ народзіце!»

Мы рагочам...

ХІІ

Яшчэ гады праз тры, у ліпені, Кулініч з Мікалаем Міронам прыйшлі на мост, паглядзець, як мы, ужо вялікія, пасля школы, хлопцы ловім рыбу.

Мікалай Мірон які быў, такі застаўся, хадзіў без кійка, і калі б цяпер ездзілі ў Дзікі Луг, ён паехаў бы. Але даўно ўжо ніхто нікуды не ездзіць.

Не тое Кулініч. Згорблены, з палкаю — пасечаная нага перастала згінацца. У яго зрабіўся цік на воку. Калі ён гаварыў, века пачынала торгацца, і разам з ім шчака, а са шчакой — задзіралася верхняя губа, і ўсе зубы з таго боку былі відаць. Грыша празваў яго за гэта Скалазуб.

Поделиться:
Популярные книги

Отверженный IX: Большой проигрыш

Опсокополос Алексис
9. Отверженный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный IX: Большой проигрыш

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Княжна попаданка. Последняя из рода

Семина Дия
1. Княжна попаданка. Магическая управа
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
историческое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Княжна попаданка. Последняя из рода

Черный дембель. Часть 4

Федин Андрей Анатольевич
4. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 4

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Город- мечта

Сухов Лео
4. Антикризисный Актив
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город- мечта

Офицер

Земляной Андрей Борисович
1. Офицер
Фантастика:
боевая фантастика
7.21
рейтинг книги
Офицер

Отморозок 1

Поповский Андрей Владимирович
1. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 1

Чехов книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
6.00
рейтинг книги
Чехов книга 3

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Мастер 6

Чащин Валерий
6. Мастер
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 6