Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Федарэнка Дзікі луг

Неизвестно

Шрифт:

— Не чапай, мой бацька памер, а не твой!..

Спачатку крыху саромеліся чужога чалавека за сталом. Але гэты гарадскі сваяк, гэты вучоны ці настаўнік вёў сябе, як мыш. Не піў, мала еў. Нешта яму муляла. Хаваў пад скацерку-абрус рукі. А жонка яго неяк умольна, разгублена глядзела на землякоў, нібы напярод просячы за нешта прабачэння. Цярпеў ён цярпеў — і ўсё ж не вытрымаў: хутка кульнуў пяцьдзясят грам, потым, не закусваючы, запар адну за адной яшчэ тры разы па пяцьдзясят. Рашуча адвёў жончыну руку з катлецінай на відэльцы. Падняўся, звонка пастукаў чаркай аб пляшку, патрабуючы цішыні, і павёў такую

гутарку.

— Я аб’ездзіў усю Беларусь, і мушу прызнацца, што такой дзічы, як у вас, нідзе больш не ўбачыш. Багацейшую гісторыю, традыцыі, звычкі вы апусцілі да прымітыву. У Маларыцкім раёне — мяжа з Украінай, дзед паўзе ракам, а ўсё адно па-ўкраінску: «Добрага ранку!» А ў вас? Ці чулі вы пра такую традыцыю, як гала- шэнні? Мужчыны не галосяць ніколі, — ён пачаў загінаць пальцы. — Плач бабулі больш важны, чым маладой жанчыны, а галашэнне дачкі па бацьку больш важнае, чым жонкі па мужу. З могілак вяртаюцца — трэба тры разы печ пагладзіць і ска­заць: «Хай паміраюць прусакі, а не людзі». А вы рукі спаласнулі — і ўсё? Хутчэй за стол?

Бедная жонка, чырвоная ад сораму, шморгала, цягнула яго за крысо. Але лектар толькі ўваходзіў у ролю, паставіў чарку і загінаў пальцы ўжо на другой руцэ.

— Тры стравы: куцця, кісель, застудзіна... За жалобным сталом усе павінны быць сумнымі, ніякіх абгавораў, жартаў. А вы — тост, — паглядзеў асуджальна на Грыгора. — Гаварыць трэба стрымана, ціхімі галасамі і толькі пра нябожчыка, — паглядзеў на гэты раз на Кулініча, — а не пра тых, з кім ён працаваў, не пра вянкі... Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына — каму гэта было сказана? Вам? Хто гэта пачуе? Вось дзяўчына была, тут сядзела... Плача, што не памачылася ў рот. Дзіч! Забабоны, нагаворы, ведзьмакі... Самае звычайнае паганства!..

Усе і раней адчувалі, што нешта не тое. А тут проста пакрыўдзіліся. Слова «пага­ны» ведалі ўсе. Які б ні быў вучоны, а абзывацца за сталом... Гэта ж не вяселле... Ціха загулі, нясмела зашумелі — кшталту «выпіў, дык будзь чалавекам»... Вопытны Грыша даўно не еў, слухаў насцярожана. Асабліва яго зачапілі словы пра ведзьмакоў. Ён зразумеў гэта, як намёк на бацьку. Ніхто да гэтага часу не меў права ўсумніцца ў тым, што Ігнат на самай справе быў чалавекам незвычайным.

— А ў рог? — спытаў Грыгор. Яго вочы нічога добрага не абяцалі, правая рука сціснулася ў кулак, сіні ад татуіровак. — Калі я табе ў рог дам?

Тут якраз увайшла Махновачка, імгненна ацаніла сітуацыю. Кінулася разнімаць. Як птушка крылы, растапырыла рукі:

— Усё, будзе, будзе! На памінках доўга не сядзяць!.. Грыша, пайшлі... А вы — паехаліце!.. — і пачала штурхаць да дзвярэй вучонага разам з жонкаю. — Паехаліце, чуеце!.. — забыўшы, што нікуды яны не могуць паехаць, проста не дабяруцца ў такі час да горада.Так Махновачка павяла дамоў ужо Грышу. І Васілёк пайшоў з імі.

Была зіма, студзень, студня з аплыўшым намёрзлым лёдам, зорнае неба, цішыня, сіні снег і блакітныя, вельмі ўтульныя вокны хат. Роўна перасякала вёску вуліца. Цёмныя платы, цені ад іх і ад хат толькі яшчэ больш падкрэслівалі прыгажосць начнога снегу. Ён іскрыўся і скрыпеў пад нагамі. Васілька трымалі за адну руку Грыша, за другую маці, і ён не столькі ішоў, колькі ехаў па слізкай, як коўзанка, дарозе, а то падціскаў ногі і вісеў паміж дарослымі.

Мама, а дзядзька вучоны?

— Вучоны, сынок. І ты, як вырасцеш, станеш вучоны... Толькі гарэлкі беражыся, бачыш, што ад гарэлкі бывае...

— Ну і што, што вучоны? — сказаў Грыша без злосці, астыў на вуліцы і палагод- неў. — Калі ён вучоны, дык хай спярша піць навучыцца. Я яшчэ не такіх вучоных бачыў. Цэлую акадэмію прайшоў.

— Ох, прайшоў, Грышачка, прайшоў, не дай Бог нікому прайсці... Ты на іх не гля- дзі. Яны самі па сабе, а ты цішком сам па сабе. Ён сказаў па вучонасці, а ты сцярпі, змоўчы, адыдзі ўбок... Хіба ты чужому чалавеку свае мазгі ўставіш?.. У іх вучонасць, а ў цябе таксама і розум, і Сюзана, і работа... Сам дабіўся, ніхто не памагаў...

— А хто мне памагаў? Сам!

— Ох, сам, Грышачка, век сам, і не прапаў, у людзі выйшаў, і матку няшчасную глядзіш, не кінуў, і ўсё ў цябе ладненька-складненька...

Каб хто чужы паслухаў, дык можна было падумаць, што Грыша дзве аспіран- туры скончыў, а не дзве ходкі меў. Недзе далёка, на другім канцы вёскі, празвінела вядро ля студні, а пачулася як зусім побач. І такое блізкае было неба, што звон вядра даляцеў да яго, і зоркі таксама празвінелі ціхім рэхам у адказ.

— Так цёпленька сядзець дома, целевізар глядзець, а яму холадна, — забывался Махновачка і казала пра Пятра, як пра жывога. — Так ужо шкода яго, так шкода! Такі добры быў... А што бачыў за век? Нічога. Добрыя ўсе няшчасныя, а злыя — шчаслівыя.

Тут Грыгор не згадзіўся. Ён лічыў сябе і шчаслівым, і не злым.

— А чым ён няшчасны? Яму выкапалі, труну зрабілі, вянок купілі... Усё як у людзей. Ляжы сабе.

— Ён не ў зямлі ляжыць, а вісіць на небе, — сказаў раптам малы Васілёк, пад- ціскаючы ногі. — Бачыць нас і ўсё чуе.

І праўда — такое хараство было разліта вакол, што не дапускала яно думкі пра смерць; ды не бывае яе, не можа яе быць у гэтай зорнай бясконцасці, сярод вечнай гармоніі, дзе ўсяму сваё месца, дзе ніводная касмічная пылінка не з’яўляецца і не знікае сама па сабе, без чыёйсьці на тое волі!..

А зоркі ўсё пераміргваліся, усё тоненька звінелі, нібы на самай справе гэта былі незлічоныя душы даўно ад нас адляцелых, якія цяпер там, уверсе, працягваюць жыць, перамаўляюцца паміж сабою на сваёй мове, пазіраюць на нас і спачуваюць нам.

IX

Пятра пахавалі зімой, а ўлетку да Валі пасватаўся ўдавец з суседняй вёскі, так­сама, як і нябожчык Пятро, за яе маладзейшы. Нармальны чалавек. Не піў, не курыў. Меў бензапілу і сына гадамі такога, як Любка. Валя пайшла за яго. Ён прадаў сваю хату, перабраўся да яе, і яны пачалі жыць, як так і трэба.

Чаму такіх мужчын наносіць на такіх, як Валя, што яны ў іх знаходзяць — вялі- кая загадка, і разгадкі ёй пакуль няма ў гэтым свеце. Справа густу? Каму падабаецца поп, а каму пападдзя? А можа тут звычайны цвярозы разлік: вазьму такую ведзь- му — удзячная будзе, больш любіць будзе, здраджваць не будзе, а я, наадварот, пад усю гэтую валынку разгарнуся, пад шумок пачну рабіць, што хачу... А дудкі. Ніколі так не атрымаецца. І хіба пад старасць, калі ўжо, уласна кажучы, позна, спахопіцца такі мудрэц — дык што ж гэта атрымалася? — не я яе, а яна мяне пад сябе падмяла, не я на ёй, а яна на мне ўсё жыццё праездзіла...

Поделиться:
Популярные книги

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Черт из табакерки

Донцова Дарья
1. Виола Тараканова. В мире преступных страстей
Детективы:
иронические детективы
8.37
рейтинг книги
Черт из табакерки

Бастард Императора. Том 8

Орлов Андрей Юрьевич
8. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 8

Как я строил магическую империю 2

Зубов Константин
2. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 2

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Возвращение Безумного Бога 9

Тесленок Кирилл Геннадьевич
9. Возвращение Безумного Бога
Фантастика:
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Возвращение Безумного Бога 9

Кротовский, сколько можно?

Парсиев Дмитрий
5. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кротовский, сколько можно?

Бастард Императора. Том 11

Орлов Андрей Юрьевич
11. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 11

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила