Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ферма

Оруэлл Джордж

Шрифт:

Едуноў цяпер значна пабольшала. Увосень чатыры мацёры апарасіліся амаль адначасова, даўшы свету разам трыццаць адно парася. Парасяты былі рабенькія, і як Напалеон быў адзіны кныр на ферме, было няцяжка здагадацца аб іхным паходжаняі. Было абвешчана, што пазней, калі набудуць цэглу і драўніну, у садзе пры сядзібе пабудуюць школу. Пакуль жа адукацыю парасятам даваў сам Напалеон у сядзібнай кухні. Яны практыкаваліся ў садзе, і ім не дазвалялася гуляць з іншымі маладымі жывёламі. Недзе ў тым самым часе было пастаноўлена, што калі свіння і якая іншая жывёліна сустрэнуцца на дарозе, дык іншая жывёліна мусіць саступіць; а таксама што ўсе свінні, незалежна ад тытулу, будуць мець прывілей насіць у нядзелю зялёную стужку на хвасце.

Той год выдаўся для фермы даволі ўдалы, але грошай усё яшчэ не хапала. Трэба было купіць на школу цэглы,

пяску і вапны, трэба зноў было ашчаджаць на абсталяванне для ветрака. Былі таксама патрэбныя газа і свечкі для сядзібы, цукар да Напалеонавага стала (іншым свінням ён забараніў яго ўжываць, каб не таўсцелі) і ўсе звычайныя прыпасы, якія час ад часу неабходна было папаўняць: інструменты, цвікі, вяроўкі, вугаль, дрот, бляха і сабачыя сухары. Давялося прадаць стог сена і частку ўраджаю бульбы, а кантракт на яйкі быў павялічаны да шасцісот на тыдзень, так што куры ў гэтым годзе ледзьве маглі вывесці дастатковую колькасць куранят, каб захоўваць свой род на тым самым узроўні. Нормы, скарочаныя ў снежні, яшчэ раз скарацілі ў лютым, і дзеля эканоміі газы ліхтары ў стойлах былі забароненыя. Але свінні, як выглядала, пачуваліся даволі выгодна і нягледзячы ні на што набіралі вагу. Аднойчы ўвечары ў канцы лютага з маленькага бровара, што стаяў за кухняй і не працаваў ужо і пры Джоўнзе, разліўся ў паветры па ўсім двары цёплы, шчодры і смачны пах, якога жывёлы ніколі раней не чулі. Нехта сказаў, што гэтак пахне вараны ячмень. Галодныя жывёлы нюхалі паветра і пыталіся самі ў сябе, ці не ім на вячэру варыцца тая цёплая боўтанка. Але ніякай боўтанкі яны не ўбачылі, а ў наступную нядзелю было абвешчана, што з таго часу ўвесь ячмень будзе ісці на патрэбы свінняў. Палетак за садам ужо засеялі ячменем. А неўзабаве пранеслася чутка, што кожная свіння атрымлівае цяпер пінту піва штодня, а сам Напалеон — паўгалона, якія яму заўсёды падавалі ў супніцы з сервізу «Краўн Дарбі».

Хоць жывёлам і даводзілася цярпець нягоды, аднак яны часткова кампенсаваліся тым, што жыццё цяпер было больш велічнае і ўрачыстае, чым раней. Цяпер было болей песень, болей прамоў, болей дэманстрацый. Напалеон загадаў, каб раз на тыдзень ладзілася, як ён называў, Стыхійная Дэманстрацыя, мэтаю якой было адзначыць змаганне і перамогі Фермы Жывёлаў. У прызначаны час жывёлы мусілі спыніць працу і маршыраваць ваенным шыхтом вакол фермы — свінні наперадзе, за імі коні, пасля каровы, авечкі і ззаду птушкі. Сабакі ішлі з флангаў, а паперадзе ўсіх ішоў Напалеонаў чорны певень. Баксёр і Канюшынка цягнулі зялёны сцяг з капытом і рогам і з надпісам «Няхай жыве таварыш Напалеон!». За шэсцем ішло чытанне паэмаў, складзеных у гонар Напалеона, і прамова Віскуна, у якой адзначалася павышэнне вытворчасці харчовай прадукцыі, а пасля прынародна палілі з стрэльбы. Авечкі былі найгарачэйшыя прыхільнікі Стыхійных Дэманстрацый, і калі нехта скардзіўся (як некаторыя жывёлы, калі побач не было свінняў і сабакаў), што яны марнуюць час і дарма стаяць на холадзе, дык авечкі абавязкова затыкалі яму рот сваім страшным бляяннем «Чатыры нагі добра, дзве нагі дрэнна!». Але ўвогуле жывёлам падабаліся гэтыя ўрачыстасці. Іх суцяшаў напамін пра тое, што, як бы там ні было, яны былі самі сабе гаспадары і працавалі на сябе. А так, з гэтымі песнямі, дэманстрацыямі, Віскуновымі лічбамі, грымотнымі стрэламі, пеўневым кукарэканнем і лапатаннем сцяга, яны паволі забываліся, што трыбухі ў іх пустыя, прынамсі на нейкі час.

У красавіку Ферма Жывёлаў была абвешчаная Рэспублікай, і ўзнікла неабходнасць выбраць Прэзідэнта. Кандыдат быў толькі адзін — Напалеон, яго і абралі аднагалосна. У той самы дзень было паведамлена, што выявіліся новыя дакументы, якія выкрывалі дадатковыя падрабязнасці Сняжковай змовы з Джоўнзам. Цяпер выглядала, што Сняжок не проста спрабаваў хітрым манеўрам давесці да паразы Бітву пры Хляве, як дагэтуль уяўлялі жывёлы, але адкрыта змагаўся на баку Джоўнза. У сапраўднасці менавіта ён кіраваў войскам людзей і кінуўся ў бітву са словамі «Няхай жыве чалавецтва!» на вуснах. Раны на Сняжковай спіне, пра якія ўсё яшчэ памяталі некаторыя, нанёс сваімі зубамі Напалеон.

У сярэдзіне лета на ферме нечакана з'явіўся крумкач Масей, якога не бачылі ўжо некалькі гадоў. Ён амаль не змяніўся, як і раней, нічога не рабіў і ўсё гаварыў у тым самым духу пра Ледзянцовыя Горы. Ён сядзеў на пні, лопаў чорнымі крыламі і гадзінамі прамаўляў усім, хто яго слухаў. «Там наверсе, таварышы, — казаў ён урачыста, паказваючы ў неба сваёй вялізнай глюгай, — там наверсе, на другім баку вунь той цёмнай хмары ляжаць Ледзянцовыя Горы, тая шчаслівая краіна, дзе мы, бедныя жывёлы, спачнём назаўсёды

ад нашых цяжкіх клопатаў!» Ён нават цвердзіў, што пабыў там, калі аднойчы высока ўзляцеў, і пабачыў там бясконцыя палі канюшыны і платы, на якіх раслі кавалкі цукру і льняная макуха. Шмат хто з жывёлаў верыў яму. Іх жыццё цяпер, меркавалі яны, галоднае і пакутнае, дык ці ж гэта не слушна і не справядліва, што недзе мусіць існаваць нейкі лепшы свет? Аднак вельмі цяжка было вызначыць, як ставіліся да Масея свінні. Усе яны з пагардаю заяўлялі, што яго байкі пра Ледзянцовыя Горы былі хлуснёй, і разам з тым яны дазвалялі яму заставацца на ферме не працуючы і выдавалі яму чвэрць пінты піва штодня.

Калі капыт у Баксёра загаіўся, ён пачаў працаваць яшчэ старанней. Праўду кажучы, усе жывёлы працавалі гэты год, як рабы. Апроч звычайнай працы на ферме і на адбудове ветрака, яны мусілі цяпер будаваць школу парасятам, закладзеную ў сакавіку. Часам было цяжка трываць доўгія гадзіны на галоднай норме, але Баксёр ніколі не вагаўся. Ва ўсім, што б ён ні казаў або ні рабіў, не было і знаку, што сіла ў яго была ўжо не тая, што раней. Толькі з выгляду ён крыху змяніўся: скура ў яго ўжо не блішчала, як раней, а яго магутныя заднія ногі нібы ссохліся. Іншыя казалі: «Баксёр ачуняе, калі ўвесну ўзыдзе трава», але настала вясна, а Баксёр так і не пагладчэў. Часам, калі ён напружваў цягліцы, выкочваючы з кар'ера вялізны валун, здавалася, што толькі нязломнае жаданне трымала яго на нагах. У гэткія хвіліны можна было пабачыць, як у вуснах ягоных складаюцца словы: «Я буду працаваць яшчэ старанней»; голасу ў яго ўжо не засталося. Канюшынка і Бэнджамін зноў папярэдзілі яго, каб ён дбаў пра здароўе, але Баксёр на іх не зважаў. Набліжаўся дзень, калі яму споўніцца дванаццаць гадоў. Яго гэта не хвалявала, бо да таго, як яму ісці на пенсію, была ўжо назбіраная ладная крушня камення.

Адным познім летнім вечарам па ферме пранеслася раптоўная чутка, нібыта нешта здарылася з Баксёрам. Перад тым ён пайшоў адзін сцягваць каменне да ветрака. І, відаць, чутка была праўдаю. Праз некалькі хвілін прыляцелі два галубы з навіною: «Баксёр упаў! Ён ляжыць на баку і не можа ўстаць!»

Каля паловы ўсіх жывёлаў кінуліся да пагорка, на якім стаяў вятрак. Баксёр ляжаў між аглобляў, выцягнуўшы шыю, і не мог нават падняць галавы. Вочы ў яго зацьмеліся, бакі набрынялі потам. З рота ліўся тонкі струменьчык крыві. Канюшынка прысела каля яго на калені.

— Баксёр! — закрычала яна. — Што з табою?

— Нешта з лёгкімі, — адказаў Баксёр слабым голасам. — Нічога страшнага. Я думаю, вы здолееце скончыць вятрак і без мяне. Назбіралася ўжо ладная куча камення. А мне застаўся ўжо хіба які месяц. Сказаць праўду, я даўно ўжо марыў пра адпачынак. А можа, як Бэнджамін ужо таксама стары, яны дазволяць яму пайсці на пенсію разам са мною, і тады мне не будзе сумна.

— Яму трэба хутчэй дапамагчы, — сказала Канюшынка. — Хай хто збегае да Віскуна і скажа, што здарылася.

І ўсе астатнія жывёлы кінуліся да сядзібы, каб пераказаць навіну Віскуну. Засталіся толькі Канюшынка і Бэнджамін, які лёг побач з Баксёрам і адганяў ад яго мух сваім даўгім хвастом. Недзе праз чвэрць гадзіны з'явіўся Віскун, поўны спачування і спагады. Ён сказаў, што таварыш Напалеон з вялікім засмучэннем успрыняў вестку пра няшчасце, якое здарылася з адным з сама верных працаўнікоў на ферме, і ўжо робіць захады, каб паслаць Баксёра на лячэнне ў Уілінгдонскі шпіталь. Ад гэтай навіны жывёлам зрабілася крыху няёмка. Апроч Молі і Сняжка, ніводная жывёліна яшчэ ні разу не пакідала фермы, і ім непрыемна было думаць, што іх хворы таварыш трапіць у рукі чалавечым істотам. Аднак Віскун лёгка пераканаў іх, што ветэрынарны лекар у Ўілінгдоне здолее дагледзець Ваксёра значна лепш, чым гэта можна было зрабіць на ферме. І праз якіх паўгадзіны, калі Баксёр крышку ачуняў, ён з цяжкасцю ўстаў на ногі і памалу пакульгаў да свайго стойла, дзе Канюшынка і Бэнджамін падрыхтавалі яму добры саламяны подсціл.

Два наступныя дні Баксёр заставаўся ў стойле. Свінні прыслалі вялікую бутлю з нейкім ружовым зеллем, якую яны знайшлі ў медыцынскай скрыні ў ванным пакоі, і Канюшынка давала яго Баксёру двойчы на дзень пасля ежы. Вечарамі яна ляжала побач з ім у стойле і гаварыла з ім, а Бэнджамін тым часам адганяў ад яго мух. Баксёр прызнаваўся, што ён не шкадуе аб тым, што здарылася. Калі ён паздаравее, дык зможа пражыць яшчэ гады тры, і ён марыў пра спакойныя дні, калі будзе адпачываць у зацішным кутку вялікага выгану. Упершыню ён будзе мець досыць вольнага часу, каб вучыцца і практыкаваць свой розум. Ён збіраўся, як сам казаў, прысвяціць усё сваё астатняе жыццё вывучэнню астатніх дваццаці дзвюх літар алфавіта.

Поделиться:
Популярные книги

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

На границе империй. Том 3

INDIGO
3. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
5.63
рейтинг книги
На границе империй. Том 3

Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

Саймак Клиффорд Дональд
10. Отцы-основатели. Весь Саймак
Фантастика:
научная фантастика
5.00
рейтинг книги
Отцы-основатели. Весь Саймак - 10.Мир красного солнца

Николай I Освободитель. Книга 5

Савинков Андрей Николаевич
5. Николай I
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Николай I Освободитель. Книга 5

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Тарс Элиан
1. Аномальный наследник
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Аномальный наследник. Том 1 и Том 2

Замуж с осложнениями. Трилогия

Жукова Юлия Борисовна
Замуж с осложнениями
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
космическая фантастика
9.33
рейтинг книги
Замуж с осложнениями. Трилогия

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Блуждающие огни 4

Панченко Андрей Алексеевич
4. Блуждающие огни
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 4

Лютая

Шёпот Светлана Богдановна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Лютая

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3