Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Ферма

Оруэлл Джордж

Шрифт:

Ферма цяпер была багацейшая і лепей арганізаваная: яна нават пашырылася за кошт двух палёў, купленых у містэра Пілкінгтана. Вятрак нарэшце быў паспяхова дабудаваны, ферма мела цяпер сваю малатарню і сянажную вежу, з'явілася шмат розных новых пабудоў. Уімпэр купіў сабе калымажку. Вятрак, аднак, так і не выкарыстоўваўся для выпрацоўкі электрычнага току. Ён працаваў як млын і прыносіў немалы грашовы прыбытак. Жывёлы заўзята працавалі цяпер на пабудове другога ветрака, і калі ён будзе збудаваны, як казалі, на ім усталююць генератары. Але пра тыя выгоды, што некалі выхваляў перад жывёламі Сняжок — стойлы з электрычным святлом, з гарачай і халоднай вадою, трохдзённы працоўны тыдзень, — пра гэта ўжо ніхто не гаварыў. Напалеон асудзіў гэтыя ідэі як супярэчныя духу Жывялізму. Сапраўднае шчасце,

казаў ён, палягае ў тым, каб старанна працаваць і сціпла жыць.

Аднак жа неяк здавалася, што хоць ферма і пабагацела, самі жывёлы багацейшымі не зрабіліся — апроч, вядома, свінняў і сабакаў. Можа, часткова гэта тлумачылася тым, што цяпер было вельмі шмат свінняў і вельмі шмат сабакаў. І не сказаць, каб гэтыя стварэнні на свой манер не працавалі. Віскун ніколі не стамляўся тлумачыць, што ў іх было незвычайна шмат працы ў даглядзе за фермай і яе арганізацыі. Але збольшага гэта была такая праца, што астатнія жывёлы былі занадта дурныя, каб зразумець яе сэнс. Напрыклад, Віскун казаў, што свінням даводзілася траціць штодня шмат часу і сілы на нейкія загадкавыя рэчы, што зваліся «даклады», «справаздачы», «пратаколы» і «дакладныя запіскі». Гэта былі вялікія аркушы паперы, якія трэба было густа запоўніць літарамі, і як толькі яны былі запоўненыя, іх палілі ў печы. Усё гэта надзвычай важнае для павышэння дабрабыту фермы, казаў Віскун. Аднак усё ж ні свінні, ні сабакі не выраблялі сваёй працай ежы; а іх было вельмі шмат, і апетыт яны заўсёды мелі добры.

Што да астатніх, дык іх жыццё, наколькі яны ведалі, было такое самае, як і заўсёды. Звычайна яны былі галодныя, спалі на саломе, пілі з лужыны і цяжка працавалі на полі; узімку іх даймаў холад, улетку авадні і мухі. Часам старэйшыя з іх напружвалі сваю слабую памяць і спрабавалі вызначыць, ці ў даўнія дні Паўстання, калі яшчэ быў свежы ўспамін пра выгнанне Джоўнза, усё было лепшае ці горшае, чым цяпер. Яны не маглі прыгадаць. Не было нічога, з чым яны маглі б параўнаць сваё цяперашняе жыццё: ім не было на што абаперціся, калі толькі не на Віскуновы лічбы, якія нязменна паказвалі, што ўсё навокал няспынна паляпшалася. Гэтая задача здалася жывёлам невырашальнай; ва ўсялякім разе, цяпер у іх не было часу паразважаць над гэтым. І толькі стары Бэнджамін заяўляў, што памятае да драбніц усё сваё доўгае жыццё і ведае, што нічога не было, дый не магло быць ні лепшым, ні горшым — голад, цяжкая праца і нягоды былі, як ён казаў, нязменным законам жыцця.

І ўсё ж жывёлы ніколі не трацілі надзеі. Больш таго, іх ніколі, ні на хвіліну, не пакідала пачуццё гонару за тое, што яны — жыхары Фермы Жывёлаў. Яны па-ранейшаму заставаліся адзінай фермай ва ўсім графстве — ва ўсёй Англіі! — якою валодалі і кіравалі жывёлы. Ніводзін з іх, нават маладзейшыя, нават новапрыбылыя, выхаваныя на іншых фермах за дзесяць і за дваццаць міляў адсюль, не пераставалі захапляцца гэтым. І калі яны чулі стральбу і бачылі, як зялёны сцяг лунае ў паветры, сэрцы іх напаўняліся бязмежнай гордасцю, а гаворкі вярталіся заўсёды да былых гераічных часоў, да выгнання Джоўнза, да напісання Сямі Запаведзяў, да вялікіх бітваў, у якіх былі разбітыя чалавечыя захопнікі. Рэспубліка Жывёлаў, якую прадказваў Маёр, калі зялёныя палі Англіі не будуць болей таптацца чалавечаю нагою, усё яшчэ заставалася іх светлаю марай. Аднойчы яна здзейсніцца: можа, яшчэ не хутка, можа, нават нікому, хто жыве цяпер, не ўдасца яе пабачыць, але гэтая мара станецца явай. Нават мелодыя «Звяроў Брытаніі» часам патаемна сям-там напявалася: ва ўсялякім разе, кожная жывёліна на ферме яе ведала, хоць ніхто б не наважыўся спяваць яе ўголас. Можа быць, жыццё ў іх было цяжкае і не ўсе іх спадзяванні спраўдзіліся, але яны ўсведамлялі, што яны былі не такія, як іншыя жывёлы. Калі яны галадалі, дык не таму, што ім даводзілася карміць бязлітасных ненажэрных людзей; калі яны цяжка працавалі, дык, прынамсі, працавалі на сябе. Ніхто сярод іх не хадзіў на дзвюх нагах. Ніхто з іх не называў адзін аднаго «Гаспадар». Усе жывёлы былі роўныя.

Аднойчы на пачатку лета Віскун загадаў авечкам ісці за ім і вывеў іх на вялікую пустку на другім канцы фермы, парослую маладымі бярозкамі. Авечкі прабылі там увесь дзень, скубучы лісце пад пільным наглядам Віскуна.

Увечары ён вярнуўся ў сядзібу сам, а авечкам сказаў заставацца на месцы, бо надвор'е было цёплае. І гэтак яны прабылі там цэлы тыдзень, так што ніхто з астатніх жывёлаў іх не бачыў. Віскун быў з імі большую частку кожнага дня і вучыў іх, як ён казаў, спяваць новую песню, якая патрабавала шмат стараннасці і цярплівасці.

І вось адным пагодным вечарам, якраз пасля вяртання авечак, калі жывёлы скончылі працу ды ішлі да гаспадарчых будынкаў, з двара данеслася спалоханае ржанне. Жывёлы з перапуду спыніліся. Яны пазналі голас Канюшынкі. Яна зноў заржала, і ўсе жывёлы наўзгалоп пабеглі ў двор. І яны ўбачылі тое, што пабачыла Канюшынка.

Яны ўбачылі свінню, якая ішла на задніх нагах.

Так, гэта быў Віскун. Трохі нязграбна, быццам не зусім прызвычаены трымаць сваё важкае цела ў такой паставе, але з выдатным адчуваннем раўнавагі, ён ішоў праз двор. А праз хвіліну з дзвярэй сядзібы выйшла даўгая чарада свінняў, і ўсе на задніх нагах. У некаторых гэта выходзіла лепей, некаторыя ішлі няўпэўнена, здавалася, што ім хочацца абаперціся на кій, але ўсе яны адна за адной абышлі двор. Нарэшце пачуўся страшны сабачы брэх і пранізлівы крык чорнага пеўня, і з сядзібы выйшаў сам Напалеон і ўрачыста выпрастаўся, абводзячы двор пагардлівым позіркам. Вакол яго гайсалі сабакі.

У пярэдняй назе ён трымаў бізун.

Запанавала мёртвая ціша. Уражаныя і напалоханыя, жывёлы збіліся ў кучу і пазіралі на доўгую чараду свінняў, што паволі маршыравалі вакол двара. Здавалася, што свет перакуліўся дагары нагамі. Тады настаў момант, калі першы шок суняўся і калі, нягледзячы ні на што — на боязь сабакаў, на звычку, што развілася за доўгія гады, ніколі не скардзіцца, ніколі не пярэчыць, што б ні здарылася, — у іх ужо гатовыя былі вырвацца словы пратэсту. Але якраз у гэты момант, нібы па сігнале, авечкі выбухнулі жахлівым бляяннем:

— Чатыры нагі добра, дзве нагі лепей! Чатыры нагі добра, дзве нагі лепей! Чатыры нагі добра, дзве нагі лепей!

Яны бляялі, не спыняючыся, хвілін пяць. І калі авечкі сціхлі, выказваць свой пратэст не было сэнсу, бо свінні ўжо зайшлі назад у сядзібу.

Бэнджамін адчуў, як нехта тыцнуў носам яму ў плячо. Ён азірнуўся. Гэта была Канюшынка. Яе старыя вочы ўжо амаль нічога не бачылі. Не кажучы ні слова, яна ціхенька пацягнула яго за грыву і павяла да вялікага гумна, дзе былі запісаныя Сем Запаведзяў. Хвіліну ці дзве яны стаялі, узіраючыся ў прасмоленую сцяну з белымі літарамі.

— Я кепска бачу, — урэшце сказала яна. — Нават калі я была маладая, я не магла прачытаць, што там напісана. Але мне здаецца, што цяпер сцяна выглядае іначай. Ці Сем Запаведзяў усё яшчэ такія самыя, што і раней, Бэнджамін?

Адзіны раз у жыцці Бэнджамін згадзіўся парушыць сваё правіла і прачытаў ёй, што было напісана на сцяне. Цяпер там была толькі адна Запаведзь:

Усе жывёлы роўныя

Але некаторыя жывёлы раўнейшыя за іншых

Пасля гэтага ўжо не здавалася дзіўным, што назаўтра свінні, якія наглядалі за працай на ферме, усе насілі бізун у пярэдняй назе. Не здавалася дзіўным, што свінні купілі сабе радыёпрыёмнік, збіраліся паставіць тэлефон і падпісаліся на «Джона Була», «Тыт Бітс» і «Дэйлі Мірар». Не здавалася дзіўным убачыць Напалеона, які гуляе ў прысядзібным садзе з люлькай у зубах. Не было ўжо дзівам, што свінні дасталі адзенне містэра Джоўнза з шафы і панадзявалі яго, што сам Напалеон надзеў чорны сурдут, шырачэзныя брыджы і скураныя гетры, а яго фаварызаваная мацёра нацягнула на сябе муаравую сукенку, якую місіс Джоўнз звычайна надзявала ў нядзелю.

Аднойчы ўвечары, недзе праз тыдзень, да фермы пад'ехала некалькі калымажак. Група навакольных фермераў была запрошаная агледзець ферму. Іх правялі паўсюль, і яны выказалі вялікае захапленне ўсім, што пабачылі, асабліва ветраком. Тым часам жывёлы былі на праполцы рэпы. Яны працавалі старанна, не падымаючы галоваў, і не ведалі, каго больш баяцца — свінняў ці людзей.

Вечарам з сядзібы даносіліся спевы і гулкі смех. І раптам, пачуўшы гэты бязладны гоман, жывёлы праняліся цікаўнасцю. Што ж там можа адбывацца цяпер, калі жывёлы і людзі ўпершыню сустрэліся як роўныя? І, не згаворваючыся, яны як мага цішэй падкраліся да сядзібы.

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Зубы Дракона

Синклер Эптон Билл
3. Ланни Бэдд
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Зубы Дракона

Оживший камень

Кас Маркус
1. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Оживший камень

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Боевой маг. Трилогия

Бадей Сергей
114. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Боевой маг. Трилогия

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Маленькая хозяйка большого герцогства

Вера Виктория
2. Герцогиня
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.80
рейтинг книги
Маленькая хозяйка большого герцогства

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Тагу. Рассказы и повести

Чиковани Григол Самсонович
Проза:
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Тагу. Рассказы и повести

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Зубных дел мастер

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зубных дел мастер
Фантастика:
научная фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Зубных дел мастер

На границе империй. Том 10. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 4

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2