Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гадзiна памяцi (на белорусском языке)
Шрифт:

Нарэшце, калi яго гiсторыi пачалi рабiцца яшчэ больш шматслоўнымi, а раманы - паўтарацца, я выказаў думку, што ён, вiдаць, захапiўся фантазiямi.

Джэкi ад душы рассмяяўся.

– Я ж вам казаў, што вы мне зайздросцiце. Толькi таму, што я атрымаў усё, што можна ўзяць ад жыцця. Вось, мяркуецца, што вы павiнны мяне лячыць, а вы нават не заўважаеце, наколькi сумны вы чалавек.

– Вы можаце не паверыць, - сказаў я спакойна, - але калiсьцi я таксама быў малады.

– Магу паспрачацца, што не зусiм так. Гатоў бiцца аб заклад, што вы заўсёды сядзелi, уткнуўшы нос у якую-небудзь кнiгу. Я не такi. Вось яшчэ да таго, як скончыў каледж...
– I

зноў пачалося апiсанне са смакам эратычнай i, вiдаць, прыдуманай прыгоды. З другога боку, можна было пагадзiцца з думкай, што Джэкi казаў праўду, бо быў ён i прыгожы, i дастаткова напорысты. Мяне заўсёды тачыла сумненне, калi я спрабаваў вызначыць, хто такi быў сапраўдны Джэкi.

Сярод патоку амурных успамiнаў нярэдка здаралiся моманты, калi ўдавалася даведацца, чым займаецца Джэкi цяпер. Мне стала вядома, што ён купiў бiнокль i бавiў шмат часу ў вялiкiм парку побач з маiм кабiнетам. Ён сачыў за людзьмi цi, як ён сказаў, "вывучаў iх".

– Нiчога дрэннага тут няма, - сказаў Джэкi, калi я спытаўся ў яго пра гэта.
– Я раблюся больш адкрытым. Мушу жыць на свеце з такiмi ж чалавечымi стварэннямi, як сам, i таму павiнен пазнаёмiцца з iмi.
– Ён раптам крыва ўсмiхнуўся.
– Пазаўчора я назiраў за вашай Лiндай, калi яна сядзела на траве з папяровым пакетам i палуднавала. Думаю, што яна спецыяльна выставiла ногi, каб яны загарэлi. Вас, вiдаць, падбадзёрвае прысутнасць у кабiнеце на працягу цэлага дня стварэння з такой вось фiгуркай?

Разумеючы, што гэта быў не вельмi ўдалы прыём тэрапii, я тым не менш быў вымушаны сурова заўважыць.

– Лiнда - вельмi прыстойная дзяўчына i шчаслiвая ў замужжы. Таму вам лепш не думаць пра яе.

У адказ Джэкi толькi самаздаволена ўсмiхнуўся. Знаходзячыся ва ўзбуджаным стане, ён iмкнуўся прымусiць мяне перайсцi да абароны, каб у нашых адносiнах мы памянялiся ролямi. Але ён вельмi абурыўся, калi я прапанаваў аддаць мне бiнокль, i наадрэз адмовiўся зрабiць гэта. I ўсё ж, хоць я больш не настойваў, калi прыём скончыўся, выявiлася, што ён пакiнуў бiнокль на маiм стале. Я схаваў яго побач з крадзенай бялiзнай у шафе для дакумантаў.

На працягу наступных некалькiх тыдняў калекцыя паступова павялiчвалася. Дэталёвыя чарцяжы i планы будынкаў, карты i распiсаныя на паперы планы розных авантур, якiя ён меркаваў здзейснiць. Большасць iх уяўлялi сабой юнацкiя фантазii, аднак мяне турбаваў матыў агрэсiўнасцi, якi ўвесь час паўтараўся. Але якiмi б вычварнымi гэтыя планы нi былi, усе яны ўяўлялi сабой сурагаты сексу - як i ўсе яго дзеяннi ў той час, - i таму я зразумеў, што маю справу з праблемай, якая рабiлася ўсё больш складанай - вызначэннем таго, што Джэкi зрабiў на самай справе i што ён здзейснiў толькi на словах.

Спярша ён нагадаў у час размовы, што ў некалькiх месцах разбiў вокны. Потым пералiчыў пустыя дамы, што будавалiся ў новым раёне, якiя ён паспеў наведаць. Пасля гэтага пачаў расказваць, як урываўся ў памяшканнi, дзе ўжо жылi людзi, у асноўным у кватэры ў цэнтры горада, населеныя адзiнокiмi жанчынамi. Гэтыя процiзаконныя дзеяннi адбывалiся на досвiтку. Джэкi, паводле яго слоў, заходзiў пацiху ў спальню i назiраў некаторы час за спячай жанчынай, а потым крадком, так i не пабудзiўшы яе, выходзiў з кватэры.

– Няўжо вы не баiцёся, што вас могуць злавiць?
– спытаў я яго.

– Я нiчога не баюся, - пахвалiўся Джэкi.

Часцей за ўсё ён не тоячыся, з пагардай, ставiўся да астатнiх людзей, асаблiва да тых, хто належаў да органаў улады, напрыклад,

да палiцэйскiх - цi да мяне, якога ён таксама лiчыў прадстаўнiком улады. Аднак Джэкi часам перажываў перыяды, калi ён сапраўды саромеўся сваiх паводзiн i прыдумваў сабе ўрачыстыя "запаведзi" для прыстойнага жыцця, якiя ён хутка парушаў цi нават не збiраўся выконваць.

Я пачаў сачыць за газетамi, шукаючы ў iх спасылкi на яго магчымыя подзвiгi. Iх я не знайшоў, разумеючы, аднак, што гэта неабавязкова можна лiчыць дастатковым доказам.

Разбiтае шкло ў вокнах цi збiтая з ног дзяўчынка на пустой вулiцы, такiя здарэннi, за якiя, па яго словах, ён быў адказны, былi, вiдаць, вельмi нязначныя, каб iмi зацiкавiлiся газеты.

Аднойчы я знайшоў паведамленне, ад якога праняў холад. Разведзеная жанчына, вяртаючыся позна вечарам дадому, заспела ў спальнi злодзея. Памiж iмi адбылася бойка, i жанчына была паранена ў плячо, вiдаць, пешняй для лёду. Незнаёмец знiк.

Я адчуў цвёрдую ўпэўненасць, што на жанчыну напаў Джэкi. Як ён i асцерагаўся з самага пачатку, нязначныя адхiленнi пачалi паступова пераходзiць у больш жахлiвыя дзеяннi. I мяне ўвесь час непакоiла думка, што я не магу знайсцi шлях да яго душы i даведацца аб iм праўду.

Вядома ж, Джэкi ў наступны чацвер, у час чарговай кансультацыi расказаў у дэталях пра нападзенне. Ён быў збялелы i напалоханы тым, што здарылася. Рука яго калацiлася, калi ён падаваў мне пешню для лёду, якая, па яго словах, i была ўжытая iм зброя. Потым я сутыкнуўся з жахлiвай дылемай, несумненна, самай пакутлiвай праблемай у маёй лячэбнай практыцы. З аднаго боку, вiдавочна, што Джэкi Н'юман з'яўляўся небяспечным для грамадства i маiм абавязкам было перадаць яго справу палiцыi. З другога боку, перада мной сядзеў пацыент, якога мучыла хвароба, а метады, што ўжывае палiцыя, не змогуць нi вылечыць яго, нi аказаць дапамогi. Акрамя таго, над усiм, нiбы туман, павiсла складанае пытанне: што, калi Джэкi мог гэтак жа проста прачытаць тое ж паведамленне ў газеце, што i я, i прыстасаваць яго да ўласнага жыццяпiсу? Таму, дзе б нi была схавана праўда, у мяне быў свой абавязак.

Лiнда заўважыла маю надзвычайную дэпрэсiю.

– Доктар, вы занадта многа працуеце. Чаму б вам крыху не адпачыць? Пасля вакацый вы адчулi б сябе лепш.

– Я не супраць, Лiнда, але, баюся, на гэта няма часу. Мне б увесь час думалася, што я бежанец. У мяне пад наглядам хворы, i я павiнен давесцi яго лячэнне да канца.

– Ну, на тыдзень вы б маглi адлучыцца.

– Толькi не з гэтым пацыентам. Спадзяюся, што змагу ўрэшце зрабiць вывад, што гэта iстэрычная фантазiя i што працяглы эмацыянальны канфлiкт вымушае яго адыходзiць ад свайго сапраўднага я. Дагэтуль не змог вызначыць гэтае я, якое яно на самай справе.

Я прыняў рашэнне. На мне ляжала адказнасць за Джэкi. Я разумеў, што павiнен пазбегнуць прафесiйнай пасткi, зацiкавiўшыся пацыентам звыш меры, бо iнакш схiлюся на яго бок замест таго, каб заставацца ўбаку. Я i так пачаў ужо адчуваць, што праяўляю недарэчны бацькоўскi клопат. Разам з тым заўважыў прыкметы i iншых небяспек як для меня, так i для iншых. Джэкi дэманстраваў класiчныя сiмптомы манii вялiкасцi, канчатковым выяўленнем якой з'яўляецца, як вядома, забойства. Цяпер ён гаварыў, што ўзбройваецца, "таму што маё жыццё ў небяспецы" - хоць, наколькi я мог меркаваць, ён нiчога дзеля гэтага не рабiў. Ён нарэшце прызнаўся, што начамi марыць - уяўляе сябе асам - злачынцам, кiраўнiком злачынных змоў, шалёна носiцца ў вялiкiм чорным аўтамабiлi.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга IХ

Борзых М.
9. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IХ

Кодекс Охотника. Книга X

Винокуров Юрий
10. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
6.25
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга X

Тайны затерянных звезд. Том 1

Лекс Эл
1. Тайны затерянных звезд
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тайны затерянных звезд. Том 1

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

На осколках разбитых надежд

Струк Марина
Любовные романы:
исторические любовные романы
5.00
рейтинг книги
На осколках разбитых надежд

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Отморозок 3

Поповский Андрей Владимирович
3. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 3

Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.

Толстой Сергей Николаевич
Документальная литература:
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений в пяти томах (шести книгах). Т.5. (кн. 1) Переводы зарубежной прозы.

Инквизитор Тьмы 2

Шмаков Алексей Семенович
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Возвышение Меркурия. Книга 5

Кронос Александр
5. Меркурий
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 5

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага