Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Гальштук Вудра Вiльсана (на белорусском языке)
Шрифт:

Зайшлi яшчэ двое - мужчына i жанчына.

I вось, нарэшце, перад дыярамай з Вудра Вiльсанам адбылася першая рэакцыя. Адна жанчына, прытулiўшыся да мужавага пляча, спытала:

– А што, калi падпiсвалi перамiр'е, каго-небудзь застрэлiлi?

– Не ведаю. Я так не думаю, - няўпэўнена адказаў мужчына.

Смех проста раздзiраў Клайва; ён крутануўся на абцасах, каб хоць неяк стрымацца, яго распiрала ад усведамлення таго, што толькi ён ведаў усё пра тое, што здарылася, i нiхто больш. Зразумела, за гэты час сапраўдная кроў набыла ржавы колер. Зялёнае прэс-пап'е было скрозь заляпана крывавымi плямамi, i кроў капала

з краю стала.

Жанчына ў другiм канцы залы, там, дзе знаходзiлася Мiлдрэд, раптам закрычала.

Мужчына засмяяўся, але хутка асекся.

Адразу ж усё пачалося. Завiшчэла жанчына, адначасова пачуўся крык мужчыны:

– О, Божа, гэта ж на самай справе!

Клайв убачыў, як у дыяраму палез мужчына, каб агледзець труп, якi ляжаў тварам у талерцы з сасiскамi.

– Кроў сапраўдная! Гэта - мёртвы чалавек.

Другi мужчына - наведвальнiк - грымнуўся аб падлогу. Ён страцiў прытомнасць. У залу мiтуслiва прыбег бiлецёр.

– Што тут здарылася?

– Некалькi трупаў - сапраўдныя!

Толькi цяпер бiлецёр зiрнуў на ванну Марата i нават падскочыў ад здзiўлення.

– Святая Багародзiца! Найсвенчы Божа! Гэта ж Мiлдрэд!

– I тут труп!

– I там таксама!

– Божа ж мой, трэба... трэба выклiкаць палiцыю!
– крыкнуў бiлецёр.

З музея паспешна выйшлi мужчына i жанчына. Але астатнiя затрымалiся, шакiраваныя i загiпнатызаваныя тым, што здарылася.

Бiлецёр пабег у пакой для пераапранання, да тэлефона, i адразу ж Клайв пачуў адтуль крыкi, бо той убачыў чалавека за сталом, зразумела, васковага, а на стале - палову тулава Марата.

Клайв падумаў, што час вымятацца, i таму пацiху працiснуўся бокам праз натоўп людзей, якiя заглядалi ў дзверы, яны, вiдаць, хацелi наведаць музей i мусiлi чакаць, пакуль вернецца бiлецёр.

"Добра, - думаў Клайв.
– Усё як мае быць. Нядрэнна. Зусiм нядрэнна".

У той дзень ён не збiраўся iсцi на працу, але раптам падумаў, што будзе разумней зайсцi i папрасiць выхадны. Мiстар Сiманс, як заўсёды, зрабiў кiслую мiну, калi Клайв сказаў, што дрэнна сябе адчувае, але калi Клайв схапiўся за жывот i зрабiў выгляд, што яму млосна, старэнькаму Сiмансу заставалася толькi згадзiцца. Клайв пайшоў з крамы, маючы ў кiшэнi ўсю тую наяўнасць, што ён змог атрымаць - каля дваццацi трох даляраў.

Клайв хацеў куды-небудзь далей ад'ехаць на аўтобусе. Ён падумаў, што можа аказацца пад падазрэннем, калi бiлецёр успомнiць пра яго частыя наведваннi "МУЗЕЯ МАДАМ ЦIБО", асаблiва калi прыгадае, што Клайв быў там напярэдаднi вечарам, але на самай справе гэта мала датычыла жадання праехацца на аўтобусе. Жаданне гэта было прымiтыўнае i, нейкiм чынам, неадольнае. Ён купiў бiлет на рэйс у заходнiм напрамку за восем даляраў з нечым, у адзiн бок. У вынiку каля 7 гадзiн вечара ён апынуўся ў даволi вялiкiм гарадку ў штаце Iндыяна - Клайв не звярнуў увагi на яго назву.

З аўтобуса вылезла некалькi пасажыраў, у тым лiку i Клайв. Яны апынулiся на аўтавакзале, дзе былi кафетэрыi i бар. Клайву карцела прачытаць газету, таму адразу ж ён накiраваўся да кiёска, што тулiўся ля ўваходных дзвярэй. Ужо на першых старонках кiдалiся ў вочы буйныя загалоўкi:

ТРАЙНОЕ ЗАБОЙСТВА Ў ВАСКОВЫМ МУЗЕI.

МАСАВАЕ ЗАБОЙСТВА Ў МУЗЕI. ТАЯМНIЧЫ ЗАБОЙЦА НАНОСIЦЬ УДАРЫ.

ТРЫ ТРУПЫ Ў ВАСКОВЫМ МУЗЕI.

Клайву найбольш спадабаўся апошнi падзагаловак. Ён купiў

усе тры газеты i спынiўся каля стойкi бара, папiваючы пiва.

"Сёння ранiцай у 9 гадзiн 30 хвiлiн бiлецёр па прозвiшчы Фрэд Дж. Кармадзi i некалькi наведвальнiкаў "ВАСКОВАГА МУЗЕЯ ЖАХАЎ МАДАМ ЦIБО" - славутай мясцiны гэтага горада - натыкнулiся на тры сапраўдныя трупы, што былi сярод экспанатаў. Гэта былi забiтыя Мiлдрэд Вiэры, 41 год, Джордж О. Харчлi, 43 год i Рычард К. Макфадэн, 37 год. Усе яны служачыя музея. Абодва мужчыны загiнулi ад моцных удараў i нажавых ран, жанчына - ад удушэння. Палiцыя займаецца на месцы злачынства пошукам ключоў да яго разгадкi. Выказваецца думка, што забойствы адбылiся неўзабаве пасля дзесяцi гадзiн учора вечарам, калi трое служачых збiралiся iсцi дадому. Забойца або забойцы маглi быць сярод апошнiх наведвальнiкаў музея, якiя былi там перад закрыццём у 9 гадзiн 30 хвiлiн. Мяркуецца, што ён цi яны маглi схавацца дзе-небудзь у музеi, пакуль апошнiя наведвальнiкi не выйшлi з музея..."

Клайв быў задаволены. Ён усмiхаўся, папiваючы пiва. Схiлiўшыся над газетамi, ён хацеў тым самым ад усiх адгарадзiцца, каб нiхто iншы ў свеце не змог падзялiць з iм асалоду, але на справе было iнакш. Праз некалькi хвiлiн Клайв устаў i паглядзеў па баках, каб даведацца, цi чытае яшчэ хто-небудзь з мужчын i жанчын, што былi ў бары, тую самую iнфармацыю. Газеты чыталi два мужчыны, але Клайв не бачыў, цi пра яго яны чытаюць, бо газеты былi складзеныя.

Клайв запалiў цыгарэту i прагледзеў усе тры газеты, каб даведацца, цi выяўлена нешта такое,што магло вывесцi на яго след. Нiчога такога ён не знайшоў. У адной газеце ў сувязi з гэтым было адзначана, што Фрэд Дж. Кармадзi не заўважыў асобы цi асоб памiж наведвальнiкамi, што заходзiлi ў музей учора вечарам, якiя б здавалiся падазронымi.

"...У вынiку таго, што ахвяры былi размешчаны вельмi дзiўным чынам замест васковых фiгур, якiя былi спецыяльна выняты са звыклых месцаў, палiцыя ў сваiх пошуках сыходзiць з думкi, што забойца быў псiхапат. Жыхароў навакольнага раёна папярэдзiлi па радыё i тэлебачаннi аб неабходнасцi прытрымлiвацца спецыяльных мер перасцярогi на вулiцах i замыкаць дзверы дамоў на замок".

Прачытаўшы гэта, Клайв рагатнуў. Псiхапат! Шкада, што ўсiм тром аўтарам бракавала ведання дэталяў гумару. Яны ж маглi напiсаць што-небудзь наконт старога на ўнiтазе. Альбо пра таго тыпа, што з патрушчанай патылiцай падпiсвае перамiр'е. У гэтым жа адразу быў вiдаць почырк генiя. Чаму ўсё гэта так недаацанiлi?

Дапiўшы пiва, Клайв выйшаў на тратуар. Было ўжо цёмна, i на вулiцы свяцiлi лiхтары. Ён з цiкавасцю прайшоўся па незнаёмым горадзе, зазiраючы ў вiтрыны крамаў. Але яму ўвесь час карцела зайсцi ў якую-небудзь закусачную, i ён зайшоў у першую, што трапiлася на яго шляху. Гэта быў чыгуначны вагон, перароблены з прэтэнзiяй на стыль "рэтра" ў нешта тыпу вагона-рэстарана.

Клайв замовiў бiфштэкс на булачцы i кубак кавы. Па суседству з iм сядзелi два мужчыны - на выгляд тыповыя жыхары Захаду ў сваiх каўбойскiх ботах i даволi зашмальцаваных капелюшах з шырокiмi палямi. "Можа, адзiн з iх шэрыф", падумаў Клайв. Але яны гутарылi, расцягваючы кожнае слова, наконт нейкiх надзелаў зямлi. Яны сядзелi, схiлiўшыся над сваiмi бiфштэксамi i кубкамi з кавай, так блiзка, што адзiн нават дакранаўся локцямi Клайва. Клайв перачытваў газеты, абапёршы iх аб скрынку з папяровымi сурвэткамi.

Поделиться:
Популярные книги

Господин следователь. Книга 2

Шалашов Евгений Васильевич
2. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга 2

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Отмороженный

Гарцевич Евгений Александрович
1. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный

Потомок бога 3

Решетов Евгений Валерьевич
3. Локки
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Потомок бога 3

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Студент из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
2. Соприкосновение миров
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Студент из прошлого тысячелетия

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Господин моих ночей (Дилогия)

Ардова Алиса
Маги Лагора
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.14
рейтинг книги
Господин моих ночей (Дилогия)

Идеальный мир для Лекаря 27

Сапфир Олег
27. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 27

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4