Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)

Гермес падказвае кiрунак (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Уладзiмiр Мiкалаевiч Шыцiк

Гермес падказвае кiрунак

Пройдзе час, з зямных касмадромаў возьмуць старт вялiзныя зоркалёты i накiруюцца да далёкiх галактык.

Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў наступным стагоддзi, магчыма, значна пазней. Але наша мара не хоча чакаць, мы ўжо цяпер хочам ведаць, што напаткае бясстрашных астралётчыкаў у бясконцай прасторы. Аб iх прыгодах, лёсе i знаходках расказваецца ў гэтым зборнiку фантастычных апавяданняў.

Два днi хадзiў Сашка Шарай насуплены, пахмуры, з намi амаль не размаўляў. I Мiшка Патупчык, i я разумелi ўсё i старалiся таксама залiшне не чапляцца да сябра. Напэўна,

на яго месцы мы былi б не лепшыя: металiчная пласцiнка, падобная на лiсцiк серабрыстай таполi, так i не ажыла, i нават тая перадача, што ўяўлялася нам ледзь не весткай з глыбiнь Сусвету, здавалася зараз мiражом. Каб я сам на свае вочы не бачыў на экране таго дзiўнага чалавека сярод падводнага дворыка, нiзавошта не паверыў бы, што гэта праўда. А ўсё Сашка. Собiла яму сапсаваць усю справу. Што за чалавек? Нiякай вытрымкi!

Занятыя гэтымi клопатамi, мы неяк забылiся, што наблiжаецца канец навучальнага года. Па ўсiх асноўных прадметах - матэматыцы, фiзiцы, мове, гiсторыi - залiкi ўжо здалi раней, яшчэ напрадвеснi. Але заставаўся экзамен на вольную тэму, вельмi сур'ёзны, як i мае быць у сёмым класе. Тэму мы не ведалi, яе павiнен быў даць настаўнiк. А ён нам не патураў да гэтага часу, i па ўсяму было вiдаць - не збiраўся рабiць скiдак i надалей. З таго часу, калi ён, выслухаўшы наш расказ пра неверагодныя сiгналы з космасу, загадкава ўсмiхнуўся, мы яго чамусьцi не сустракалi: няйначай распрацоўваў на нашы галовы нейкую складаную экзаменацыйную тэму.

Сашка, як звычайна, не здолеў доўга насiць крыўду ў сябе, прыйшоў i сказаў:

– Патрэбен другi лiсцiк.

Я ледзь не раззлаваўся. Якi разумнiк! Трэба было аж два днi пазбягаць нас, каб гэта прыдумаць.

– Давай заўтра сходзiм, - працягваў Сашка, - пакуль настаўнiка няма. Я цiкавiўся, ён кудысьцi паехаў.

– Куды гэта мы павiнны з табой iсцi?
– я не мог схаваць iронii.

– На возера, - як быццам я ўжо згадзiўся, спакойна растлумачыў Сашка. Магу адзiн пайсцi, не бойся. Але разам абавязкова нешта знойдзем.

Я ведаў, што ён не баязлiвец. Я нiколi не забуду, як ён аднойчы залез у вальер да тыгра i анi кропелькi не спалохаўся. А тут дык i зусiм няма чаго баяцца. Аднак мне не падабалася Сашкава манера рашаць усё за iншых.

– Накiдалi там, - агрызнуўся я, - бяры вялiкую торбу.

Хлопец, нiбы не зразумеў, зiрнуў з дакорам.

– Порхаўка ты, Вiцька, тое i бярэш, што само ў рукi лезе.

Гэта было несправядлiва. Бо калi казаць па-шчырасцi, дык менавiта Сашку нiколi не хапала цярпення. Як вось з маiм лiсцiкам, i я крыкнуў:

– Сам ты верхагляд!

Мы паспелi ўжо сказаць адзiн аднаму некалькi прыемных слоў, як раптам адчынiлiся дзверы. У калiдоры стаяў настаўнiк, з-пад яго рукi выглядаў Мiшка Патупчык, а ззаду вiднелася яшчэ нечая фiгура.

Мы з Сашкам пераглянулiся, i тут я пазнаў трэцяга. Гэта быў робат Гермес. Той самы, якога мы бачылi на экране праектара, калi настаўнiк расказваў пра сваё адзiнае касмiчнае вандраванне. Я мiжволi параўнаў iх настаўнiка i Гермеса. Як нi дзiўна, пастарэлi абодва - чалавек i машына. Чалавек болей, хаця ў той час, калi яны былi знятыя на плёнку, чалавек быў маленькiм хлопчыкам.

– Сядайце, - сказаў настаўнiк, - ёсць важная размова.

Мы селi. А Гермес толькi прыхiнуўся да вушака, зусiм як чалавек, касманаўт у скафандры. Нават галава, круглая, з палоскамi на пластыку - для вачэй, вушэй i

рота - нагадвала гермашлем.

– Пра лiсцiк нiчога не даведалiся?
– спытаў настаўнiк.

– Дык Сашка...
– пачаў быў Мiшка.

– Не будзем шукаць вiнаватых, - спынiў яго настаўнiк, - зоймемся экзаменам.

– У-ра-а!
– падхапiўся Сашка.

Усё-такi ён вельмi нявытрыманы чалавек. Думаю, у касманаўты яго не возьмуць, там нервовых не любяць.

Настаўнiк пачакаў, пакуль Шарай супакоiцца, зiрнуў на мяне i сказаў:

– Тэма экзамену, Вiця, звязана з тваёй знаходкай на дне возера.

Я таксама зараз мог закрычаць "ура", я меў на гэта большыя падставы, чым Сашка. Але я прамаўчаў. Астралётчык павiнен быць стрыманым у сваiх пачуццях, а я спадзяваўся, што, нягледзячы нi на што, буду iм. Я толькi зiрнуў на настаўнiка.

– Заданне, - растлумачыў ён, - раскрыць таямнiцу лiсцiка. Уводная наступная: "Вы на невядомай планеце. Планета - гэта возера. Лiсцiк - сляды, магчыма, разумнай цывiлiзацыi. Задача - пацвердзiць гэта цi абвергнуць". Тэрмiн - тры днi. У дапамогу вам прыдадзены кiбернетычны робат Гермес.

Узрадаваныя, мы нават не здзiвiлiся, чаму наш настаўнiк нарэшце парушыў сваё правiла не гаварыць пра космас. Нам падумалася, што ён паверыў у сiгнал з галактыкi, якi трапiў на Зямлю праз мой лiсцiк серабрыстай таполi.

Калi, даўшы заданне, настаўнiк пайшоў, мы яшчэ крыху паспрачалiся. Мiшка хацеў адправiцца на возера няйначай як на сваiм хiсткiм плыце. Маўляў, павiнен быць элемент небяспекi. Я, i тут мяне нечакана падтрымаў Сашка, лiчыў, што справу трэба ставiць на больш салiдную аснову. Мы - касманаўты i таму павiнны быць тэхнiчна ўзброенымi, як сапраўдныя пакарыцелi прасторы. Трэба ўзяць кацер з каютай i радыёстанцыяй. Магчыма, Мiшка не здаўся б так хутка. Але зараз нас было чацвёра. Гермес, напэўна, перабраўшы не адзiн дзесятак варыянтаў, схiлiўся на наш бок. А Гермесу, якi памагаў касманаўтам у сапраўдным палёце, Мiшка пярэчыць не адважыўся.

Следапытам быў я. На тым месцы, дзе я ў мiнулы раз уваходзiў у ваду, спынiў хлопцаў i загадаў усiм падрыхтаваць аквалангi. Сашка зарагатаў.

– I Гермесу?!
– аж давiўся ён, так яму стала смешна.

Толькi я быў адкрыў рот, каб высмеяць яго самога, як падаў голас робат:

– Мой корпус герметычны.

Сашка перастаў смяяцца. А я падумаў, што так яму i трэба. Малайчына Гермес. Гэта ж кожны пачатковец ведае, што касмiчны робат не баiцца нiякага шкоднага асяроддзя.

Без прыгод наша невялiкая экспедыцыя дабралася да таго падводнага паселiшча, якое я знайшоў у мiнулы раз. Доўга блукалi памiж разбураных дворыкаў, заходзiлi ў руiны, дзе некалi было людское жытло. Я ўяўляў сабе гэтыя дамы - невялiчкiя, на тры цi два пакойчыкi, i чамусьцi зайздросцiў iх колiшнiм жыхарам. Было ў гэтай старадаўнасцi нешта хвалюючае, таямнiчае.

Я не здзiвiўся, калi Сашка нiбы здагадаўся пра мае думкi i сказаў: "Антычная эпоха". Толькi зазначыў, што мы раптам пачалi думаць аднолькава.

У нас былi прыборы для размовы ў вадзе, i мы пачалi абмяркоўваць здагадкi.

– Цяпер я разумею, - гарачыўся Сашка, - чаму нiхто не чуў пра чужынцаў, якiя прыляталi на Зямлю. Гэта было вельмi даўно, да нашай эры, калi людзi не маглi iх зразумець. Але яны пакiнулi пра сябе знак для пазнейшых пакаленняў. I Вiцька знайшоў гэты знак.

12
Комментарии:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Невеста снежного демона

Ардова Алиса
Зимний бал в академии
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Невеста снежного демона

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Матабар

Клеванский Кирилл Сергеевич
1. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар

Офицер Красной Армии

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Командир Красной Армии
Фантастика:
попаданцы
8.51
рейтинг книги
Офицер Красной Армии

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Вамп

Парсиев Дмитрий
3. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
городское фэнтези
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Вамп

Младший сын князя. Том 3

Ткачев Андрей Юрьевич
3. Аналитик
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 3

Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Астахов Евгений Евгеньевич
3. Виашерон
Фантастика:
фэнтези
7.19
рейтинг книги
Шахта Шепчущих Глубин, Том II

Наследник пепла. Книга I

Дубов Дмитрий
1. Пламя и месть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Наследник пепла. Книга I

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9