Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

Калі Геракл падплываў да Фракійскай зямлі, ён сабраў самых смелых маракоў і, сышоўшы на бераг, загадаў цару Дыямеду аддаць яму коней. Цар паслаў супраць, Геракла войска, але Геракл з таварышамі перамог яго, забіў Дыямеда і кінуў цела ліхога цара яго коням-людаедам.

Потым ён пагрузіў коней на карабель і завёз цару Еўрысфею. Еўрысфей загадаў адвесці коней у Аркадзію, у Лікейскія горы, і выпусціць у лесе. Там іх разарвалі дзікія звяры.

Дзевяты

подзвіг. Геракл заваёўвае пояс Іпаліты

У цара Еўрысфея была юная дачка Адмета. Аднойчы яна прыйшла да бацькі і сказала:

– Кажуць, далёка на ўсходзе ёсць царства, дзе пануюць жанчыны. Там жанчына - галава і апора сям'і і гаспадыня ў доме. Жанчыны там кіруюць гарадамі, гандлююць і судзяць, прыносяць у храмах ахвяры багам і вырашаюць дзяржаўныя справы. Узброеныя, імчацца яны на баявых конях і храбра ваююць з ворагам. Яны называюць сябе амазонкамі, пагарджаюць мужчынамі і выхваляюцца, што яны непераможныя. Мая заступніца Гера, жонка вялікага Зеўса, адкрыла мне, што ўся сіла ваяўнічых амазонак у скураным поясе, які бог вайны Арэс падарыў царыцы Іпаліце. Пакуль яна носіць гэты пояс, ніхто не можа перамагчы яе, а з ёю і ўсіх амазонак. Бацька! Я хачу быць непераможнай, як гэта жанчына, і цараваць, ні з кім не дзелячы ўлады. Я хачу мець пояс Іпаліты!

Цар загадаў Гераклу выпраўляцца ў краіну амазонак і здабыць пояс царыцы Іпаліты.

Царства амазонак было далёка на ўсходзе, у Малой Азіі.

Геракл падрыхтаваў у дарогу карабель, паклікаў з сабой сваіх верных сяброў - Іалая, афінскага царэвіча Тэзея і іншых. Яны паплылі той дарогай, якая была адкрыта для ўсіх мараплаўцаў адважнымі арганаўтамі. Доўга плылі яны; нарэшце па бурным Чорным моры прыплылі да ракі Фермадонту, падняліся па цячэнню і даплылі да горада Феміскіры - сталіцы амазонак.

Каля варот стаялі ўзброеныя жанчыны, скураныя шлемы былі на іх, кароткія кашулі і вузкія доўгія штаны да шчыкалатак; цераз плячо ў амазонак віселі шчыты ў выглядзе месяца, а ў руках яны трымалі сякеркі з двума лязамі.

Варта не пусціла Геракла з таварышамі ў горад, і яны размясціліся на беразе ракі, што цякла паблізу гарадской сцяны.

Неўзабаве да іх прымчалася на цудоўным кані сама царыца Іпаліта з атрадам узброеных дзяўчат. Сярод іх была прыгажуня Анціопа, любімая сяброўка царыцы.

Яе прыгажосць аднойчы ледзь не загубіла амазонак. Даўно задумвалі амазонкі паход у Грэцыю і вось, пераплыўшы мора, апынуліся пад сценамі Афін і асадзілі цудоўны горад. Афіняне не былі гатовыя да асады. Яшчэ крыху, і горад быў бы ў руках ваяўнічых жанчын. Але сярод афінскіх воінаў Анціопа ўбачыла царэвіча Тэзея, і ў сэрцы яе загарэлася любоў да яго. Тэзею таксама спадабалася красуня амазонка; з яе дапамогай ён спадзяваўся выратаваць родны горад.

Уночы ён пракраўся ўпотай у лагер амазонак - пабачыцца з Анціопай.

Іпаліта здагадалася пра каханне сваёй сяброўкі і, баючыся здрады, загадала зараз

жа зняць асаду. Амазонкі адступілі ад Афін і вярнуліся ў сваю краіну. Анціопа была разлучана з Тэзеем. Але яна не забыла яго і цяпер, убачыўшы сярод таварышаў Геракла Тэзея, узрадавалася, і каханне яе разгарэлася яшчэ мацней.

Тэзей таксама пазнаў яе, непрыкметна наблізіўся і дамовіўся пра тайнае спатканне.

Іпаліта спытала Геракла, чаго ён прыехаў у краіну амазонак.

Геракл адказаў, што яму загадалі здабыць пояс царыцы Іпаліты.

– Толькі ў баі, толькі пераможцу аддам я свой пояс, - сказала царыца.
– Біцеся з намі, і, калі вы пераможаце, пояс будзе ваш!

Так гаварыла Іпаліта, ведаючы, што, пакуль пояс на ёй, ніхто не зможа яе перамагчы.

Абодва атрады разышліся - рыхтавацца да бою. Амазонкі памчаліся ў горад, а спадарожнікі Геракла размясціліся на начлег у сваім лагеры каля ракі.

Тэзея ўсю ноч не было ў лагеры. Раніцай ён прыйшоў радасны і аддаў Гераклу чароўны пояс.

– Як? Ты здабыў яго без бою?
– здзівіўся Геракл.

– Анціопа выкрала яго ў царыцы і аддала мне, - сказаў Тэзей.

Геракл не захацеў карыстацца здабычай, якая дасталася яму падманам, і бой пачаўся.

На дзікім кані, шпаркім, як вецер, памчалася на Геракла Аэла, самая імклівая з амазонак. Геракл на ўсім скаку выбіў у яе з рук сякеру. Яна кінулася наўцёкі, спадзеючыся выратавацца, але страла Геракла дагнала яе. І другая амазонка, Пратоя, якая перамагала ў паядынках сем разоў, была забіта Гераклам.

Тады выйшлі наперад тры дзяўчыны, тры самыя лепшыя паляўнічыя, якіх сама багіня Артэміда брала з сабою на паляванне, - не было ім роўных у кіданні кап'я. Адначасова ўсе разам імкліва кінулі яны свае коп'і, але не пацэлілі. А кап'ё Геракла прасвістала і перабіла ўсім тром рукі.

Страх ахапіў амазонак, калі яны ўбачылі паражэнне сваіх лепшых ваяўніц.

– Гора нам! Гора нам! Дзе ж твой пояс, Іпаліта?
– крычалі яны.

Туга сціснула сэрца Анціопы, якая здрадзіла сваім сяброўкам, але ў натоўпе элінаў яна ўбачыла Тэзея, і каханне перамагло ў ёй усе іншыя пачуцці.

Грозная з выгляду, з роспаччу ў сэрцы, выехала наперад Іпаліта. Толькі яна і Анціопа ведалі пра тое, што чароўны пояс - у руках ворага. Ваяўнічая царыца не хацела выдаваць сяброўку злосным амазонкам і парашыла лепш памерці ў баі.

Адважна кідалася яна ў самыя небяспечныя месцы бітвы, сама шукала смерці і раптам упала, смяротна параненая стралою.

Убачыўшы гібель сваёй царыцы, амазонкі разгубіліся і кінуліся наўцёкі. Шмат іх узялі ў палон, другіх забілі.

Палонную Анціопу Геракл аддаў Тэзею, і яна стала яго жонкай.

Геракл вярнуўся ў Мікены, да цара Еўрысфея, і прынёс яму пояс Іпаліты. Цар падарыў яго сваёй дачцэ, але яна не асмелілася насіць яго і аддала ў храм Геры як дар багіні.

Поделиться:
Популярные книги

Мир Возможностей

Бондаренко Андрей Евгеньевич
1. Мир Возможностей
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Мир Возможностей

Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Коллектив авторов
Россия. XX век. Документы
Документальная литература:
прочая документальная литература
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!