Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Героі Элады

Смирнова Вера Васильевна

Шрифт:

– Чуеш?
– сказала Гераклу, смеючыся, красуня.
– Пайдзі за ёю, і ты не спазнаеш радасці, не будзеш мець ні спакою, ні адпачынку.

– Адпачываць добра пасля работы, - запярэчыла першая жанчына, - спакой чалавеку дае спакойнае сумленне. А самая вялікая радасць для героя - ведаць, што ты зрабіў штосьці добрае і не дарэмна жыў на зямлі. Паслухайся мяне, дружа! Сёння свята, заўтра баль - і душа чалавека апусташаецца, нудота завалодвае домам. Калі многа яды, прападае жаданне есці, ад лішняга сну чалавек робіцца слабым і вялым. Незайздросны лёс чалавека, які ўсё жыццё толькі госць на чужым банкеце. Калі-небудзь скончыцца баль,

слугі прагоняць тых, што заседзеліся, і ён застанецца адзін на бязлюднай вуліцы. Каму ён будзе патрэбны, хто паклапоціцца пра яго? Толькі той, хто папрацаваў у маладыя гады, заслужыць пашану і бесклапотную старасць. У бітвах, у паходах, у далёкіх дарогах, у адзінаборстве са страшыдламі, у бітвах з ворагамі шчасце героя!

Пры гэтых словах твар жанчыны засвяціўся незвычайным святлом, і Геракл, пакінуўшы красуню, усклікнуў:

– Багіня, я іду за табою!

У тое ж імгненне зніклі з вачэй абедзве жанчыны, нават слядоў не засталося на пыльнай дарозе, быццам усё гэта прымроілася Гераклу. Але цяпер ён весела і рашуча заспяшаўся дадому - ён ведаў, што яму рабіць.

– Я іду ў Мікены, - сказаў ён раніцай родным і сябрам.
– Я павінен выканаць волю багоў і здзейсніць дванаццаць подзвігаў, якія патрабуе ад мяне Еўрысфей.

Ніхто не асмеліўся яго адгаворваць, а самы блізкі яго сябар, Іалай, падахвоціўся ісці з ім.

Геракл зрабіў сабе лук і стрэлы, выламаў у лесе моцную дубінку і падаўся да цара Еўрысфея.

Першы подзвіг. Геракл забівае Нямейскага льва

Ужо даўно жыхары Нямеі скардзіліся, што нельга пасвіць жывёлу на лугах каля лесу, што ў лесе ні прайсці ні праехаць і нават у дамах нельга спаць спакойна: вялізны леў жыў у Нямейскім лесе, і кожны дзень то авечка з чарады, то дзіця, то мірны падарожнік з дарогі знікалі бясследна.

Нават смелы воін з мячом і шчытом не выходзіў жывым з Нямейскага лесу, таму што зброя была бяссільная супраць лютага льва - ні кап'ё, ні стрэлы не маглі прабіць яго шкуру, і нават востры меч не мог пашкодзіць яму.

– Гора нам!
– гаварылі нямейскія сяляне.
– Хутка ўвесь наш край будзе спустошаны.

Багіня Гера, заступніца цара Еўрысфея, навучыла яго, каб ён загадаў Гераклу забіць Нямейскага льва.

Геракл прыйшоў у Нямею і пачаў распытваць людзей, што жылі каля лесу, ці далёка логава льва і як яго знайсці.

Але ніхто не хацеў паказаць яму дарогу, ніхто не адважваўся ісці разам з ім.

– Леў сам знойдзе цябе, варта табе толькі зайсці ў лес, - гаварылі людзі і з жалем пазіралі на маладога героя - яны не верылі, што ён зможа перамагчы страшнага звера.

Геракл адзін падаўся ў лес. Высокія дрэвы абступілі яго з усіх бакоў і здзіўлена гайдалі вяршалінамі, кусты чапляліся за яго, каб затрымаць, птушкі крычалі, каб напалохаць яго, але ён ішоў уперад і шукаў на зямлі сляды звера.

Ішоў ён нядоўга і раптам пачуў непадалёку глухі рык ільва і пайшоў проста на яго. Леў таксама пачуў ворага і зароў так, што ўвесь лес задрыжаў. Леў зрабіў некалькі скачкоў і апынуўся перад Гераклам. Велічна спыніўся ён насупраць героя, злосна зіркаючы вачыма, б'ючы сябе хвастом па баках і дзіка равучы. Геракл не разгубіўся, хутка падняў лук і пусціў стралу проста ў вока льву. Леў злосна матнуў галавой і лапай змахнуў стралу, нібы саломінку. Потым прысеў, як кот, і скочыў, узняўшы лапу, каб

раздушыць смельчака. Геракл ухіліўся і цяжкай дубінкай з усяе сілы стукнуў ільва па калматай галаве. Але дубінка адскочыла, не зрабіўшы нават драпіны льву, і выпала з рук Геракла. Леў зноў паматаў галавой, працягла і моцна пазяхнуў і раптам, нібыта яму ўсё абрыдла, павярнуўся, пабег назад у глыб лесу і знік.

Геракл пайшоў за ім.

Неўзабаве ён убачыў уваход у пячору. Геракл кінуў лук і стрэлы і зайшоў у пячору. Там было цёмна, і Геракл вобмацкам прабіраўся наперад. Раптам леў скочыў яму на грудзі і хацеў разарваць яго, але Геракл схапіў звера аберуч за горла, сціснуў яго шыю, быццам жалезнымі абцугамі, і задушыў.

Леў быў такі вялікі і цяжкі, што Геракл не мог падняць яго.

Тады ён злупіў з ільва шкуру разам з галавою, надзеў яе на сябе і пайшоў у Мікены.

Людзі з крыкам разбягаліся, убачыўшы Геракла з ільвінай галавою на плячах. Сам цар Еўрысфей схаваўся ад яго ў далёкі куток палаца.

– Вось я прынёс цару шкуру Нямейскага льва, - сказаў Геракл.

Але палахлівы Еўрысфей баяўся нават мёртвага льва і не адважыўся зірнуць на яго шкуру.

– Няхай Геракл возьме яе сабе, - загадаў цар.

– Дзякуй, - сказаў Геракл і забраў ільвіную шкуру з сабою.

Ён пачаў насіць яе замест плашча, і яна добра ўкрывала яго, бо ні меч, ні стрэлы не маглі прабіць яе.

Захутаўшыся ў шкуру Нямейскага льва, Геракл падаўся выконваць другі загад цара Еўрысфея.

Другі подзвіг. Геракл знішчае Лярнейскую гідру

Непадалёку ад Аргоса распасціралася вялікае Лярнейскае балота. Чыстая і светлая крынічка выцякала тут з-пад зямлі, ды слабы ручаёк не мог прабіцца да ракі або мора і расцякаўся наўкол у нізіне. Вада застойвалася, зарастала мохам і балотнымі травамі, і вялізная даліна ператварылася ў балота. Яркая зеляніна, што заўсёды ўкрывала балота, вабіла да сябе стомленага падарожніка, але як толькі ён ступаў на зялёны лужок, з сыканнем і свістам выпаўзала з дрыгвы дзевяцігаловая пачвара - гідра. Яна абвівалася сваім змяіным хвастом вакол чалавека, зацягвала ў балота і прагна з'ядала.

Увечары, калі гідра, наеўшыся, засынала, ядавітае дыханне яе дзевяці пашчаў ахутвала туманам балота і атручвала паветра. Той, хто дыхаў гэтым паветрам, занядужваў, доўга хварэў і паміраў. Таму людзі баяліся набліжацца да балота і сяліцца каля гэтай страшнай мясціны.

І вось цар Еўрысфей загадаў Гераклу знішчыць Лярнейскую гідру.

Геракл выправіўся ў Лерну на калясніцы, якой кіраваў яго сябар Іалай. Калі яны даехалі да балота, Геракл пакінуў Іалая з калясніцай каля дарогі, а сам запаліў факел і смела рушыў на балота.

Гідра тым часам была сытая і драмала. Геракл пачаў падпальваць канцы стрэл факелам і пускаць іх у гідру. Расцвяліўшы гідру, ён прымусіў яе выпаўзці з балота. Халодным слізкім хвастом яна абвіла левую нагу Геракла, і ўсе дзевяць галоў засіпелі вакол яго. Геракл шчыльней захутаўся ў ільвіную шкуру, якая надзейна ахоўвала яго і ад звярыных зубоў і змяінага джала, дастаў меч і пачаў сячы адну за адной страшныя галовы гідры.

Але як толькі сцякала з раны чорная кроў, на месцы адсечанай галавы вырасталі дзве другія, яшчэ больш злосныя, яшчэ страшнейшыя. Неўзабаве Геракла акружалі, быццам жывы куст, сіпучыя галовы, і ўсе яны цягнуліся да яго, разяўляючы крывавыя пашчы.

Поделиться:
Популярные книги

Циклопы. Тетралогия

Обухова Оксана Николаевна
Фантастика:
детективная фантастика
6.40
рейтинг книги
Циклопы. Тетралогия

Бракованная невеста. Академия драконов

Милославская Анастасия
Фантастика:
фэнтези
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Бракованная невеста. Академия драконов

Довлатов. Сонный лекарь 3

Голд Джон
3. Не вывожу
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 3

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Позывной "Князь"

Котляров Лев
1. Князь Эгерман
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Позывной Князь

Поле боя – Земля

Хаббард Рональд Лафайет
Фантастика:
научная фантастика
7.15
рейтинг книги
Поле боя – Земля

Кодекс Крови. Книга ХIII

Борзых М.
13. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIII

Зомби

Парсиев Дмитрий
1. История одного эволюционера
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Зомби

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Измайлов Сергей
5. Граф Бестужев
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга 5

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Ардова Алиса
2. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.88
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки 2

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Довлатов. Сонный лекарь 2

Голд Джон
2. Не вывожу
Фантастика:
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Довлатов. Сонный лекарь 2

Сердце Дракона. Том 12

Клеванский Кирилл Сергеевич
12. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.29
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 12

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей