Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:
Вы ўжо пазнаёміліся з Торынавым стылем прамоў ва ўрачыс-тых абставінах, таму я больш не стану катаваць вас, хоць Торын яшчэ даволі доўгі час казаў гэткім жа чынам. Бясспрэчна, выпадак быў самы што ні ёсць урачысты, але ж Більба страціў цярплівасць. Бо ён ўжо добра пазнаёміўся з Торынавым стылем і ведаў, куды той гне.
— Калі ты маеш на ўвазе, што гэта менавіта мой абавязак — лезці першым у таемныя дзверы, о Торын Дубатарч, Трэйнаў сын, каб барада твая вырасла яшчэ даўжэйшай, — так і скажы! — з'едліва прамовіў хобіт. — Я мог бы адмовіцца. Я ўжо выцягваў вас з дзвюх калатнечаў, што наўрад ці ўваходзіла ў наша пагад-ненне. Так што, здаецца мне, якую-кольвечы ўзнагароду я ўсё ж зарабіў. Але ж, як казаў мой бацька, «трэці раз за ўсё сплачвае», і я чамусьці
Хору валанцёраў ён не чакаў, таму і не расчараваўся. Філі з Кілі здаваліся крыху заклапочанымі і пераміналіся з нагі на нагу, а астатнія і выгляд не спрабавалі зрабіць, што жадаюць ісці — за выключэннем старога Баліна, які проста добра ставіўся да хобіта. Вось ён і сказаў, што зойдзе ў тунель і, верагодна, пройдзе крыху разам з хобітам, і будзе напагатове, калі спатрэбіцца паклікаць на дапамогу іншых.
Ну што яшчэ сказаць пра гномаў? Сапраўды, заплацілі б яны за Більбавы паслугі шчодра, бо нанялі яго, каб рабіў брудную працу за іх, дык няхай і робіць, навошта яму перашкаджаць, калі сам напрасіўся? Зразумела, дапамаглі б хобіту ў любым выпадку, зрабілі б, што можна, каб выцягнуць з небяспекі, як тое і было ў выпадку з тролямі ў пачатку падарожжа, калі і прычын для ўдзячнасці ў іх не было. Такія яны, гномы: не героі, але народ рэалістычны, які ведае сваю выгаду, добра ўмее лічыць грошы і пралічваць наперад. Некаторыя гномы ўвогуле хітрыя, зла-мысныя, падступныя і цалкам агідныя. Але ж гномы Торынавай кампаніі былі шчырыя і сумленныя — толькі не трэба чакаць ад іх занадта.
За спінай хобіта на цьмяна-чорных нябёсах пачалі адна за адной запальвацца зоркі, калі ён, нарэшце, прапоўз за чароўныя дзверы і пакраўся па тунелі ў глыбіню Гары. Ісці было лягчэй, чым ён уяўляў сабе. Бо тое была не гоблінская нара і не Ірубы падземны калідор лясных эльфаў. А быў тое праход, які зрабілі гномы ў свае самыя лепшыя часы: раўнюткі, нібы лінейка, з гладкай падлогай і сценамі, ён спускаўся ўвесь час пад адным і тым невялікім вуглом — да далёкага канца недзе ў цемры, унізе.
Праз нейкі час Балін пажадаў Більба ўдалай разведкі і спы-ніўся там, дзе яшчэ можна было бачыць слабыя абрысы дзвераў і дзе з-за дзіўнага тунельнага рэха чулася яшчэ шапаценне гномаў — тыя збіліся побач з уваходам. Потым хобіт насунуў пярсцёнак і, занепакоены незвычыйным рэхам, надта (нават для хобіта) асцярожна, бязгучна пакраўся ўніз, уніз, у цемру. Яго аж калаціла з жаху, але твар ягоны заставаўся суворы і рашучы. Зусім ён не быў падобны да таго хобіта, якому некалі давялося выскачыць без насоўкі з Торбы-пад-Стромай шмат-шмат часу таму. Ужо стагоддзі Більба абыходзіўся без насоўкі. Цяпер хобіт толькі крыху паслабіў кінжал у похвах, падцягнуў папругу дый рушыў далей.
— Вось ты і дабраўся да таго самага, шаноўны спадар Більба Торбінс, — сказаў ён сам да сябе. — На той вечарыне ты вырашыў крочыць наперад і ўлезці, ну дык зараз чарга падышла вылазіць ды плаціць. Даражэнькі ты мой, ну і дурань жа ты, быў дурань, дурань i есць! — так казала нанменш хватаўская ягоная частка. — Ну што за карысць мне з цмокавых скарбаў? Прачнуцца б і пакінуць у жахлівым сне і кампанію гэтую, і ўсё астатняе, і пабачыць раптам, што тунель гэты дурны — ані што іншае, як мая ўласная заля ва ўласнай маёй норцы!
Зразумела, ён не прачнуўся, а ішоў ды ішоў далей, пакуль аніякіх адзнакаў дзвярэй за спінаю больш не засталося. Ён стаўся зусім самотны. Аднак хутка яму падалося, што аднекуль цягне цеплынёю. «Ці нейкае ззянне я бачу наперадзе?» — падумаў ён.
Так і было. Чым бліжэй, тым лепш яно бачылася, пунсовае ззянне, якое рабілася ўсё чырванейшым і зырчэйшым. I, адначасова, рабілася ў тунелі ўсё гарачэй. Кпубы пары праплывалі побач, і пот пакаціўся з хобіта градам. I пачаў мерна біцца ў ягоныя вушы цяжкі гук, быццам гіганцкія бурбалы ўзнімаліся з глыбінь вязкай вадкасці, якая вось-вось закіпіць, ды лопаліся: гэта перамяжалася хрыплаватым грукатам, падобным
Тут Більба спыніўся. I рушыць зноў было найбольш адважным учынкам за ўсё ягонае жыццё. Жахі, якія ён спазнаў пасля, ані ў якае параўнанне з гэтым не ідуць. Хобіт вытрымаў самую жорсткую бойку перад тым, каб нават позірк кінуць на ўсю тую жудасць, якая чакала яго. Але ж вытрымаў і праз нейкі час крочыў наперад. Толькі ўявіце сабе: вось наш хобіт дабіраецца да канца тунеля, да дзіркі такога ж памеру і формы, як і ўваход. Вось маленькая хобітава галава выторкваецца вонкі. I перад хобітавымі вачымарассцілаецца самая ніжняя гномская пячорная заля ці кладоўка, якую гномы выдзеўблі акурат у сэрцы Гары. У цемры можна было толькі здагадвацца пра сапраўдныя памеры пячоры, але непадалёк ад каменнай падлогі ўзнімалася яркае ззянне. Ззянне Драка!
Тут ён і ляжаў, агромністы чырвона-залаты цмок, і моцна спаў. Дыханне выбухамі дыму і грукатальных гукаў выходзіла праз ягоныя сківіцы і з ноздраў, але ж полымя ягонае была пры-тушанае. Пад цмокам, пад велізарнымі лапамі і тулавам, пад непа-мернай даўжыні хвастом, скручаным у кольцы, ляжалі скарбы: безліч кучаў усялякіх каштоўнасцяў, золата апрацаванага і прос-тага, каштоўных камянёў і самацветаў, і срэбра адсвечвала крывёю ў цмокавым ззянні.
Драк ляжаў, склаўшы крылы, і быў падобны да агромністага кажана. Ён ляжаў крыху на баку, таму хобіт бачыў ягонае бледнае пуза, да якога прыляпіліся ад доўгага ляжання на каштоўнай пасцелі каменні і золата. За цмокам побач са сценамі няясна бачы-ліся абрысы броняў, шаломаў і сякераў, мячоў і дзідаў, і шэрагамі стаялі велізарныя скрыні і куфры са скарбамі, пра якія можна было толькі здагадвацца.
Сказаць, што ў Більба ажно дыханне перахапіла — значыць, нічога не сказаць. Дый словаў у нашай мове бракуе, каб апісаць ягонае пачуццё, — бракуе з тых часоў, калі Людзі папсавалі мову, якую вывучылі ад эльфаў у тью дні, калі свет быў малады і цудоўны. Чуў Більба пра цмокавы скарбніцы, і песні чуў, і паданні, але ж раскошу, прагу, жаданне ўладарыць, незвычайны цуд і дзівосы такога скарба і ўявіць не мог. Чары скарбаў, гномава захапленне незвычайным і каштоўным пранізалі ягонае сэрца, і ён стаяў нерухома ў сузіранні, нават забыўшыся на жудаснага ахоўніка скарбаў, пазіраў на кляйноты звыш усялякай меры і разліку.
Доўгі час сузіраў ён, доўгі, пакуль, нарэшце, нібыта пры-цягнуты супраць сваёй волі, выйшаў з ценю каля дзвярэй і пайшоў да бліжэйшай кучы скарбаў. Над ім спаў цмок, жудасная пагроза нават у сне. Хобіт схапіў вялізны куфель з дзвюма ручкамі такі цяжкі, які толькі здолеў несці, і зірнуў, трапечучы, наверх. Драк варухнуў крылам, выпусціў кшцюр, яго соннае буркаценне крыху памянялася.
Більба кінуўся ўцякаць. Але цмок не прачнуўся, яшчэ не прачнуўся — проста адна мара пра жорсткасць і гвалт змянілася шшай. Ён застаўся ляжаць у залі, якую здабыў злачынствам. А маленькі хобіт бег, цяжка дыхаючы, уверх па тунелі. Сэрца хобіта калацілася, і ногі дрыжэлі крыху больш, чым падчас спуску. Але куфель ён трымаў моцна, і адзінай думкай ягонай была: «Атрымалася! Вось ім, так ім! Больш падобны да лавачніка, чым да ўзломшчыка, ха! Ну, больш мы такога не пачуем!»
Не, ён такога не пачуў. Балін вельмі ўзрадаваўся, калі зноў убачыў хобіта, і радасны быў не менш, чым здзіўлены. Ён падхапіў Більба ды панёс на карку да свежага паветра. Ужо надышла ноч, аблокі закрылі зоркі. Більба ляжаў з заплюшчанымі вачыма, хапаючы ротам паветра, незвычайна задаволены свежым ветрыкам, і наўрад ці звяртаў увагу на ўзбуджэнне гномаў. I на тое, як гномы шанавалі яго і абяцалі паслугі ўсіх сем'яў іх і сваякоў да дзесятага калена, і пляскалі па ягоных плячах.
Гномы яшчэ перадавалі куфель адзін аднаму і з захапленнем гутарылі пра вяртанне сваіх скарбаў, калі раптам неабсяжны, глыбокі грукат пракаціўся з нетраў Гары. Нібы стары вулкан вырашыў зноў пачаць вывяргацца неадкладна зараз. Дзверы шчыльненька прычынілі, заклаўшы каменем, каб зусім не замкнуць, і доўгі час з тунеля даносілася найжахлівейшае рэха, вусцішнае выццё, тупаценне ды роў — аж трэслася гара.
70 Рублей
1. 70 Рублей
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
постапокалипсис
рейтинг книги
Переписка 1826-1837
Документальная литература:
публицистика
рейтинг книги

Морской волк. 1-я Трилогия
1. Морской волк
Фантастика:
альтернативная история
рейтинг книги
Экзорцист: Проклятый металл. Жнец. Мор. Осквернитель
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
рейтинг книги
Честное пионерское! Часть 4
4. Честное пионерское!
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Здравствуйте, я ваша ведьма! Трилогия
Здравствуйте, я ваша ведьма!
Фантастика:
юмористическая фантастика
рейтинг книги
Мое ускорение
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рейтинг книги
Невеста напрокат
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Если твой босс... монстр!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Приватная жизнь профессора механики
Проза:
современная проза
рейтинг книги
