Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

Шпарка пракаціліся грымоты ды рушылі прэч, да паўночнага Ўсходу, а замест іх наляцела на даліну хмара кажаноў, спусцілася ніжэй, закружляла над адгор'ямі, засланяючы святло, напаў-няючы сэрцы жахам.

— Да Гары! — заклікаў Бард. — Да Гары! Да прызначаных месцаў, пакуль яшчэ ёсць час!

На паўднёвым адгор'і, на ніжніх схілах ды паміж скал каля ўзножжа сталі эльфы, на ўсходнім — людзі з гномамі. Але сам Бард і колькі найбольш спрытных эльфаў ды людзей ускарас-каліся на верх усходняга адгор'я, каб зірнуць на поўнач. I ўбачылі, што зямлю паблізу ўзножжа гары заліла чорная імклівая навала. Праз кароткі час ар'ергард завірухай абмінуў узножжа адгор'я ды ўварваўся ў

даліну. Тое былі найспрытнейшыя вершнікі на ваўках. Адразу ж паветра напоўнілася іх пранізлівымі крыкамі ды выццём. Некалькі найадважнейшых людзей усталі на іх шляху, каб з'імітаваць абарону, а потым хутка вярнуцца да сваіх — апе шмат з іх загінула, адыходзячы. Як Гэндальф і спадзяваўся, гоблінскае войска, натрапіўшы на супраціў, завар'яцела, рушыла за ар'ергардам у даліну, глыбока зайшоўшы паміж адгор'ямі ў пошуках ворагаў. Над ёй луналі незлічоныя харугвы ды сцягі, чорныя й чырвоныя, гоблінскае войска пацякло, нібы марская хваля, на бераг, шалёна і хаатычна.

Жудасная была бойка. Самая жахлівая з Більбавых прыгодаў, самая непрыемная і агідная да таго ж. А калі прайшоў час першых цяжкіх успамінаў — дык тая, якую І ўспамінаў часцей за ўсё, і ганарыўся больш за ўсё, хоць і ролю там адыграў невялікую. Я б нават сказаў, аніякай увогуле, бо ў самым пачатку насунуў пярсцёнак на палец ды знік — калі не ад небяспекі, дык з вачэй. Пярсцёнак такога кшталту ад гоблінскай атакі не абароніць, ані стрэлаў не спыніць, ані дратоў, якія паўсюль так і лётаюць. Але ў час знесці ногі дапамагае, і аніякі асабліва жвавы ды ўцяты гоблін не абярэ тваю галаву ў якасці адмысловага матэрыялу для сечы.

Эльфы атакавалі першыя. Яны спрадвеку ненавідзелі гоб-лінаў, і нянавісць іх была падобная да халоднага, жорсткага полымя. Іх дзіды й мячы ільдзіста ззялі ў змроку — такая злосць апанавала тымі, хто гэтую зброю трымаў. Як толькі ворагі шчыльна згрувашчыліся ў даліне, эльфы абрынулі на іх залеву стрэл, і кожная блішчэла ў палёце, нібы падпаленая злым агнём. За стрэламі тысяча дзідароў рушыла з-за скалаў і атакавала. Пачаўся аглушальны гвалт. Камяні пачарнелі ад гоблінскай крыві.

Толькі гобліны ачунялі ад першага націску і спынілі рух эльфаў, як з другога боку даліны пакаціўся моцны, густы крык. Зароўшы «Морыя!» і «Дайн, Дайн!» гномы Жалезных Стромаў шалёна рушылі ўніз з іншага адгор'я з цяжкімі абухамі ў руках, а, побач з імі — Азёрныя людзі з доўгімі мячамі.

Паніка ўсчалася сярод гоблінаў. Калі яны павярнулі, каб абараніцца ад новага нападу, эльфы атакавалі яшчэ мацней. Ужо шмат гоблінаў уцякала ўздоўж ракі, каб вырвацца з пасткі, ваўкі, звар'яцеўшы, кінуліся на сваіх, раздзіралі мёртвых ды параненых. Здавалася, вось яна, перамога, але раптам з вышыні пачуўся кліч.

Гобліны перайшлі Гару, і ўжо шмат іх сабралася над Брамай, а іншыя імкнуліся ўніз, нібы рака, не звяртаючы ўвагі на тых, хто з віскатам і лямантам падаў са скалаў ды адхонаў. Гобліны намерваліся атакаваць адгор'і зверху! На кожнае вяла з Гары сцежка, і надта мала было абаронцаў, каб утрымліваць іх доўгі час. I надзея на перамогу пагасла ў сэрцах. Бо відавочна стала, што стрымалі толькі першы націск чорнай навалы.

Час ішоў. У даліне зноў сабраліся гобліны. Туды ўварваўся і атрад мацнейшых Варгаў, а з імі разам — гвардыя Больга, велізарныя гобліны са сталёвымі ятаганамі. Сапраўдная цемра агарнула зацягнутыя хмарамі нябёсы, а кажаны ўсё кружлялі над галовамі людзей і эльфаў або, нібы вампіры, смакталі кроў параненых і забітых. Цяпер Бард цяжка біўся, каб абараніць усходняе адгор'е, і павольна, крок за крокам, адступаў. Эльфійскія ўладары біліся побач са сваім

каралём, прыціснутыя да вартавога паста на Крумкачовай Строме, на паўднёвым адгор'і.

Знянацку пачуўся моцны крык, і ад Брамы данёсся гук трубы. Торын, на якога ўсе забыліся! Частка сцяны, якую рушылі рычагамі, павалілася з пляскатам у возера. 3-за яе скочыў Кароль-Пад-Гарой, і ягоныя прыспешнікі рушылі за ім. Цяпер не было на іх ані плашчоў, ані капелюшоў, браня іх ззяла, і чырвоным агнём свяціліся іх вочы. У змроку магутны Торын Дубатарч блішчэў нібы золата на пахавальным вогнішчы.

Зверху на іх пачалі кідаць каменні, але гномы ўпарта рушылі, дабеглі да вадаспаду і кінуліся ў бойку. Ваўкі і вершнікі падалі ці ўцякалі перад імі. Торынава сякера біла ворагаў нібы пярун, і, здавалася, нічога не магло спыніць ані яго, ані яе.

— Да мяне! Да мяне! Эльфы і людзі! Да мя'не, мая кроў! — закрычаў ён, і голас ягоны загучаў нібы горн у даліне.

Усе гномы з Дайнам разам, нават не шыхтом, а паасобку, рушылі наперад. Разам з імі атакавала і шмат людзей з Возера, бо Бард не здолеў іх затрымаць, а з іншага боку спусцілася шмат эльфаў-дзідароў. Зноў паніка завалодала гоблінамі, густа падалі трупы, пакуль уся даліна не пакрылася іх чорнымі мярзотнымі кучамі. Варгі разбегліся, і Торын урубіўся ў шэраг целаахоўнікаў Больга. Але прабіць яго не здолеў.

Ужо за ім сярод мёртвых гоблінаў ляжала шмат людзей ды гномаў, і шмат эльфаў, якія маглі б яшчэ доўгія вякі весела жыць у сваіх лясах. Даліна пашыралася, і ціск атакі слабеў. Надта мала было ваяроў. Ніхто не вартаваў флангаў. Хутка тыя, хто атакаваў, ператварыліся ў тых, каго атакавалі, вакол іх самкнулася пакуль яшчэ шырокае кола юблінаў ды ваўкоў, якія сабраліся зноўку. 3 выццём і віскам гвардыя Болыа рушыла на іх шэрагі, нібы марская хваля на сцены з пяску. Сябры не маглі дапамагчы, бо з Гары атакавалі з падвойнай сілай, і з кожнага боку людзі і эльфы павольна адступалі.

У глыбокім смутку пазіраў на ўсё гэтае Більба. Стаяў ён сярод эльфаў на Крумкачовай Строме, часткова таму, што адсюль было лягчэй уцячы, а часткова (тое казала ягоная Хватаўская частка) таму, што, калі б надышоў час апошняй, адчайнай бойкі, хобіт наш жадаў бы абараняць Караля Эльфаў. Скажу, што і Гэндальф таксама быў там, сядзеў на зямлі ў задуменні. Верагодна, таваў на сканчэнне нейкі чароўны выбух.

I, здавалася, канец ужо непадалёк. «Хутка, — падумаў Більба, — гоблшы зоймуць браму, а нас усіх пераб'юць ці згоняць уніз ды возьмуць у палон. Ну, нават плакаць хочацца. Праз столькі прайшоўшы — так скончыць. Па мне, то лепей бы стары Драк застаўся жывы на гэтых нікчэмных скарбах, бо ўсё дастанецца клятым чорным пачварам, каб іх! Стары небарака Бамбур, і Балін, і Філі, і Кілі, і астатнія… дрэнна скончылася ўсё, дрэнна. I Бард, і людзі з Возера, і вясёлыя эльфы… Няшчасны я! Чуў я песні пра паразы, пра ваяроў, якія змагаліся да апошняга і загінулі, не страціўшы гонару. Нібы параза можа быць славутай і шляхетнай. Здаецца, анічога няма тут славутага, непрыемна толькі, калі не сказаць горш. Жадаў бы я быць як мага далей адсюль».

Тым часам вецер раздзёр хмары, і з Захаду прабілася чырвонае святло. Раптоўнае святло прымусілаБільбапавярнуцца ды зірнуць угору. I закрычаць уголас: з таго, што ён убачыў, аж сэрца скочыла ў грудзёх — цёмныя постаці, маленькія, але велічныя ў промнях вечаровага сонца.

— Арлы! Арлы! — закрычаў ён. — Арлы прыляцелі!

Більбавы вочы рэдка памыляліся. Шэраг за шэрагам, разам з ветрам ляцела вялікая колькасць арлоў. Напэўна, яны сабраліся з усіх гняздоўяў Поўначы.

— Арлы! Арлы! — крычаў Більба і танчыў, і махаў рукамі.

Поделиться:
Популярные книги

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Семья для мажора

Зайцева Кристина
3. Мажоры
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья для мажора

Кротовский, может, хватит?

Парсиев Дмитрий
3. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.50
рейтинг книги
Кротовский, может, хватит?

Государь

Кулаков Алексей Иванович
3. Рюрикова кровь
Фантастика:
мистика
альтернативная история
историческое фэнтези
6.25
рейтинг книги
Государь

Столкновение

Хабра Бал
1. Вне льда
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Столкновение

Третий. Том 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 3

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Максонова Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Мама для дракончика или Жена к вылуплению

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Крестоносец

Ланцов Михаил Алексеевич
7. Помещик
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Крестоносец

Школа. Первый пояс

Игнатов Михаил Павлович
2. Путь
Фантастика:
фэнтези
7.67
рейтинг книги
Школа. Первый пояс

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13