Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

На тым спрачацца скончылі. «У рэшце рэшт, з намі ўзлом-шчык!» — сказалі яны і пайшлі да святла, трымаючы поні за аброць- Хутка дайшлі да пагорка і зайшлі ў лес. Сталі ўздымацца па схіле, але ж добрай сцежкі ці шляху, якія маглі б весці да хаты ці фермы, не ўбачылі. Прадзіраючыся ў паўнюткай цемры праз лес, шоргату, хрусту ды грукату (ды буркацення з праклёнамі) нарабілі яны безліч.

Раптам чырвонае святло зырка палыхнула паміж дрэваў зусім побач.

«Зараз — чарга ўзломшчыка», — сказалі гномы, маючы на ўвазе Більба. «Вы павінны пайсці ды выведаць пра святло: і чаму яно, і дзеля чаго, і ці бяспечна там і добра, —

сказаў Торын хобіту. — Наперад! Калі ўсё добра, вяртайцеся хутка. Калі не, вяртайцеся, калі здолееце. Калі не здолееце, прагукайце двойчы як сыч і раз як пугач, і мы паспрабуем зрабіць што-небудзь».

I скіраваўся Більба на разведку, не паспеўшы нават рас-тлумачыць, што гукаць як пугач ці сыч ён можа не лепш, чым лётаць як кажан. Аднак жа перасоўвацца па лесе цішком хобіты надта здольныя. Яны гэтым ганарацца, і Більба не аднойчы пасмейваўся з таго, што зваў «гномавым грукатам». Аднак не думаю, што мы з вамі ў ветраную ноч заўважылі б хоць нешта, нават калі б уся кавалькада прамаршыравала за два крокі. А што датычыцца Більба, які набліжаўся да чырвонага святла, — і сабака б вухам не варухнуў. Так што, вядома, пракраўся ён да самага вогнішча (бо тое ж было менавіта вогнішча) нікога і нічога не патурбаваўшы. I вось што ён пабачыў.

Вакол вогнішча, складзенага з бярозавага палення, сядзелі тры бамбізы. Яны смажылі бараніну на доўгіх драўляных пожагах і аблізвалі з пальцаў тлушч. Водар плыў апетытны. Побач стаяла бочка з нечым вадкім. Яны чэрпалі адтуль вялікімі куфлямі. I былі гэтыя бамбізы тролямі. Відавочна, тролямі. Нават Більба, няіледзячы на сваё не надта вандроўнае жыццё, іх пазнаў. Вялізныя, фубыя твары, памеры, форма ног, што ж тычыцца мовы, яна, мякка кажучы, асаблівай вытанчанасцю не выдзялялася.

— Бараніна ўчора, бараніна сёння, і трасца мне ў бок, калі тое самае не паўторыцца заўтра, — сказаў адзін з троляў.

— Хоць бы на зуб чалавечыны, — сказаў другі. — Якой халеры Вільям нас зацягнуў сюды, ашалець, і чьш толькі думаў? Вось і піць хутка не будзе чаго, — сказаў ён, піхаючы за локаць Вільяма, які толькі глынуў са свайго куфля.

Вільям папярхнуўся. «Закрый пашчу!» — зароў ён, яктолькі хапіла моцы. — Што, лічыш, людзі самі пабягуць сюды, каб вы з Бертам пуза напхалі? Ужо паўтары вёскі злопалі пасля таго, як з гор спусціліся. Што вам яшчэ? Сказалі б хоць «дзякуй, Біл, за такі добры шматок бараніны». Ён адкусіў вялізны шмат ад барановай нагі, якую смажыў, і выцер вусны рукавом.

На жаль, тролі звычайна паводзяць сябе менавіта так, нават аднагаловыя. Паслухаўшы ўсё гэта, Більба адразу ж вырашыў што-небудзь учыніць. Можна было б хутка вярнуцца да сяброў ды папярэдзіць: побач тры тролі, ды яшчэ ў настроі, далёкім ад зычлівага, і надта ахвочыя да смажанага гнома ці поні, каб разнастаіць меню. А можна было б хуценька зрабіць крыху ўзломніцтва. Сапраўды першакласны казачны ўзломшчык ужо абчысціў бы тролевы кішэні — туды амаль заўсёды варта зазірнуць, калі здолееш, — сцягнуў бы бараніну з пожагаў, экспрапрыяваў піва ды спакойна пайшоў бы прэч, нікога не патурбаваўшы. Іншыя, не такія прафесійныя, затое больш практычныя, кальнулі б паціху кожнага троля ножыкам. Ва ўся-лякім разе, прыемная ноч была б забяспечаная.

Більба гэта ведаў. Ён чытаў пра вялікую шлькасць рэчаў, якія ніколі ў жыцці не рабіў. Узбуджаны ён быў надзвычайна і адчуваў агіду, жадаў быць за сотню міляў адсюль і адначасова

не хацеў вяртацца да Торына і кампаніі з пустымі рукамі. Так ён стаяў, схаваўшыся ў цень, і вагаўся. 3 усіх разнастайных узломшчыцкіх здзяйсненняў, пра якія хобіт чытаў, найбольш лёгкім падавалася абчысціць тролевы кішэні. Таму ён запоўз за дрэва акурат за Вільямавай спінай.

Берт з Томам падышлі да бочкі, а Вільям як раз піў. Більба набраўся смеласці ды сунуў сваю маленькую руку ў неабсяжную Вільямаву кішэню. I знайшоў там кеску, вялічынёй ледзь не з торбу. «Ха! — падумаў ён, адчуваючы смак новай працы, пакуль асцярожна цягнуў кеску вонкі. — Вось і пачатак!»

Так, і на самай справе гэта быў толькі пачатак. Тролеўскія кескі звычайна не простыя, а з рознымі кепскімі штучкамі. Гэты выключэннем не быў. «Гэй, хто гэта?!» — завішчаў ён, пакінуўшы кішэню. Вільям у імгненне вока азірнуўся і схапіў Більба за шыю. Хобіт так і не паспеў скочыць за дрэва

— Трасца мне ў бок! Глянь, Берт, каго я злавіў! — сказаў Вільям.

— Што гэта? — спыталі астатнія, падыходзячы.

— Ліха яго ведае. Што ты такое?

— Більба Торбінс, узло… э, хобіт, — сказаў небарака Більба, перасільваючы дрыжыкі, спрабуючы ўцяміць, як гэта прагукаць сычом, пакуль не скруцілі.

— Узлахобіт? — спыталі яны з апаскай. Тролі тугадумы, да новага ставяцца надта недаверліва ды падазрона.

— А што ўзлахобіту рабіць у маёй кішэні? — сказаў Вільям.

— А ці можна іх есці? — спытаў Том.

— Паспрабаваць можна, — сказаў Берт, узяўшы сякач.

— Яго на адзін зуб не хопіць, — засумняваўся Вільям, які ўжо добра павячэраў. — Калі яго абадраць ды косткі вылушчыць.

— Можа, шмат такіх паблізу бегае. Пірог з іх зрабіць, — сказаў Берт. — Гэй, ты, ці ёсць яшчэ такія, што шнараць па лесе, трусік ты гэтакі? — дадаў ён, гледзячы на хобітавы калматыя ножкі, схапіў Більба за пяткі, узняў ды патрос.

— Так, так, шмат, — правішчэў Більба перад тым, як ус-помніць, што сяброў выдаваць не варта, і адразу дадаў: Не, нікога, сапраўды, нікога.

— Як гэта? — сказаў Берт, трымаючы Більба перад сабой, гэты раз за валасы.

— Так, так! — залямантаваў Більба, спрабуючы ўдыхнуць паветра. — Не трэба мяне гатаваць, добрыя спадары! Я сам добра гатую, і магу гатоўку зрабіць лепшую, чым з мяне гатоўка, калі вы мяне разумееце. Я вам зраблю цудоўнейшы сняданак, калі вы мною не павячэраеце!

— Бедны малы паўзун, — сказаў Вільям. Ён ўжо з'еў, колькі ўлезла і нават болыы, ды запіў не меншай колькасцю піва. — Бедны малы паўзун. Няхай паўзе сабе!

— Пакуль не скажа, што значыць «шмат» і «нікога» — не! — сказаў Берт. — Не хачу, каб мне глотку ў сне перарэзалі. Па-трымай-тка яму пяткі над вогнішчам, пакуль не загаворыць!

— Не буду, — сказаў Вільям. — Я яго злавіў, мая справа.

— Ты тоўсты дурань, Вільям, ж я ўжо казаў сённяшнім вечарам.

— Быдда!

— А вось за гэта ты адкажаш, Біл Хагінс! — сказаў Берт і тыцнуў кулаком Вільяму ў вока.

Бойка адбылася на зайздрасць. Більба праз сілу скеміў адпаўзці, каб не стапталі, калі Берт кінуў яго на зямлю. Тролі счапіліся, як сабакі, частуючы адзін аднаго кухталямі і цалкам слушнымі імёнамі. Хутка яны, сціснуўшы адзін аднога лапамі, штурхаючыся і лягаючыся, ледзь не закаціліся ў вогнішча, а Том, каб вярнуць сяброў да розуму, луцаваў іх на ўсю моц дубцом, ад чаго яны зусім ашалелі.

Поделиться:
Популярные книги

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4