Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хобіт, або вандроўка туды і назад
Шрифт:

— Можа, гэта прыдасца? — спытаў Більба, калі яны раззлаваліся ды стаміліся. — Я знайшоў гэта на зямлі, там, дзе тролі біліся.

Ён трымаў вялікі ключ, хоць, безумоўна, Вільяму ключ здаваўся маленькім і таемным. Напэўна, ключ вываліўся з кішэні перад тым, як Вільям ператварыўся ў камень.

— Няўжо нельга было сказаць раней? — закрычалі ўсе. Гэндальф схапіў ключ і сунуў у замковую шчыліну. Тады каменныя дзверы адчыніліся ад аднаго добрага штуршка, і ўсе зайшлі ўся-рэдзіну. На падлозе былі раскіданыя косткі, і патыхала непрыемна. Але на паліцах і падлозе валялася прыстойна ежы паміж раз-настайнага нарабаванага тролямі смецця (ад медных гузікаў да гаршчкоў, паўнюткіх залатымі манетамі, якія стаялі ў кутку). На сценах вісела шмат

вопраткі (надта малой для троляў — баюся, належала яна ахвярам) і некалькі мячоў рознага кшалту, памераў і формы. Асабліва вабілі два: з цудоўнымі, вельмі добра вырабленымі похвамі і абсаджанымі каштоўнымі каменнямі цэўямі.

Гэндальф і Торьш узялі па адным, а Більба ўзяў нож у скураных похвах. Для троля гэта быў маленечкі сцізорык, а для хобіта — амаль што кароткі меч.

— Выглядаюць на добрыя клінкі, — сказаў чараўнік, выцяг-нуўшы меч напалову з похваў і з цікавасцю на яго паглядаючы, — бо яны зробленыя не трольскімі, не чалавечымі кавалямі гэтых мясцін і часоў. Калі здолеем прачытаць руны на іх, даведаемся больш.

— Пойдзем ад гэтага жудаснага паху, — сказаў Філі.

Так што яны вынеслі гаршчкі з золатам і ежу, якая здавалася некранутай і прыдатнай для спажывання, і адну бочку элю, яшчэ паўнюткую. Яны ўжо адчувалі, што час снедання надышоў, згаладаліся, і насоў ад трольскай ежы вараціць не сталі. Уласнай правізіі заставалася ўсяго нічога. А зараз яны мелі хлеб і сыр, і процьму элю, і ялавічыну, каб падсмажыць на вуголлі.

Пасля ж паклаліся спаць, таму што ўночы, зразумела, было не да сну, і больш як да паўдня не рабілі нічога. Потым прывялі поні, адвезлі золата і добра схавалі яго непадалёк ад шляху каля ракі, яшчэ і пачараваўшы над сховішчам на выпадак, калі з'явіцца магчымасць сюды вярнуцца. Калі ўсё было зроблена, яны паселі на поні і патрусілі па дарозе на Ўсход.

— Ці можна мне спытаць, куды вы падзеліся? — спытаў Торын Гэндальфа, які ехаў побач.

— Хацеў паглядзець наперад, — адказаў чараўнік.

— А чаму вярнуліся, ды якраз у патрэбны час?

— Захацеў азірнуцца назад.

— Менавіта так! — сказаў Торын — Але ж ці можна растлумачыць больш падрабязна?

— Я паехаў разведаць нам дарогу. Хутка яна зробіцца цяжкай і небяспечнай. Таксама я турбаваўся наконт нашага малога запасу ежы. Далёка я яшчэ не ад'ехаў, калі сустрэў парачку сваіх сяброў з Раздолу.

— Дзе гэта? — спытаў Більба.

— Не перашкаджай! — сказаў Гэндальф. — Сам будзеш там праз некалькі дзён, калі пашанцуе, і даведаешся. Як я казаў, я сустрэў двох з Элрандава народу. Яны шмат што паведамілі пра троляў. Яны мне распавялі, што трое троляў спусціліся з гор і абжыліся ў лесе непадалёк ад дарогі, распужалі ўсіх з наваколля ды палююць на падарожнікаў. Адразу ж я адчуў, што мне трэба вярнуцца. Паглядзеўшы назад, заўважыў агонь між дрэваў і рушыў да яго. Вось, цяпер ты ведаеш. I, калі ласка, наступным разам будзьце больш асцярожнымі, а тое мы так нікуды не патрапім.

— Дзякуй вам! — сказаў Торын.

Частка 3

КАРОТКІ АДПАЧЫНАК

Дгэты дзень (і другі, і наступны за ім) песень яны не спявалі і гісторый не распавядалі, хаця надвор'е і палепшылася. Ад-чувапася, што небяспека непадалёк і пагражае адусюль. Начавалі яны пад зорным небам, і поні іх мелі больш ежы, чым яны самі. Травы было шмат, а прыпасаў у торбах і скрынях — не надта, нават з тым, што яны здабылі ў троляў. Аднойчы раніцою яны перайшлі ўброд раку ў мелкім месцы, поўным камянёў і пены. Другі бераг быў стромы і слізкі. Калі яны дабраліся да верху, то раптам убачылі вялікія горы — вельмі блізка. Здавалася, да найбліжэйшых падножжаў усяго дзень лёгкага шпацыру. Выглядалі горы змрочна і вусцішна, хаця там-сям зіхацелі бліскаўкі сонечнага святла на іх рудых баках і за адгор'ямі ззялі снегавыя вяршыні.

— Гэта і ёсць — Гара? — спытаў Більба ціха, падняўшы на горы круглыя вочы. Ён ніколі дагэтуль не бачыў такога вялізнага.

— Ды

не! — сказаў Балін. — Гэта толькі пачатак Туманных гор, нам трэба будзе пераваліць цераз іх, ці перайсці, ці абысці як-небудзь. А за імі Дзіказем'е, і адтуль яшчэ ехаць ды ехаць да Самотнай Гары на Ўсходзе, дзе Драк ляжыць на нашых скарбах.

— Ого! — выгукнуў Більба і ў гэты момант адчуўся такім стомленым, якім нават і прыпомніць сябе не мог. Ён зноў уявіў сваю мяккую, утульную фатэлю перад агменем ва ўлюбёным пакоі ў сваёй хобітавай нары і ўзгадаў, як спявае на пліце чайнік. Не ў апошні раз!

Зараз правадыром быў Гэндальф.

— Нам нельга прапусціць шлях, інакш з намі здарыцца што-небудзь кепскае, — сказаў ён. — Па-першае, ежы зусім не заста-лося, па-другое, адпачыць трэба ў бяспецы, — і проста неабход-на знайсці адпаведную сцежку цераз Туманныя горы, іначай заблукаем, і давядзецца вяртацца і пачынаць зноў (калі яшчэ здолеем вярнуцца).

Гномы спыталі яго, куды ён зараз накіраваўся, і чараўнік адказаў: «Мы падышлі да самага краю Дзіказем'я, як некаторыя з вас, напэўна, ведаюць. Дзесьці наперадзе знаходзіцца таямнічая цудоўная даліна Рывендэл, дзе Элранд гаспадарыць у Апошнім Прытулку. Я адправіў ліст з сябрамі, так што нас чакаюць.

Прагучала гэта добра і супакойліва. Але ж туды кампанія яшчэ не дабралася, і было не так лёгка, як прагучала, знайсці Апошні Прытулак на захад ад гор. Вакол не было ані дрэў, ані пагоркаў, ані далін, адно толькі роўны схіл разаслаўся перад імі — і аж да самых гор запустэчаная зямля колеру верасу і старых камянёў, з плямамі і блішчынкамі зеляніны там, дзе, напэўна, была вада.

Раніца прайшла, прайшоў поўдзень, але ж на маўклівай раўніне ніякіх адзнакаў жытла бачна не было. Яны пачалі турбавацца, бо зразумелі: Апошні Прытулак можа быць у лю-бым месцы паміж імі і гарамі. Трапляліся насустрач нечаканыя даліны, вузкія, са схіламі-адхонамі, адкрываліся раптам перад самым носам, і яны бачылі ўнізе дрэвы ды імклівую ваду на самым дне. Сустракаліся расколіны, якія можна было нават пераскочыць, аднак жа вельмі глыбокія, з вадаспадамі. Былі і цьмяныя глыбокія лагчыны, якія немажліва было пераскочыць, ані прайсці праз іх. Страчаліся і балоты, некаторыя з іх — на выгляд прыгожанькія зялёненькія лужкі з пярэстымі кветкамі, але ж гружаны поні, які падышоў бы да іх, назад ужо не вярнуўся б.

I на самай справе, да гор было значна далей, чым можна было сабе ўявіць. Більба быў моцна ўражаны. Адзіная сцежка была адзначаная бялюткімі камянямі, часам зусім маленькімі і напалову зарослымі мохам ці верасам. Ісці ўздоўж такой сцежкі сталася справай надта маруднай, нават з правадырствам Гэндальфа, які, здаецца, шлях ведаў добра.

Яго галава з барадою матляліся туды і сюды, калі ён выглядаў камяні. Кампанія ехала за ім, але ж да канца пошукаў было яшчэ шмат, калі пачало цямнець. Ужо і час вячэры хутка павінен быў надысці — і, напэўна, прайсці, як і час абеду. Вакол лёталі матылі. Святло змеркла, бо месяц яшчэ не ўзышоў. Більбаў поні пачаў спатыкацца аб камяні і карані. Кампанія пад'ехала да краю адхону так нечакана, што Гэндальфаў конь ледзь не саслізнуў уніз.

— Нарэшце, знайшлі! — паклікаў Гэндальф, і астатнія падышлі да яго, каб зірнуць уніз.

Далёка ўнізе яны ўбачьші даліну. Пачулі шум вады ў камянях на дне, адчулі пах дрэваў, і на краі даліны, за рашй, убачылі агні.

Більба ніколі не забываўся, як яны, слізгаючы ды коўзаючыся ў прыцемках, спускаліся па зігзагу сцежкі ў запаведную даліну Рывендэл. Пакуль спускаліся, паветра цяплела і сасновы пах навяваў дрымоту, так што хобіт раз-пораз дзяўбаў носам і ледзь не звальваўся з поні ці біўся носам аб яго шыю. Настрой кампаніі відавочна паляпшаўся з кожнай хвілінай спуску. Сосны змяніліся на бярозы і дубы, прыцемкі зрабіліся ўтульнымі. Зеляніна травы амаль што згубілася ў цемры, калі, у рэшце рэшт, яны выехалі на адкрытую паляну непадалёк ад берага ракі.

Поделиться:
Популярные книги

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы

Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Rana13
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хроники хвостатых: Ну мы же биджу...

Наследник павшего дома. Том I

Вайс Александр
1. Расколотый мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Наследник павшего дома. Том I

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Магия чистых душ 2

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.56
рейтинг книги
Магия чистых душ 2

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

An ordinary sex life

Астердис
Любовные романы:
современные любовные романы
love action
5.00
рейтинг книги
An ordinary sex life

Прометей: Неандерталец

Рави Ивар
4. Прометей
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
7.88
рейтинг книги
Прометей: Неандерталец

(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Найт Алекс
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(Не)свободные, или Фиктивная жена драконьего военачальника

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4