Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Смелыя не паміраюць.

Балвановіч ударыў яго мячом пад сэрца, адступіў, апусціўшы меч.

— Так. Героі не паміраюць. Іх проста аддаюць забыццю, герояў.

Смех ягоны захлынуўся, таму што сівавусы, сабраўшы апошнія сілы, ударыў яго вастрыём мяча ў глотку, не прыкрытую кальчугай.

— Мы яшчэ даспрачаемся аб гэтым… Там.

Пахістаўся трохі і з маху ўпаў ніцма на слізкую ад крыві зямлю. Усталі перад вачыма палі, разор за нарогам, буслы ў паветры, твар Хрыста, царква ў агні. А пасля ўжо нічога не было.

Раздзел XLІХ. Фама,

званы блізнюк

Богам клянуся, модлы сёння непатрэбныя… Хто любіць віно — хай правіцца за мной. Клянуся святым Антоніем, мы не пакаштуем болей вінца, калі не адстаім наш вінаграднік.

Рабле

Атрад, які вартаваў Лідскую браму, адрэзалі з самага пачатку, і таму яны толькі чулі роў дуды над горадам, але нічога не ведалі пра астатніх. Фама, што праўда, як толькі пачалася разня, кінуў маладому:

— Бяжы да Хрыста, вядзі сюды. Нас тут болей. Ратуй ты яго.

І малады прабіўся праз строй. Яго схапілі за плашч, але ён, напаўголы, усё ж вырваўся, пабег.

Але пабег ён ужо даўно. Паўтары гадзіны абаронцы брамы не ведалі пра іншых. Не ведалі, што за гэты час схапілі Іуду і Анею, што малады выпадкова сутыкнуўся з Хрыстом і яны збіраюць вакол сябе разрозненыя групкі мяцежнікаў. Не ведалі, што забіты сівавусы, што жанчыны з дзецьмі ўратаваліся ў каменяломнях, што Марка Турай і Кляонік з Фаўстынай, адрэзаныя ад усіх, ледзьве адбіліся і зараз конна ўцякаюць ад пагоні. Не ведалі, што схоплены «крыжамі» стары мечнік Гіаў Турай.

А між тым з пачатку бойні мінула зусім няшмат часу. Ледзь пачало чырванець на ўсходзе, і пажары ў цемры яшчэ асвятлялі ваўсю.

На забрале, па абодва бакі ад круглай вежы — званіцы, цьмяна кішэла гурма: людзі Кірыка Вестуна і Зянона. Яны пускалі стрэлы ў нападаючых і секліся з тымі, што імкнуліся забралам дабрацца да вежы, апусціць брамныя краты і гэтым самым адрэзаць дарогу ўцекачам з горада.

Гэтай дарогі нельга было аддаць. Толькі адсюль яшчэ і маглі выбрацца з пасткі, згубіцца ў палях і пушчах параненыя. Менавіта сюды, па думцы Фамы, павінен быў адвесці баяздатныя рэшткі мяцежнага войска адрэзаны Хрыстос.

Ні Тумаш, ні Вястун не ведалі, што Хрыстос не здолее прабіцца сюды праз магутную сцяну варожых ваякаў, што ў яго мала сілы.

І менавіта таму, што Тумаш з сябрамі не ведалі гэтага, яны секліся ўтрапёна. Унізе, ля ўвахода ў браму.

Фамоў твар яшчэ больш пачырванеў, вочы вырачыліся да таго, што здавалася, вось лопнуць. Вусы луналі, шчокі натужна раздзьмуваліся, цяжка варушыўся, вывяргаючы праклёны, вялікі рот, рот аматара выпіць і задзіры. Ён сек, даваў выспяткі магутнымі ступакамі, падстаўляў ножкі, хакаў, біў з ляза і наводмаш, эфесам. Грозна ўзлятаў у паветра двухручны, у паўтара сажня, меч. Нападаючыя каціліся ад яго гарохам.

— Вялікдзень! Вялікдзень! — ляцела адусюль.

— А я вось вам, трасца вашай бабулі, дам за тыдзень вялікдзень, за дзесяць дзён пэйсах, — успомніўшы пра Іуду, рыкаў Фама.

І

даў такога выспятка найміту ў форме польскіх уланскіх войскаў (той нападаў пешы, страціўшы, відаць, каня), што той, падаючы, змёў крыламі яшчэ чалавек дзесяць.

Ён губляў надзею, што Хрыстос прарвецца. Цяпер трэба было толькі як мага долей не даць зачыніць браму. А раптам…

Падалі вакол сябры.

— Адступайце, хлопцы! У поле, зямля ім у глотку!.. Ах, ты так?! Двар-раніна, рымскае тваё адроддзе, смарчок атрутны?! З'еш, каб цябе зямля ела! Атрымай, каб цябе так д'яблы за нешта трымалі! Падавіся, каб табою ў голад так твае дзеці давіліся!

Ён біўся, як дэман, але, адрэзаны ад астатніх, вымушаны быў адступаць у дзверы надбрамнай капліцы.

— Сюды, Тумаш, сюды! — лямантавалі яму з муроў Вястун і Зянон.

Яны таксама засталіся амаль адны, але трымаліся яшчэ. Фама, адбіваючыся, адступаў вузкай званічнай клеткай. Тут было зручна, і, хаця сходы вывяргалі да яго ўсё новых і новых ворагаў, ён паспеў наваліць іх цэлую кучу.

Чалавек вытрымліваў. Не вытрымала жалеза. Фама ўдарыў і здзіўлена падняў на ўзровень вачэй доўгі эфес з уламкам клінка дзюймаў у дзевяць даўжынёю. Якраз даўжыня яго вялізнай далоні.

— Пазычце вашу сківіцу, аслы, — сказаў ён.

Жарало сходаў, як жарало гразевага вулкана, зноў выціснула, выкінула ў званічную клетку ўзброеных людзей, мечаных знакам крыжа. Яны падступалі. Фама бачыў сярод іх нават манаха-дамініканца з доўгім медным таўкачом.

Агледзеўся ў адчаі, убачыў цьмяны ад яры, бронзавы бок звона з рэльефнымі фігуркамі святых, высока наверсе паваротную балку і вяроўку, што вяла ад яе ўніз, праз падлогу ў ніжні ярус, у памяшканне званароў.

Трэба было ратавацца. Яшчэ не ведаючы, што ён будзе рабіць далей, Фама падскочыў і ўсім цяжарам свайго грузнага цела павіснуў на вяроўцы, палез па ёй угору.

Цяжкая, на многія і многія бэркаўцы, махіна звона варухнулася спадніцай ледзь не над самай падлогай яруса. Ён лез, і яна хісталася трохі мацней. Унізе рагаталі.

— Малпа. Глядзі, малпа. Ану, зрабіце ёй чырвоны азадак.

І тут у Фамы перахапіла дых ад раптоўнай радаснай думкі. Дабраўшыся да балкі, ён падцягнуўся на руках.

— А я вось вам морды чырвоныя зраблю, кныры! — крыкнуў басам.

І, скурчыўшыся між мурам і звонам, са страшэннай напругай выпрастаўся, штурхануў нагамі агромністы звон:

— Вялікая Зафея, памажы!

І без таго разгайданы, звон цяжка і страшна ўздыхнуў. Пагрозны, да раптоўнай глухаты ўдар перапоўніў і прымусіў трэсціся званіцу, паплыў над горадам.

Звон ударыў, — у ляманце і храбусценні паваліліся, пасыпаліся сходамі тыя, хто нападаў, — узвіўся дыбарам, паказаўшы гораду бронзавае рыкаючае горла. І яшчэ. І яшчэ.

Цяпер можна было скочыць уніз, зноў падабраць чыюсьці зброю, зноў стаць на старым рубяжы, зноў не даваць хады гэтай свалаце. Тумаш так і зрабіў, падхапіў нечы меч і радасна — унь колькі дабра навараціла Зафея! — зарагатаў.

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Газлайтер. Том 12

Володин Григорий Григорьевич
12. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 12

Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Джейкс Джон
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Север и Юг. Великая сага. Компиляция. Книги 1-3

Полное собрание сочинений. Том 24

Л.Н. Толстой
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Полное собрание сочинений. Том 24

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Чехов. Книга 3

Гоблин (MeXXanik)
3. Адвокат Чехов
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 3

Медиум

Злобин Михаил
1. О чем молчат могилы
Фантастика:
фэнтези
7.90
рейтинг книги
Медиум

Око василиска

Кас Маркус
2. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Око василиска

Кодекс Крови. Книга ХII

Борзых М.
12. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХII

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Стражи душ

Кас Маркус
4. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Стражи душ

Муж на сдачу

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Муж на сдачу