Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Скончана, — сказаў Юрась. — Нейкі там евангеліст сказаў бы, што вось прыйшоў час, вось аддаецца сын чалавечы ў рукі сволачы. Бывай, брат. Бывайце, браты. Даруйце.

— Ты нам даруй, — адказаў нехта. — Бывай… брат.

Малады пацалаваў Хрыста і раптам адчуў нейкі дзіўны, вільготна-салоны смак на вуснах.

— Ты што?

— Ціха, — адказаў Юрась. — Зрабіць я ані храна не паспеў. Позна. Шкада. Людзей шкада. Зямлі гэтай. Яна цяперака, бедная, усплача.

— Нічога, — сказаў малады. — Нічога.

Паходні былі ўсё бліжэй і бліжэй. Былі ўжо відаць залітыя вадкай

барваю морды.

— Ды што казаць? — Братчык узняў меч. — Бі іх, хлопцы, у маю душу.

Кучка асуджаных кінулася на варожы строй. Жорсткая, апошняя завіравала сеча… Недзе далёка, далёка ўсё яшчэ лямантавала, лямантавала дуда. І ворагі ўласнымі целамі, усёй сваёй масай адціскалі і адціскалі апошніх паўстанцаў да крутаяра.

Хрыстос адчуваў, што ён як зачараваны. Кідаецца, б'е, сячэ, падаюць вакол сябры (Лотравы людзі пачалі расстрэльваць іх з лукаў), падаюць ворагі, а яму хаця б нехта драпіну нанёс.

І гэта было горш за ўсё. Значыцца, хочуць узяць жыўцом. Глупства! Хто перашкодзіць яму кінуцца з урвішча ўніз галавою?

— Як на разбойніка! — роў ён. — Выйшлі вы з мячамі і каллём… узяць мяне… Дык наце… Наце… Наце…

Ён пачуў уздых і азірнуўся. Малады з непамерным здзіўленнем глядзеў на апераны канец стралы, што тырчэў у яго з грудзей.

…Калі сонца паказала ўсім свой маленькі чырвоны акрайчык, над абрывам стаяў ужо толькі адзін Юрась. Абадраны, чорны ад куродыму, з цяжкімі ад пылу валасамі, запырсканы крывёй, ён круціў над галавою меч, выскаляў зубы і быў такі страшны, што да яго ніхто не рызыкаваў падыходзіць.

— Здавайся! — крыкнуў Басяцкі. — Іначай арканы кідаць будзем.

Хрыстос брыдка вылаяўся.

— А ражна не хочаш, тхор? Тут камяніскі ўнізе. Пакуль далячу да ракі — разарве. Жывым не возьмеце. Не дамся. Я вам не святая Цэцылія, каб мяне бруднымі лапамі лапаць.

— Зірні, — сказаў лыцар Езуса.

Варожы ланцуг расступіўся. Варта трымала за рукі Анею і скручанага Раввуні з заторкнутым ротам. Нахабна ўсміхаючыся, падышоў да жанчыны волат Пархвер, чорны і смярдзючы ад поту, як і ўсе. Весела блішчэў сінімі вачыма. Узяў Анею за валасы: спалохана здрыгануліся веі, закаціліся чорныя ў сінь вочы.

— Зараз я яе… пры табе, — рагатнуў Пархвер. — Братамі будзем.

Пазней ніхто не мог сцяміць, як гэта здарылася, і менш за ўсіх сам Юрась. Вочы нібыта самі заўважылі нажную дзіду побач з трупам паўстанца, цела зрабіла бліскавічны рывок да яе, рука схапіла і накіравала куды трэба.

У наступнае імгненне даўжэзная дзіда, кінутая з пад'ёму ступака, узвілася ў паветры і ўдарыла…

…За гэтую долю хвіліны Пархвер не паспеў не тое што адступіць, але нават зразумець. Вастрыё вылезла ў яго са спіны. Ён стаяў, нібы абапіраючыся грудзьмі на дрэўца, і яшчэ не разумеў, што забіты. Пасля яго пачало ванітаваць крывёй. Доўга-доўга. А яшчэ трохі пазней істота ў сажань і шэсць дзюймаў росту, непераможны Пархвер, паваліўся на зямлю. Усе стаялі нібы аглушаныя.

Хрыстос падумаў, уздыхнуў і сказаў:

— Добра, Басяцкі, паладзім.

— Не смей! — нема залямантавала жанчына.

Іуда звіваўся ў руках варты, нібы ўюн, але вызваліцца не мог.

— Маўчы,

Анея, — голас Юрасёў быў безжыццёвы. — Не пніся, брат Іосія. А то здарыцца з табою нешта — толькі людзей насмяшыш. Ну іх да д'ябла! Нявартыя яны і нашага смуроду.

Глядзеў проста ў вочы псу Божаму:

— Маё слова, кот ты мой аксамітны, не тваё слова. Дык вось: ты гэтых дваіх у човен пасадзіш. Цэлы, не дзіравы, як большасць тваіх людзей сёння, пасля бяседы са мною. Вёслы дасі. Самалічна адштурхнеш іх ад берага. І як толькі яны будуць на сярэдзіне ракі — я кіну меч. Іначай…

— Слова? — усміхнуўся мніх. — Я даю слова, — і ён мармытнуў: — juzo [112] .

— Слова.

Анея крычала і вырывалася ўвесь час, пакуль яе неслі ў човен. Давялося скруціць ёй рукі і ногі.

— Беражы сябе! — крычаў з урвішча Юрась. — Беражы! Можа, дзіця будзе.

— Не! Не! Не-е-е!

Іуда ішоў за ёю, як забіты. Сеў у човен, бяссіла апусціўшы рукі.

— Раввуні! Раввуні! Калі дасі ёй выскачыць — прадасі мяне! Прадасі!

— Добра! Добра! — душачыся рыданнямі, казаў Раввуні.

112

Клянуся.

Човен адштурхнулі. Шалёная плынь закруціла, панесла яго на сярэдзіну. Юрась бачыў, як адбіваюцца ў Нёмане берагі, і сляпуча белыя аблокі, і шапкі дрэў, шызыя лясы на даляглядзе — уся гэтая зямля, па якой столькі хадзілі ягоныя ногі і па якой ім болей не хадзіць.

І тады, каб ужо не шкадаваць болей, ён кінуў меч:

— Ваш час і ўлада цемры.

Яго схапілі.

Раздзел LІІ. Раввуні

І паразіў Філісцімляніна ў лоб, так што камень упіўся ў лоб ягоны.

Першая кніга Царстваў, гл. 17, ст. 49

Усё яшчэ раўла і раўла над горадам дуда. Над параненымі, над трупамі, над мортусамі, над марадзёрамі, над усім гэтым крывавым, гнойным сметнікам, у які імем Бога ператварылі вялікі і прыгожы беларускі горад, дыямент Нёмана, Гародню.

Гэты гук трывожыў, нагадваў, пагражаў. І тады на вострыя дахі бліжніх дамоў даслалі лучнікаў.

Дудар трубіў, яму больш нічога не заставалася. Трохі нават саладжавы твар «братачкі» цяпер быў нібы з каменя. Крочце, тапчыце зямлю, мёртвыя Божыя легіёны. Устаньце, зняслаўленыя, дайце адпор тым, хто наругаўся з вас, адрачыцеся таго, хто вас прадаў.

Рыдала дуда. Лучнік нацягнуў лук. Гучна ляснула па бычынай пальчатцы цеціва. Страла прабіла мяхі і ўпілася дудару ў ямку на мяжы грудзей і шыі, туды, дзе «жыве душа».

…Цішыня лягла над трупамі, і яе пачулі ўсе. Пачулі яе і Раввуні ў чоўне, і Братчык на беразе. Толькі Іуда ўбачыў страшнае раней, таму што да Хрыста якраз падыходзіў Лотр. У руцэ ў пастыра была кошка — сяміхвосты карбач з кручком на кожным канцы.

— Ілжэнастаўнік! Ерэсіярх! — толькі тут ярасць на ягоным твары плесканулася наверх, змываючы апошнія рэшткі самавітасці. — Брудны схізмат!

Поделиться:
Популярные книги

Метка драконов. Княжеский отбор

Максименко Анастасия
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Метка драконов. Княжеский отбор

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Марей Соня
2. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.43
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор - 2

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Зайти и выйти

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
5.00
рейтинг книги
Зайти и выйти

Третий

INDIGO
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Измайлов Сергей
3. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга третья

Кодекс Крови. Книга V

Борзых М.
5. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга V

Новый Рал 7

Северный Лис
7. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 7