Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Да жывёлаў і гадаў.

Праз некаторы час ён адшукаў па задворках, у гусцейшых лопухах, лебядзе і дудках, мёртва-п'янае цела дамініканца. Скінуў з сябе расу і паклаў яму пад галаву. Пасля пабудзіў, моцна расціраючы п'янаму вушы.

— Дапіўся, — з дакорам сказаў Фама, калі дамініканец спуджана ўскінуўся.

— Бацюхны, — жахнуўся той. — Сонца ж высока! Калі ж да войта?

— Я і кажу, што дапіўся. Ты што, забыў? Былі ж мы ў войта. Добра, што я цябе не кінуў, што сувой нёс. Згубіў бы недзе.

— Не можа быць.

— Глядзі, подпіс.

— Дзіўна, —

сказаў манах. — Не згадзіўся на вогнішча… Ніч-чога не помню.

— Дзіва што. Ты хаця памятаеш, што ты рабіў?

— Н-не.

— Біцца лез. Цалаваў. Хапаў.

— Каго?

— Ды ўжо ж не войта.

— Няўжо дачку ягоную?

— Што ты, ты ж маленькіх шкадуеш.

— Ж-жонку, — абмякнуў дамініканец. — Што ж будзе?

— Нічога не будзе. Угаварыў я войта. Дый напалохаў трохі. Сказаў, што ты ў святой службе нават за Басяцкім сочыш. Цяпер табе толькі маўчаць трэба.

— Братка… Ты маўчы… Калі ласка!

— Я — магіла… А пасля яшчэ мадней было. Хацеў ты сесці проста пад распяццем на Ростані. Ледзь завалок цябе сюды. А ты — распранацца. «Марыля, — кажаш, — хадзі пад бок».

Дамініканец замыкаў, трымаючыся за галаву і хістаючыся.

— Ну, я і падумаў, што лепей, калі ты трохі паспіш. Выседзеў над табою, прасачыў, каб не абакралі.

— Братка, век Бога маліць… Гэта ж падумаць, сувой бы згубіў!

— Нічога, — сказаў Фама. — З кім не бывае. У мяне дык аднойчы горш было.

— Сябра, маўчы… Я гэтай гары цяпер…

— Дарэмна, — сказаў Фама. — Гэта толькі ўцягвацца не трэба, а ўжо як уцягнуўся — нішто. Хадзем, паправім галаву дый разыдземся. Спяшайся, браце.

Яны выпілі яшчэ па чарцы і разышліся, задаволеныя адзін адным. Манах панёс пенал з паперай, Фама пайшоў блукаць вакол замка. Сэрца ягонае плакала. Памілаванню, падпісанаму войтам, не паверыў бы ніхто. І адзінае, чаго ён, Фама, дамогся, што ён здолеў зрабіць, было збаўленне сябра ад залішніх пакут. Збаўленне ад самага пакутлівага пакарання. Пакарання агнём.

Раздзел LVІІ. «І ўбачыў я новае неба і новую зямлю»

І ўбачыў я новае неба і новую зямлю; бо ранейшае неба і ранейшая зямля зніклі.

Апакаліпсіс, гл, 21, ст. 1

У цемры прабівалася праз краты дымнае святло месяца. І ён спаў, і клубіўся дым заўтрашняга — не, сённяшняга ўжо — вогнішча ў конусе святла. І за ім прыйшлі і адвялі яго на касцёр бярвенняў. Прывязалі шэсць разоў, як то належыць, перахапілі за шыю ланцугом, і шуганула ў неба чырвонае полымя. Да зоркі, што мігцела сямю колерамі, да груганоў, што крычалі над шпілямі.

Яно лізала ногі і дабіралася да шырокіх светлых вачэй.

І ён сканаў.

І вось у дыме ці то вогнішча, ці то месяца зляцелі ўніз, да яго, анёлкі з калчанамі. Падхапілі Хрыста пад рукі і ўзвіліся ўгору. Ён імчаў і здзіўляўся толькі, як гэткія дзіцячыя, тоўстыя, як ніткамі перацягнутыя, ручкі могуць несці і не выпусціць яго.

Аблокі, аблокі ляцелі насустрач ім, наўскос і ўніз. Анёлкі,

бліскаючы голымі задкамі, неслі Братчыка пад рукі, і знікла далёка пад імі зямля.

І ўстала наперадзе трайная вясёлка, на якой зіхацелі літары:

«Нябесны Ерусалім»

Клубіліся белыя, як снегавыя горы, але цёплыя, валакністыя аблокі. За весніцамі Нябеснага Ерусаліма, на воблачным паплаўцы — праз аблокі прараслі кветачкі, рамонкі і васількі — весяліўся хор анёлаў. Вадзілі карагод і гралі на цымбалах і скрыпках. Усе анёлы былі з крыламі, у чапурных і шыкоўных чугах і світках, нагавіцах добрага шарачку, моцных поршнях. Паміж імі было шмат гожых жанчын у аксамітных і ядвабных кабатах, з караблікамі на галовах. Крылы іхнія былі багата вышываныя. Яны скакалі, памахваючы пальмавымі галінамі, як хустачкамі.

— Гэй, каго гэта вы валачэце? — меладычна крычалі яны.

— Хрыста.

— Памагай Бог!

— Казаў Бог, каб ты дапамог! — смяяліся тыя, што неслі.

Усё хутчэй і хутчэй узносіўся Хрыстос. І ўсё мацней гучаў насустрач яму ў лікаванні і ўрачыстасці харал. Чамусьці «Алілуя» Джонсана [116] .

Яны праляцелі праз вясёлку. Стаялі на аблоках чыстыя раскошныя хаты з буслянкамі на стрэхах. Буслы стаялі ў іх на адной назе і ляскалі дзюбамі ў такт харалу. Адрыны, хлявы, павеці і вазоўні — усё было ў парадку, усё дагледжанае і ладнае, на вякі.

116

Урэшце, як гэта «чамусьці»? Вось я прапаную ў якасці цудоўнай новай тэмы для багасловаў сваю геніяльную здагадку: уся зямная музыка, нават канкрэтная, да свайго стварэння на зямлі існавала на нябёсах і, па выбару, укладалася ў чалавека, як праграма ў біялагічнага робата. Учора Бах, сёння Эльвін Прыслі.

На аблочных дварах, зарослых душыстымі рамонкамі, вясёлыя дзеці гулялі ў «піва». Каціліся па аблоках, як па ваце, з клуба на клуб. Басаногі пастушок гнаў па хмарах сытых кароў з прыўкраснымі вачыма.

На самай высокай, сляпуча белай хмары стаяла хата з дзвюх састаўленых пяцісценак. І пры ёй таксама было ўсё, чаму трэба быць пры гаспадарлівай беларускай хаце: і хлявы, і адрына, і лазня.

На парозе хаты, падклаўшы рукі пад азадак, сядзеў і адпачываў пасля працоўнага дня самавіты Бог Саваоф, трохі падобны да сівавусага. Анёлкі апусцілі Хрыста перад ім.

— Вось, бацька, прынеслі.

— Добра, хлопцы… Заўтра трохі раней пабуджу. У Заэдэм'і скарадзіць трэба, пырнік з аблокаў так і лезе. Скажы ты, халера, ладу з ім ніяк не давядзеш, як з зямлі завезлі з гноем. Скарадзіць, хлопцы! Зноў жа, нектар з амброзіяй несабраныя. Ну, ідзіце, пакуль тое, выпіце там.

— Дзень добры, — сказаў Хрыстос.

— Здароў, — сказаў Бог. — Заходзь у хату.

— А я ў цябе не верыў, ойча.

— І правільна рабіў. Гэта ж як сон. Сон тых, хто пакутуе. Хто гіне, як ты.

Поделиться:
Популярные книги

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Умеющая искать

Русакова Татьяна
1. Избранница эльты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Умеющая искать

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II