Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Езуіт па сутнасці і думках, ён так і не дажыў да таго дня, калі папа прызнае пачварнае старэнне яго сябры, не стаў членам ордэна, не ўбачыў яго магутнасці.

Страла тырчала ў яго ў горле.

І ён ляжаў і паводзіў нагамі і ўсё глытаў, і глытаў, і глытаў нешта. Піў. Потым шэрыя, плоскія, трохі ў зелень, вочы ягоныя спыніліся на нечым адным. На чым — не ведаў ніхто.

І ніхто не кінуўся яму на дапамогу. Лотр і Камар толькі спехам нацягнулі з-пад мантый на шыю каўняры кальчуг, далі знак несці забітага.

— Канчайце, — хрыпата сказаў Лотр. — Хутчэй.

Хрыста

павялі на вяршыню Ўздыхальні, дзе пад натужлівыя крыкі ўжо ўздымаўся — яго штурхалі латамі, — рос у небе вялізны сасновы крыж. Пахістаўся і стаў. Ліхаманкава замільгалі рыдлёўкі. Падышоў млявы і нібыта спешчаны, шырокі ў плячах, руках і клубах кат.

Карніла стаяў за спінамі ў Лотра і Камара, упарта глядзеў на іхнія патыліцы і нязвыкла, туга — аж рыпелі мазгі — думаў:

«Бач, як глядзіць… Крыж… Страшна гэта, дужа… А ён глядзіць, нібы гэта другога… Няправедна… І Паўла, відаць, не таму святы, што ўсё жыццё сыноў веры ў турмы валок… Мабыць, кінуў пасля… Вось Божы суд аднаго і ўзяў… А гэтых… гэтых я заўтра заб'ю. Або паслязаўтра… Або праз чатыры дні. Але не пазней, чым праз месяц… Божы дык Божы, суд дык суд… Там разбяруцца».

Кірык Вястун вярнуўся да сваіх, хаваючы ў кішэнь крэсіва і сушаную губу. Людзі ягоныя стаялі і лічылі ўдары ўласных сэрцаў.

Хто раней падасць знак — Каваль ці Лотр? Паспеюць ці не? Знак падаў кардынал. Але адказам на гэты знак была нейкая дзіўная збянтэжанасць сярод падручных ката. Нейкае замяшанне адбывалася сярод людзей на вяршыні ўзгорка.

— Што там? — спытаў Камар.

— Ды што… — незадаволеным ясным голасам сказаў кат. — Прывязаць яго трэба? Трэба. Чым прывязаць? Прывязаць вяроўкай. Вось! А вяроўку нехта сцягнуў. На продаж, трэба думаць. Каб жа, калі гэтага злодзея павесяць, вяроўку ягоную па кавалках ахвочым прадавалі. На шчасце. Выгадней было б.

— Што ж, іншай няма? — спытаў Лотр.

— Дык няма, — у вачах у ката была дзіўная меланхолія. — Збяднелі. А як яго прывяжаш без вяроўкі?

— Знайсці, — сказаў Лотр. — Служкі, бяжыце хаця па ўсім горадзе. Знайсці! Знайсці!

— Пагаспадарылі, называецца, — бурчаў кат. — Вяроўкі нельга знайсці, каб чалавека павесіць. Працуй вось, гары на працы — хаця б хто дзякуй сказаў.

Людзі чакалі. Стаяў і чакаў ля крыжа Хрыстос. Глядзеў на натоўп. І пад ягоным позіркам змаўкалі разубраныя і пашыраліся вочы апранутых у рыззё.

— Што з табой, Кашпар, куды глядзіш?

— Гэта я запомню. Гэта я ім запомню.

Вецер варушыў валасы Хрыста. Ён глядзеў, ён бачыў абліччы. Тысячы абліччаў. Бачыў жывых і забітых. І гэта было тое, неўміручае, імя чаму — Народ.

Раздзел LX. Вера Фамы

І як моцна захочаш, то збудзецца ўсё:

Бунт, каханне, царства, жыццё.

Балада

Фама бачыў усё, што бачыў Хрыстос, хаця вочы ягоныя былі залітыя слязамі. Ён бачыў усё, таму што ўсё разумеў. І ён не мог больш. Ён маліўся, пакутліва напружваючы ўсю сваю веру, якой у яго было вельмі мала, і ўсё жаданне сваё, якому не было мяжы.

— Цуда! Цуда! Не толькі я — усеУсе хочуць цу-да! Хай знікне з ганебнага гэтага эшафота! Хай знікне! Хай знікне!

Ён

да болю зажмурыў вочы, да знямення сціснуў валасатыя задзірыстыя, грэшныя свае кулакі.

— Малю. Малю. Усе моляць. Хай знікне. Хай будзе ў палях. Сярод добрых, сярод сваіх… Хай знікне з гэтага Садома! Хай знікне!

І тады ўдарыў пярун.

Ён ударыў так моцна і страшна, што ўсіх хістанула паветрам.

Фама расплюшчыў вочы. Над мурам, над тым, што калісьці было мурам, стаяла страшная, чорная з крывавым хмара, і адтуль падалі камяні і цягнуўся на натоўп, хаваў яго, задушлівы дым.

Але Фама глядзеў не на хмару. Ён глядзеў на эшафот са зламаным крыжам. Каля эшафота ляжалі кат і падручныя. Ляжалі ніцма і тыя, багата разубраныя. А на эшафоце нікога не было.

Раздзел LXІ. Бекеш

Нас лічаць памерлымі, але вось мы жывыя, нас караюць, але мы не паміраем.

2-е Карынфянам, гл. 6, ст, 9

Бекеш са свайго кантрфорса бачыў усё. Бачыў, як выбух парахавых бочак ушчэнт разнёс мур і абурыў яго вонкі, на схіл, што вёў да Нёмана. Бачыў, як грукат і камяні прымусілі ўсіх, хто не чакаў — варту, знакамітых і царкоўнікаў на гульбішчы, — кінуцца ніцма і як, карыстаючыся гэтым, нейкія людзі рыўцом сцягнулі Хрыста з эшафота і памчалі праз натоўп вузкім праходам, які адразу зацягваўся за імі, як зацягваецца раскай акно ад кінутага ў стаў каменя.

Пасля ён убачыў, як група людзей пералілася цераз брылы камянёў у праломе, пачуў праз некаторы час шалёны пошчак конскіх капытоў і зразумеў, што людзі гэтыя зрабілі немагчымае.

Цягнуўся над зрынутымі дым і рассейваўся і чырванеў ад зыркага агню (запалала стайня і драўляныя рыштаванні каля муроў), але варта ўжо ачомалася і кінулася да пралому.

Бекеш бачыў, як нейкія людзі, нібыта незнарок, блыталіся ў іх пад нагамі, трапляліся якраз на іхняй дарозе, падалі, як быццам ад штуршкоў, проста пад ногі тым, хто выводзіў са стайні коней.

Коні гігаталі і не хацелі ісці на людзей. І тыя, што перашкаджалі, па адным рассмоктваліся, губляліся ў натоўпе, які крычаў і ірваўся да брамы.

А ў праломе ўсё яшчэ бразгалі, звінелі мячы. Маленькі строй сталлю стрымліваў тых коннікаў, якія маглі ўжо кінуцца ў пагоню.

Бекеш адчуваў небывалае захапленне, сам не ведаючы чаму. Не ведаючы. Бо гэта было якраз тое, чаго не хапала людзям ягонага кола.

І яшчэ ён бачыў, як жанчына, прыгожая высокай, вытанчанай прыгажосцю, ішла ад эшафота. Яна ўсміхалася, але з вачэй яе ліліся слёзы.

— Далей нічога, — пачуў ён яе ціхія словы.

Яна ішла да апусцелай ужо брамы, але здавалася, што яна ідзе ў нікуды. А за ёю, на некаторай адлегласці, ехаў на кані малады чалавек з гожым і разумным абліччам, якое спагадала, любіла, усё разумела і даравала ўсё.

І Кашпар на хвіліну пашкадаваў да болю гэтую кабету, прыгажосць якой была некалі такой смертаноснай, а цяпер такой прыступнай для бедаў, гора і памяці аб няшчасным каханні. А пасля зноў пачаў глядзець на агонь і слухаць музыку мячоў, якая сціхала (ён не ведаў, што заслон адступаў да чаўноў, каб правіцца за Нёман). Водсвет агню скакаў на яго абліччы, адбіваўся ў цёмна-сініх, вялізных вачах.

Поделиться:
Популярные книги

Законы Рода. Том 5

Flow Ascold
5. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 5

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Русь. Строительство империи

Гросов Виктор
1. Вежа. Русь
Фантастика:
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи

По машинам! Танкист из будущего

Корчевский Юрий Григорьевич
1. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.36
рейтинг книги
По машинам! Танкист из будущего

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Невеста напрокат

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Невеста напрокат

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Хозяйка лавандовой долины

Скор Элен
2. Хозяйка своей судьбы
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.25
рейтинг книги
Хозяйка лавандовой долины

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3