Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Кабета была сапраўды гожая. Непамерныя чорныя вочы, доўгія, як стрэлы, веі, вішнёвы малы раток, снежнай белі і пяшчотнасці скура аблічча і дзіцячых рук. Гнуткая, як змяя, з высокімі невялікімі грудзьмі, яна сядзела ў сваёй нязручнай паставе грацыёзна, гнутка, мякка трымаючыся ручкай за Лотраў плячук.

— То вось і старайся, — сказаў ёй Камар. — Служы новаму свайму пану, як належыць служыць такому высокаму госцю.

— Калі можна лічыць госцем чалавека, які прыехаў на год і долей, — сказаў Лотр.

— Мы гасціннасць не на дні мераем.

— Ведаю. Сам адсюль.

— Ну вось. І таму,

дзеўка, служы без нараканняў і глупстваў. Чуеш, Марына?

Чырвань з'явілася на абліччы кабеты. А потым надзея, з якой яна глядзела на біскупа, згасла. Згасла і цеплыня, а вочы глядзелі цяпер з сухім бляскам.

— Ды толькі сумная нешта, — мякка сказаў Лотр.

— Пасумуе і кіне. Яна прыхілістая, пане. Адданая. І да любасці схільная.

Гаварылі яны так, нібы яе зусім не было з імі.

— А калі будзе кіслым тварам настрой вам псаваць — пакарайце, — сказаў Камар.

— Не праміну скарыстацца парадаю, — усміхнуўся кардынал. — Вось толькі вернемся дамоў.

Жанчына нават не ўздыхнула. Толькі апусціла галаву і павярнула яе прэч ад біскупа. З таго боку не ехаў ніхто, а каб ехаў, то заўважыў бы ў жаночых вачах адчай абражанага гонару і адрынутай прывязанасці, бяссільны гнеў і сухую нянавісць.

— Дарэчы, — сказаў Лотр, — паклічце мне гэтага… дамініканца… Як жа яго?

— Фларыян Басяцкі. Мніх-каплан касцёла псоў Пана Бога.

— Вось-вось…

— Загадваеце вярнуцца з ім?

— Нашто? Не можам жа мы кінуць адных, без прыемнай бяседы айца Балвановіча і гэтага… з ім… пана Цыкмуна Жабу. Ён войт горада?

— Войт.

— І, здаецца, не вызначаецца талентам субяседніка?

— Ён і розумам не вызначаецца.

— Ну вось. Пакуль будзем гаварыць — падкіньце ім свайго… Дарэчы, дзяўчына надзейная?

— Можаце гаварыць аб усім. Сам запэўніўся. Урэшце, ведае, што бывае за парушэнне нашай таямніцы. А пра важлівае можна і на лаціне.

— З Богам, пан Камар.

Біскуп паскакаў да астатніх коннікаў, што далёка адсталі ад іх. Лотр павярнуў галаву да кабеты.

— Як цябе?…

— Марына Крывіц.

У жаночых вачах ужо не было роспачы і гневу. Было асуджанае, амаль спакойнае прымірэнне. Лотр і павярнуўся толькі таму, што яна, быццам зразумеўшы, што нічога не зможа зрабіць, мацней абняла ягонае плячо.

— Ты не бойся, дзяўчынка. Табе будзе добра са мной.

— Мне з усімі было добра.

— І з ім?

— І з ім. З апошнім.

— Ну-ну… Не з першым і не з апошнім.

— Мне абрыдла гэта, ваша правялебнасць.

— Ты будзеш клікаць мяне правялебнасцю і ўдома? — перавёў размову на іншае нунцый. — Кінь… Што, табе абрыдла багацце, вядомасць, сіла? Лепей было б са смярдзючым кажамякам за мужа? Ты досыць легкаважнае дзяўчо, ты хочаш жыць, як то належыць. Так?

— Так, — усміхнулася яна.

Ён закінуў руку назад і пагладзіў яе клуб.

— А цяпер усміхайся. Вось скача каплан.

Дамініканец асадзіў ля іх ашчэранага каня. Худы, падборысты, з пранізлівым розумам у шэрых вачах, ён быў нават прыемны і гэтымі вачыма, і змяістай, ледзь улоўнай усмешкай. Хітрая старая ліса. З пачцівасцю паглядзеў на жанчыну, зразумеўшы, што ўсё вырашана, ухіліўся Лотру.

— Вам не нязручна з ёю, правялебнасць?

— Сваё я прывык адчуваць целам, а не бачыць

яго на другім кані. Мне прыемна, і гэтага досыць.

— Ваша праўда, — сказаў дамініканец.

У маўчанні ехалі яны дарогай. Манах толькі аднойчы кінуў на кардынала дапытлівы позірк, а потым ехаў моўчкі, вонкава безуважны, разумеючы, што субяседнік скажа, калі захоча сказаць.

— Слава Ісусу, — раптам вельмі ціха сказаў Лотр.

— Я не разумею вас, — з зычлівай спакойнай усмешкай сказаў каплан.

— Марыце хутчэй скінуць расу?

— І тут сэнс сказанага вамі цёмны для вушэй маіх.

— Вы вучыліся ў Саламанцы? — перайшоў на лаціну кардынал.

— Доктар ганорыс кауза [19] , — таксама па-лацінску адказаў каплан.

— Прывітанне ад сябра.

— Якога?

— Ігнацыя Лайолы.

— Каго?

— Хопіць, вось знак.

І ён працягнуў манаху далонь, а на ёй медальён са змяёю, што абвіла падножжа крыжа. Змяя ляжала ў пагрозлівай паставе, баронячы крыж.

19

Ганаровы доктар.

— Унутры таксама ўсё, што трэба.

— Я не разумею толькі аднаго, — сказаў манах.

— Адкуль я ведаю?

— Але. Адкуль вы ведаеце, калі ідэя братэрства Езуса толькі зарадзілася ў галаве…

— Калі ідэя гэтая — дзве тысячы чалавек, здатных на ўсё.

— Вы і гэта ведаеце?

— Ведаю.

— Такое нешматлікае кола, — сказаў каплан.

— Гэтае кола скора будзе самым магутным ордэнам на зямлі. Самым магутным, бо самым нябачным.

— Не трэба аб гэтым. Папа яшчэ нічога не ведае і не зацвердзіў…

— Ён скора зацвердзіць. Мы паклапаціліся аб гэтым. Здаецца, ён схільны…

— Божа, такі нечаканы поспех.

— Чаму нечаканы, — усміхнуўся Лотр. — Чаканы і заслужаны. Трыста год існуюць францысканы-мінарыты. Жабрацтва здабывае ім людскую любоў, жыццё сярод людзей — веданне іх і ўплыў на іх. Але яны адметныя хаця б вопраткай. І трыста год існуе твой, дамініканскі, ордэн. Ён грызе ворагаў Бога, як пёс. Пачынаючы ад вальдэнсаў і катараў, вы знішчаеце ерасі, вы кіруеце інквізіцыяй, але вы таксама на вачах. Натуральна было б стварыць братэрства, якое жыло б сярод усіх, як мінарыты, і ведала б людзей, як яны, але адначасова рвала б ерэтыкоў, як псы гасподні. Не грубай сякерай, вядома, — пакінем яе вашаму… гм… цяперашняму ордэну, — а больш тонкай зброяй. — Пагайдаў медальёнам: — Хаця б вось такой. І гэты ордэн павінен быць нябачным і ўсёпранікальным, як смерць, ведаць усё і ўся, нават тое, што вораг пабаяўся падумаць. Тайны, магутны, розны па вопратцы, з магнатам — магнат і з хлопам — хлоп, з вальнадумцам — вальнадумец, з праваслаўным — праваслаўны, але заўсёды — атрута самога Бога ў целе ворага. Нябачнае войска ў кожнай краіне, якое вядзе войны, рыхтуе вайну забойствам моцных і выхаваннем малых дзяцей і ўсім, што стварыў д'ябал і што мы павінны зрабіць зброяй у абарону Госпада. Нашто грэбаваць нечым? А грахі нашы — замоляць. Каб вас не было — вас варта было б выдумаць. І шчасце, што вы знайшліся, а Лайола, такі яшчэ малады, зразумеў, што ён патрэбны, і адкрыўся нам.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6