Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Вы льяце бальсан на маю душу, як…

— Я здагадваюся, аб якім яшчэ сваім знаёмым вы хочаце сказаць. Бог даў вялікаму Томасу [20] доўгі век, семдзесят восем год, пэўна, дзеля таго, каб даць яму нацешыцца перад вечнымі пакутамі пекла, куды ён несумненна трапіў.

— Ён?

— Ён. Таму што ён сек з пляча. Дзесяць тысяч спаленых, выгнаныя з Іспаніі марыскі і іудзеі. Рамеснікі, гандляры, упартыя земляробы і ткачы шаўкоў — дзе яны? І, галоўнае, дзе іхнія багацці? Яны ў Афрыцы, заклятыя цяпер нашы ворагі. Рана ці позна яны зробяць нейкую такую інтрыгу… А адных грошай, якія ён выдаткаваў на дровы дзеля гэтай ілюмінацыі

і касцюмы дзеля гэтай камедыі, хапіла б, каб зрабіць з гэтых людзей, або хаця б з іхніх дзяцей, такіх самых, як і ён. Я не супраць вогнішчаў, але да іх не трэба звыкаць, як да штодзённага абеду, сядзення на гаршку або штодзённай шлюхі ў тваім ложку, — гэта не пра цябе, дзіця, — імі трэба захапляць. Маўры, яўрэі і ерэтыкі таксама людзі…

20

Тарквемадзе.

— Што вы кажаце?! — не ведаючы, выпрабоўвае субяседнік або гаворыць шчыра, абурыўся манах.

— …і з іх зрабіць мярзотнікаў, і апошнюю навалач, і багоў, і воінаў веры, і забойцаў, і катаў ніколькі не цяжэй, чым з усіх астатніх двухногіх. Хрыстос быў іудзей і — да пары — ерэтык, і Паўла, і… Лютар, а цяпер на іх моліцца большая ці меншая колькасць людзей. Ерэтыкі толькі датуль ерэтыкі, пакуль яны слабыя. І кожнаму такому нельга дазваляць зрабіцца моцным. Вы разумееце мяне?

— Здаецца, зразумеў. Гэта думкі Ігнацыя. Толькі… гм… завостраныя да небяспечнасці.

— А я і не кажу, што прыдумаў бы такое сам. Я ведаю, на што здатная мая галава, і ў гэтым мая сіла. То што?

— Паколькі былая «ерась» Хрыста, а цяпер яго «вера» ёсць наша вера — нам непатрэбна існаванне іншых ерасяў, якія таксама могуць зрабіцца верамі і тым саслабіць нашу веру і нас. Усё адносна, і сённяшнія цары — заўтра дзярмо, а сённяшняе дзярмо — заўтра цар.

— Т-так, — усміхнуўся Лотр.

— І таму ваюй за сваё, а асабліва супраць самай страшнай ерасі, чалавечага самамнення і жадання думаць, ваюй супраць самай страшнай ерасі, якую ў Італіі завуць гуманізмам, таму што гэта рошчына вечнага неспакою, таму што гэта адзіная ерась, якая не стане верай і догмай, але калі стане — нам усім, і давеку, прыйдзе канец.

— Ого, — сказаў Лотр.

Ён глядзеў на гэтага сённяшняга дамініканца, а заўтрашняга езуіта з жахам і амаль з захапленнем. І адначасова з болем адчуваў, што сам ён — толькі пераносчык чужых думак, што ён ніколі не здолее да канца развіваць іх і рабіць з іх такія далёкія, канчатковыя высновы, што ён — твар царквы, але ніяк не сэрца, не розум, не зброя яе.

— І таму, калі мы не хочам памерці — з пляча не сячы. Бо ў гідры адрастаюць галовы. А адсекшы, атруткай прымаж, ваюй брудам за чыстую Божую справу, плёткамі ды агаворамі — за праўду, нашу праўду. А лепей забяры дзяцей, іх прымусь з самага пачатку думаць па-свойму, забі ерась гуманізму яшчэ ў калысцы, няхай сабе і самай вялікай хлуснёй. Тады і мячы не спатрэбяцца. Бо нашто ж сваіх біць? Гэта толькі вар'ят сярод тысяч дурняў рабіць можа.

— Правільна, — уздыхнуў Лотр. — І таму рыхтуйся. Можаш касцёл дамініканаў ужо цяпер у думках зваць езуіцкім, а калегіюм пры ім — езуіцкім калегіюмам. Па часе скінеш гэтую расу, каб не насіць ніякай. Вы будзеце моцныя, мацнейшыя за ўсіх. Магістр ваш будзе не магістр, а «шэры папа», не розумам шэры, а непрыкметнасцю і ўсёпранікальнасцю, таму што шэрае — паўсюль. Рыхтуй дзяцей… Колькі ў цябе зараз тваіх людзей?

— Больш тысячы.

— Будзе дзесяць тысяч. Войска Езуса. Пашырай яго, пашырай уладанні свае на ўсю зямлю, палюй за ерасямі і за гэтымі італьянскімі трызненнямі. З людзьмі можна зрабіць што хочаш. І трэба прышчапіць усім ім свой мозг,

і рабіць гэта хутчэй, бо вось яны выдалі сваю Біблію і цяпер пачнуць чытаць самі; бо вось трыццацёх год не мінула, як Калумб адкрыў Індыю, а свет ужо не схаваеш у крыштальную скрыню Казьмы Індыкаплова, і трэба, каб уся зямля, колькі яе ні ёсць, была ў новай, нябачнай скрыні, скрыні нашага духу і нашай веры.

— Зробім.

— Веру. Паўсюль. Вытравіць назаўжды. Каб забылі назаўжды. Каб па ўсёй светавай імперыі забылі, што яны «цары натуры», «мысліцелі», «тыя, што самі думаюць і самі шукаюць», а помнілі і ведалі толькі адно — што яны рабы Бога, адэпты нашага вучэння, што яны не сумняваюцца ні ў чым і думаюць, як усе. І ні на гран больш за нас.

Езуіт схіліў галаву. Задаволеныя адзін адным, яны з палёгкаю ўздыхнулі.

І тут здарылася дзіўнае і небывалае. Хто паверыць — той малайчына, а хто не паверыць — таму няма чаго і чытаць далей, і няхай кіне.

Таму што, калі яны ўздыхнулі, дзве невялікія істоты, нібы вызваленыя гэтымі ўздыхамі, выляцелі ў іх з ратоў. Былі яны, як малюнкі «душы» на некаторых іконах, кропля ў кроплю падобныя да сваіх гаспадароў. Хто ніколі не бачыў такіх ікон — хай паедзе ў Кіеў і там, ля ўвахода ў лаўрскія пячоры, агледзіць ікону аб блуканні па пакутах душы святой… а халера яго ведае, якой святой, забыўся. Але душа падобная на паменшаную ўтрая копію сваёй гаспадыні. Вось гаспадыня памерла — і душа ў празрыстым хітончыку стаіць побач, вылезла. Вось душу вядуць за ручку па пекле. Вось д'яблы смажаць кагосьці… Вось вісяць грэшнікі, падвешаныя менавіта за тыя часткі цела, якімі грашылі пры жыцці… хабарнікі за рукі, паклёпнікі за язык… ну і гэтак далей… А вось і душу прыводзяць у рай.

Істоты, якія непрыкметна для ўсіх вылецелі з ратоў у кардынала і дамініканца, у рай увайсці, бадай што, не здолелі б. Таму што не былі яны белыя, і празрыстых хітончыкаў на іх не было.

Былі яны зусім голыя, як Ева ў касцюме Адама, сабою цёмныя, з «зубкамі, як часнык» і «хвосьцікам, як памялцо», па словах неўміручай народнай песні пра смерць карчмара Лейбы.

Яны вылецелі, пакруціліся над галовамі гаспадароў і, счапіўшыся хвастамі, весела ўзляцелі ўгору.

І адразу тыя двое, што гаварылі такія мярзотна-разумныя і страшныя рэчы, забыліся на іх, забыліся нават на тыя мудрагелістыя словы, якія толькі што так лёгка вымаўлялі іхнія вусны. Нібы замкнула ім рот.

Бо гэта пакінулі іхняе цела душы той справы, якую ўсе яны рабілі. Засталася яе закасцянелая абалонка.

Можа быць, што прыродны балван, які нават ніколі не чуў… ну, скажам, аб Платоне, аб'ектыўна служыць папоўшчыне, менавіта таму, што ён балван? Можа самаўпэўненае быдла, што ніколі не чула аб Ніцшэ, аб'ектыўна быць ніцшэанцам менавіта дзякуючы сваёй непісьменнай маніі велічы? Можа дурань, які скончыў два класы царкоўна-парафіяльнай школы і палічыў, што з яго досыць і што ён усё ведае, вучыць фізіка, як яму сепарыраваць плазму, і паэта, як яму карыстацца дольнікам і цэзурай? Можа. І хіба такім чынам, не ведаючы гэтага, ён не будзе служыць страшнай ідэі цемры? Будзе. Будуць.

Яны не ведалі такіх слоў, як «ідэя», «абсалютны дух», «чалавечнасць». Але ўсё сваё існаванне, усе свае ідэі яны паставілі на служэнне гэтаму абсалютнаму духу ў яго барацьбе з чалавечнасцю.

Цёмныя і брудныя, нават фізічна, яны не думалі, што плаванне Калумба і выданне Скарынай Бібліі на зразумелай мове — ёсць два ўдары з серыі смяротных удараў, якія наносіць іхняй догме новы Чалавек.

Але інстынктыўна яны адчувалі, што гэта варожа, што гэта баламуціць, непакоіць, што гэта асвятляе бязлітасным і смертаносным святлом тую ўтульную і цёмную гнойную жыжку, у якой яны кішэлі.

Поделиться:
Популярные книги

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III

Миротворец

Астахов Евгений Евгеньевич
12. Сопряжение
Фантастика:
эпическая фантастика
боевая фантастика
космическая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Миротворец

Семь Нагибов на версту

Машуков Тимур
1. Семь, загибов на версту
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Семь Нагибов на версту

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Наука и проклятия

Орлова Анна
Фантастика:
детективная фантастика
5.00
рейтинг книги
Наука и проклятия

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Полное собрание сочинений в одной книге

Зощенко Михаил Михайлович
Проза:
классическая проза
русская классическая проза
советская классическая проза
6.25
рейтинг книги
Полное собрание сочинений в одной книге

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Газлайтер. Том 3

Володин Григорий
3. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 3

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Золушка по имени Грейс

Ром Полина
Фантастика:
фэнтези
8.63
рейтинг книги
Золушка по имени Грейс

Архил...? Книга 2

Кожевников Павел
2. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...? Книга 2

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6