Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Два мешчаніны падышлі да сотніка.

— Н-ну, рыла. Гэта як жа? На Бога руку ўзняў. Саўл, пачэ калу смярдзяй.

Карніла наліўся барваю. Вырваў меч.

— Ці-ха, хлопы!

Гэта ён зрабіў дарэмна. Наваградскім мяшчанам, як і ўвогуле тагачасным мяшчанам, зброяю пагражаць не варта было. Рык натоўпу дайшоў да шалёнай раз'юшанасці. Гулка лопнуў аб галаву Карнілы пусты гаршчок. Коннікі пацягнулі з піхваў мячы. І тут белае, сіняе, чырвонае, золатавалосае, стракатае ад доўбняў, кіёў, кордаў, кляўцоў і дзід мора кінулася на іх з усіх бакоў. Паляцелі дзежкі, паленні,

зафырчалі ў паветры бручыны.

Спалоханыя крыкам, аслепленыя, коні ярыліся і ўставалі дыбам, а потым чуйдух прабіліся праз натоўп і паляцелі прэч. Наўздагон ім для постраху пусцілі з дзесятак стрэл. Магдаліна ў адчаі глядзела на шалёныя ўцёкі латнікаў, ведала, што раней чым праз пару дзён (і то, узяўшы падмацаванне ў Любчы) Карніла сюды не вернецца. Ведала, што Хрыстос цяпер нагострыць адсюль лыжы, і, значыць, зноў дарогі, самыя глухія, дзе нават галубіных станцый няма, значыць, трэба ісці і кінуць Ратму.

Каб яна ведала, што гэтая акалічнасць уратуе яе, яна думала б іначай. Але яна не ведала і таму пайшла глухімі вуліцамі да замка, каб, магчыма, развітацца з Ратмам і ўзяць клетку з галубамі ў запас. Клетку яна атрымала, але хлопца не ўбачыла. Вартавы сказаў груба:

— Ідзі-ідзі. Ён пад замком.

— За што?

— Ну, значыцца, добрых спраў нарабіў.

Гэтая вестка напоўніла яе трывогай. Што такое магло здарыцца? Няўжо за начную прыгоду? А можа, ён усё адкрыў бацьку? Ну не, не можа ж ён быць такі дурны, каб вось так адразу. Усё гэта трэба было доўга рыхтаваць…Яна не ведала, што Радша і выявіўся менавіта такім «дурным». Ашалелы, звар'яцелы ад шчасця, кахання і цягі, ён адкрыў бацьку Мартэлу, што з нявестай у яго ўсё скончана, што ён не хоча з-за земляў быці пасмешышчам і вырашыў ажаніцца з другою. Бацька ўрэзоньваў яго, што ўсё гэта лухта, што радавітыя не гаспадары сабе, што, ажаніўшыся, можна пасля мець хаця сто палюбоўніц. Юнак ашалеў. І тады ваявода загадаў узяць яго пад замок.

Ёй было вельмі трывожна, і нейкае нібы прадчуванне мучыла, і цягнула, і смактала пад сэрцам.

…Між тым агульны энтузіязм дасягнуў апагея. Юрась бачыў, што на другім канцы плошчы ўжо стаіць над ручной каляскай, застаўленай закаркаванымі пляшачкамі, жаўтазубы Баўтрамей. Чакае, і твар — як кепская трагічная маска. І яшчэ Хрыстос бачыў, што ніхто да яго не падыходзіць, усе глядзяць на іх, і, значыцца, фокус пакуль выгарае. Усё ішло добра.

І тут да яго зноў падышлі два былыя слепакі. Народ сустрэў іх сяброўскімі крыкамі.

— Ну як, сталі бачыць? — спытаў ён.

— Але, — выскаляўся той, што ўзяў манету.

— То добра, ідзіце з мірам, — дружалюбна сказаў Хрыстос.

— Мір не танна дастаецца, — шапнуў мазурык. — Давай яшчэ тры залатыя.

Яны шапталіся з ласкавымі ўсмешкамі на вуснах. Народ з замілаваннем глядзеў на гэтую сцэну.

— Няма ў мяне больш. Слова. Пасля, можа…

— Крыкнем, — сказаў сляпы.

— А я вось зараз таксама крыкну, — сказаў Пятро, — што вы за вылячэнне яшчэ і грошай просіце. Тады вам жыва вочы выб'юць, а другога Хрыста — дай вам Бог, галубочкі, дажыць да яго з'яўлення.

Братчык з кранаючай пяшчотай абняў іх:

— Ідзіце да

д'ябла, улюбёныя браты мае. Пакуль не пасыпаліся зоркі з вачэй вашых. Не хацелі па-добраму пачакаць. Страшыце? Копну вам у зад.

У натоўпе ўзніклі ўздыхі замілавання. Братчык падвёў «братоў» да прыступак паперці і непрыкметна даў ім моцнага выспятка ў азадак. Тыя з каметнай хуткасцю паляцелі праз натоўп.

— Бач, пабеглі як, — пракаменціравала баба. — З радасці, мілая!

— З радасці пабяжы-ыш.

…Магдаліна ішла, і трывога яе рабілася нясцерпная. Што ж, урэшце, здарылася? Яна раптам адчула самоту і жах. Ёй хацелася хутчэй дабрацца да тых, каго яна гадзіну назад ледзь не аддала ў рукі святой службы. З імі не так небяспечна, яны нешта прыдумаюць.

Гатычныя, папярочна-смугастыя дамы навісалі над ёю, здаецца, сачылі вострымі маленькімі акенцамі, прыціхлі. Яна фізічна адчувала, што за кожным рогам яе чакае небяспека.

Урэшце ў самым канцы вулачкі яна ўбачыла на прыступках храма Хрыста з хаўруснікамі, адчула гэта з раптоўнай радасцю і… стала.

Паміж ёю і Хрыстом стаяў і глядзеў на яе невялічкі, пераважна жаночы, натоўп. Былі тут касцельныя жоўтыя дэвоткі і чырвоныя маладзіцы з тупымі і злоснымі вачыма, былі вечныя «дзяўчаты» з вуліцы святой Цэцыліі, што глядзелі прагна, з адчуваннем сваёй бяспекі, было некалькі пажылых мужыкоў у пераломным узросце і манахаў з блудлівымі зрэнкамі. Было нават некалькі няпростых кабет у багатых сукнях.

Яе вочы з дзіўнай рэзкасцю бачылі ўсё гэта.

А наперадзе стаяла мажная кабета ў дзявочым шлягавым вянку. Расставіла ногі, склала на грудзях пачварнай магутнасці рукі. Грыбасты рот усміхаўся.

«Ганорыя з Валевічаў, — зразумела яна. — Усё. Адкрыў ёй стары хрэн ваявода».

Яна аглядала агульную і Ратмаву нявесту і міжволі іранічна думала: «Бедны Ратмір. Ну, гэтая яго навучыць».

— Вядзьмарка! — кінула Ганорыя ціхім голасам. — Абпаіла д'яблавым зеллем. Спакушальніца…

Магдаліна рушыла наперад, гледзячы ёй у вочы. Тая сумелася, і таму, здаецца, нахабства яе яшчэ ўзрасло.

— Ну, — сказала Магдаліна, — ачысці дарогу.

Натоўп па-ханжаску маўчаў. Баяўся смелых вачэй.

— Распусніца, — хавала вочы Ганорыя. — Самадайка. Вядзьмарка. Тварына. Жаніхоў чужых зводзіць?…

— Ты ўжо хто? — з усмешкай сказала «лілея». — Дарога кірмашная.

Яна адставіла клетку, каб часам не растапталі.

— Прыходзяць тут гнілыя… Хамка… На дваран замахваешся? Не па чыне.

— Адыдзі.

Голас быў такі ўладны, што нахабная бабішча адступіла была, з уласцівай усім такім подлай баязлівасцю, але вакол зашапталі:

— Не пускай… Не пускай.

Магдаліна зразумела: прайсці не выйдзе. Цяпер трэба было ўчыніць вялізную сварку — можа, пачуюць свае і вызваляць, пакуль не пабілі.

— Чарадзейка… Атрутніца… Вочы выдзеру, шлюха ты, — кідала Ганорыя.

— Маўчы, грамадская студня… Зажыва гніеш, а на маладога рыцара брудным вокам кідаеш… З турэмшчыкамі табе спаць, з пракажонымі, з катамі! І ён яшчэ з табою пойдзе, святы хлопец? А дулю.

— З табою хіба, з шалавай? — спытала гаспадыня Валевічаў.

Поделиться:
Популярные книги

Магия чистых душ 3

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Магия чистых душ 3

Мятежник

Прокофьев Роман Юрьевич
4. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
7.39
рейтинг книги
Мятежник

Эртан. Дилогия

Середа Светлана Викторовна
Эртан
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Эртан. Дилогия

Вперед в прошлое 5

Ратманов Денис
5. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 5

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Бастард Императора. Том 5

Орлов Андрей Юрьевич
5. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 5

Таня Гроттер и магический контрабас

Емец Дмитрий Александрович
1. Таня Гроттер
Фантастика:
фэнтези
8.52
рейтинг книги
Таня Гроттер и магический контрабас

Истребители. Трилогия

Поселягин Владимир Геннадьевич
Фантастика:
альтернативная история
7.30
рейтинг книги
Истребители. Трилогия

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Золушка вне правил

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.83
рейтинг книги
Золушка вне правил

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт