Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Хрыстос прызямліўся ў Гародні
Шрифт:

Кацілася вуліцамі лава «крыжоў». Палалі паходні. Сям-там ускідвалася полымя ад падпаленых дамоў і асвятляла месцы сутычак, дзе людзі біліся і гінулі, паасобку або ў гурме. Секліся паўсюль: на плошчах і ў тупіках, на вежах і на галерэях лямусаў. Біліся, ляцелі ўніз, на дзіды; зваліўшыся на зямлю, кусалі ворагаў за ногі. Раўлі званы. І паўсюль ішла праца мячэй. Моташны, немы крык ляцеў вуліцамі.

Ты, наверсе, — як ужо там тваё імя… Дакуль?!

РАЗДЗЕЛ ХLVІІ АПОСТАЛЫ І ІУДА

…падпаўшы пад пакаранне агнём вечным, пастаўлены

ў прыклад. Так дакладна будзе і з гэтымі мрыйнікамі, якія… выракаюцца начальства і зласловяць высокія ўлады.

Пасланне ап. Іуды, гл. 1, сг. 7, 8

Усе кінулі мяне. І я выскачыў ад яго з акна, і зламаў нагу і, як мог, пабег вуліцамі, а гэты нахабны цырульнік бег за мною і крычаў: «Я цябе не пакіну».

Арабская казка

Апосталы ішлі да брамы самымі цёмнымі завулкамі, сметнікамі і дварамі. Часам пералазілі цераз платы, ныралі ў падваротні, перахоўваліся і ішлі далей. Яны здзіўляліся, што над горадам усе яшчэ раве дуда і крычаць званы, што нехта ўсё яшчэ змагаецца.

— Якога чорта! — бурчэў Мацей. — Хто там яшчэ?

Граў дудар. Здаравіла ў світцы, ласкавы да нудоты «братачка» яшчэ ў самым пачатку, толькі заўважыўшы ўнізе россып людзей, якія біліся, стаў суровы, нібы заглянуў у вочы смяротнай гадзіне:

— Слухай, Вус, пакуль не позна — бяжы. Ратуй ягоную жонку.

— А ты?

Дудар вінавата развёў рукамі:

— Ну, што я? Яны ж у бойцы мне мяхі жыва праб'юць, папсуюць дуду. То я, мабыць, тут раўці буду. Ваяка з мяне — сам ведаеш. Дык няхай той, хто самотна б'ецца, ведае — астатнія трымаюцца. Пакуль дуда раве — яны трымаюцца… Дык, можа б, ты не так пайшоў, братачка? Можа, развітаемся?

Залатыя рукі ляглі яму на плечы. Сябры пацалаваліся. Галава Вусава знікла ў люку. «Братачка» наваліў на люк камень, сеў на яго, раздзьмуў мяхі, узяў муштук у рот і, прыкрыўшы павекамі вочы, зайграў: «Тапчыце зямлю, легіёны Божыя».

Ён ведаў, што не выйдзе адсюль, і быў спакойны.

Апосталы былі ўжо амаль ля самай брамы, калі з-за павароткі вывернуліся на іх людзі з паходнямі і белымі крыжамі на рукавах. Адзін схапіў загрудкі Піліпа з Віфсаіды:

— Га-а, здаецца, з тых?

Піліп маўчаў. Перад тварам Пятра вадзілі паходняй, здзекліва разглядалі:

— Гэты.

— Ды не мы ж, — сказаў Пятро. — Дальбог. Мы ад мніха-каплана ідзём. Вось… вось і манета…

Манета знікла ў кулаку начальніка патруля.

— Што нам да таго… — пераконваў Пятро.

— Гэта… не мы.

— Вы, як хочаце іх злапаць, ідзіце на рог Ростані і Малой Скідзельскай, — сказаў Мацей. — Там «жонка» ягоная, там і ўсе.

Галоўны над крыжамі павольна ўсміхнуўся:

— Д-добра, навалач, ідзіце. Ды не ў браму — там бой. Унь фортка.

І яны пабеглі на Ростань. Апосталы яшчэ з хвіліну стаялі моўчкі. Пасля паспешліва патупалі да форткі, пераступаючы цераз напаўголыя трупы.

Закрычалі трэція пеўні.

…У той час, як патруль, што перастрэў апосталаў, бег да Ростані, яшчэ два чалавекі імкнуліся туды ж.

Вус, выбраўшыся з касцёла, зразумеў, што вуліцамі яму на Ростань не прабіцца. Таму ён, праклаўшы сабе дарогу

праз натоўп ворагаў, ускараскаўся нейкай лесвіцай на дахі і пабег імі. Дахі былі збольшага стромыя, і таму бегчы даводзілася жалабамі, амаль над безданню. Некалькі разоў з-пад ног абрываліся чарапіцы, і Ціхон спознена халадзеў. Пасля ён прызвычаіўся і да гэтага; мала таго, калі бачыў, што ўнізе б'юцца, сам спыняўся на хвіліну, аддзіраў некалькі чарапіц, кідаў на галовы забойцам і радаваўся, калі чарапіца была свінцовая. Найбольш вузкія вуліцы ён пераскакваў і таму дабраўся да Ростані даволі хутка. Спусціўся ўніз і ўбачыў, што дзверы хаты сарваныя з завесаў, слюда вокан падраная, а на парозе ляжыць белая жаночая хустка.

Так ён і стаяў у непаразуменні і адчаі. Такога і ўбачыў яго патруль, якому паказалі дом апосталы. І толькі калі «крыжы» агалілі мячы — залатых спраў майстра апрытомнеў. Цяпер трэба было ратаваць сябе. І ён, перакуліўшы некалькі чалавек, прарваўся праз іхні заслон, згубіўся ў лабірынце завулкаў.

…Другі чалавек бег да дома Анеі аж з Каложскай слабады. Худы, цёмны тварам, чорны да сіні валасамі. Ён бег, пераступаючы трупы, абмінаючы параненых, якія стагналі, і ў яго змрочных вачах усё мацней разгараліся жах і непаразуменне.

Вуліцамі валодала разня. Яна панавала над імі ўсеўладна і нястрымна. У зарыве паходняў барвяна мільгалі мячы. Над імі лунаў немы крык, гучалі праклёны, лаянка, бразгат, хрыпатая пераклічка па-беларуску, польску і нямецку (сярод прыведзеных Лотрам было шмат наймітаў, бо ён ведаў: гэтыя не будуць шкадаваць чужых).

Нападаючыя нібы ашалелі. Звар'яваныя вочы былі налітыя крывёй. Цягнулі, рэзалі. Слабы строй мяшчан і рамеснікаў біўся роспачна і таму страшна. На Старым рынку віравала каша з чалавечых цел, сталі і крыку. На зліцці рынку і Старой вуліцы арудаваў мячом волат Пархвер. Залатыя валасы ў чужой крыві, сінія вочы страшныя. Кроў цякла ў яго з пляча, пена — з вуснаў, але ён не заўважаў гэтага. Ім валодала пана.

Іуда не ведаў, што Хрыстос у далёкай слабадзе таксама пачуў гукі набата, што зараз ён утрапёна бяжыць садам, ламаючы лаўжы… Ён бачыў толькі, што забіваюць людзей, і адчай, падобны чымсьці на самаахвярнае захапленне, запаланіў усю ягоную істоту.

Апошнім штуршком было тое, што ён зірнуў у цясніну Старой вуліцы і ўбачыў, як па ёй ідуць проста на яго, да рынку, да замка, некалькі постацяў: чацвёра латнікаў вялі Анею.

У яго была толькі адна зброя. І ён ужыў яе. Чорным, у свеце паходняў, ценем ён кінуўся ў гурму, проста між шэрагамі, якія змагаліся і забівалі, уздзеў рукі:

— Людзі! Людзі! Стойце! Вы браты! Нашто вы крыўдзіце адзін аднаго?! Не забі! Чуеце?! Не за-бі!

Ландскнехт ударыў кагосьці мячом, і той стаў асядаць па сценцы. Кроў біла ў яго з соннай артэрыі. І забойца, як звар'яцелы, падставіў пад струмень далоні, стаў хлябтаць з іх, як з каўша.

— Не за-бі-і!…

Іуду схапілі за рукі.

…У гэты самы момант, далёка за горадам, у сасновым лясочку, апосталы перамотвалі рамяні на поршнях. Быў якраз самы цёмны час перад світаннем, але нават тут, на ўзлессі, было даволі добра відаць: над Гародняй стаяла вялізнае, мігатлівае зарыва. Тадэй займаўся тым, што надрэзваў на сабе нажом адзенні.

Поделиться:
Популярные книги

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Я тебя верну

Вечная Ольга
2. Сага о подсолнухах
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.50
рейтинг книги
Я тебя верну

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Раздоров Николай
Система Возвышения
Фантастика:
боевая фантастика
4.65
рейтинг книги
Система Возвышения. (цикл 1-8) - Николай Раздоров

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Бастард Императора

Орлов Андрей Юрьевич
1. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора

Санек 4

Седой Василий
4. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 4

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал