Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ілля перапыніў яго:

— Панове, ды што ж гэта? Гэта супраць правіл, самім… Калі абодва бакі баяцца, хай так і скажуць. Тады мы зоймемся чым-небудзь больш вартым… Плесці вяночкі будзем, ці што?

Франс не ведаў таго, што ведаў Алесь і што рабіла лухтою ўсе словы і ўсе ўмовы на зямлі. Ён спалохаўся.

— Ілля мае рацыю, — сказаў ён.

Алесь паківаў галавою. Ах, якая гэта ўсё лухта!

Не, ён не будзе чыніць зла гэтаму чалавеку, які не ведае, што робіць. Хай, калі першы стрэл выпадзе яму, забівае.

Калі пашэнціць яму, Алесю, ён стрэліць у паветра і, нягледзячы ні на што, папросіць у яго даравання. Тады ніхто не падумае, што ён спалохаўся.

Секунданты пачалі мераць убаку крокі. Нізкае сонца асвятляла шэры ад расы поплаў.

"Дурань, дурань, Франс. Нашто гэта табе? Ну і страляй, калі дурань. Ты не бачыў, як цэлы сусвет быў меншы за адну тваю сястру. Ты яшчэ ні ў чыіх вачах не бачыў зор. Я зраблю так, што ты ўбачыш. Бо ў цябе, у брата яе, я страляць не буду. Ты мой брат. Усе людзі — браты. Калі заб'еш — гэта лепей, чым заб'ю я. Бо калі я заб'ю — шчасце ўсё адно скончана. Бо тады я ўсё адно не змагу гасіць па чарзе зорныя светы: адзін за другім".

На адлегласці ў дваццаць крокаў адзін ад аднаго ляжалі кінутыя чорныя плашчы, нібы гэта двое з тых чорных ужо ляжалі забітыя, адмячаючы бар'ер смерці. Сапраўды, як два трупы ў чорным. I якраз на тых самых месцах. Ля аднаго з іх праз некалькі хвілін ляжа таварыш.

Секунданты падышлі.

— Чые пісталеты? — нахабна ўсміхнуўся Мішка.

— Мяркую, жэрабя, — раптам раззлаваўся Мсціслаў.

Ён падумаў, што калі людзі вяжуцца да ўсякага выпадку, дык усё адно знойдуць магчымасць прычапіцца. Прапануеш свае — "ага, даражэйшыя, нашымі грэбуеце". Прапануеш іхнія — "за свае, парыжскія, баіцёся". Ён ведаў, што ён несправядлівы, і злаваў на гэта.

— Чаму ж, давайце мае, — проста сказаў Алесь.

— Згода, — паспешліва сказаў Франс.

— Пойдзем да бар'ераў,— з уздыхам сказаў Адам Выбіцкі.

Усе сталі блізка ля Алеся.

— Жэрабя? — з нецярплівасцю кінуў Ілля.

— Давайце, — сказаў, скалячы зубы, Якубовіч. — Каб не было спрэчак, хто арол…

— Кінь паяснічаць, — сказаў, сцяўшы вусны, Франс. — На вось табе.

Ён выцягнуў з кішэні жаўтаваты кубік.

— Выбірайце, хто ніжэй трох.

Алесь адчуваў, як усё ў ім звініць.

"Божа, зрабі так, каб першы стрэл быў мой. Я не хачу ў яго страляць. I як дрэнна будзе яму, калі ён, дурны, цёмны чалавек, заб'е мяне, а потым даведаецца".

Ён адразу ж зразумеў, што просіць не аб тым, і каб хто прачытаў ягоныя думкі, пагарда таго чалавека да яго была б невычэрпная. I Алесь змоўк, то бок перастаў думаць.

Мсціслаў знайшоў у двух кроках вымачынку з голым, як бубен, дном. Усе паселі туды, звесіўшы ногі. Здалёк здавалася, што людзі выпіваюць.

Кубік пакаціўся з Якубовічавай рукі. Усе схіліліся.

— Тры, — сказаў Мішка.

— Дай я, —

нецярпліва ўзяў косць Мсціслаў.

Ён паматляў рукою і рэзка кінуў. Алесь глядзеў не на косць, а на яго і ўбачыў, як друг збялеў.

— Пяць, — сказаў Хаданскі.

Цяпер збялеў Франс. Хацеў быў нешта сказаць і змоўк.

Яны спыніліся ля Алесевага бар'ера.

— Ідзі, — сказаў Ілля Франсу.

Франс пайшоў на свой бар'ер. Гусар і Хаданскі дамаўляліся яшчэ аб нечым з Выбіцкім. Мсціслаў стаў ля Алеся.

— Даруй, братка, — сказаў ён. — О, чорт, даруй!

— Нічога, — усміхнуўся Алесь.

Алесь не глядзеў у бок Франса. Ён глядзеў вакол.

Перад ім ляжаў дымна-шэры поплаў, а за ім вясёлкавыя радасныя дрэвы. Нізкае сонца стаяла з боку за Алесевай спіной. Ад секундантаў і ад яго, Алеся, ляжалі доўгія цені на роснай траве.

— Падрыхтавацца, — сказаў Мішка. — Смялей, князь.

Загорскі стаў глядзець на Франса. Раўбіч у дзіўным павароце стаяў супраць яго.

Вясёлкавыя дрэвы ззялі за ім. Загорскі ўзняў галаву і стаў глядзець угору, але не вытрымаў і зноў апусціў вочы: "Ну, хутчэй страляй!"

У руцэ ў Якубовіча плесканулася белае… Ударыў пярун.

Алесь пахіснуўся. Потым убачыў, што на левым плячы злёгку дымее сарочка: маленькі карычневы след, бы прыпалілі.

I тады, разумеючы, што Франс прамахнуўся, Алесь уздыхнуў.

Ён убачыў, што твар Хаданскага скрывіўся, нібы Ілля кляў Франса. У выніку яны цяпер не сумняваліся.

Нехта сунуў Алесю ў руку пісталет. Той непаразумела зірнуў на яго, потым на Раўбіча, які стаяў вельмі проста, усімі грудзьмі да яго, і вельмі бледны.

— Глядзі цяпер, — сказаў Выбіцкі.

Мсціслаў глядзеў на Алеся з трывогай, нібы разумеў.

— Нічога, брат, — сказаў Франсу Якубовіч. — Ты… смялей. Гэта нястрашна.

Яны адышлі. Франс скасіў быў вочы, не разумеючы, чаму гэта яны пакідаюць яго на самоце. Потым уздыхнуў і стаў глядзець на Алеся.

Нясцерпна было доўжыць яго страшнае чаканне. I Алесь, не чакаючы ўзмаху хусткі, узняў угору цяжкі пісталет, дачакаўся, пакуль хлапячок дыму паплыве над яго галавой, і адкінуў зброю ўбок. I ўбачыў аблічча Франса. Божа мой, гэтаму абліччу, здавалася, падарылі сонца!

Гусар і Хаданскі, якія не чакалі стрэлу і глядзелі на Мсціслава, кінулі вачыма на Франса і падумалі, што Загорскі ў сваю чаргу прамахнуўся.

— Наш! — закрычаў Ілля. — Наш стрэл!

Кінуўся да Раўбіча з другім пісталетам.

Франс, яшчэ не разумеючы, стаў уздымаць руку.

Мсціслаў крэкнуў з прыкрасці. Выбіцкі з жахам глянуў на Алеся. Усё гэта Загорскі заўважыў у долю секунды… Франс цэліў яму проста ў лоб.

"Ну, вось і ўсё, — падумаў Алесь. — Ён не здаволіўся".

I раптам нешта здарылася. Твар Франса здрыгануўся і ўвесь нібы закалаціўся.

Поделиться:
Популярные книги

Последняя Арена 11

Греков Сергей
11. Последняя Арена
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 11

Эволюционер из трущоб. Том 7

Панарин Антон
7. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 7

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Хозяин Теней 2

Петров Максим Николаевич
2. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней 2

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Изгой Проклятого Клана

Пламенев Владимир
1. Изгой
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Изгой Проклятого Клана

Меч Предназначения

Сапковский Анджей
2. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.35
рейтинг книги
Меч Предназначения

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Ваше Сиятельство 2

Моури Эрли
2. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 2

Мастеровой

Дроздов Анатолий Федорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Мастеровой

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!