Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Каласы пад сярпом тваiм. Кніга другая. Сякера пры дрэве

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— Што ж тады сказаць аб тых, хто сваім капрызам разбураюць шчасце?.. І калі быць з каханым не грэх, то што тады грэх?

Майка апусціла веі.

— Нейкім чынам балбатня чэлядзі аб гэтай акалічнасці дайшла да пана Алеся. Ён заўсёды ставіўся да мяне добра. Я думаю, яму стала не пад сілу жыць. Вы ведаеце, гэтыя абрыдлівыя плёткі… Адна з іх, самая хлуслівая, пару тыдняў таму дайшла да яго. Толькі гэтым ды яго дабрынёю я магу растлумачыць тое, што ён мне прапанаваў, — Гелена зрабіла паўзу.

Звінела за ракою жніво.

— А прапанаваў ён мне

ні больш ні менш як прыкрыць мой "грэх". Я дарую яму, ён жа нічога не ведаў, а пасля яму было ці не ўсё адно… І вось таму я і прыйшла да вас. Мне здаецца, тое, што здарылася, гэта ўжо занадта.

Гелена прыціснула далонь да грудзей:

— Сёння ён зрабіў гэта. Заўтра падставіць галаву пад кулю. І вось я пытаюся ў вас, — у голасе была відавочная пагроза, — ці сапраўды вы вырашылі назаўсёды парваць усе сувязі з гэтай фаміліяй?

— Я… не ведаю.

— Вырашайце.

Майка сапраўды не ведала, што ёй рабіць.

— Ён памрэ, Міхаліна Яраслаўна, — нібы адчужана да яе, сказала Гелена. — Нельга так жорстка.

І гэты амаль умольны тон вярнуў Міхаліне ўпэўненасць:

— Я ўсё ж не да канца разумею вас. Мне здаецца, жанчына здольна на высакародныя ўчынкі толькі ў імя асабістай прыхільнасці.

Карыцкая зразумела: дзяўчо заганарылася. Трэба было адразу ж пасадзіць яе ў лужыну.

— Вы лічыце, што ў імя асабістай прыхільнасці жанчына можа пайсці і на такі высакародны ўчынак? Мне здаецца, да такой ступені жаночае каханне не даходзіць.

Майка не глядзела на яе. Яна ледзь не калацілася ад супярэчлівых пачуццяў: крыўды на гэтую жанчыну і захаплення ёю. І яшчэ яна падумала аб тым, што яна патрэбна яму і добрая, і благая, усякая. Іначай бы гэта не было каханне.

Гелена ўстала і апусціла на твар цёмны з мушкамі вэлюм:

— Вось і ўсё, што я хацела сказаць. Ва ўсякім разе, раю паспяшацца, калі вы не хочаце назаўсёды страціць яго.

Майка глядзела на яе, і, нібы адказваючы на яе думкі, жанчына сказала:

— Адкуль я ведаю? Можа здарыцца ўсё. І потым, заўтра рана ён едзе ў Пецярбург. Магчыма, на некалькі год… Што яму тут?

Схіліла галаву.

— Бывайце.

Майка глядзела, як госця спускаецца са сходаў на круг гонару, і невядомая трывога расла ў яе душы.

"Як ідзе… Якая прыгожая… У сто разоў прыгажэйшая за мяне".

Яна не ведала, што рабіць.

— Чаго яна прыходзіла? — спытала Тэкля.

— Так. Загадай, каб запрэглі коней.

Калі Тэкля вярнулася, Майка сядзела ля балюстрады і сціская пальцамі галаву.

— Прычоску папсуеш, — паддала жару Тэкля. — Едзь ужо.

— Добра.

— А Ілля?

— Скажы яму, што я не прыму яго сёння. Нi заўтра, нi паслязаўтра.

…Коні, запрэжаныя ў лёгкую брычку, імчалі да гасцінца. Налева — будзе Загоршчына. І заўтра ён едзе. На гады…

Яна сядзела, трохі падаўшыся наперад. Тонкі твар быў трохі бледны.

На ростанях яна памарудзіла трохі. Боль рос, але расло і пачуццё ўніжэння. І, аднак, трэба ехаць.

Яна раптам сцёбнула коней і нечакана моцным рыўцом лейцаў звярнула направа.

— Но!

Но! — голас яе зрываўся.

І каб ужо ні аб чым не думаць, ні на што не звяртаць увагі, забыцца, яна пагнала коней па гасцінцы. Прэч ад Загоршчыны! Далей! Далей!

Усё было скончана і ў Загоршчыне, і ў Вежы. Чакала дарога. Чакаў Пецярбург, Кастусь, універсітэт. Апошні вечар, уласна кажучы, Алесю не было чаго рабіць. Хіба што развітацца з наваколлем.

Пан Даніла, які прыехаў разам з унукам у Загоршчыну, увесь дзень хадзіў злосны, чапляўся да ўсіх і ледзь не лаяўся, а потым раззлаваўся на Алеся за спачувальныя вочы і прагнаў прэч.

Алесь зайшоў да пана Юрыя і нагадаў, каб той Паўлюка і Юрася ўладкаваў у Горацкую акадэмію. Абодва любілі зямлю і мелі добрыя галовы.

Вочы пана Юрыя былі сумныя і зараз зусім не нагадвалі вачэй маладога чорта. Ён нявесела ўсміхаўся і падтакваў сыну:

— Але. Вядома. Не збяднеем. Затое агаворым, каб вярнуліся сюды. Два свае аграномы. Адзін у Вежу, другі — да нас. І суседзям памогуць. Я ведаю… Агрыкультура!

…Алесь ішоў берагам Дняпра. Імкнулася, бегла некуды шырокая плынь. Сінія пагрозлівыя хмары стаялі, не рухаліся, за вялікай ракой. Кроплямі пралітай крыві чырванелі татарнікі.

Ён мінуў курганы — іх было тут дзесяткі тры, розных — відаць, нейкі старажытны племянны могільнік, — і пайшоў угору па спадзістым адхоне. І на курганах, і тут, але радзей і радзей, магутна і сакавіта тапырыў свае дзіды баец-чартапалох. І Алесь ведаў, што ўсё гэта, навакольнае, ён ніколі не здолее забыць.

Уявіў сабе, як заўтра раніцай маці будзе трымацца з усіх сіл, бацька — нявесела жартаваць, а дзед з заўсёднай іранічнай усмешкай скажа, перадражніваючы семінарскі лаціна-рускі жаргон:

— Ідзі, рытар, ужо там па цябе sub aqua [18] прыехала.

Сто год так дражнілі самаўпэўненых боўдураў, што вучацца невядома нашто, не маючы і напарстка мазгоў.

Сцiснула горла. Не хацелася кiдаць усяго гэтага.

I ўсё ж абшар, i велiчная плынь, i бярозавы гай, у якi ён зайшоў, дзiўна супакоiлi яго. На свеце яшчэ магло быць шчасце.

18

Адвольны пераклад на лацінскую мову разрэзанага на часткі рускага слова "подвода": sub — под, aqua — вода.

Гай быў белы-белы. Зялёная трава, зялёныя шаты, а ўсё астатняе, як кінуць вокам, белае як мармур, як цукар, як снег.

Матавыя ствалы бяроз былі ўкрыты чорнай вяззю. Мядовы свіст невядомай птушкі — для гівала было позна — ляцеў аднекуль з сонечнай лістоты.

Сонца схілялася і мякка заглядала пад лістоту. Нібы хацела праверыць, што там магло здарыцца за дзень.

Было ціха. Быў мір.

…Ён ішоў дадому, а над ім, у вышыні, плылі зялёныя, пурпурна-чырвоныя і сінія аблокі, якія свяціліся сваім святлом.

Поделиться:
Популярные книги

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Рэд Илья
6. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Душелов. Том 3

Faded Emory
3. Внутренние демоны
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
ранобэ
хентай
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 3

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!