Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Калядная рапсодыя

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Прырода за акном сапраўды была дзікая. Лес і лес. І раптам выбухнулі ў паветра, пачалі бегчы, з громам, па дузе, хілячыся лявей і лявей, удалячынь, сталёвыя мачты.

Пацягнулася, папаўзла некуды таўшчэзная змяя нафтапровада.

Было тады дужа цяжка… Не, не трэба ўспамінаць… І ўсё ж, як яно тады было з Аленай?

Які быў дзікі лес вакол Ласевічаў. Дзікі і іскрысты, белы-белы і аж блакітны ў сінія цені, хрусткі. А крыху раней — барвяны, бо ўзыходзіла ненатуральна вялікае марознае сонца.

Было якраз перад калядамі. На вяселлі малодшай Любоўчыцавай,

Надзеі. І узыходзіла, як ужо тысячы разоў над гэтай зямлёй, марознае каляднае сонца. Асвятляла вёску, нерухомыя слупы дымоў над комінамі, заглядвала ў вокны хат і тут адразу рабілася цёплым, жывым і прытульным. Ён сек дровы, каб Любоўчыцам хапіла паліва на ўсё вяселле. Сек, з асалодай адчуваючы мароз, сваю гарачую ад марозу і працы кроў і тое, як са звонам развальваюцца сасновыя калоды. Роўна-роўна. З акуратнымі падоўжнымі жылачкамі-баразёнкамі на расколіне. Пагабляваць крышку, і хоць ты скрыпку рабі.

Ён насек цэлую гару і заскочыў у хату пакласці сякеру. У хаце бабы і дзеўкі ладзілі вясельны каравай, вялізны, з кола ад воза, белы і аж чырвоны зверху, дзе падпякло. Прыкрашалі яго кветкамі, стужкамі, залатой каніцеллю і васковымі "слёзкамі маці божай". Каравай атрымаўся — дзіва прыгажосці. Ялінка, а не каравай. Бабы і двое дзяўчат былі ў клятчастых, з разрэзам, андараках, у вышываных сарочках, на якіх белага было менш, чым чырвонага, сіняга, зялёнага, жоўтага. А за спінамі жанчын быў ложак з бялюткай шытай покрыўкай, горы расшытых падушак, стракатая, як вясёлка, посцілка на сцяне.

Адны рукі ўпрыгожвалі, другія абкладалі каравай яйкамі, маслам і сырам. А галасы вялі:

І свеціць месяц На дварэ, Каравай месяць На стале. Каравай цвіцець На стале. Прыступі, божа, з раю, І прыступі, божа, з раю, К нашаму караваю. І, ой, у садзе ды вецце вісіць, Сам бог каравай месіць, І ангелы прыступаюць, Караваю памагаюць.

Яму паднеслі пагрэцца. Ён выпіў халодную, з сенцаў, гарэлку і закусіў, з храбусценнем, ледзяным крамяным агурком, з асалодай адчуваючы сваё здароўе, і мароз, і тое, як гэты мароз з яго выходзіць і як пахне агурок часнаком і кропам.

Ён, відаць, быў нават на выгляд вельмі здаровы і шчаслівы, таму што адна з каравайшчыц, здаравенная, грудастая, прыгожая маладзіца, пры адным позірку на якую чамусьці прыходзіла на розум гумно, белыя ногі на саломе, а пасля дзесяць дзяцей і хата, што аж рыпіць ад чысціні, скосу, хітравата паглядзела на Міколу гожымі, як у каровы, вачамі і завяла, ні з пушчы ні з поля, песню, што спяваюць, калі месяць каравай:

Ой, упала я ў дзела, Цела
маё запацела,
Дый цела маё запацела, Гарэліцы захацела. Э-гей, гарэлачкі зап'янюсенькай. Дый для мяне маладзюсенькай.

Ён прыняў выклік, узяў за шыю запацелую бутэльку і рушыў да маладзіцы. Наліў, працягнуў стопку:

Ой-гей, ды ты, гарэлачка, зап'янюсенька, Завязала свет маладзюсенькай.

І тут убачыў, што за спінамі баб сядзіць на зэдліку і вяжа кветкі ў гожыя пучкі-букеты нешта такое, чаго ён ніколі не бачыў і што адразу ўразіла і ашаломіла яго, як раптоўны дар. Нешта ў сіняй сукенцы і карункавай белай кофце, нешта залатавалосае, сінявокае, нешта найбольш як васемнаццаці год.

Божа мой, што гэта за нешта было! Глядзела на яго сінё і празрыста і ўсміхалася ружовым прыпухлым роцікам. З відавочным падкусам, але адначасова і з адценнем заахвочвання. А стан! А ногі!

— Выпі і ты, — сказаў ён.

— Не хачу, каб завязала свет маладзюсенькай, — усміхнулася яна.

Бачыла, да канца разумела, што ён як раптоўна аглушаны, што яго зараз, тут жа, у першую хвіліну, можна браць за руку і весці хоць у апраметную, гэтага гожага бамбізу, і гэта падабалася ёй; нечаканая, за імгненне непрадбачаная ўлада над ім.

— Ты хто? — голасам, які сеў, спытаў ён. — Адкуль?

— А ты хто? А ты адкуль?

— Я з гэтай вёскі.

— І я з гэтай вёскі.

— Я не бачыў цябе. Ніколі.

— І я не бачыла цябе. Ніколі.

— Інжынер ён, — умяшалася маладзіца. — З мінулай зімы не быў. Нібы тут працы мала, а хлопцаў — па дзіркі ў носе.

— Глядзі ты… інжынер… А цягне, як прахвесар.

— Выпі, — спрабаваў ён падвысіць голас, бо прывык да таго, што дзяўчаты яго слухаюцца, што яму лёгка вядзецца з імі.

— А ты што за падмаршалак такі?

Страшэнным, гаротным успамінам уставала пазней у яго вушах гэтае слова "падмаршалак". Нібы ўсё адразу і яшчэ загадзя было кімсьці бязлітасна наканавана. Бязлітасна і назаўсёды.

— Ты, падмаршалак, што, сур'ёзна думаеш, што як загадаеш, каб у мяне хвост вырас, то й вырасце?

— А і вырасце, — сказала маладзіца. — А не вырасце, то ён сам табе замест хваста будзе.

Сказана было занадта рэзка. Усе сціхнулі. Не звяртаючы ўвагі на жарт, Мікола сказаў, ужо спакойна:

— Выпі. Вусны памачы, ну.

— Ды выпі, выпі, — загулі бабы. — Бач, хлопец дабром просіць. Што ты, дзеўка, натурышся? Клейнот які, цаны яму няма.

Дзяўчына ўзяла чарку, сапраўды, памачыла вусны, зрабіўшы мале-енечкі глыток. Ён узяў стопку і перахіліў яе з таго самага месца, дзе краналася вуснамі краёчка яна. Гэта было зроблена такімі дакладнымі рухамі, так па-заліхвацку, з такім падкрэсленым значэннем, што бабы ахнулі:

— Бач, зух, бач, хват!

А ён адышоў да дзвярэй і спытаў у Петры, брата Надзеі:

Поделиться:
Популярные книги

Я тебя не отпускал

Рам Янка
2. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.55
рейтинг книги
Я тебя не отпускал

Орден Багровой бури. Книга 3

Ермоленков Алексей
3. Орден Багровой бури
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 3

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Жнецы Страданий

Казакова Екатерина
1. Ходящие в ночи
Фантастика:
фэнтези
9.32
рейтинг книги
Жнецы Страданий

Враг из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
4. Соприкосновение миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Враг из прошлого тысячелетия

Громовая поступь. Трилогия

Мазуров Дмитрий
Громовая поступь
Фантастика:
фэнтези
рпг
4.50
рейтинг книги
Громовая поступь. Трилогия

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Лэрн. На улицах

Кронос Александр
1. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Лэрн. На улицах

Комбинация

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Комбинация

Стеллар. Заклинатель

Прокофьев Роман Юрьевич
3. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
8.40
рейтинг книги
Стеллар. Заклинатель

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Месть бывшему. Замуж за босса

Россиус Анна
3. Власть. Страсть. Любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть бывшему. Замуж за босса

Товарищ "Чума" 3

lanpirot
3. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 3