Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Калядны харал

Дыкенс Чарлз

Шрифт:

— Што ж, ты прыйшла, а ўсё астатняе няважна, — сказала місіс Крэтчэт. — Сядай бліжэй да агню, мая дарагая, сагрэйся, блаславі цябе Бог.

— Не, не! Татка ідзе! — закрычалі малодшыя Крэтчэты, якія паспявалі быць паўсюль адначасова. — Хавайся, Марта, хавайся!

Марта падпарадкавалася, і вось увайшоў бацька, маленькі Боб, захутаны ў шалік, які звісаў на тры футы спераду, не лічачы махры, апрануты ў зношаны касцюм, адпаведна сезону зацыраваны і вычышчаны, з Малым Цімам на плячы. Бедны Малы Цім — ён трымаў у руках кавеньку, а яго ногі былі ў металічных шынах.

— Ну і дзе нашая Марта? —

усклікнуў, азіраючыся, Боб Крэтчэт.

— Не прыйдзе, — сказала місіс Крэтчэт.

— Не прыйдзе? — разгубіўся Боб, і яго ўзнёслы настрой пакаціўся ўніз, бо ўсю дарогу ад царквы Крэтчэт імчаў, як асядланы Цімам гарачы конь, і прыйшоў да фінішу ў пене. — Не прыйдзе дадому на Каляды?

Марта не магла глядзець на яго расчараваны твар нават дзеля жарту і паспяшалася выскачыць з-за дзвярэй каморы ў яго абдоймы, тым часам як малодшыя Крэтчэты схапілі Малога Ціма і пацягнулі яго ў пральню — паслухаць, як спявае ў катле пудынг.

— І як трымаўся наш Малы Цім? — спытала місіс Крэтчэт, уволю насмяяўшыся з даверлівасці Боба, калі той уволю наабдымаўся з дачкой.

— Ён быў проста чыстае золата, — адказаў Боб, — і нават яшчэ лепей. Ён стаў вельмі разважлівы, бо шмат часу бавіць адзін, і часам гаворыць такое, што проста дзіву даешся. Калі мы ішлі дадому, ён сказаў мне, маўляў, добра, што людзі бачаць яго, калеку, у царкве, бо ў калядны дзень ім, пэўна, прыемна згадаць пра таго, хто даў кульгавым жабракам магчымасць хадзіць, а сляпым — бачыць.

На гэтых словах голас Боба задрыжаў, а калі ён дадаў, што з кожным днём Малы Цім робіцца ўсё дужэйшы і здаравейшы, голас задрыжаў яшчэ мацней.

Тут яго перарваў стук рухавай кавенькі: Малы Цім разам з братам і сястрой вярнуўся да свайго зэдліка ля каміна. А калі Боб, небарака, закасаў рукавы, нібыта штосьці ў гэтым свеце магло зрабіць іх яшчэ больш пашарпанымі, пачараваў над гарачым збанам з джынам і лімонам і, увесь час памешваючы, урэшце паставіў яго на марудны агонь, Пітэр і двое ўсюдыісных маладых Крэтчэтаў выправіліся па гуску, з якой неўзабаве ўрачыстай працэсіяй і вярнуліся.

Калі б вы бачылі, якой сумятнёй суправаджалася з’яўленне гускі, то падумалі б, што гэта самая рэдкая птушка ў свеце. Чорная лебедзь у параўнанні з ёй — істота больш чым звычайная. Зрэшты, у гэтым бедным жытле так яно і было. Місіс Крэтчэт давяла падліўку, прыгатаваную загадзя ў маленькім рондліку, да кіпення, юны Пітэр пачаў з неверагоднай жарсцю размінаць бульбу, Белінда дадала ў яблычны соўс цукру, Марта змахнула пыл з гарачых талерак, Боб пасадзіў Малога Ціма побач з сабой у куточку, а два малодшыя Крэтчэты паставілі для ўсіх крэслы, не пакрыўдзіўшы і сябе, і прынялі вахту ля стала, засунуўшы ў рот па лыжцы, каб адтуль заўчасна не вырвалася адчайная просьба пра кавалачак гускі. Урэшце ўсе стравы былі расстаўленыя і малітва прачытаная. Пакуль місіс Крэтчэт, сур’ёзна агледзеўшы нож для мяса, рыхтавалася ўсадзіць яго ў грудзі гускі, павісла напружаная паўза, але як толькі з тушкі пырснуў доўгачаканы сок, на сталом пранёсся задаволены ўздых, і нават Малы Цім, натхнёны прыкладам двух маладых Крэтчэтаў, застукаў нажом па стале і слабенькім голасам пракрычаў: “Ур-р-ра!”

Свет яшчэ ніколі не бачыў такой гускі! Боб не верыў, што такая гуска падавалася

калісьці на нечы стол. Зноў і зноў узносілася хвала яе мяккасці і водару, памеру і таннасці. Яе, прыпраўленай яблычным соўсам і пададзенай з бульбяным пюрэ, цалкам хапіла для сямейнага абеду. Больш за тое, як усцешана адзначыла місіс Крэтчэт, заўважыўшы на талерцы цудам ацалелы кавалачак косткі, яны нават не змаглі яе адолець! Усе былі сытыя, а малодшыя Крэтчэты яшчэ і да самых броваў выпацкаліся шалфеем і цыбуляй. Але вось Белінда памяняла талеркі, і місіс Крэтчэт адна (бо была занадта ўсхваляваная, каб вытрымаць сведак) пакінула пакой — дастаць пудынг і падаць яго на стол.

Вы толькі ўявіце, што пудынг не гатовы. Што ён разваліцца, калі яго будуць даставаць. Што нехта пералез праз плот на заднім двары і, пакуль яны радаваліся гусцы, скраў пудынг — на гэтай думцы двое маладых Крэтчэтаў проста змярцвелі. Якіх толькі жахаў яны не ўявілі!

Але ж не — вось і густыя клубы пары! А значыць, пудынг дасталі з катла. Пахне — нібы ў пральны дзень! Гэта ўсё тканіна. Цяпер пахне як ад карчмы і кандытарскай, што стаяць побач, і пральні, што месціцца трошкі далей. Гэта пудынг! Праз паўхвілінкі з’явілася і сама місіс Крэтчэт, расчырванелая, але з гордай усмешкай і пудынгам, такім цвёрдым і крэпкім, як стракатае гарматнае ядро, апечанае паловай паловы ад чвэртачкі падпаленага брэндзі і ўпрыгожанае зверху калядным вастралістам.

О, цудоўны пудынг! Боб Крэтчэт урачыста зазначыў, што сённяшні экзэмпляр без сумневу можна назваць найлепшым кулінарным дасягненнем місіс Крэтчэт з часоў іх вяселля. Місіс Крэтчэт прызналася, што ў яе ад сэрца адлягло, бо яна да апошняга сумнявалася, ці дастаткова мукі. Кожнаму было што дадаць да пахвалы, але ніхто не сказаў і нават не падумаў пра тое, што такога пудынгу для вялікай сям’і ўсё ж малавата, бо гэта прагучала б як грубае блюзнерства. Ад аднаго намёку на тое кожны Крэтчэт тут жа пачырванеў бы.

І вось абед скончаны, абрус прыбраны, камін падмецены, а агонь распалены. Пакаштавалі змесціва збана і прызналі яго выключным, на стол выклалі яблыкі і апельсіны, а на прысак кінулі цэлы шуфлік каштанаў. Потым уся сям’я села ля каміна колам, як назваў яго Боб, несумненна, маючы на ўвазе толькі паўкружжа. Локаць Боба Крэтчэта апынуўся акурат ля фамільнай калекцыі шкла: дзве чаркі і кубак для крэму без ручкі.

Гарачую вадкасць, тым не менш, гэтыя сасуды маглі трымаць у сабе не горш за залатыя бакалы, і Боб напаўняў іх з бляскам у вачах, пакуль на агні скварчэлі і шумна лопаліся каштаны. А потым Боб прапанаваў тост:

— Вясёлых нам усім Калядаў, мае дарагія! Блаславі нас Бог!

На тост адгукнулася ўся сям’я, і апошнім прагучаў голас Малога Ціма:

— Блаславі нас Бог, усіх да адзінага!

Ён сядзеў на сваім зэдліку ля бацькі. Боб з любоўю трымаў яго за кволую ручку, жадаючы, каб той увесь час быў побач, і нібы баючыся, што хтосьці яго адбярэ.

— Дух, — сказаў Скрудж з цікавасцю, якой за ім дагэтуль не заўважалася, — Дух, скажы мне, ці будзе Малы Цім жыць?

— Я бачу ля гэтага беднага каміна пусты зэдлік, — адказаў Дух, — і кавеньку без гаспадара, якая з пяшчотай захоўваецца. Калі Будучыня не зменіць гэтую відзежу, дзіця памрэ.

Поделиться:
Популярные книги

Барону наплевать на правила

Ренгач Евгений
7. Закон сильного
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барону наплевать на правила

Попаданка в академии драконов 4

Свадьбина Любовь
4. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.47
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 4

Гридень. Начало

Гуров Валерий Александрович
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Гридень. Начало

Двойник Короля 5

Скабер Артемий
5. Двойник Короля
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля 5

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Вечный. Книга II

Рокотов Алексей
2. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга II

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Жребий некроманта. Надежда рода

Решетов Евгений Валерьевич
1. Жребий некроманта
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
6.50
рейтинг книги
Жребий некроманта. Надежда рода

Шаман. Похищенные

Калбазов Константин Георгиевич
1. Шаман
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.44
рейтинг книги
Шаман. Похищенные

Неудержимый. Книга XVIII

Боярский Андрей
18. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVIII

Маверик

Астахов Евгений Евгеньевич
4. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Маверик

Бастард

Осадчук Алексей Витальевич
1. Последняя жизнь
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.86
рейтинг книги
Бастард

Небо для Беса

Рам Янка
3. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.25
рейтинг книги
Небо для Беса