Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Фабера, якi на вечары ў дзядзькi пазнаёмiў гасцей з урыўкам са свайго сцэнiчнага твора ў выкананнi аматараў, расхвалiў адзiн стары пiсьменнiк, друг iхняй сям'i. Гэты добразычлiвы чалавек, узяўшы над iм шэфства, парэкамендаваў Адэону паставiць яго першую п'есу "Стэп". Ламбер-Леклерк быў сакратаром у сенатара ад дэпартамента Ардэш, якi абяцаў зрабiць яго супрэфектам. Я напiсаў некалькi навел i прачытаў iх у прысутнасцi "пяцi".

Шалон слухаў нас уважна. Ён выказаў шэраг тонкiх i справядлiвых думак аб маiх першых спробах, адзначыў, што сюжэт аднае з iх запазычаны з навелы Мерымэ i што мой стыль занадта наблiжаецца да Варэса, якiм я тады захапляўся. Ён бачыў пастаноўку п'есы Фабера i з выключным веданнем тэатральнай спецыфiкi назваў яму сцэну, якую варта было перарабiць. Разам з Бельтара ён

прайшоўся па яго майстэрнi i з кампетэнтнасцю мастацтвазнаўцы разважаў аб iмпрэсiянiзме. Потым падтрымаў Ламбер-Леклерка, прааналiзаваўшы палiтычнае становiшча ў дэпартаменце Ардэш з дзiвоснай дакладнасцю. I да нас вярнулася ранейшае ўражанне, што Шалон самы блiскучы з нашай кампанii, i мы, шчыра прызнаючы яго перавагу, у сваю чаргу папрасiлi яго расказаць пра свой жыццёвы шлях.

У васемнаццаць гадоў, атрымаўшы нiштаватую спадчыну, ён пасялiўся ў невялiчкай кватэры, аблажыўся кнiгамi i працаваў, як ён казаў, адразу ў некалькiх кiрунках. Перш за ўсё, ён пiсаў вялiкi раман, накшталт "Вiльгельма Мейстэра" Гётэ, якi павiнен быў скласцi першы том "Новай чалавечай камедыi". Таксама ён думаў аб драматычным творы, у якiм былi б аб'яднаны дасягненнi Шэкспiра, Мальера i Мюсэ. "Вы разумееце, я жадаю спалучыць фантазiю з iронiяй, лёгкасць з глыбiнёй". Нарэшце, ён пачаў "Фiласофiю духу" - "блiзкую да Бергсана, - гаварыў ён мне, - але значны крок наперад у аналiзе феномена iнтуiцыi".

Я наведаў яго, i кватэра Шалона мне здалася на рэдкасць утульнай, асаблiва, калi прыняць пад увагу, што жыў я тады ў танным пакоi дрэннай гасцiнiцы. Антыкварная мэбля, некалькi гiпсавых злепкаў з шэдэўраў Луўра, удалая копiя з карцiны Гольбейна, палiцы, застаўленыя кнiгамi ў цiснёных вокладках, рысунак Фраганара ў арыгiнале - усё сведчыла аб вытанчаным мастацкiм гусце.

Ён пачаставаў мяне ангельскай цыгарэтай выдатнага смаку i колеру. Я папрасiў яго паказаць мне пачатак "Новай чалавечай камедыi", але нават першая старонка i тая не была закончана. Для п'есы была падрыхтавана пакуль што адна назва, а для "Фiласофii духу" - некалькi картак з нататкамi. Затое ён мне доўга паказваў маленькага "Дон-Кiхота" - выданне пары рамантызму, з цудоўнымi малюнкамi, толькi што iм купленае ў суседняга букiнiста, аўтографы Верлена, каталогi гандляроў карцiнамi. Я з цiкавасцю правёў у яго вечар - вельмi мiлы таварыш.

* * *

Такiм чынам, "Саюз пяцi" аднавiў сваё iснаванне i наша дружба стала нават мацнейшай.

Шалон, якому не было чаго рабiць, наладжваў сувязь мiж намi. Часта ён цэлыя днi праседжваў у майстэрнi Бельтара. З таго часу як быў створаны партрэт мiсiс Джэрвiс, жонкi амерыканскага пасла, Бельтара ўвайшоў у моду. Шмат прыгожых жанчын з'яўлялася да яго, каб ён iх маляваў, i прыводзiла сваiх сябровак прысутнiчаць на сеансе альбо хвалiць гатовую работу. Майстэрня напаўнялася чарнавокiмi аргенцiнкамi, бялявымi амерыканкамi, ангелькамi-эстэткамi, якiя параўноўвалi нашага таварыша з Уiстлерам. Многiя з гэтых дам прыходзiлi знарок, каб пабачыць Шалона, якi iх забаўляў i быў iм даспадобы. Бельтара, ацанiўшы адразу прыцягальную сiлу агульнага нашага друга, з вялiкiм спрытам карыстаўся iм як прынадай. У Шалона было там сваё крэсла, направа ад крэсла - скрынка з цыгарамi, налева - пакунак з цукеркамi. Ён упрыгожваў сабой майстэрню i на сеансах не дазваляў дамам нудзiцца. Ён умеў нутром угадваць выйгрышную жывапiсную кампазiцыю i ў гэтым быў проста незаменны. Нiхто лепш за яго не мог выбраць убрання i позы найбольш адпаведных той альбо iншай натуры. Надзелены рэдкiм дарам адчуваць хараство i ўзаемасувязь колераў, ён без памылкi паказваў майстру якi-небудзь жоўты альбо блакiтны тон, якi трэба было неадкладна ўхапiць. "Дружа мой, ты мог бы стаць мастацкiм крытыкам", - гаварыў Бельтара ў захапленнi ад яго здольнасцей.

– Так, я гэта ведаю, але не хачу разменьвацца, - мякка адказваў Шалон.

У гэтай майстэрнi ён пазнаёмiўся з мадам дэ Тыянж, з герцагiняй дэ Капры, з Селiяй Доўсан, з мiсiс Джэрвiс, i яны ахвотна запрашалi яго на абед. Для iх ён быў "лiтаратар", друг Бельтара, i гасцям яго рэкамендавалi так: "Пан Шалон, вядомы пiсьменнiк". Ён стаў дамашнiм кансультантам па пытаннях мастацкiх навiнак. Дамы вадзiлi яго ў кнiгарнi, пыталiся, што чытаць, i прасiлi

быць iхнiм лiтаратурным настаўнiкам. Кожнай ён абяцаў прысвяцiць адзiн са сваiх раманаў, якi будзе ўключаны ў "Новую чалавечую камедыю".

Многiя з iх яму расказвалi сваю бiяграфiю. "Мне больш падабаецца, калi вы гаворыце пра сябе, - падахвочваў ён дам, - бо ў маёй шматтомнай эпапеi я закрану ўсе спружыны складанай жаночай душы". Яго лiчылi стрыманым i хутка зрабiлi сховiшчам самых пiкантных парыжскiх сакрэтаў. З'явiўшыся ў гасцiнай, ён адразу пападаў пад абстрэл некалькiх пар зацiкаўленых вачэй. Жанчыны знаходзiлi, што ён добры псiхолаг, i ахвотна перад iм спавядалiся. Шырока ўжывалася такое азначэнне: "Шалон - увасабленне чуласцi i здагадкi".

Аднойчы я сказаў яму:

– Ты павiнен пiсаць псiхалагiчныя раманы. Нiхто лепш за цябе не выявiў бы сучаснага Дамiнiка* ў жаночым вобразе.

* Дамiнiк - герой аднайменнага рамана Эжэна Фрамантэна.

– Ну так, я гэта ведаю, - адказаў ён з выглядам чалавека, якi, па горла завалены справамi, вымушаны адхiлiць тое, што ён рабiў бы з прыемнасцю.
– Ну так, назiранняў хапае, але ў мяне ёсць пэўная мэта, i я не магу раскiдацца.

У майстэрню часта заходзiў Фабер i браў яго з сабой на рэпетыцыi. З таго часу як з шумным поспехам пачаў iсцi "Карнавал", Фабер стаў значнай фiгурай у тэатрах Вялiкiх Бульвараў. Ён прасiў Шалона падзялiцца свежым уражаннем, бо часам акцёры i рэжысёр да таго стамлялiся, што гатовы былi адмовiцца ад п'есы. Шалон блiскуча спраўляўся са сваёй задачай. Ён выяўляў фальшывыя iнтанацыi i расцягнутыя мясцiны. Спачатку абураныя паводзiнамi чужака, акцёры нарэшце прызналi яго. У процiлегласць аўтару, свайму вечнаму ворагу, яны палюбiлi гэтага чалавека, якi нiчога сабой не ўяўляў. Хутка ён стаў вядомым у тэатральных колах, спачатку як "друг пана Фабера", потым пад сапраўдным прозвiшчам. Бiлецёры з паклонам выдзялялi яму крэсла ў абмен на ласкавую ўсмешку. Усё часцей i часцей яго пачалi заносiць у спiскi запрошаных на прэм'еры i "генералкi".

– Ты павiнен стаць тэатральным крытыкам, у цябе так усё складна выходзiць, - параiў яму Фабер.

– О, напэўна!
– адказаў Шалон.
– Але ў кожнага свая прафесiя.

У той год, калi кожнаму з "пяцi" стукнула па трыццаць чатыры, мне прысудзiлi Ганкураўскую прэмiю за "Блакiтнага мядзведзя", а Ламбер-Леклерка выбралi дэпутатам. Фабер i Бельтара яшчэ раней набылi шырокую вядомасць. "Саюз пяцi" быў моцным, i без асаблiвай натугi мы маглi рэалiзоўваць рамантычны сцэнарый, прыдуманы намi ў лiцэi. Наш маленькi гурток павольна працягваў у розныя колы грамадства свае ўчэпiстыя шчупальцы. У Парыжы мы былi сапраўднай сiлай, тым больш эфектыўнай, што дзейнiчала яна неафiцыйна.

Безумоўна, ёсць пэўная перавага, калi мастацкi гурток юрыдычна прызнаны. Рэпутацыя, набытая адным з яго членаў, аўтаматычна пераносiцца публiкай на астатнiх, i назва гуртка, калi яна ўдала выбрана, абуджае агульную цiкавасць. Можна прабачыць культурнаму чалавеку 1835 года, што ён не ведаў Сэнт-Бёва, але ён не меў права абмiнуць "рамантыкаў". Аднак ёсць i значныя невыгоды. Заняпад распаўсюджваецца на ўсiх гэтак жа, як i ўздым. Манiфесты i дактрыны - зручныя мiшэнi для масавай стральбы. Адзiночныя стрэлы не прыносяць такой шкоды.

Прафесii ў нас былi розныя, i зайздрасць нас не раз'ядала. Мы склалi цудоўны калектыў узаемнай падтрымкi. Як толькi хто-небудзь з нас прабiваўся ў новы цiкавы салон, ён так энергiчна расхвальваў чатырох сваiх сяброў, што яго прасiлi прывесцi iх туды. Паколькi людзi ў большасцi лянуюцца самастойна думаць, яны ахвотна карыстаюцца гатовым i чужыя ацэнкi робяць сваiмi. Фабер вялiкi драматург, бо так гаварыў я, а я - "найглыбейшы з раманiстаў", таму што гэта сцвярджаў Фабер. Калi мы ў майстэрнi Бельтара наладзiлi вечарынку ў стылi венецыянскiх свят васемнаццатага стагоддзя, нам было лёгка сабраць тут усiх, хто заслугоўваў увагi ў Парыжы. Вiдовiшча было незвычайнае. Тры красунi выступалi ў невялiчкай камедыi Фабера, дэкарацыi да якой аформiў Бельтара. Але ў вачах гасцей гаспадаром i душой дому быў Шалон. Ён меў шмат вольнага часу, быў повен абаяння i, зусiм натуральна, стаў шэфам усiх нашых дамашнiх мерапрыемстваў. Калi нам гаварылi: "Ваш цудоўны друг...", мы ведалi, што размова пойдзе аб iм.

Поделиться:
Популярные книги

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Славься, Кей!

Прядильщик Артур Иванович
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
космическая фантастика
6.33
рейтинг книги
Славься, Кей!

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Царь Федор. Трилогия

Злотников Роман Валерьевич
Царь Федор
Фантастика:
альтернативная история
8.68
рейтинг книги
Царь Федор. Трилогия

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Я тебя не предавал

Бигси Анна
2. Ворон
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не предавал

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Законы Рода. Том 10

Андрей Мельник
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Черный Баламут. Трилогия

Олди Генри Лайон
Черный Баламут
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Черный Баламут. Трилогия

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия

Кьяза
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
ИФТФ им. Галушкевича. Трилогия