Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Як i раней, ён нiчога не рабiў. Я нi разу не чуў, каб ён браўся за свой раман, п'есу, фiласофскi трактат, каб ён iх зрушыў з месца хаця б на адзiн радок. Ён не рабiў нiчога ў лiтаральным сэнсе. Ён не апублiкаваў нiводнай кнiгi, не напiсаў нiводнага артыкула ў часопiс, нiводнай заметкi ў газету, нiколi не выступаў з прамовай. I зусiм не таму, што яму цяжка было дабiцца, каб яго друкавалi. Ён быў знаёмы i нават сябраваў з лепшымi выдаўцамi, з адказнымi рэдактарамi часопiсаў. I не таму, што ён даражыў сваёй незалежнасцю i свядома хацеў заставацца толькi гледачом. Наадварот, у iм развiвалася прыродная прага да славы. Тут

было спалучэнне прычын розных, але скiраваных у адно: нядбайства i бесклапотнасць, няўстойлiвасць iнтарэсаў, слабасць волi. Служыцель муз заўсёды чаго-небудзь пазбаўлены, i гэта "беднасць" прымушае яго адрывацца ад быту, узлятаць над зямлёй i шырока расплюшчанымi вачамi глядзець на жыццё. Шалон вельмi ўтульна ўладкаваўся ў жыццi i быў iм цалкам задаволены. Яго выключная лянота была адлюстраваннем яго шчасця.

Пiсьменнiкi называлi нашага друга "дарагi калега" i дарылi яму кнiгi з аўтографам. Па меры таго як мы падымалiся па ступенях iерархiчнай лесвiцы парыжскага свету, дзе ўсё да дробязi разлiчана пры ўсiм паказным лiбералiзме, Шалон прасоўваўся гэтак жа i без вагання далучаўся да гонару, якi прыпадаў на долю каго-небудзь з нас. Мы заўсёды старалiся ахоўваць яго самалюбства, падобна таму, як свежаспечаны генерал, крыху саромеючыся свайго чыну, i не ўпэўнены, што яго далi па заслугах, цягне ўгору свайго таварыша па школе Сэн-Сiр.

Каля нас пачалi круцiцца маладыя людзi ў пошуках падтрымкi. Шалона, якi жыў памiж нас як роўны, яны называлi "дарагi мэтр". Разумныя былi хлопцы, асцярожныя. Употай, магчыма, i распытвалi: "А што ён такое напiсаў? Цi чытаў яго хто?" Часам якi-небудзь няспрытны падлiза расхвальваў перад iм "Блакiтнага мядзведзя" альбо "Караля Калiбана". "Прабачце, - са стрыманым абурэннем гаварыў Шалон, ускiнуўшы галаву, - гэта сапраўды добрая рэч, але не мая". Аднак з усяго нашага "Саюза пяцi" ён адзiн ахвотна браў чытаць рукапiсы i даваў парады, ад якiх, вядома, не было нiякай карысцi, але заўсёды разумныя i блiскучыя.

Гэта дармавая слава расла так паступова, так натуральна, што мы анi не дзiвiлiся. Мы крыўдзiлiся i лiчылi абразай, калi нашага друга забывалi запрасiць на якi-небудзь афiцыйны прыём "прадстаўнiкоў лiтаратуры i мастацтва". Дарэчы, такога здарэння не было нiколi. Часам, калi выпадкова мы даведвалiся, што вялiкi мастак жыве ў галечы, забыты дзяржавай i народам, у нас на момант узнiкала пытанне: як растлумачыць парадаксальны поспех Шалона? "Можа, гэта i несправядлiва, - думалi мы, - але нiчога не зробiш. Так было заўсёды. А потым у таго бедняка ёсць талент, а гэта таксама багацце".

Аднаго разу ранiцай, прыйшоўшы да яго снедаць, я заўважыў у кутку пачцiвага юнака, якi раскладваў старыя часопiсы. Шалон адрэкамендаваў яго: "Мой сакратар". Гэта быў тоненькi зграбны хлопец, выпускнiк бiблiятэчнага iнстытута.

Праз некалькi дзён Шалон прызнаўся нам, што плацiць яму трыста франкаў у месяц, i гэта немалы выдатак. "Але, - дадаў ён з пакорнасцю, - цяжка такiм людзям, як мы, абыходзiцца без сакратара".

* * *

Вайна 1914 года гвалтам перайначыла жыццё кожнага. Бельтара стаў драгунам, Фабер - лётчыкам у Салонiках. Ламбер-Леклерк, паранены на фронце, вярнуўся з гонарам у Палату i заняў пост памочнiка мiнiстра. Шалон, пабыўшы салдатам пры iнтэнданцтве, быў адклiканы аддзелам прапаганды i закончыў вайну ў Парыжы на вулiцы Францыска Першага. Пасля дэмабiлiзацыi ён зрабiў

мне i Фаберу шэраг важных паслуг, бо праз доўгую адсутнасць мы страцiлi кантакты з цэнтрам, ён жа, наадварот, заваяваў ласку новых i магутных сяброў.

Бельтара быў узнагароджаны баявым ордэнам, Фабер таксама, яшчэ раней. Ламбер-Леклерк дабiўся ад свайго калегi з ведамства мастацтваў, каб мяне ўключылi ў першыя пасля перамiр'я цывiльныя спiскi ўзнагароджаных. У мой гонар "Саюз пяцi" наладзiў цудоўны абед у рэстаране расейскiх эмiгрантаў - iкра, асятрына, "водка". Музыканты ў шаўковых кафтанах выконвалi цыганскiя песнi. Нам здалося (не iначай, як пад уплывам сумных мелодый), што ў той вечар Шалон крыху зажурыўся.

Я вяртаўся назад разам з Фаберам, якi жыў непадалёку ад мяне. Была прыгожая зiмовая ноч. Праходзячы праз Елiсейскiя Палi, мы ўспамiналi Шалона.

– Ах, небарака, - заўважыў я, - як гэта цяжка ў яго гады, азiрнуўшыся ў мiнулае, бачыць там адну пустату!

– Ты думеш, ён гэта ўсведамляе?
– запытаў Фабер.
– Алiмпiйская бесклапотнасць!

– Не ведаю. Па-мойму, яго жыццё нейк раздвойваецца. Калi ўсё добра, усюды запрашаюць, усюды прымаюць, ён забывае, што нiчога для гэтага не зрабiў. Але ў глыбiнi душы адчувае. Няясная трывога заўсёды пры iм i часам прабiваецца наверх, калi навокал занадта спакойна... Скажам, калi сёння вечарам вы ўсе з радасцю абмяркоўвалi мой твор, а я выступаў з тлумачэннем, ён, напэўна, заўважыў, што аб iм нiхто нi слова.

– Ёсць людзi, у якiх няма зазнайства, а значыцца, i зайздрасцi.

– Безумоўна, але Шалон не з такiх. Для гэтага трэба быць альбо вельмi сцiплым i казаць сабе: "Гэтыя рэчы не для мяне", альбо вельмi гордым i думаць: "Мне iх не трэба". Шалон хоча мець усё, але ён больш гультай, чым славалюб. Павер, становiшча вартае жалю.

На гэтую тэму мы гаварылi доўга. Кожны з нас ставiўся да яго паблажлiва. Кантраст памiж яго бясплоднасцю i нашай пладавiтасцю рабiў нас чуллiвымi, спагадлiвымi, i мы шкадавалi Шалона.

Назаўтра Фабер i я пайшлi ў мiнiстэрства да Ламбер-Леклерка.

– Ёсць у нас адна iдэя, - сказаў я яму, - з'явiлася ўчора, калi мы з табой развiталiся. Цi не здаецца табе, што Шалону непрыемна бачыць нас усiх чатырох з ордэнамi i медалямi, а самому заставацца абдзеленым? Якое гэта мае значэнне? Нiякага, вядома, як i многае на свеце, - гэта толькi сiмвал. А раз яно не мае значэння, то чаму б гэты сiмвал не начапiць на грудзi Шалону?

– Я не маю нiчога супраць, - адказаў Ламбер-Леклерк, - але ж патрэбны заслугi.

– Што?
– запратэставаў намеснiк мiнiстра, развалiўшыся ў кутку канапы. Не мог я сказаць такога глупства.

– Ну, тут ужо выбачай. Магу спаслацца на Фабера... Ты сказаў: "Патрэбен хоць бы нейкi выгляд заслуг".

– Гэта магчыма, - прамовiў Ламбер-Леклерк.
– Я не служыў у ведамстве мастацтваў i пры ўсiм жаданнi не мог бы яго прасунуць, але я вам сказаў, што, калi б Шалон захацеў прайсцi ў мяне па спiску забеспячэнцаў, зрабiць гэта вельмi легка.)

– Ён жа не iдыёт, - iзноў загаварыў расказчык.
– Але i тое добра, што ты яго не прымушаў. Па спiсках памяцi паэта Эжызiпа Маро Шалон усё ж атрымаў ордэн. Прапануючы яму падпiсаць заяву, я меў неасцярожнасць заўважыць (бо трошкi злаваўся, што ён лiчыць гэта натуральным), колькi мы мелi турбот, каб зрушыпь справу з месца.

Поделиться:
Популярные книги

Как я строил магическую империю 7

Зубов Константин
7. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 7

Пехотинец Системы

Poul ezh
1. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Пехотинец Системы

Идеальный мир для Лекаря 12

Сапфир Олег
12. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 12

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Кодекс Охотника. Книга XXVII

Винокуров Юрий
27. Кодекс Охотника
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XXVII

Камень. Книга восьмая

Минин Станислав
8. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
7.00
рейтинг книги
Камень. Книга восьмая

Законы Рода. Том 3

Андрей Мельник
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Я Гордый Часть 3

Машуков Тимур
3. Стальные яйца
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я Гордый Часть 3

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Идеальный мир для Лекаря 16

Сапфир Олег
16. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 16

Знойные ветры юга ч.2

Чайка Дмитрий
9. Третий Рим
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Знойные ветры юга ч.2

Тринадцатый X

NikL
10. Видящий смерть
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый X