Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Карчоўнiк (на белорусском языке)
Шрифт:

Гэтую магiчную сiлу цi гiпноз адчуваў у сабе i сам Пятро. Варта было яму чагосьцi захацець - i яно з'яўлялася. Упершыню ён адчуў гэта яшчэ ў школе. Неяк Косця Верамейчык, з якiм Пятро сядзеў за адной партай, прынёс у школу пенал каляровых алоўкаў. Ды не абы-якiх, а замежных, прывезеных бацькам з Нямеччыны. Алоўкi былi як алоўкi, а вось пенал... Нейкi быццам касцяны. I як, як размаляваны! Цэлая карцiна - i высокi дом са светлымi вокнамi, i бабкi, што за столiкам вяжуць карункi, i дзецi гуляюць у мяч... А якiя там намаляваны звяры, птушкi, рыбы!..

Захацелася, вельмi захацелася мець такi пенал Пятру. I, уяўляеце,

скупеча Косця падарыў яго яму.

– А як жа ты?
– здзiўлена глядзеў на Косцю Пятро.

– Бацька не адзiн, а два такiя прывёз... I калi табе падабаецца, бяры...

Далей - болей. Дарылi яму цi ўзнагароджвалi за выдатную вучобу, спартыўныя поспехi, iншыя рэчы, якiя яму падабалiся, якiя ён хацеў мець. Нават здаралася: сёе-тое i знаходзiў - на вулiцы, у траве. Цi бацька, мацi яму куплялi. I заўсёды якраз тое, што ён у кагосьцi бачыў i чаго так прагнуў, хацеў.

Пра тое, што гэта сюрпрызы Карчоўнiка, той яму спрыяе, дапамагае, - не думалася. Пра Карчоўнiка Пятро i зусiм забыў. Цi мала што магло прыблюзнiцца яму, малому, ад страху, калi ляжаў за старадрэвiнай, хаваўся ад немцаў? Дык i верыць? Ну, падалося тады... Але ж чэрцi, нячысцiк... Казкi гэта, выдумка, прычым адсталых людзей, такiх, якiм i быў дзед Максiм. Пражыў увесь свой век у вёсцы, нiдзе, нават у горадзе, нi разу не быў, не ўмеў нi чытаць, нi пiсаць. А фантазiя... Фантазiя ў яго, мабыць, была. Вось i выдумаў. Ды i не сам ён мог пра чарцей i нячысцiкаў выдумаць, а перадалося ад бацькоў, дзядоў. А ён паспяшаўся ўнуку ўсё, што сам ведаў, перадаць... Прызнайся, скажы цяпер каму-небудзь у горадзе пра чарцей цi нячысцiкаў - засмяюць жа. I правiльна. Няма нiдзе нiякiх чарцей. Ёсць тое, што мы бачым, адчуваем. Усё ж астатняе... Выдумка, плод фантазii, галавы...

Кажуць, чалавек хутка да ўсяго прывыкае. Асаблiва да добрага. I Пятро прывык. Ды так, што i як жыць па-iншаму не ўяўляў. Дзiўным нават здавалася як гэта чаго-небудзь хацець i не мець? Сутыкнуўся з гэтым ён яшчэ ў школе, калi Лiнiн ухажор - таксама дзесяцiкласнiк, толькi з паралельнага класа, неяк падышоў да яго, Пятра, i быццам папрасiў:

– Не збiвай з тропу Лiну... Табе што?.. А я яе... З маленства, можна сказаць, ведаю...

– Дык i што?
– не зразумеў, здзiвiўся Пятро.

– Але ж ты зачмурыў ёй галаву...

– Зачмуры ты...

– Яна ж адна... З двума... Не можа яна...

Вось тады i задумаўся Пятро. Ну рэчы, няхай... Яны могуць быць аднолькавыя. Як пеналы тыя ж з алоўкамi, што прывёз з Нямеччыны бацька Косцi Верамейчыка. I кожны, каму што падабаецца, можа набыць сабе, купiць. А як быць з дзяўчынаю, калi яна падабаецца i табе i некаму яшчэ?.. Ды... Не аддаваць жа Лiну таму, каму яна таксама падабаецца. I Пятро не аддаў. Наадварот, яшчэ больш зблiзiўся з ёй. А на трэцiм курсе ўнiверсiтэта i зусiм жанiўся, узяў яе сабе ў жонкi. I добра зрабiў, не памылiўся. Пра такую жонку, як Лiна, толькi марыць можна. Усё, усё ў ёй Пятру падабалася, нi ў чым ён не бачыў, не знаходзiў заганы. А галоўнае, слухмяная яна, нават у дробязях не пярэчыла мужу, выконвала ўсе яго жаданнi. I казаць нiчога не трэба было. Варта падняць вочы, паглядзець - яна ўмiг здагадвалася, што трэба.

– Хвiлiначку, зараз, - казала яна, i тое, што яму хацелася, тут жа з'яўлялася.

I прыгажуня, якая прыгажуня! Валасы светлыя, iльняныя, вочы - блакiтныя, вусны -

поўныя, сакаўныя, што вiшнi. I сама зграбненькая, станiстая, нiчога нiдзе лiшняга няма. Думаў, калi народзiць дзiця, - зменiцца, распаўнее. Аж не. Быццам i не раджала - асталася такой жа, як i да родаў была. Анi не змянiлася. Нi знешне, нi ў характары. I дзiцё - маленькая кволенькая Наташка - нiчога, здаецца, у сям'ю не прынесла iншага, акрамя радасцi. Асаблiва жонцы нудзiлася ж яна адна дома, без працы седзячы. Бо ён, Пятро, заняты ўсё быў, вечна са сваiмi лiчбамi ды формуламi важдаўся. А яна, Лiна, iншы раз рабiць не ведала што. А цяпер, з нараджэннем Наташкi, у Лiны свой клопат ды i занятак быў - то хадзiць, гаварыць Наташку вучыла, то ў дзiцячы сад, у школу вадзiла. Ды i ўрокi ж разам рыхтавалi, яду гатавалi, у хаце прыбiралi.

Калi ён, Пятро, дадому вяртаўся, усё, што б нi рабiлi, кiдалi, да яго беглi.

– Во, i татка наш прыйшоў, - радавалiся яны i памагалi яму i разуцца, i распрануцца. Потым вялi на кухню, кармiлi. I расказвалi, расказвалi ўсё, што ўдзень у iх было, чым займалiся, куды хадзiлi, якiя адзнакi ў школе атрымалi. Зноў жа нiчога нiякага не было такога, што б засмуцiла цi з-за чаго б ён перажываў. Рабiлi Лiна i Наташка тое, што яго радавала. Нават адзнакi са школы прыносiлi толькi выдатныя.

– Зусiм вы мяне разбэсцiлi, - казаў, смяяўся iншы раз Пятро.
– Поспехi, кругом адны поспехi... I ў мяне i ў вас...

– Так яно i павiнна быць, - падтаквала мужу жонка, Лiна.
– Хто дбае, той i мае.

– Яно быццам, - згаджаўся з жонкаю Пятро.
– I ўсё ж... Не ва ўсiх усё так гладка, як у нас.

– Бо не ўсе такiя, як мы, - усмiхалася Лiна.
– I ты ў нас малайчына, i Наташка во. Ды i я ж...

Лiна пачынала весела, бесклапотна смяяцца. Смяяўся i ён, Пятро.

Ад радасцi, што ўсё ў iхняй сям'i iдзе на лад, ва ўсiм ёсць толк, згода, поўнае разуменне...

I не заўважылi, як Наташка вырасла. Школу скончыла, ва ўнiверсiтэт паступiла. Не на матэматыку, вядома, хоць матэматыка i ёй давалася лёгка. З усiх навук i прафесiй выбрала яна прыродазнаўства.

– Чалавецтва дасягнула ва ўсiм небывалых поспехаў, - казала, пераконвала Наташка бацьку.
– I поспехi якраз найбольшыя ў тэхнiцы, фiзiцы. Атам вунь рашчапiлi, прыручылi. I ў будучым чалавецтва будзе iмкнуцца абаранiць усё жывое ў прыродзе, не даць, каб яно загiнула. Гэта ў першую чаргу датычыць раслiннага, жывёльнага i птушынага свету, вады, зямлi, паветра... Сёння мы не ўяўляем яшчэ, што чакае нас у будучым. Асаблiва ў сувязi з адкрыццём энергii атама... Таму ўся ўвага чалавецтва павiнна быць накiравана зараз на захаванне таго, што створана прыродай i яшчэ не забруджана, не знiшчана. I прыродазнаўчыя навукi вельмi ж перспектыўныя...

Пятро думаў над словамi дачкi. I згаджаўся з ёю. Сам жа быў вучоны i сёе-тое ведаў. I выбар дачкi ўхваляў.

– У разумных бацькоў - дзецi разумныя, - казаў ён.

Сярэднюю школу Наташка скончыла з залатым медалём, таму нiяiх складанасцей пры паступленнi ва ўнiверсiтэт у яе яе ўзнiкла. Нiякiх складанасцей не ўзнiкла ў яе i потым, калi вучылася. Наадварот, ужо з першага курса яе заўважылi выкладчыкi, бо вылучалася яна сур'ёзнасцю, кампетэнтнасцю. Першыя навуковыя працы, што напiсала Наташка, на студэнцкiм конкурсе атрымалi прэмii i былi адзначаны дыпломамi...

Поделиться:
Популярные книги

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Газлайтер. Том 19

Володин Григорий Григорьевич
19. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 19

Бастард Императора. Том 6

Орлов Андрей Юрьевич
6. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 6

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Орлова Алёна
Фантастика:
фэнтези
6.62
рейтинг книги
В погоне за женой, или Как укротить попаданку

Умеющая искать

Русакова Татьяна
1. Избранница эльты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Умеющая искать

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Кодекс Крови. Книга IV

Борзых М.
4. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга IV

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

(Бес) Предел

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.75
рейтинг книги
(Бес) Предел

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II