Катэдральны сабор

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Катэдральны сабор

Катэдральны сабор
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэ Маруа

КАТЭДРАЛЬНЫ САБОР

У 18.. годзе нейкi студэнт спынiўся на вулiцы Сэнт-Анарэ перад вiтрынай гандляра карцiнамi. Там было выстаўлена палатно Эдуарда Манэ "Шартрскi катэдральны сабор". Манэ ў той час прызнавалi

толькi некаторыя аматары. Але ў студэнта быў добры густ, i хараство гэтай карцiны яго глыбока ўразiла. Некалькi дзён ён хадзiў любавацца ёю. Нарэшце адважыўся ўвайсцi ў краму i запытаў цану.

– Так i быць, - сказаў гандляр, - яна тут вiсiць даволi доўга. Уступлю яе вам за дзве тысячы франкаў.

У студэнта не знайшлося такой сумы, але ён быў не з бедных. Яго сваякi ў правiнцыi мелi дастатак. Адпраўляючы хлопца ў Парыж, адзiн з яго дзядзькоў сказаў: "Маладому чалавеку хочацца пажыць. Калi будзе пiльная патрэба, пiшы". Ён папрасiў у гандляра тыдзень тэрмiну, каб выкупiць карцiну, i напiсаў свайму дзядзьку.

У студэнта была каханка - асоба даволi вульгарная, недалёкага розуму, але вельмi прыгожая. Яна была замужам за чалавекам намнога старэйшым i нудзiлася без пэўных заняткаў. Вечарам таго ж дня, калi студэнт даведаўся пра цану "Сабора", жанчына гэтая сказала яму:

– Заўтра з Тулона да мяне прыедзе ў госцi мая пансiёнская сяброўка. У майго мужа няма часу гуляць з намi. Я разлiчваю на вас.

Назаўтра сяброўка сапраўды

з'явiлася i не адна, а прывяла з сабой яшчэ адну сяброўку. Студэнт быў вымушаны некалькi дзён вадзiць усiх трох i паказваць iм Парыж. Ён iх паiў, кармiў, наймаў рамiзнiка, плацiў за квiты ў тэатр i хутка растрацiў усё, што яму было прыслана на месяц. Ён пазычыў грошай у таварыша i зусiм ужо засмуткаваў, як раптам прыйшоў ад дзядзькi лiст, i ў iм дзве тысячы франкаў. Гэта быў ратунак. Ён расплацiўся з даўгамi i купiў сваёй каханцы падарунак. "Катэдральны сабор" быў прададзены калекцыянеру, якi пазней завяшчаў свае карцiны Луўру.

Мiнула шмат гадоў. Студэнт стаў славутым пiсьменнiкам, пасiвеў, пастарэў, захапляецца малюнкамi прыроды i хараством жанчын. Часта на вулiцы, выходзячы са сваёй кватэры, ён сустракае пажылую даму, якая жыве ў суседнiм доме. Дама гэта - яго былая каханка. Твар яе заплыў тлушчам, прыгожыя вочы выцвiлi, i пад iмi вiсяць мяшкi, на верхняй вусне расце шэрая шчэць. Яна iдзе грузна, i ногi ў яе як налiтыя воскам. Пiсьменнiк вiтаецца, але праходзiць мiма, бо ведае, што яна злая, i яму сорамна нават падумаць, што ён яе калiсьцi кахаў.

Часам ён заходзiць у Луўр i падымаецца ў залу, дзе красуецца "Катэдральны сабор", доўга глядзiць на яго i ўздыхае.

Пераклад: Юрка Гаўрук

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Мастер 8

Чащин Валерий
8. Мастер
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Мастер 8

Темный Лекарь 7

Токсик Саша
7. Темный Лекарь
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Темный Лекарь 7

Всадник Системы

Poul ezh
2. Пехотинец Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Всадник Системы

Единственная для темного эльфа 3

Мазарин Ан
3. Мир Верея. Драконья невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Единственная для темного эльфа 3

Попытка возврата. Тетралогия

Конюшевский Владислав Николаевич
Попытка возврата
Фантастика:
альтернативная история
9.26
рейтинг книги
Попытка возврата. Тетралогия

Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Симонов Сергей
Цвет сверхдержавы - красный
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.06
рейтинг книги
Цвет сверхдержавы - красный. Трилогия

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот

Плохая невеста

Шторм Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.71
рейтинг книги
Плохая невеста

Как я строил магическую империю 4

Зубов Константин
4. Как я строил магическую империю
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 4

Солнечный корт

Сакавич Нора
4. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Солнечный корт

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности