Казкі Янтарнай краіны

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Казкі Янтарнай краіны

1991 г.
Казкі Янтарнай краіны
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Паміж латгальскімі азёрамі і Балтыйскім морам ляжыць Янтарная краіна.

I ўсё на гэтай зямлі мае янтарны колер.

I валасы ў людзей, і свежыя зрубы, і нават піва.

I вось у канцы мая, калі цвіце ружовы глог, мне нясцерпна захацелася ўбачыць гэтую краіну.

Калісьці ў казку адпраўляліся пехатою, але цяпер іншы час. Таму я паехаў у мінскі аэрапорт і там абмяняў некаторую колькасць грашовых знакаў на білет "Мінск — Рыга", у якім касірка акуратна прапісала маё прозвішча, забыўшыся чамусьці дапісаць, што мне трыццаць адзін год і што я нежанаты.

Гэтым яна зламысна

і падступна сапсавала мне ўвесь палёт, бо я вёз з сабою вялікую ляльку, і сцюардэса, падобная ў сваім венчыку на каралеву Поўначы, глядзела на мяне коса. Але я не крыўдую, усё было цалкам заканамерна: папера ёсць папера.

I вось самалёт нёс і нёс мяне над зямлёю, і скора раскінулася перад вачыма мора. Гэта была Янтарная краіна.

З аэрадрома я імчуся на таксі паміж чысцюткімі і добрымі дамочкамі прадмесця на сустрэчу са стольным горадам Лаймы — Рыгай, другім маім сэрцам.

Вы не ведаеце Рыгі? У Рызе самыя лепшыя ўсмешкі, самыя паважныя рабочыя, што з незапомных часоў носяць знак сваёй цэхавай годнасці — шапкі з нізкім казырком; у Рызе самыя ветлівыя і спакойныя прахожыя і самыя цудоўныя дзеці на зямлі.

I гэтага яшчэ мала. Калі на тым свеце будуць важыць дрэнныя і добрыя якасці гарадоў, калі Лайма разам з сівенькім панам богам возьмуцца за Рыгу, — хай яны кінуць на залатую шалю маю бязмежную любоў да цябе, сіні горад Янтарнай краіны. I тады ўсе расчуляцца і заплачуць і накрыюць гэты горад крыштальным купалам заўсёды блакітнага неба, каб ніхто не насмеліўся дыхаць на яго, як не дыхаю я. А дзе-небудзь у прыстойным месцы нябесны гарсавет прыб'е мемарыяльную дошку з надпісам: "Гэты горад любіў Караткевіч…"

Тут, у гэтым горадзе, жыве самы лепшы мой сябар Геронім Стулпан. Ён паэт, а гэта азначае — узвей-вецер, свістун, вятрак… Чакайце, гэта яшчэ азначае — пакутнік, галернік і чалавек бяссонных начэй.

Чорт стаптаў не адны лапці, пакуль падабраў нас у пару, дзякуй яму за гэта. I мне добра ведаць, што ў мяне ёсць сябар — цяпер ужо да канца, добра глядзець у яго сінія і янтарныя вочы, добра пакепліваць з ягоных прыгод і патаемна ганарыцца ім.

I вось з ім, з гэтым добрым, цудоўным сябрам, мы выйшлі надвячоркам у стары горад.

Стары горад — гэта вузкія, пераплеценыя ў лабірынт вулачкі, высокія шэрыя дамы, у якіх колісь жыла, гандлявала, ела, піла, рагатала, як Гарганцюа, кпіла і кахала паўнакроўная старая Рыга. Дагэтуль з верхніх паверхаў — колішніх свірнаў і складаў — змеямі звісаюць перакінутыя цераз блокі канаты, на якіх падымалі ў склады тавар. Грыфельныя дамы, гладкі брук, крутыя дахі, мордачкі анёлаў на парталах — гэта старая Рыга.

У латышоў дрэнная фантазія. Упершыню я здагадаўся аб гэтым тут, па назвах вуліц. Не менш паловы вуліц старой Рыгі носяць назву Сарканас Гардэс. Як адрозніваюць іх самі латышы — гэта іх дзяржаўная і нацыянальная таямніца, бо гэтых вуліц — як пяску ў Рыжскім заліве. Вы выходзіце з дому, маючы цвёрды і варты ўсялякай ухвалы намер пагаліцца ў "фрызетаве" ля Парахавой вежы (там самыя ўважлівыя, прыязныя і адукаваныя цырульнікі ва ўсёй Латвіі), а потым пашпацыраваць па беразе Даўгавы. Здаецца, што можа быць лягчэй? Але так могуць разважаць толькі наіўныя людзі. Вы выходзіце з "фрызетавы", не ведаючы, што вуліца Сарканас Гардэс ужо закрыла сваю пастку. Можаце плакаць і маліцца, можаце абяцаць богу ніколі не курыць нічога, акрамя фіміяму для начальства, — нічога

не паможа.

Вы пакідаеце надзейную плошчу, каб заглыбіцца ў завулкі… Вуліца Сарканас Гардэс… Вельмі добра! Адсюль трэба прайсці трохі далей, потым звярнуць направа, потым — налева… Стоп! Зноў вуліца Сарканас Гардэс… Другая… Пакідаеце за сабой метраў пяцьдзесят і выходзіце на вуліцу… Сарканас Гардэс… Трэцюю… Адчуваючы, што тут нешта не да ладу, ныраеце ў перпендыкулярна-радыяльную вулачку толькі для таго, каб праз пяць хвілін вынырнуць з яе на вуліцу… Сарканас Гардэс… Пасля гэтага заходу чалавек з гарадскімі нервамі звычайна кідаецца бегчы і выбягае на вуліцу… Сарканас Гардэс… Вы бежыцё і бежыцё, і паўсюль вас ветліва сустракае вуліца Сарканас Гардэс… Гэта як у страшным сне… I тады вы сядаеце на панель і пачынаеце жаласна і ціха клікаць маму…

…Калі я адчую набліжэнне смерці, я абавязкова пасялюся на вуліцы Сарканас Гардэс — і хай тады Касая пашукае мяне. Трасцу яна мяне знойдзе. А я буду пасмейвацца і пісаць усё новыя і новыя раманы…

…На вудацы Сарканас Гардэс.

I ўсё ж я люблю стары горад. Некалі на яго вуліцах пакутаваў лепшы з паэтаў-урбаністаў дваццатага стагоддзя Аляксандр Чак. Ён любіў Зязюліну горку — адзінае высокае месца ў горадзе. Адтуль ён спрабаваў зразумець тваю душу, старая Рыга, зірнуць з вышыні ў твае глыбіні.

Рыга, ліхалецце паэтаў! Рыга, любоў мая!

…А цяпер — ціха, мой спадарожнік, ціха, бо я маю заняцца недазволенай справай: хачу паказаць табе саборы Рыгі. Гэтую ерась катэгарычна забараніў мне рэдактар. А паколькі я збіраюся надрукаваць гэтыя нататкі ў ягоным часопісе, трэба быць мудрым, як змій, і слухацца. Таму я нічога не скажу ні пра гучны, страшны, як харал дэманаў, Домскі арган, ні пра самую званіцу Дома, ні пра цудоўныя вітражы, праз якія льецца ў сабор чырвонае, як віно, і жоўтае, як янтар, святло. I дарэмна я не скажу аб вітражах, бо беларускія майстры славіліся імі некалі на ўсю Еўропу, а цяпер гэтае тонкае мастацтва занядбалі на нашай зямлі. I толькі Прыбалтыка і дагэтуль любіць, удасканальвае, развівае далей цудоўны "куншт", які дазваляе бачыць свет больш вясёлкавым, чым ён ёсць на самай справе. А гэта ж уласціва кожнаму з нас: нездарма ж мы на світанку жыцця любілі глядзець на зямлю праз каляровыя шкельцы.

Ніякага дачынення да гістарычнай трухі не мае ўнутраны дворык рыжскага гістарычнага музея, і таму я магу расказаць аб ім болын падрабязна. Гэта маленькі дворык, абкружаны гатычнымі арачкамі, увесь чырвона-цагляны і бела-мармуровы. Над ім блакітнае неба і снежныя рэдкія аблокі, а ў ім, як нявеста, квітнее белая чаромха і пяшчотна-ліловым полымем гарыць бэз.

Рэнесанс памёр, як бы мы ні сумавалі на ім. Ад яго асталіся толькі кнігі і гэты дворык ля Домскай званіцы. I таму, як бы ты ні чакаў у гэтым дворыку сваёй Джульеты, на дне сэрца жыве сум.

I мімаволі зайздросціш срэбным пеўням на шпілях дамоў і званіц, бо яны бачылі ўсё гэта, і перажывуць цябе, і будуць вітаць тваіх прапраўнукаў.

Так, тут нідзе няма на шпілях агіднага знака крыжа, сімвала нялюдскай пакуты і прыніжэння. На ўсіх шпілях Рыгі дзёрзка ўзносяцца ў неба нахабныя, вясёлыя і звонкія пеўні. Яны чхаюць на ўсё, смяюцца з груганоў і хмар, яны толькі што не спяваюць. А можа, мы проста не чуем іхніх спеваў з зямлі?

Пеўнік — сімвал яснага світання! Пеўнік — сімвал нараджэння новага дня!

Комментарии:
Популярные книги

Часовая башня

Щерба Наталья Васильевна
3. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Часовая башня

Прометей: владыка моря

Рави Ивар
5. Прометей
Фантастика:
фэнтези
5.97
рейтинг книги
Прометей: владыка моря

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Страж. Тетралогия

Пехов Алексей Юрьевич
Страж
Фантастика:
фэнтези
9.11
рейтинг книги
Страж. Тетралогия

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Возвышение Меркурия. Книга 2

Кронос Александр
2. Меркурий
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 2

Измена. Тайный наследник

Лаврова Алиса
1. Тайный наследник
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена. Тайный наследник

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Любимая учительница

Зайцева Мария
1. совершенная любовь
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
8.73
рейтинг книги
Любимая учительница

Боги, пиво и дурак. Том 3

Горина Юлия Николаевна
3. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 3

Самый богатый человек в Вавилоне

Клейсон Джордж
Документальная литература:
публицистика
9.29
рейтинг книги
Самый богатый человек в Вавилоне

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва