Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкі Янтарнай краіны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Чалавек ішоў насустрач усходу, і слёзы высыхалі на ягоных шчоках.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Гэтага яшчэ не было, але гэта будзе. Будзе!

I ўсё вернецца, усё забітае, усё забытае, усё растаптанае. Усё

вернецца, дружа. Стане відушчы сляпы Індрыкіс, выйдзе з пячоры і абдыме каханую Лат, ажыве забітая маланкай царэўна, парве свае ланцугі рыбак, і яны выйдуць з мора такія ж маладыя і прыгожыя, як некалі.

А на адноўленай званіцы Пятра заспявае срэбны пеўнік:

— Кокерыке! Уставай, Лат! Уставай, беларус! Сонца ідзе! Сонца ідзе!

Я прыдумаў гэтую казку на хутары Мелдры, апошнім маім прыстанку на латышскай зямлі. На маленькім хутары, які самім існаваннем сваім даводзіць, што можа зрабіць праца. Усё было. Былі акопы на балотах, краўся да гнёздаў ліс, былі крыўды і была несправядлівасць. I ўсё прайшло. Асталіся суровыя і добрыя людзі, астаўся дом, у якім нараджаюць дзяцей. Асталіся палі, што зелянеюць бульбай і кучаравяцца гарохам, добрыя стайні і адрыны і паважныя, як лорды, коні на зялёных лугах. Асталіся лопухі рэвеню пад яблынямі.

Была вечарынка. Спявалі песні. I мне хацелася ўзяць кожную песню і кінуць яе ў бязмежны свет, каб ён таксама быў добры да ўсіх, каб ніколі не ўпала на зямлю ніводная сляза крыўды.

Мелдры, трысцінкі мае! Трысцінкі горкай і добрай Янтарнай зямлі!

…Потым,

калі я ўжо лёг, прыгожая жанчына, зусім як вядзецца на Беларусі, прынесла мне кубак бярозавага квасу. Я выпіў яго, адчуваючы, што сіле маёй цяпер няма граніцы.

Мне хацелася пацалаваць жанчыну, як гэта робяць у такіх выпадках на Беларусі, але я не ведаў, ці можна гэта, ці такі тут звычай, ці не асудзяць мяне.

Белая латышская ноч стаяла за акном. У прывідным святле млелі кучаравыя яблыні, а за імі фасфарычна прасвечвала возера, спакойнае, як малако.

Я ляжаў і думаў, што мне амаль немагчыма жыць, не любячы гэтай зямлі і сваёй радзімы, і што ў сэрцы маім яны цяпер неадрыўна звязаны повяззю, моцнай, як смерць, і вечнай, як жыццё.

Белая ноч над Янтарнай зямлёй! Ты вылечыла мяне. А можа, гэта зрабіла Янтарная зямля? Усё адно.

Я цяпер ведаю: трэба сурова сеяць свой хлеб, змагацца з градам і навальніцамі, спяваць і не звяртаць увагі на крушэнні, здрады і боль.

Ave Victis! Слава пераможаным. Бо яны не спяць, як не спіць парастак у зямлі.

Дзякуй табе, Янтарная зямля. За ўсё, што ты зрабіла, дзякуй табе.

Вечна блакітныя будуць за тваю дабрыню твае азёры, вечна магутныя будуць людзі на тваіх палях. Вечная будзе іх мудрая мова. I вечна-вечна будзе смяяцца і плакаць кокле пад тваімі старымі вязамі.

Поделиться:
Популярные книги

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Он тебя не любит(?)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
7.46
рейтинг книги
Он тебя не любит(?)

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха

Холодный ветер перемен

Иванов Дмитрий
7. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.80
рейтинг книги
Холодный ветер перемен

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Жития Святых (все месяцы)

Ростовский Святитель Дмитрий
Религия и эзотерика:
религия
православие
христианство
5.00
рейтинг книги
Жития Святых (все месяцы)

В тени пророчества. Дилогия

Кусков Сергей Анатольевич
Путь Творца
Фантастика:
фэнтези
3.40
рейтинг книги
В тени пророчества. Дилогия

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.75
рейтинг книги
Хозяйка дома в «Гиблых Пределах»

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Герцогиня в ссылке

Нова Юлия
2. Магия стихий
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Герцогиня в ссылке