Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
– Ох, бацечка, не пайду, мне страшна!
Пачнуць вечарам ля агню расказваць усялякiя небылiцы, аж мароз па скуры бегае, зноў старэйшы брат уздыхае:
– Ах, як страшна!
Малодшы брат кожны раз дзiвiўся:
– А мне вось анiчуць не страшна.
Аднойчы бацька i кажа яму:
– Паслухай, сын, ты ўжо вунь якi вялiкi ды моцны вырас, трэба самому вучыцца хлеб зарабляць. Бачыш, як брат твой стараецца.
– Эх, бацечка, - адказаў малодшы сын, - я б ахвотна чаму-небудзь
Пачуў гэта старэйшы брат i заўсмiхаўся, падумаў: "Божа, якi ўсё-такi мой брат дурань. З яго нiколi нiчога не атрымаецца".
Уздыхнуў бацька i кажа малодшаму сыну:
– Чаму-чаму, а страху ты павiнен навучыцца. Толькi на хлеб наўрад цi гэтым заробiш.
Неўзабаве зайшоў да iх у госцi дзяк. Пачаў бацька пра сваю бяду яму жалiцца, расказваў пра малодшага сына.
– Калi так, - адказаў дзяк, - страху ён мог бы ў мяне навучыцца. Прышлiце сына да мяне.
Бацька задаволены: "Вось хлопца i прыладкую куды-небудзь".
Стаў жыць яго малодшы сын у дзякавай хаце. I даручыў яму гаспадар званiць у званы. Аднойчы будзiць ён свайго работнiка апоўначы i загадвае падняцца на званiцу ды бiць у званы.
"Цяпер ты навучышся страху", - падумаў дзяк. Потайкам ён прабраўся на званiцу, стаў насупраць вакна ўвесь у белым. Званар, як толькi ўзяўся за вяроўку, убачыў прывiд i крыкнуў:
– Хто гэта?
Постаць у белым не адгукнулася, не здрыганулася.
– Адказвай альбо згiнь, табе тут няма чаго рабiць!
– закрычаў хлопец.
Але дзяк прадаўжаў стаяць.
– Што табе трэба?
– зноў закрычаў званар. Калi не адкажаш, то скiну ўнiз з лесвiцы.
Дзяк думаў, што да гэтага справа не дойдзе, i стаяў моўчкi. А пасля трэцяга вокрыку, хлопец падбег i скiнуў прывiд з лесвiцы ўнiз.
Адзванiў работнiк у званы. Вярнуўся дамоў i моўчкi лёг спаць. Доўга чакала дзячыха свайго мужа, а ён усё не вяртаўся. Урэшце зрабiлася ёй страшна. Яна разбудзiла хлопца i давай распытваць:
– Цi не ведаеш ты, куды гэта мой муж дзеўся? Ён жа на званiцу падняўся раней за цябе.
– Не ведаю, - адказаў хлопец, - але бачыў я, нехта стаяў на лесвiцы ўвесь у белым. Адмоўчваўся на мае запытаннi i не хацеў пакiдаць званiцу. Я палiчыў, што ён злодзей, i скiнуў унiз. Схадзiце ды зiрнiце на яго.
Кiнулася дзячыха да званiцы i знайшла там свайго мужа. Ён ляжаў у куце ды стагнаў, зламаў сабе нагу.
Прынесла жонка мужа дадому, кiнулася з плачам да хлопцавага бацькi.
– Ваш сын, - сказала дзячыха, - вялiкую бяду ўчынiў, скiнуў майго мужа з лесвiцы, i той зламаў нагу. Забiрайце ад нас свайго шалапута.
Напалохаўся бацька, пабег да дзяка i давай лаяць сына. Як той нi апраўдваўся, а бацька сваё:
–
– Добра, бацечка, ахвотна пакiну вас. Пайду страху вучыцца, каб гэта рамясло мяне кармiць магло.
– Вучыся чаму хочаш, - махнуў бацька рукой.
– Вось табе пяцьдзесят талераў, iдзi з iмi куды хочаш. Ды толькi не кажы нiкому чый ты, бо мне за цябе сорамна будзе.
– Добра, бацечка, выканаю ўсё, як просiце.
Ранiцай юнак укiнуў у кiшэню бацькавы грошы i выйшаў на вялiкую дарогу. Iдзе i сам сабе паўтарае: "Ах, каб мне стала страшна! Ах, каб мне стала страшна!"
Пачуў гэту просьбу адзiн падарожнiк, далучыўся да юнака. Нейкi час яны iшлi разам. Убачылi шыбенiцу, падарожнiк дый кажа:
– Бачыш, вунь стаiць дрэва, а на iм вiсяць сем чалавек. Вяселле згулялi, а цяпер лётаць вучацца. Садзiся пад тым дрэвам, а як ноч наступiць, то страху i навучышся.
– Калi так хутка я навучуся страху, - адказаў хлопец, - то прыходзь да мяне ранiцай i атрымаеш ад мяне пяцьдзесят талераў.
Усеўся дурань пад дрэвам, на якiм былi падвешаны людзi, i пачаў змроку чакаць. Пахаладала, i ён распалiў касцёр. А ноччу ўзняўся калючы вецер, што нават касцёр не саграваў. Зiрнуў ён уверх, а там павешаныя гайдаюцца. Падумаў хлопец: "Я ля кастра зябну, а яны ўверсе зусiм адубеюць". Ад прыроды ён быў жаласлiвы, таму прыставiў лесвiцу да дрэва i палез адвязваць мерцвякоў. Сцягнуў усiх унiз, пасадзiў iх ля кастра. Ды i сам сцiшыўся, прыгрэўся. Раптам бачыць, гарыць адзежа ў мерцвякоў. Ён крычыць iм:
– Эй, будзьце з агнём асцярожныя, а то я вас зноў зацягну на шыбенiцу.
Ды хто ж яго пачуе, калi вакол кастра адны нябожчыкi. Раззалаўся хлопец i зноў падвесiў iх на дрэва. Стамiўся ад такой працы, прысеў ля агню i моцна заснуў.
Ранiцай прыходзiць знаёмы падарожнiк па грошы i кажа:
– Ну, цяпер ты даведаўся, што такое страх?
– Не, - адказаў хлопец, - адкуль мне яго ведаць? Тыя, што наверсе, i рота за ноч не адкрылi ды такiя дурнi, ледзь не спалiлi свае старыя лахманы.
Зразумеў прахожы, што не атрымае абяцаных грошай, сказаў пры развiтаннi:
– Такога, як ты, яшчэ нi разу не сустракаў.
Пайшоў хлопец далей сваёй дарогай. Iдзе i зноў мармыча:
– Ах, каб мне стала страшна!
Пачуў гэта адзiн возчык, цiкавiцца:
– Хто ты такi?
– Не ведаю, - адказаў дурань.
– А ты адкуль?
– Не ведаю.
– Хто твой бацька?
– Гэтага мне расказваць не дазволена.
– А што ты ўсё пра сябе мармычаш?
– Э-э, - адказаў хлопец, - хачу, каб мне стала страшна, а мяне нiхто гэтаму не навучыць.
Идеальный мир для Лекаря 10
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
рейтинг книги
Досье Дрездена. Книги 1 - 15
Досье Дрездена
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
рейтинг книги
Жизнь мальчишки (др. перевод)
Жизнь мальчишки
Фантастика:
ужасы и мистика
рейтинг книги

Усадьба леди Анны
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Корсар
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
рейтинг книги
Инквизитор Тьмы 2
2. Инквизитор Тьмы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 5
18. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Неомифы
Фантастика:
научная фантастика
рейтинг книги
Волхв пятого разряда
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рейтинг книги
Блуждающие огни
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
рейтинг книги
Адептус Астартес: Омнибус. Том I
Warhammer 40000
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
