Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Якая праца, такая i плата. Мне так спадабалiся твае спевы, браток, што я вырашыў выдаць за цябе родную дачку.

Пачуўшы гэтыя словы, каралеўна ў жаху кiнулася перад бацькам на каленi, але кароль нават не паглядзеў на яе.

– Нiчога не зробiш!
– сказаў ён.
– Я пакляўся сваёй галавой i каронай, што аддам цябе за першага жабрака, якi трапiцца, i я стрымаю сваю клятву!

Колькi нi плакала каралеўна, колькi нi малiла - усё было дарэмна. Яе тут жа абвянчалi з жабраком-музыкай.

А

пасля вянчання кароль сказаў:

– Не бывае такога, каб жонка жабрака жыла ў каралеўскiм палацы. Можаш адпраўляцца са сваiм мужам на ўсе чатыры бакi.

Жабрак музыка, не кажучы нi слова, узяў за руку маладую жонку i вывеў яе за браму. Першы раз у жыццi каралеўна пешкi выйшла з бацькоўскага палаца.

Апусцiўшы галаву, не азiраючыся па баках, iшла яна следам за сваiм мужам па камянiстай пыльнай дарозе.

Доўга iшлi яны так па раўнiнах i ўзвалках, па дарогах, дарожках i сцяжынках. I нарэшце сцяжынка вывела iх у засень густога лесу.

Яны селi адпачыць пад старым дубам, i каралеўна спытала, мiжволi задзiвiўшыся цянiстымi дрэвамi:

– Чый гэта лес на захад i на ўсход?

– Там гаспадар - кароль Драздабарод.

Была б ты яго жонкай дарагой

То быў бы твой.

Каралеўна задумалася, а потым уздыхнула i прашаптала:

– Каб зноў мне заручыцца са свабодай,

То стала б жонкай я Драздабарода!

Музыка скоса паглядзеў на яе, але нiчога не сказаў. Яны пайшлi далей.

I вось перад iмi - паўнаводная рака, а ўздоўж берага сцелецца свежы, сакавiты луг.

Каралеўна зноў спытала:

– Чый гэта луг над мостам сiнiх вод?

– Там гаспадар - кароль Драздабарод.

Была б ты яго жонкай дарагой

То быў бы твой.

– Ах, - сказала каралеўна, глытаючы слёзы.

Каб зноў мне заручыцца са свабодай,

То стала б жонкай я Драздабарода!

Музыка нахмурыўся, пакiваў галавой, але i тут нiчога не сказаў ёй. I яны зноў пайшлi далей.

Калi сонца пачало хавацца за пагоркамi, каралеўна i жабрак-музыка падышлi да сцен вялiкага багатага горада. Над залатой цяжкой брамай узвышалася круглая вежа.

Каралеўна спытала:

– Чый гэта горад з вежай ля варот?..

– Там гаспадар кароль Драздабарод.

Была б ты яго жонкай дарагой

То быў бы твой!

Тут каралеўна не вытрымала. Яна горка заплакала i ўсклiкнула, заломваючы рукi:

– Каб зноў мне заручыцца са свабодай,

То стала б жонкай я Драздабарода!..

Музыка раззлаваўся:

– Слухай, галубка!
– сказаў ён.
– Не вельмi мне па густу, што ты на кожным слове згадваеш другога i шкадуеш, што не пайшла за яго. А я, што ж, недастаткова добры для цябе?

Каралеўна прыцiхла. Не абмяняўшыся нiводным словам, яны прайшлi праз увесь горад i спынiлiся на самай ускраiне, каля маленькага, уросшага ў зямлю дамка.

Сэрца скаланулася ў грудзях каралеўны. Яна паглядзела на дамок, на мужа i сарамлiва спытала:

– Чый гэта дом пад зрэбнаю страхой?

– Ён мой i твой!
– адказаў з гордасцю музыка i адчынiў перакошаныя дзверы.
– Тут мы з табой будзем жыць. Заходзь!

Ёй давялося нахiлiцца, каб, пераступаючы парог, не ўдарыцца галавой аб нiзкую прыталаку.

– А дзе ж слугi?
– спытала каралеўна, пазiраючы пабаках.

– Якiя там слугi?
– адказаў жабрак.
– Што спатрэбiцца, зробiш сама. Вось распалi агеньчык, пастаў ваду ды згатуй мне чаго-небудзь паесцi. Я не на жарты стамiўся.

Але каралеўна не мела нiякага паняцця пра тое, як распальваюць агонь i гатуюць, i музыку давялося самому прыкласцi да ўсяго рукi, каб справа сяк-так пайшла на лад.

Нарэшце небагатая вячэра паспела. Яны паелi i ляглi адпачыць.

А на другi дзень жабрак нi свет нi зара падняў з пасцелi бедную каралеўну:

– Уставай, гаспадынька, некалi песцiцца! Нiхто за цябе працаваць не стане!

Пражылi яны днi два так сабе, i мала-памалу ўсе прыпасы беднага музыкi падышлi да канца.

– Ну, жонка, - сказаў ён, - добранькага пакрысе. Гэтае гультайства не давядзе нас да дабра. Мы з табой толькi праядаемся, а зарабляць нiчога не зарабляем. Пачнi ты нарэшце хоць кошыкi плесцi, цi што... Прыбытак ад гэтага невялiкi, ды затое i праца нецяжкая.

Ён пайшоў у лес, нарэзаў лазы i прынёс дадому цэлую вязку.

Каралеўна ўзялася плесцi кошыкi, але жорсткiя пруты не слухалiся яе. Яны не хацелi нi згiнацца, нi пераплятацца i толькi падрапалi ды пакалолi яе белыя ручкi.

– Так!
– сказаў муж, паглядзеўшы на яе работу.
– Бачу, што гэта справа не для такiх беларучак, як ты. Сядай лепш прасцi. Можа, хоць на гэта ў цябе хопiць розуму ды ўмельства.

Яна села за калаўрот, але грубая нiтка ўразалася ў пяшчотныя пальцы, i кроў капала з iх гэтак жа часта, як слёзы з яе вачэй.

– Проста гора з табой!
– сказаў муж.
– Ну памяркуй сама - на што ты здатная! Паспрабаваць, цi што, гандляваць гаршкамi ды ўсякiмi там глiнянымi кубкамi-мiскамi! Будзеш сядзець на рынку, мiргаць вачыма i атрымлiваць грошыкi.

"Ах, - падумала каралеўна, - што калi хто-небудзь з нашага каралеўства прыедзе ў гэты горад, прыйдзе на плошчу i ўбачыць, што я сяджу на рынку i гандлюю збанкамi! Як яны будуць смяяцца нада мной!"

Але рабiць не было чаго. Або памiрай з голаду, або згаджайся на ўсё. I каралеўна згадзiлася.

Спачатку гандаль iшоў слаўна. Людзi нарасхват бралi збанкi ў цудоўнай гандляркi i плацiлi ёй, не таргуючыся, усё, што яна нi прасiла. Мала таго, iншыя давалi ёй грошы ды яшчэ ў дадатак толькi што набытыя збанкi.

Поделиться:
Популярные книги

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Миллионер против миллиардера

Тоцка Тала
4. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.25
рейтинг книги
Миллионер против миллиардера

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Вторая мировая война

Бивор Энтони
Научно-образовательная:
история
военная история
6.67
рейтинг книги
Вторая мировая война

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая