Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Пайду пагляджу, а потым раскажу, чаму Дзiкi Сабака не вярнуўся. Кот, хочаш - пойдзем разам?

– Не, - адказаў Кот, - я, Кот, хаджу дзе хачу i гуляю сам сабою, iдзi адзiн.

Але на самай справе ён цiхенька пракраўся за Дзiкiм Канём, ступаючы цiха i мякка, i забраўся ў такую мясцiнку, адкуль было чуваць усё.

Пачула Жанчына конскi тупат, убачыла, як прабiраецца да яе Дзiкi Конь, як ён наступае на сваю доўгую грыву, i сказала са смехам:

– А вось i другi прыбег сюды. Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, чаго табе трэба тут?

Дзiкi

Конь адказаў:

– Ты, мой Вораг, Жонка майго Ворага, адказвай мне хутчэй, дзе Дзiкi Сабака?

Жанчына засмяялася, падняла з падлогi барановую лапатку, паглядзела на яе i сказала:

– Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, не па Сабаку ты сюды прыйшоў, а па сена, па гэтую добрую траву!

Дзiкi Конь затупаў на месцы i, трасянуўшы грывай, сказаў:

– Гэта праўда. Дай мне сена!

Жанчына адказала:

– Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, нагнi сваю дзiкую галаву i насi, што я надзену на цябе, - насi, не здымай нiколi, i тры разы ў дзень ты будзеш есцi гэтую дзiўную пахучую траву.

– Ах, - сказаў Кот, слухаючы iх гутарку, - гэтая Жанчына вельмi разумная, але, вядома, не разумнейшая за мяне.

I нагнуў Дзiкi Конь сваю дзiкую галаву, i Жанчына накiнула на яе толькi што сплеценую вуздэчку, i дыхнуў ён сваiм дзiкiм дыханнем проста на ногi Жанчыне i сказаў:

– О мая Гаспадыня, о Жонка майго Гаспадара, за пахучую гэтую траву я табе буду вечным рабом!

– Ах, - сказаў Кот, слухаючы iх гутарку, - якi ён дурань, гэты Конь!

I зноў ён кiнуўся ў Дзiкi Лес, дзiка памахваючы сваiм дзiкiм хвастом. Але пра ўсё, што чуў, нiкому не сказаў нi слова.

Калi Сабака i Мужчына вярнулiся з палявання, Мужчына сказаў:

– А што тут робiць Дзiкi Конь?

I Жанчына адказала:

– Не Дзiкi Конь ужо iмя яго, а Першы Слуга, бо з месца на месца ён будзе вазiць нас векi вечныя. Калi ты збярэшся на паляванне, смела сядай на яго.

На наступны дзень падышла да Пячоры Карова. Яна таксама была дзiкая i павiнна была высока задзiраць сваю дзiкую галаву, каб не зачапiцца за дзiкiя дрэвы дзiкiмi рагамi. Кот пракраўся ўслед за ёй i схаваўся гэтак жа сама, як i раней; i ўсё адбылося гэтак жа сама, як i раней; i Кот сказаў тое самае, што i раней; i калi Дзiкая Карова ў абмен за траву абяцала Жанчыне сваё малако, Кот кiнуўся ў Дзiкi Лес i дзiка замахаў сваiм дзiкiм хвастом, зноў-такi гэтак жа сама, як i раней. I пра ўсё, што чуў, нiкому не сказаў нi слова. А калi Сабака, Чалавек i Конь вярнулiся з палявання i Чалавек спытаўся гэтак жа сама, як i раней, што робiць тут Дзiкая Карова, Жанчына адказала гэтак жа, як i раней:

– Цяпер не Дзiкая Карова ёй iмя, а Носьбiтка Добрай Яды. Яна будзе даваць нам белы сырадой векi вечныя, i я згодна даглядаць яе, пакуль ты, ды наш Першы Друг, ды наш Першы Слуга будзеце ў лесе на паляваннi.

Дарэмна Кот прачакаў увесь дзень, каб хто-небудзь яшчэ з Дзiкiх Звяроў прыйшоў да Пячоры: болей нiхто не прыходзiў з Мокрага Дзiкага Лесу. Так што Кату паняволi прыйшлося блукаць аднаму. I вось убачыў ён Жанчыну, якая сядзела i даiла Карову.

I ўбачыў ён у Пячоры

святло, i пачуў дзiвосны пах белага сырадою. I сказаў ён Жанчыне:

– Ты, мой Вораг, Жонка майго Ворага, скажы мне: куды ты падзела Карову? Жанчына засмяялася i сказала:

– Ты, з Дзiкага Лесу Дзiкае Стварэнне, iдзi сабе ў Лес па-добраму! Мне болей не трэба нi слуг, нi прыяцеляў. Я ўжо запляла маю касу i схавала чароўную костку.

I адказаў Дзiкi Кот:

– Я не друг i не слуга. Я, Кот, хаджу, куды ўздумаю, гуляю сам сабою, i вось мне ўздумалася забрацца ў Пячору.

I спытала яго Жанчына:

– Чаму ў першы ж вечар ты не прыйшоў з Першым Другам?

Кот раззлаваўся i сказаў:

– Напэўна, Дзiкi Сабака ўжо нахлусiў табе пра мяне!

Жанчына адказала са смехам:

– Ты, Кот, ты гуляеш сам сабою i ходзiш, куды табе ўздумаецца. Ты сам кажаш, што ты не слуга i не друг. Iдзi ж адсюль сам сабою куды ўздумаецца!

Кот прыкiнуўся пакрыўджаным i сказаў:

– Няўжо мне iншы раз нельга прыйсцi да цябе ў госцi i пагрэцца каля гарачага агню? I няўжо ты нiколi не дасi мне паспытаць белага сырадою? Ты такая разумная, ты такая красуня, - не, хоць я i Кот, а ты не будзеш жорстка абыходзiцца са мною.

Жанчына сказала:

– Я ведаю, што я разумная, але што я красуня - не ведала. Давай заключым умову. Калi я хоць раз пахвалю цябе, смела заходзь у Пячору.

– А калi ты пахвалiш мяне два разы?
– спытаў Кот.

– Ну, гэтага не будзе, - сказала Жанчына.
– Але калi гэта здарыцца, уваходзь i сядай каля агню.

– А што, калi ты пахвалiш мяне тры разы?
– спытаў Кот.

– Ну, гэтага не будзе, - сказала Жанчына.
– Але, калi гэта здарыцца, прыходзь i атрымлiвай малако тры разы ў дзень да сканчэння веку!

Кот выгнуў спiну i сказаў:

– Ты, Заслона каля ўвахода ў Пячору, i ты, Агонь у глыбiнi Пячоры, i вы, Малочныя Гладышыкi, што стаiце каля агню, вас я бяру за сведак; запомнiце, што сказаў мой Вораг, Жонка майго Ворага!

I, павярнуўшыся, пайшоў у Дзiкi Лес, дзiка памахваючы дзiкiм хвастом.

Калi ў гэты вечар Сабака, Мужчына i Конь вярнулiся з палявання ў Пячору, Жанчына нi слова не сказала iм пра сваю ўмову з Катом, бо баялася, што iм гэта не спадабаецца.

Кот пайшоў далёка-далёка i так доўга хаваўся ў Дзiкiм Лесе, што Жанчына забыла i думаць пра яго. Толькi Лятучая Мыш, якая вiсела дагары нагамi каля ўвахода ў Пячору, ведала, дзе хаваецца Кот, i кожны вечар падлятала да таго месца i паведамляла Кату ўсе навiны.

Неяк увечары прылятае яна да Ката i кажа:

– А ў Пячоры - Дзiцянё! Яно зусiм, зусiм новенькае. Такое ружовае, тоўстае i маленькае. I яно вельмi падабаецца Жанчыне.

– Вельмi добра, - сказаў Кот.
– А што ж падабаецца Дзiцяняцi?

– Усё мяккае i гладкае, - адказала Лятучая Мыш.
– Як iсцi спаць, яно бярэ ў ручкi што-небудзь цёпленькае i засынае. Потым яму падабаецца, каб з iм гулялi. Вось i ўсё, што яму падабаецца.

– Вельмi добра, - сказаў Кот, - калi так, то мой час прыйшоў.

Поделиться:
Популярные книги

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Страж Кодекса. Книга IX

Романов Илья Николаевич
9. КО: Страж Кодекса
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Кодекса. Книга IX

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Я еще не князь. Книга XIV

Дрейк Сириус
14. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще не князь. Книга XIV

Её (мой) ребенок

Рам Янка
Любовные романы:
современные любовные романы
6.91
рейтинг книги
Её (мой) ребенок

На изломе чувств

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
6.83
рейтинг книги
На изломе чувств

Прогулки с Бесом

Сокольников Лев Валентинович
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Прогулки с Бесом

Адвокат вольного города 2

Парсиев Дмитрий
2. Адвокат
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адвокат вольного города 2

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар

Личник

Валериев Игорь
3. Ермак
Фантастика:
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Личник

Законы Рода. Том 10

Flow Ascold
10. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическая фантастика
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 10

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Курсант. На Берлин

Барчук Павел
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Курсант. На Берлин