Казкi (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Казкi (на белорусском языке)

Казкi (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Джозэф Рэдзьярд Кiплiнг

КАЗКI

АДКУЛЬ У КIТА ТАКАЯ ГЛОТКА

Гэта было даўно, мой мiлы хлопчык. Жыў-быў Кiт. Ён плаваў па моры i еў рыбу. Ён еў i ляшчоў, i яршоў, i бялугу, i сяўругу, i селядца, i селядцову цётку, i плотачку, i яе сястрычку, i шустрага, жвавага ўюна-вертуна вугра. Якая рыба трапiцца, тую i з'есць. Разявiць рот, гам - i гатова!

Так што ўрэшце ва ўсiм моры ацалела адна толькi Рыбка, ды i тая Малютка-Колюшка. Гэта была хiтрая Рыбка. Яна плавала побач з Кiтом, каля самага яго правага вуха, каб ён не мог

яе праглынуць. Толькi тым i ратавалася. Але вось ён устаў на свой хвост i сказаў:

– Есцi хачу!

I маленькая хiтранькая Рыбка сказала яму маленькiм хiтранькiм голасам:

– Цi каштавала ты чалавека, высакароднае i велiкадушнае стварэнне?

– Не, - адказаў Кiт.
– А якi ён на смак?

– Вельмi смачны, - сказала Рыбка.
– Смачны, ды толькi крыху калючы.

– Ну, дык прынясi мне iх сюды з паўдзесятка, - сказаў Кiт i так ударыў хвастом па вадзе, што ўсё мора пакрылася пенай.

– Хопiць табе i аднаго!
– сказала Малютка-Колюшка.
– Плывi да саракавога градуса паўночнай шыраты i да пяцiдзесятага градуса заходняй даўгаты (гэтыя словы чарадзейныя), i ты ўбачыш сярод мора плыт. На плыце сядзiць Марак. Яго карабель пайшоў на дно. Толькi i адзення на iм, што сiнiя палатняныя штаны ды падцяжкi (не забудзься пра гэтыя падцяжкi, мой хлопчык!) ды паляўнiчы нож. Але я павiнна сказаць табе па праўдзе, што гэты чалавек вельмi знаходлiвы, разумны i адважны.

Кiт памчаўся што было сiлы. Плыў, плыў i даплыў куды сказана: да пяцiдзесятага градуса заходняй даўгаты i саракавога градуса паўночнай шыраты. Бачыць, i праўда: пасярод мора- плыт, на плыце - Марак, i болей нiкога. На Мараку сiнiя палатняныя штаны ды падцяжкi (глядзi ж, мой мiлы хлопчык, не забудзься пра падцяжкi!) ды збоку каля пояса паляўнiчы нож, i болей нiчога. Сядзiць Марак на плыце, а ногi звесiў у ваду. (Яго мама дазволiла яму боўтаць голымi нагамi ў вадзе, iнакш ён не боўтаў бы, бо ён быў вельмi разумны i адважны.)

Рот у Кiта разяўляўся ўсё шырэй, i шырэй, i шырэй i разявiўся ледзь не да самага хваста. Кiт праглынуў i Марака, i яго плыт, i яго сiнiя палатняныя штаны, i падцяжкi (калi ласка, не забудзься пра падцяжкi, мой мiлы!), i нават паляўнiчы нож. Усё правалiлася ў тую цёплую i цёмную камору, якая завецца страўнiкам Кiта. Кiт аблiзнуўся - вось так!
– i тры разы павярнуўся на хвасце.

Але як толькi Марак, якi быў вельмi разумны i адважны, апынуўся ў цёмнай i цёплай каморы, якая завецца страўнiкам Кiта, ён давай куляцца, брыкацца, кусацца, бiць, малацiць, i ляпаць, i тупаць, i стукаць, брынчаць, i ў такiм непадыходзячым месцы пачаў скакаць гапака, што Кiт адчуў сябе вельмi кепска. (Спадзяюся, ты не забыўся пра падцяжкi?)

I сказаў ён Малютцы-Колюшцы:

– Не падабаецца мне чалавек, не па густу. У мяне ад яго iкаўка. Што рабiць?

– Ну, дык скажы яму, каб выскачыў вон, - параiла Малютка-Колюшка.

Кiт крыкнуў у свой жа рот:

– Гэй ты, выходзь! I, глядзi, паводзь сябе як трэба. У мяне праз

цябе iкаўка.

– Ну не!
– сказаў Марак.
– Мне i тут добра! Вось калi ты завязеш мяне да маiх родных берагоў, да белых скал Англii, тады я, можа, падумаю, выходзiць мне цi аставацца.

I ён яшчэ мацней затупаў нагамi.

– Нiчога не зробiш, вязi яго дадому, - сказада хiтрая Рыбка Кiту.
– Я ж казала табе, што ён вельмi разумны i адважны.

Кiт паслухаўся i пусцiўся ў дарогу. Ён плыў i плыў, i плыў, працуючы ўсю дарогу хвастом i двума плаўнiкамi, хоць яму вельмi перашкаджала iкаўка.

Нарэшце ўдалечынi паказалiся белыя скалы Англii. Кiт падплыў да самага берага i пачаў разяўляць сваю пашчу ўсё шырэй, i шырэй, i шырэй, i шырэй - i сказаў Чалавеку:

– Пара выходзiць. Перасадка. Блiжэйшыя станцыi: Вiнчэстэр, Ашуэлот, Нашуа, Кiнi i Фiчбара.

Ледзь ён сказаў: "Фiч!" - з рота ў яго выскачыў Марак. Гэты Марак i сапраўды быў вельмi разумны i адважны. Седзячы ў жываце ў Кiта, ён не трацiў марна часу: ножыкам пашчапаў свой плыт на тонкiя лучынкi, склаў iх крыж-накрыж i моцна звязаў падцяжкамi (цяпер ты разумееш, чаму табе не трэба было забываць пра падцяжкi!), i ў яго атрымалася рашотка, якой ён i загарадзiў Кiту горла. Пры гэтым ён сказаў чароўныя словы. Ты гэтых слоў не чуў, i я з прыемнасцю скажу iх табе. Ён сказаў:

– Паставiў я рашотку,

Кiту заткнуў я глотку.

З гэтымi словамi ён скочыў на бераг, на дробныя каменьчыкi, i пайшоў да сваёй Мамы, якая дазваляла яму хадзiць па вадзе басанож. Потым ён ажанiўся i быў вельмi шчаслiвы. Кiт таксама ажанiўся i таксама быў вельмi шчаслiвы. Але ад гэтага дня i на векi вечныя ў яго ў горле стаяла рашотка, якую ён не мог нi праглынуць, нi выплюнуць. Праз гэтую рашотку да яго ў горла трапляла толькi дробная рыбка. Вось чаму ў наш час Кiты ўжо не глытаюць людзей. Яны не глытаюць нават маленькiх хлопчыкаў i маленькiх дзяўчынак.

А хiтрая Рыбка паплыла i схавалася ў тванi пад самым парогам Экватара. Яна думала, што Кiт раззлаваўся, i баялася паказацца яму на вочы.

Марак узяў з сабою свой паляўнiчы нож. Сiнiя палатняныя штаны былi па-ранейшаму на iм, калi ён крочыў па каменьчыках каля самага мора. Але падцяжак на iм ужо не было. Яны асталiся ў горле ў Кiта. Iмi былi звязаны лучынкi, з якiх Марак зрабiў рашотку. Вось i ўсё. Гэтай казцы канец.

Калi ў вокнах каюты

Зялёная цьма,

I пырскi ўзлятаюць

Да труб,

I ўстаюць пахвiлiнна

То нос, то карма,

А слуга, што падносiць вам

Суп,

Нечакана так валiцца

У куб,

Калi хлопчык ад рання

Неадзеты сядзiць

I мяшком на падлозе

Яго нянька ляжыць,

Калi хвалi страшэнна

Равуць за кармой

I нiхто не смяецца,

Не п'е i не есць,

Вось тады для нас ясна,

Што значаць сабой:

Сорак Норд,

Пяцьдзесят Вест!

ЧАМУ Ў ВЯРБЛЮДА ГОРБ

Книги из серии:

Без серии

[6.2 рейтинг книги]
[5.8 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[7.0 рейтинг книги]
[6.2 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Любовь Носорога

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
9.11
рейтинг книги
Любовь Носорога

Новый Рал 8

Северный Лис
8. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 8

Отрок (XXI-XII)

Красницкий Евгений Сергеевич
Фантастика:
альтернативная история
8.50
рейтинг книги
Отрок (XXI-XII)

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Интернет-журнал "Домашняя лаборатория", 2007 №7

Журнал «Домашняя лаборатория»
Дом и Семья:
хобби и ремесла
сделай сам
5.00
рейтинг книги
Интернет-журнал Домашняя лаборатория, 2007 №7

Мастеровой

Дроздов Анатолий Федорович
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Мастеровой

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга

Ученик. Книга вторая

Первухин Андрей Евгеньевич
2. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.40
рейтинг книги
Ученик. Книга вторая

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Волков. Гимназия №6

Пылаев Валерий
1. Волков
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
7.00
рейтинг книги
Волков. Гимназия №6

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Эволюционер из трущоб. Том 6

Панарин Антон
6. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 6