Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Каваль - гэта птушка. Гукi, якiя выходзяць з яе горла, зусiм як удары малаточка па медным тазе. Гэта таму, што яна служыць за вяшчальнiка ў кожным iндускiм садзе i паведамляе навiны кожнаму, хто хоча слухаць яе.

Iдучы па садовай дарожцы, Рыкi-Цiкi пачуў яе першую трэль - як удары ў маленькi абедзенны гонг. Гэта азначала: "Маўчыце i слухайце!" А потым звонка i цвёрда:

– Дзiнг-донг-ток! Наг памёр! Донг! Нагайна памерла! Дзiнг-донг-ток!

I адразу ўсе птушкi ў садзе заспявалi i ўсе жабы заквакалi,

бо Наг i Нагайна жэрлi i птушак i жаб.

Калi Рыкi-Цiкi падышоў пад дом, Тэдзi, i Тэдзева матка (яна ўсё яшчэ была вельмi белая), i Тэдзеў бацька кiнулiся яму насустрач i ледзь не заплакалi. У гэты вечар яму надавалi столькi ўсякай ежы, што ён i еў бы больш, ды не мог, а калi прыйшоў час спаць, ён усеўся Тэдзi на плячо i выправiўся ў ложак разам з iм. Там убачыла яго Тэдзева мацi, якая прыйшла праведаць сына ўвечары.

– Гэта наш збаўца!
– сказала яна мужу.
– Падумай толькi: ён выратаваў i Тэдзi, i цябе, i мяне.

Рыкi-Цiкi адразу ж прачнуўся i нават падскочыў, бо сон у мангустаў вельмi чуткi.

– А, гэта вы!
– сказаў ён.
– Чаго ж вам яшчэ непакоiцца: нiводнай жывой кобры не асталося, а каб i асталося - дык я ж тут.

Рыкi-Цiкi меў права ганарыцца сабою. Але ўсё ж ён вельмi не задаваўся i, як сапраўдны мангуст, ахоўваў гэты сад i зубам, i кiпцем, i скачком, i наскокам, так, што нiводная кобра не смела паткнуцца сюды цераз агароджу.

Хвалебная песня, якую птушка-кравец Дарзi спяваў у славу Рыкi-Цiкi-Тавi

Хто яшчэ гэтак жыве

У небе я песнi пяю.

Тут, на зямлi, я - кравец

Гнёзды i шыю, i ўю.

Тут, на зямлi, i ў небе над ёй

Шыю я, ўю i пяю!

* * *

Радуйся, мацi! Цяпер

Над птушанём не дрыжы:

Наг - крыважэрлiвы звер

Ў цеснай магiле ляжыць.

Крывасмок, што таiўся ў ружах,

У цеснай магiле ляжыць.

* * *

Хто быў - спявайце грамчэй!

Карай для гадзiны злой.

– Рыкi - яскравасць вачэй,

Цiкi - бясстрашны герой,

Рыкi-Цiкi-Цiкi, герой наш вялiкi,

Наш агнявокi герой!

* * *

Слава знiшчальнiку змей,

Радасць прынёсшаму нам.

Песню спявай, салавей.

Не, заспяваю я сам.

Славу пяю я вялiкаму Рыкi,

Кiпцям яго смелым, зубам яго белым,

Агнёва-чырвоным вачам!

(Тут песня перарываецца, бо Рыкi-Цiкi-Тавi перашкодзiў спеваку далей спяваць яе.)

КАЗКА ПРА СТАРОГА КЕНГУРУ

Не заўсёды Кенгуру быў гэтакi, як цяпер, а быў ён Iнакшы - Маленькi i на чатырох нагах. Ён быў шэры i калматы i страшэнна фанабэрлiвы. Ён скакаў па камянiстых пагорках у самай сярэдзiне Аўстралii i аднойчы з'явiўся перад Малодшым Богам па iменi Нка.

З'явiўся ён да Нка ў шэсць перад снеданнем i кажа:

– Зрабi мяне непадобным на ўсiх астатнiх жывёлiн, ды не пазней як да пяцi гадзiн дня.

Усхапiўся

Нка са свайго пясочнага трона i закрычаў:

– Iдзi прэч!

А Кенгуру быў шэры i калматы i страшэнна фанабэрлiвы: ён паскакаў на скалiстым выступе ў самай сярэдзiне Аўстралii i падаўся да Сярэдняга Бога Нкiнга.

З'явiўся ён да Нкiнга ў восем пасля снедання i кажа:

– Зрабi мяне непадобным на ўсiх астатнiх жывёлiн i каб мяне ведалi ўсюды, ды не пазней як да пяцi гадзiн дня.

Выскачыў Нкiнга са сваёй нары ў гушчары i закрычаў:

– Iдзi прэч!

А Кенгуру быў шэры i калматы i страшэнна фанабэрлiвы: ён паскакаў на пясчанай водмелi ў самай сярэдзiне Аўстралii i падаўся да Старшага Бога Нконга.

З'явiўся ён да Нконга ў дзесяць яшчэ да абеду i кажа:

– Зрабi мяне непадобным на ўсiх астатнiх жывелiн i каб мяне ведалi ўсюды i ўвесь час за мною ганялiся, ды не пазней як да пяцi гадзiн дня.

Выскачыў Нконг са сваёй ванны ў саляным азярцы i закрычаў:

– Хай будзе па-твойму!

Паклiкаў Нконг Дынга - Жоўтага Сабаку Дынга, вечна галоднага i вельмi запыленага, што было прыкметна на сонцы, - i паказаў яму на Кенгуру. I Нконг сказаў:

– Дынга! Прачнiся, Дынга! Ты бачыш гэтага скакуна каля кручы? Ён хоча, каб яго ведалi ўсюды i ўвесь час за iм ганялiся. Выканай яго жаданне, Дынга!

Усхапiўся Дынга - Жоўты Сабака Дынга - i спытаў:

– Вось гэтага - не то ката, не то труса?

I рвануўся Дынга - Жоўты Сабака Дынга, вечна галодны, з разяўлянай чорнай зяпай, падобнай на вядзерца для вугалю, - i рынуўся на Кенгуру.

А фанабэрлiвы Кенгуру кiнуўся наўцекi на ўсiх сваiх чатырох лапах, быццам якое-небудзь трусяня.

На тым, мой любенькi, i канчаецца першая частка гiсторыi!

Кенгуру бег па пустынi; ён бег цераз горы; бег цераз высахлыя саляныя азёры; бег праз чараты; бег праз зараснiкi эўкалiптаў; бег праз калючыя хмызнякi; бег, пакуль у яго не забалелi пярэднiя лапы.

Нiчога не зробiш - давялося!

Бег i бег Дынга - Жоўты Сабака Дынга, вечна галодны, з разяўленай вастразубай, падобнай на пастку, зяпай; ён не наблiжаўся i не адставаў, а ўсё iмчаўся за Кенгуру.

Нiчога не зробiш - давялося!

Бег i бег Кенгуру - Стары Кенгуру. Ён бег праз зараснiкi дрэў; бег праз зараснiкi кустоў; бег па высокай траве; бег па нiзкай траве; бег цераз тропiкi Рака i Казярога; бег, пакуль у яго не забалелi заднiя лапы.

Нiчога не зробiш - давялося!

Бег i бег Дынга - Жоўты Сабака Дынга, яшчэ больш галодны, чым заўсёды, з разяўленай зяпай, падобнай на конскi хамут; ён не наблiжаўся i не адставаў, i гэтак яны хутка дабеглi да ракi Валгонг.

А там не было нi моста, нi парома, i Кенгуру не ведаў, як яму перабрацца на другi бок; i ён стаў на заднiя лапы i пераскочыў.

Поделиться:
Популярные книги

Мир Возможностей

Бондаренко Андрей Евгеньевич
1. Мир Возможностей
Фантастика:
фэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Мир Возможностей

Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Коллектив авторов
Россия. XX век. Документы
Документальная литература:
прочая документальная литература
военная документалистика
5.00
рейтинг книги
Лубянка. Сталин и НКВД – НКГБ – ГУКР «Смерш» 1939-март 1946

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Барон нарушает правила

Ренгач Евгений
3. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон нарушает правила

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Неудержимый. Книга II

Боярский Андрей
2. Неудержимый
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга II

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Клан

Русич Антон
2. Долгий путь домой
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.60
рейтинг книги
Клан

Черный Маг Императора 5

Герда Александр
5. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 5

Темный Лекарь 3

Токсик Саша
3. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 3

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!