Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:
Але i гэта не стрымлiвала яго дапытлiвасцi. I здарылася так, што ў адну прыгожую ранiцу, незадоўга да раўнадзенства, гэты самы Слонiк - назола i прыставака - запытаў пра адну такую рэч, пра якую яшчэ нiхто нiколi не пытаўся. Ён запытаў:
– Што есць у абед Кракадзiл?
Усе спалохана i моцна закрычалi:
– Т-с-с-с-с!
I зараз жа, без лiшнiх слоў, пачалi сыпаць яму грымакi.
Бiлi яго доўга, без перадышкi, але калi скончылi бiць, ён зараз жа падбег да цярноўнiку i сказаў птушцы Калакола, якая там сядзела:
– Мой бацька бiў мяне, i мая мацi бiла мяне, i ўсе мае цёткi бiлi мяне, i
I сказала птушка Калакола, сумна i горка ўсхлiпваючы:
– Iдзi да берага соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракi Лiмпапо, дзе растуць атрутныя дрэвы, якiя наганяюць трасцу. Там ты даведаешся пра ўсё.
На другi ж дзень, калi ад раўнадзенства нiчога не засталося, гэты дапытлiвы Слонiк набраў бананаў - цэлых сто фунтаў!
– i цукровага трысця таксама сто фунтаў!
– i семнаццаць зялёных хрусткiх дыняў, узвалiў усё гэта на плечы i, далiкатна развiтаўшыся са сваiмi мiлымi сваякамi, выправiўся ў дарогу.
– Бывайце!
– сказаў ён iм.
– Я iду да соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракi Лiмпапо; там растуць дрэвы, яны наганяюць трасцу, i я даведаюся ўсё-такi, што есць у абед Кракадзiл.
I сваякi яшчэ раз добра ўсыпалi яму на развiтанне, хоць ён вельмi далiкатна прасiў iх не турбавацца.
I ён пайшоў ад iх, крыху пабiты, але не вельмi здзiўлены. Еў па дарозе дынi, а шкарлупiну кiдаў на зямлю, бо падбiраць гэтыя шкарлупiны яму не было чым.
З горада Грэма ён пайшоў у Кiмберлей, з Кiмберлея ў Хамаву зямлю, з Хамавай зямлi на ўсход i на поўнач i ўсю дарогу частаваўся дынямi, пакуль, нарэшце, не прыйшоў да соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракi Лiмпапо, акружанай якраз такiмi дрэвамi, як казала птушка Калакола.
А трэба табе ведаць, мой мiлы хлопчык, што да таго самага тыдня, да таго самага дня, да той самай гадзiны, да той самай хвiлiны наш дапытлiвы Слонiк нiколi не бачыў Кракадзiла i нават не ведаў, што гэта такое. Уявi ж сабе яго цiкаўнасць!
Першае, што кiнулася яму ў вочы, - быў Двухкаляровы Пiтон, Скалiсты Змей, якi абкруцiўся вакол нейкай скалы.
– Прабачце, калi ласка!
– сказаў Слонiк вельмi далiкатна.
– Цi не сустракаўся вам дзе-небудзь недалёка адгэтуль Кракадзiл? Тут так лёгка заблудзiцца.
– Цi не сустракаўся мне Кракадзiл?
– злосна перапытаў Двухкаляровы Пiтон, Скалiсты Змей.
– Знайшоў пра што пытацца!
– Прабачце, калi ласка!
– казаў далей Слонiк.
– Цi не можаце вы сказаць мне, што есць Кракадзiл у абед?
Тут Двухкаляровы Пiтон, Скалiсты Змей, не мог ужо больш стрымацца, хуценька раскруцiўся i велiзарным хвастом даў Слонiку грымака. А хвост у яго быў як цэп i ўвесь пакрыты лускою.
– Вось дык дзiва!
– сказаў Слонiк.
– Мала таго, што мой бацька бiў мяне, i мая мацi бiла мяне, i мой дзядзька бiў мяне, i мая цётка бiла мяне, i другi мой дзядзька, Павiян, бiў мяне, i другая цётка, Бегемоцiха, бiла мяне, i ўсе як ёсць бiлi мяне за страшэнную маю дапытлiвасць, - тут, як бачу я, пачынаецца тая ж самая гiсторыя.
I ён вельмi ветлiва развiтаўся з Двухкаляровым Пiтонам, Скалiстым Змеем, дапамог яму зноў абкруцiцца вакол скалы i пайшоў сабе далей; хоць яму нямала ўсыпалi, ён не вельмi дзiвiўся гэтаму, а зноў узяўся за дынi i зноў кiдаў шкарлупiну
– i хутка напаткаў нейкае бервяно, якое валялася каля самага берага соннай, смуроднай, мутна-зялёнай ракi Лiмпапо, акружанай дрэвамi, што наганяюць трасцу.
Але на самай справе, мой мiлы хлопчык, гэта было не бервяно, гэта быў Кракадзiл. I падмiргнуў Кракадзiл адным вокам - вось так!
– Прабачце, калi ласка!
– звярнуўся да яго Слонiк вельмi ветлiва.
– Цi не здаралася вам сустрэць дзе-небудзь блiзка ў гэтых мясцiнах Кракадзiла?
Кракадзiл падмiргнуў другiм вокам i высунуў напалавiну свой хвост з вады. Слонiк (зноў-такi вельмi ветлiва!) адступiўся назад, бо новыя грымакi не цiкавiлi яго.
– Падыдзi блiжэй, мая крошка!
– сказаў Кракадзiл.
– Табе, уласна кажучы, навошта гэта патрэбна?
– Прабачце, калi ласка!
– сказаў Слонiк вельмi ветлiва.
– Мой бацька бiў мяне, i мая мацi бiла мяне, мая даўганогая цётка Страўсiха бiла мяне, i мой даўганогi дзядзька Жыраф бiў мяне, мая другая цётка, тоўстая Бегемоцiха, бiла мяне, i другi мой дзядзька, калматы Павiян, бiў мяне, i Пiтон Двухкаляровы, Скалiсты Змей, вось толькi што бiў мяне балюча-балюча i цяпер - не ў крыўду хай вам будзе сказана - я не хацеў бы, каб мяне бiлi зноў.
– Падыдзi сюды, мая крошка, - сказаў Кракадзiл, - бо я i ёсць Кракадзiл.
I ён заплакаў кракадзiлавымi слязамi, каб паказаць, што ён i сапраўды Кракадзiл.
Слонiк страшэнна ўзрадаваўся. У яго захапiла дух, ён упаў на каленi i крыкнуў:
– Вось вы мне i трэба! Я гэтулькi дзён шукаю вас! Скажыце мне, калi ласка, хутчэй, што вы ясце ў абед?
– Падыдзi блiжэй, мой маленькi, я шапну табе на вушка.
Слонiк нагнуў галаву блiзка-блiзка да зубастай, iкластай кракадзiлавай пашчы, i Кракадзiл схапiў яго за маленькi носiк, якi да гэтага самага тыдня, да гэтага самага дня, да гэтай самай гадзiны, да гэтай самай хвiлiны быў нiколькi не большы за чаравiк.
– Мне здаецца, - сказаў Кракадзiл, i сказаў гэта скрозь зубы, вось так:-мне здаецца, што сёння на першую страву ў мяне будзе малады Слонiк.
Слонiку, мой мiлы хлопчык, гэта страшэнна не спадабалася, i ён сказаў праз нос:
– Пуздзiдзе бядзе, бдзе вельмi балiдзь! (Пусцiце мяне, мне вельмi балiць!)
Тут Двухкаляровы Пiтон, Скалiсты Змей, кiнуўся са скалы i сказаў:
– Калi ты, о мой юны дружа, зараз жа не падасiся назад, колькi хопiць у цябе тваёй сiлы, то мая думка такая, што не паспееш ты сказаць "раз, два, тры!", як, у вынiку тваёй гутаркi з гэтым скураным мяшком (так ён велiчаў Кракадзiла), ты трапiш туды, у той празрысты струмень...
Двухкаляровыя Пiтоны, Скалiстыя Змеi, заўсёды гавораць вось так.
Слонiк сеў на заднiя ножкi i пачаў цягнуць. Ён цягнуў, i цягнуў, i цягнуў, i нос у яго пачаў выцягвацца. А Кракадзiл адступiў далей у ваду, успенiў яе, нiбы ўзбiтыя вяршкi, цяжкiмi ўдарамi свайго хваста, i таксама цягнуў, i цягнуў, i цягнуў.
I нос у Слонiка выцягваўся, i Слонiк растапырыў усе чатыры нагi, такiя маленечкiя слановыя ножкi, i цягнуў, i цягнуў, i цягнуў, i нос у яго ўсё выцягваўся. I Кракадзiл бiў хвастом, нiбы вяслом, i таксама цягнуў, i цягнуў, i чым больш ён цягнуў, тым даўжэй выцягваўся ў Слонiка нос, i балюча было гэтаму носу страшэн-н-н-н-на!