Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

Яльмар плыў праз лес, праз нейкiя вялiкiя залы i гарады... Праплыў ён i праз той горад, дзе жыла яго старая нянька, якая песцiла яго, калi ён быў яшчэ малым, i вельмi любiла свайго гадаванца, i вось ён убачыў яе; яна кланялася, пасылала яму рукою паветраныя пацалункi i спявала харошанькую песеньку, якую сама склала i прыслала Яльмару:

Мой Яльмар, цябе ўспамiнаю,

Калi пад цянiсты прыходжу вяз.

Выказаць не магу, як жадаю

Убачыць цябе яшчэ хоць бы раз!

Цябе ў калысцы я калыхала,

Вучыла

хадзiць, гаварыць.

I ў шчочкi i ў лоб цалавала,

Дык як жа мне цябе не любiць!

Люблю цябе, мiлы i радасны мой,

Хай будзе навекi i Бог наш з табой!

I птушкi падпявалi ёй, кветкi танцавалi, а старыя вербы варушылiся, як быццам Оле-Лукойе i iм апавядаў казку.

Серада

Ну i дождж лiў! Яльмар чуў гэты страшны шум нават у сне; калi ж Оле-Лукойе адчынiў акно, аказалася, што вада стаяла на ўзроўнi падаконнiка. Цэлае возера! Затое да дома прычалiў цудоўнейшы карабель.

– Хочаш праехаць, Яльмар?
– спытаў Оле.
– Пабываеш ноччу на чужой зямлi, а ранiцай - зноў будзеш дома?

I вось Яльмар, па-святочнаму прыбраны, апынуўся на караблi. Надвор'е тут жа праяснiлася, i яны паплылi па вулiцах, каля царквы - вакол было адно суцэльнае возера. Нарэшце яны адплылi так далёка, што зямля зусiм знiкла з вачэй. Высока ў паднеб'i ляцелi буслы; яны сабралiся ў далёкiя цёплыя краiны i ляцелi доўгай чарадой, адзiн за адным. Яны былi ўжо некалькi дзён у дарозе, i адзiн з iх так стамiўся, што крылы амаль не слухалiся яго. Ён ляцеў ззаду, а потым адстаў i пачаў апускацца на сваiх аслабелых крылах усё нiжэй i нiжэй, вось калыхнуў iмi яшчэ разы два, але... дарэмна! Хутка ён зачапiўся за мачту карабля, слiзгануў i - бах!
– звалiўся прама на палубу.

Юнга падхапiў яго i пасадзiў у птушнiк да курэй, качак i iндычак. Бедалага бусел стаяў i панура аглядаўся.

– Бач якi!
– сказалi куры.

А iндыйскi певень надзьмуўся, як толькi мог, i спытаў у бусла, хто ён такi; качкi ж падалiся назад, падпiхваючы адна адну крыламi, кракалi: "Дур-рань! Дур-рань!"

I бусел расказаў iм пра гарачую Афрыку, пра пiрамiды i страусаў, якiя носяцца па пустынi з хуткасцю дзiкiх коней, але качкi нiчога не зразумелi i зноў пачалi падпiхваць адна адну:

– Ну цi не дурань ён?

– Канечне, дурань!
– сказаў iндыйскi певень i сярдзiта забубнiў. Бусел змоўк i пачаў думаць пра сваю Афрыку.

– Якiя ў вас цудоўныя тонкiя ногi!
– сказаў iндыйскi певень - Пачым аршын?

– Крак! Крак! Крак!
– закрычалi смешныя качкi, але бусел як бы i не чуў.

– Маглi б i вы пасмяяцца з намi!
– сказаў буслу iндыйскi певень.
– Вельмi цiкава! Ды куды гэта, думаю, вельмi нiзка для яго! Увогуле, нельга сказаць, каб ён вылучаўся кемлiвасцю! Што ж, будзем самi весялiцца!

I курыцы квакталi, качкi кракалi, i гэта страшна забаўляла.

Але Яльмар падышоў да птушнiка,

адчынiў дзверцы, павабiў бусла, i той выскачыў да яго на палубу, - ён паспеў ужо адпачыць. I вось бусел як быццам пакланiўся Яльмару ў знак удзячнасцi, узмахнуў шырокiмi крыламi i паляцеў на поўдзень. А куры закудахталi, качкi закракалi, iндыйскi ж певень так надзьмуўся, што грабеньчык у яго налiўся крывёй.

– Заўтра звараць з вас булён!
– сказаў Яльмар i прачнуўся зноў у сваiм маленькiм ложку.

Слаўна пападарожнiчалi ноччу яны з Лукойе.

Чацвер

– Ведаеш што?
– сказаў Оле-Лукойе.
– Толькi не палохайся! Я зараз пакажу табе мышку!
– I праўда, ён трымаў у руцэ цудоўную мышку. Яна прыбегла запрасiць яго на вяселле!
– Дзве мышкi збiраюцца сёння ноччу пажанiцца. Жывуць яны пад падлогай у кладоўцы тваёй мацi. Выдатнае памяшканне, кажуць.

– А як жа я працiснуся скрозь маленькую дзiрачку ў падлозе?
– спытаў Яльмар.

– Ах, павер мне!
– сказаў Оле-Лукойе.
– Ты ў мяне станеш маленькiм.

I ён дакрануўся да хлопчыка сваёй чароўнай спрынцоўкай. Яльмар раптам пачаў памяншацца, памяншацца i нарэшце стаў як пальчык.

– Цяпер можна будзе пазычыць мундзiр у алавянага салдацiка. Я думаю, гэты ўбор падойдзе: мундзiр жа так упрыгожвае, ты ж iдзеш у госцi!

– Ну добра!
– згадзiўся Яльмар, пераапрануўся i стаў падобным на ўзорнага алавянага салдацiка.

– Цi не жадаеце сесцi ў напарстак вашай матулi?
– сказала Яльмару мышка. Я буду мець гонар адвезцi вас.

– Ах, няўжо вы самi будзеце турбавацца, фрокен!
– сказаў Яльмар, i вось яны паехалi на мышынае вяселле.

Праслiзнуўшы ў дзiрачку, прагрызеную мышамi ў падлозе, яны трапiлi спачатку ў доўгi вузкi калiдор, тут якраз толькi i можна было праехаць у напарстку. Калiдор быў ярка асветлены гнiлушкамi.

– Дык жа цудоўны пах?
– спытала мышка-вазнiца.
– Увесь калiдор змазаны салам! Што бывае лепшым?

Нарэшце дабралiся i да самой залы, дзе адбывалася вяселле. Дарэмна, перашэптваючыся i перасмейваючыся памiж сабой, стаялi ўсе мышкi-дамы, а налева, закручваючы лапкамi вусы, - мышкi-кавалеры, а пасярэдзiне, на выедзеным кавалачку сыру, узвышалiся самi жанiх i нявеста i страшна цалавалiся ва ўсiх на вачах. Што ж, яны былi заручаны i рыхтавалiся пажанiцца.

А госцi ўсё прыбывалi i прыбывалi; мышы ледзь не душылi адна адну, i вось шчаслiвую парачку адцiснулi да самых дзвярэй, так што нiкому больш нельга было нi ўвайсцi, нi выйсцi. Зала, як i калiдор, уся была змазана салам; другiх пачастункаў не было; а на дэсерт гасцей абносiлi гарошынай, на якой адна сваячка маладых выгрызла iх iмёны, а больш правiльна - усяго першыя лiтары. Дзiва, ды i толькi!

Усе мышы аб'явiлi, што вяселле было цудоўнае i памяць застанецца аб iм надзвычай прыемная.

Поделиться:
Популярные книги

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Арсеньев Владимир Клавдиевич
5. Абсолют
Приключения:
исторические приключения
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений В. К. Арсеньева в одной книге

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Эволюционер из трущоб. Том 3

Панарин Антон
3. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
6.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 3

Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Агеева Елена А.
Документальная литература:
публицистика
5.40
рейтинг книги
Всемирная энциклопедия афоризмов. Собрание мудрости всех народов и времен

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Законы Рода. Том 6

Андрей Мельник
6. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 6

Отборная бабушка

Мягкова Нинель
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
7.74
рейтинг книги
Отборная бабушка

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Босс Мэн

Киланд Ви
Любовные романы:
современные любовные романы
8.97
рейтинг книги
Босс Мэн

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Арх Максим
3. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Неправильный боец РККА Забабашкин 3

Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15

Сухинин Владимир Александрович
Виктор Глухов агент Ада
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Виктор Глухов агент Ада. Компиляция. Книги 1-15