Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Казкi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Якая цудоўная кветка!
– сказала жанчына i пацалавала прыгожыя стракатыя пялёсткi.

У тую ж хвiлiну ў стрыжнi кветкi штосьцi шчоўкнула, i яна раскрылася. Гэта быў на самай справе вялiкi цюльпан, але ў чашачцы яго сядзела жывая дзяўчынка. Яна была маленькая-маленькая, усяго з дзюйм* ростам. Таму яе так i назвалi Дзюймовачка.

* У адным дзюйме (адной цалi) 2,5 сантыметры.

Калыску для Дзюймовачкi зрабiлi з блiскучай лакiраванай шкарлупiны грэцкага арэха. Замест пярынкi туды паклалi некалькi фiялак, а замест коўдрачкi - пялёсткi ружы. У гэтую калысачку

дзяўчынку клалi на ноч, а днём яна гуляла на стале.

Сярод стала жанчына паставiла глыбокую талерку з вадой, а на краi талеркi расклала кветкi. Доўгiя сцяблiнкi iх купалiся ў вадзе, i кветкi доўга заставалiся свежымi i духмянымi.

Для маленькай Дзюймовачкi талерка з вадой была цэлым возерам, i яна плавала па гэтым возеры на пялёстку цюльпана, як на лодачцы. Замест вёслаў у яе былi пара белых конскiх валасоў. Дзюймовачка цэлыя днi каталася на сваёй цудоўнай лодачцы, пераплывала з аднаго боку талеркi на другi; спявала песнi. Такога пяшчотнага галаску, як у яе, нiхто нiколi не чуў.

Аднойчы ноччу, калi Дзюймовачка спала ў сваёй калысцы, праз адчыненае акно ў пакой залезла вялiзная старая жаба, мокрая i брыдкая. З падаконнiка яна скочыла на стол i зазiрнула ў шкарлупiну, дзе спала пад пялёсткам ружы Дзюймовачка.

– Як хораша!
– сказала старая жаба.
– Слаўная нявеста будзе майму сыну.

Яна схапiла арэхавую шкарлупiну з дзяўчынкай i выскачыла праз акно ў сад.

У садзе працякала рэчка, а пад самым яе берагам было багнiстае балота. Тут, у тванiстай цiне, i жыла старая жаба са сваiм сынам.

Сын быў таксама мокры i брыдкi - цюцелька ў цюцельку як яго мацi, старая жаба.

– Каакс, каакс, брэке-ке-кекс!
– толькi i мог сказаць, калi ўбачыў маленькую дзяўчынку ў арэхавай шкарлупiне.

– Цiшэй ты! Разбудзiш яе, i яна ўцячэ ад нас, - сказала старая жаба.
– Яна ж лягчэй лебядзiнага пуху. Пасадзi яе на самую сярэдзiну ракi, на шырокi лiст гарлачыка, - гэта цэлая выспа для такой маленькай. Адтуль ужо ёй нiяк не ўцячы. А я тым часам падрыхтую для вас у цiне ўтульнае гняздзечка.

У рацэ расло багата гарлачыкаў; iх шырокiя зялёныя лiсты плавалi па вадзе. Самы вялiкi лiст быў далей за ўсiх ад берага. Жаба падплыла да гэтага лiста i паставiла на яго арэхавую шкарлупiну, у якой спакойна спала дзяўчынка.

Рана-раненька прачнулася Дзюймовачка i раптам убачыла, што яна на лiсце гарлачыка; вакол, куды нi зiрнеш, вада, а бераг ледзь бачыцца ўдалечынi. Дзюймовачка вельмi напалохалася i заплакала.

А старая жаба сядзела ў цiне i ўпрыгожвала свой дом чаротам i жоўтымi гарлачыкамi - яна хацела дагадзiць маладой нявестцы. Калi ўсё было гатова, жаба паплыла са сваiм брыдкiм сынам да лiста, на якiм сядзела Дзюймовачка, каб узяць яе ложачак i паставiць у спальнi. Старая жаба нiзка прысела ў вадзе перад дзяўчынкай i сказала:

– Вось мой сынок! Ён будзе тваiм мужам. Вы слаўна зажывеце з iм у нас у цiне.

– Каакс, каакс, брэке-ке-кекс!
– толькi i мог казаць сынок.

Жаба ўзяла шкарлупiну i паплыла з ёй, а Дзюймовачка засталася адна на зялёным лiсце i горка-горка плакала - ёй зусiм не хацелася жыць у брыдкай жабы i выходзiць за яе

агiднага сына.

Маленькiя рыбкi, якiя плавалi пад вадой, бачылi жабу i яе сына i чулi, што яна казала Дзюймовачцы.

Яны высунулi з вады свае галовы, каб паглядзець на малютку нявесту. Як толькi рыбкi ўбачылi Дзюймовачку, iм стала страшэнна шкада, што такой цудоўнай дзяўчынцы давядзецца жыць з жабамi. Не бываць жа гэтаму! Рыбкi з усёй рэчкi падплылi да лiста гарлачыка, на якiм сядзела Дзюймовачка, i перагрызлi сцяблiнку лiста.

I вось лiст гарлачыка паплыў па цячэннi. Цячэнне было моцнае, i лiст з дзяўчынкай плыў вельмi хутка. Цяпер жаба нiяк не магла б дагнаць Дзюймовачку.

А Дзюймовачка плыла ўсё далей, i маленькiя птушкi, якiя сядзелi на кустах, глядзелi на яе i спявалi:

– Якая прыгожанькая маленькая дзяўчынка!

Прыгожы белы матылёк увесь час лётаў вакол Дзюймовачкi i нарэшце апусцiўся на лiст - бо вельмi яму спадабалася маленькая дзяўчынка. Тады Дзюймовачка зняла з сябе пояс, адзiн канец накiнула на матылька, а другi прывязала да свайго лiстка, i лiсток паплыў яшчэ хутчэй. Раптам мiма праляцеў майскi жук. Ён убачыў Дзюймовачку, схапiў яе i аднёс на дрэва, а зялёны лiст гарлачыка паплыў далей, i з iм матылёк - ён жа быў прывязаны i не мог вызвалiцца.

Бедная Дзюймовачка вельмi напалохалася, калi жук схапiў яе i паляцеў з ёй на дрэва. Але майскаму жуку i гора было мала. Ён усеўся высока на дрэве, пакармiў Дзюймовачку салодкiм сокам кветак i сказаў ёй, што яна яму вельмi падабаецца, хаця яна i зусiм не падобна на майскага жука.

Потым да iх прыйшлi ў госцi iншыя майскiя жукi, якiя жылi на тым жа дрэве. Яны разглядвалi Дзюймовачку з галавы да ног, а жучкi-паненкi пацiскалi шчупальцамi.

– У яе толькi дзве ножкi!
– казалi адны.

– У яе нават няма шчупальцаў!
– сказалi другiя.

– Якая яна тонкая! Яна зусiм як чалавек!
– сказалi трэцiя.

– Яна вельмi непрыгожая!
– вырашылi нарэшце ўсе жукi.

Тут майскаму жуку, якi прынёс Дзюймовачку, падалося таксама, што яна вельмi непрыгожая, i ён не захацеў больш трымаць яе ў сябе - няхай iдзе куды захоча. Ён зляцеў з ёй унiз i пасадзiў яе на рамонак.

Дзюймовачка сядзела на кветцы i плакала: ёй было крыўдна, што яна такая непрыгожая. Нават майскiя жукi прагналi яе.

Усё лета пражыла Дзюймовачка адна-аднюткая ў лесе. Яна спляла сабе з травы калысачку i павесiла гэту калысачку пад вялiкi лiст лопуху, каб яе не замачыў дожджык. Яна ела салодкi мёд з кветак i пiла расу, якую кожную ранiцу знаходзiла на лiсцях.

Так прайшло лета, прайшла восень. Наблiжалася доўгая халодная зiма. Усе птушкi паляцелi, кветкi завялi, а вялiкi лопух, пад якiм жыла Дзюймовачка, пажаўцеў, пасох i скруцiўся трубачкай.

Дзюймовачка дрыжэла ад холаду: сукенка яе ўся пашматалася, а яна была такая маленькая, пяшчотная - як ёй не мерзнуць! Пайшоў снег, i кожная сняжынка была для Дзюймовачкi тое ж, што для нас цэлая рыдлёўка снегу. Мы ж вялiзныя, а яна была ўсяго з дзюйм ростам. Яна загарнулася ў сухi лiст, але ён зусiм не саграваў, i Дзюймовачка сама дрыжэла як асiнавы лiст.

Поделиться:
Популярные книги

Невест так много. Дилогия

Завойчинская Милена
Невест так много
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.62
рейтинг книги
Невест так много. Дилогия

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Как я строил магическую империю 5

Зубов Константин
5. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
аниме
фантастика: прочее
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 5

Иоанн Антонович

Сахаров Андрей Николаевич
10. Романовы. Династия в романах
Проза:
историческая проза
5.00
рейтинг книги
Иоанн Антонович

Миллионер против миллиардера

Тоцка Тала
4. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.25
рейтинг книги
Миллионер против миллиардера

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Чаковский Александр Борисович
Проза:
военная проза
7.00
рейтинг книги
Блокада. Знаменитый роман-эпопея в одном томе

Завод-3: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
3. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Завод-3: назад в СССР

Идеальный мир для Лекаря 5

Сапфир Олег
5. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 5

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4

Вторая мировая война

Бивор Энтони
Научно-образовательная:
история
военная история
6.67
рейтинг книги
Вторая мировая война

Камень. Книга шестая

Минин Станислав
6. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.64
рейтинг книги
Камень. Книга шестая