Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Шрифт:

Далей Наседкiн расказваў пра метады кiраўнiцтва Бермана падначаленымi.

"Па суботах Берман праводзiў вытворчыя нарады. Выклiкалiся на сцэну па зараней падрыхтаваным спiсе трое лепшых следчых i трое горшых. Берман пачынаў:

– Вось лепшыя з лепшых нашых работнiкаў, - называў ён прозвiшча следчага.
– Устаньце, таварыш. Няхай астатнiя вас бачаць. За тыдзень ён скончыў сто спраў, з iх сорак - на вышэйшую меру, а шэсцьдзесят на агульны тэрмiн у тысячу гадоў. Павiншуем таварыша. Сталiн пра вас ведае i помнiць. Вас прадстаўляем да ўзнагароды ордэнам. А зараз атрымайце грашовую прэмiю

ў суме пяцi тысяч рублёў. А вось следчы, - называлася прозвiшча, - за тыдзень скончыў усяго толькi тры справы, i нiводнага на расстрэл, а прапаноўвае падследным тэрмiны ад пяцi да васьмi гадоў. Выведзiце яго.

Бледнага ад страху следчага выводзiлi.

– Выявiлася, - голасна чаканiў Берман, - што гэты следчы завербаваны нашымi ворагамi, якiя паставiлi задачу органам сарваць выкананне асабiстых заданняў таварыша Сталiна. Гэты здраднiк следчы будзе расстраляны".

Так тэрарызаваў сваiх падначаленых Берман, i падначаленыя старалiся.

Ад Слукiна маю справу перадалi следчаму-навiчку, маладому хлопцу. На мяне ён не крычаў, па натуры быў спакойны, амаль флегматык.

– У цябе што, ерунда, - гаварыў ён мне, - адна АА (антысавецкая агiтацыя). Групу табе не вяжуць. За тваю вiну больш пяцi не павiнны даць. Так што не бойся. Давай хутчэй усё запiшам, аформiм, i справа ў суд пойдзе.

Ён i скончыў следства, напiсаў абвiнаваўчае заключэнне, i справа пайшла ў Спецыяльную калегiю Вярхоўнага суда БССР.

Чакаў я суда доўга. Пра навiны мы, арыштаваныя, даведвалiся ад навiчкоў i яшчэ з дапамогай аднаго iнфармацыйнага канала. Турэмнай прыбiральняй карысталiся i арыштаваныя, i супрацоўнiкi турмы, камiсарыята. Пасля,сябе яны пакiдалi ў кошыках шматкi газет. Калi нас заводзiлi ў прыбiральню, мы адразу ж хапалi тыя шматкi, абмывалi пад кранам i тайком прыносiлi ў камеру. Навiны былi адны: лiсты калгаснiкаў аб шчаслiвым жыццi, заклiкi выкрываць ворагаў народа. З тых газет ведалi, каго пасадзiлi, каго выкрылi.

З падвальнай камеры на вулiцы Ўрыцкага мяне перавялi ў турму на вулiцу Валадарскага. Там сядзела розная шпана. блатары, але больш -палiтычных. Там я таксама сустрэў цiкавых людзей - вучоных, студэнтаў, настаўнiкаў. Пазнаёмiўся я з былым мiнiстрам - старшынёй рады Беларускай народнай рэспублiкi Цвiкевiчам Аляксандрам Iванавiчам, высланым з Беларусi пры разгроме нацыянальнай iнтэлiгенцыi ў трыццатыя гады i вернутым у Менск з высылкi для канчатковай расправы.

Хачу прывесцi ягоныя словы, якiя ён аднойчы сказаў, як малiтву:

"Матка боская, завошта такi лёс краiне? Такiя беды пасланы народу: крывавы Кастрычнiк, самазнiшчэнне нацыi ў грамадзянскую вайну, голад i высылкi, раскулачванне, а цяпер яшчэ i гэты тэрор. I што б засталося ад Англii, Францыi, ад эўрапейскай цывiлiзацыi, калi б i там быў знiшчаны такi ж слой лепшых розумаў?.."

Сапраўды, што б засталося? А наша краiна жыве. Жывучыя, значыць, мы.

Паколькi менскiя турмы былi перапоўнены, iх пачалi разгружаць i адпраўляць арыштаваных у iншыя гарады. Я трапiў у вiцебскую турму, таксама перапоўненую. У нашай вялiкай камеры сядзелi вайскоўцы, выкладчыкi з ветэрынарнага iнстытута i вядомы ў свой час драматург Курдзiн Дзiмiтры Iванавiч. Яго п'еса "Мiжбур'е" ставiлася ў многiх тэатрах краiны. Курдзiн i

ў камеры пiсаў агрызкам алоўка ў кнiжачцы курыцельнай паперы сваю новую п'есу.

Не так даўно я зрабiў праз ваенны трыбунал Беларускай ваеннай акругi запыт у КДБ пра лёс Курдзiна. Паведамiлi, што ён быў расстраляны 12 снежня трыцдаць сёмага года.

У кастрычнiку мяне судзiлi. З Менска прыехала выязная сесiя Спецыяльнай калегii Вярхоўнага суда БССР з сотнямi спраў. Засядала яна ў памяшканнi народнага суда, куды з турмы прывозiлi падсудных. Мяне прывезлi ў групе дваццацi чалавек, не знаёмых мне. Усе яны таксама абвiнавачвалiся па "лёгкiм" артыкуле - у антысавецкай агiтацыi. На тым судзе на кожнага адпускалася не больш дваццацi хвiлiн. Заходзiлi ў пакой, дзе засядаў суд, неўзабаве выходзiлi, i мера пакарання аб'яўлялася адна - дзесяць гадоў лагера.

Мяне выклiкалi апошнiм. Я зайшоў у пакой, прымiрыўшыся з тым, што атрымаю таксама дзесяць гадоў. Стаў перад судом па турэмнай прывычцы, заклаўшы рукi за спiну. Больш за паўгода я жыў толькi на турэмным пайку, згаладаў, схуднеў, збляднеў, i, вядома ж, грузнаму пажылому старшынi, засядацелям - жынчыне i мужчыну - я здаўся дахадзягам, вартым жалю. Я адчуў i зразумеў, што суддзi глядзелi на мяне з жаласцю. Па ўзросту кожнаму з iх я гадзiўся ў сыны. Можа, у iх i былi такiя ж, як i я, сыны i суддзi ўяўлялi iх на маiм месцы.

Старшынствуючы, праверыўшы мае бiяграфiчныя дадзеныя, спытаў, цi прызнаю я сябе вiнаватым.

Яшчэ задоўга да суда я падрыхтаваў у сваё апраўданне цэлую прамову. Я дзесяткi разоў рэпецiраваў яе, раiўся з аднакамернiкамi, што яшчэ трэба дапоўнiць да той прамовы, дапаўняў i быў гатовы ў любы момант выступiць з ёю. А ў судзе я раптам як анямеў, не змог напачатку вымавiць i слова. А потым i заплакаў, ненавiдзячы сябе за гэты плач, злосна выцiраючы рукавом слёзы, сцiскаючы зубы, намагаючыся не плакаць, супакоiцца i не могучы гэта зрабiць. Суддзi апусцiлi галовы, на мяне не глядзелi. I ўсё ж у рэшце рэшт я здолеў сказаць, што нiякi я не антысаветчык, не вораг савецкай улады, а запiс у дзённiку зрабiў пад уплывам прыгнечанага настрою.

– Хопiць, добра. Выйдзiце, калi ласка, - сказаў старшынствуючы.

Я выйшаў з такiм цяжкiм паганым настроем, так сябе лаяў за сваю слязлiвасць, што гатоў быў ударыцца галавой аб сценку.

Праз хвiлiн дзесяць мяне паклiкалi. Зайшоў, стаў, слухаю прыгавор. Яго прачыталi не ўвесь, а толькi рэзалюцыйную частку. "Хомчанку Васiля Фёдаравiча на аснове арт. 72 пункта А Крымiнальнага кодэкса БССР пазбавiць волi ў папраўча-працоўным лагеры тэрмiнам на чатыры гады i на тры гады паражэння ў правах пасля адбыцця пакарання".

– Колькi, чатыры гады?
– не паверыў я пачутаму.

– Чатыры, - кiўнуў галавой старшынствуючы.
– Прыгавор канчатковы i касацыi не падлягае.

– А я i не буду скардзiцца, - паспяшыў я запэўнiць суд.

Я быў рады i шчаслiвы, i радасць гэта, вядома ж, адбiвалася на маiм твары. Я адыходзiў i ўсмiхаўся, на развiтанне падзякаваў суддзям.

Усяго толькi чатыры гады! А не восем, не дзесяць. У мяне пела душа. Я пахвалiўся мiлiцыянеру, якi павiнен быў адвесцi мяне ў турму, пра гэтыя чатыры гады i гатоў быў хвалiцца ўсiм стрэчным.

Поделиться:
Популярные книги

Маяк надежды

Кас Маркус
5. Артефактор
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Маяк надежды

Кадет Морозов

Шелег Дмитрий Витальевич
4. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.72
рейтинг книги
Кадет Морозов

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Эволюционер из трущоб. Том 10

Панарин Антон
10. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 10

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Ловушка

Штиль Жанна
3. Леди из будущего
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Ловушка

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Ардова Алиса
1. Вернуть невесту
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.49
рейтинг книги
Вернуть невесту. Ловушка для попаданки

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Сумеречный стрелок 8

Карелин Сергей Витальевич
8. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок 8

Не грози Дубровскому! Том II

Панарин Антон
2. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том II