Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ну, тут не завод, механiзмаў няма, гарбом i рукамi ўсё трэба рабiць.

– А кiм мяне туды?
– нясмела спытаў я.

– Галоўны пекар праз тры месяцы вызвалiцца. Вось яму замену трэба рыхтаваць.

"Ну няхай рыхтуюць. Хоць тыдзень, хоць дзень, ды пабуду ж там", радаваўся я.

Ну вось i пякарня з закапцелым комiнам над дахам, з якога цягнуўся струмень чорнага дыму. Нарадчык, калi пераступiлi парог пякарнi, крыкнуў некуды ў цёмную, шумную залу, дзе людзей я не бачыў:

– Парфёнаў! Дзе ты там? Змену прывёў, разбiрайся.
– I выйшаў.

Людзей я не ўбачыў, таму што iх засланялi штабелi мукi i штабель буханак. Бог

мой, як iх, буханак, тут многа! Цяпло хлеба, вiдаць, нядаўна вынятага з печы, я адчуваў тварам, голымi рукамi. У мяне пачалася iкаўка, я ажно ўздрыгваў ад яе, нейкая спазма перахапiла горла. Мной завалодала толькi адно жаданне - схапiць буханку. I я зрабiў бы гэта, дык ногi як прыстылi да падлогi.

Я не заўважыў, як падышоў да мяне пажылы, шырокi ў плячах барадач.

– Ты хто?
– спытаў ён.

– Я?
– Да мяне не даходзiла яго пытанне, я не разумеў, пра што ён пытае. Я паказаў на буханкi i сказаў: - Можна хлеба?

Стары i добры Парфёнаў - гэта быў ён - крануў мяне за плячо i падвёў да столiка, на якiм стаяў чайнiк, кубкi, а ў вялiкай мiсцы ляжаў нарэзаны тонкiмi скiбачкамi хлеб.

– Паеш, потым пагаворым.
– Ён налiў мне ў кубак салодкага гарачага чаю.

Хлеб, што быў у мiсцы, я з'еў увесь, выпiў два кубкi чаю, i ўсё адно ўсярэдзiне мяне смактала, смактала.

Хлеба больш мне Парфёнаў не падлажыў. Я зразумеў, што стары пашкадаваў не хлеба, а мяне. Часта ж было ў лагеры - навалiцца нейкi галодны зэк на яду, якая яму нечакана прывалiла, а там - заварот кiшак.

– Ну а цяпер пагаворым, - прысеў каля мяне Парфёнаў. Ён паспеў мяне, канечне, добра разгледзець, худога тонкага "фiцiля", з кашчавымi вузкiмi кiсцямi рук, i зразумеў, што нiякi я не пекар i замянiць яго не змагу. Таму ён i не наладзiў мне экзамену, як звычайна наладжвалi такiм самазванцам, як я. Загадвалi, напрыклад, узяць тапор i пасячы ў карыце муку, маўляў, зляжалася. Той браўся сячы, i яго адразу ж праганялi. А Парфёнаў распытаў, хто я, адкуль, за што судзiўся.

Я чэсна яму расказаў пра сябе, сказаў, што я зусiм дайшоў, i папрасiў яго пакiнуць мяне на пякарнi хоць на тыдзень.

Ён паварушыў губамi, вылаяўся - не ў мой адрас, а проста так, сказаў:

– Значыць, ты - контрык, агiтчык.

– Нiякi я не контрык.

– Не апраўдвайся, - сказаў ён неяк злосна, - яны ўмеюць рабiць гэта добра.

"Усё, - падцiснула сэрца чорная туга, - прагонiць. Ну буханку ж дасць з сабою?"

– Лады, распранайся i надзявай халат, - пачуў я голас пекара праз бразгат формаў, патрэскванне агню ў печы, стук лапаты. Пачуў i не паверыў.

I я застаўся працаваць на той пякарнi. Працаваў там усю зiму - самую страшную i цяжкую пару для зэкаў. Палiў у печы, насiў ваду, мыў дзежы, грузiў буханкi, цягаў мяхi з мукой. Я прагнаў голад, я быў сыты, акрэп, твар мой неяк адразу пакруглеў, плечы ўшыркi раздалiся.

У пачатку сакавiка Парфёнаў вызвалiўся. Галоўным пекарам стаў не я, а другi пекар, я застаўся ў таго пекара памочнiкам. Пекарскай прамудрасцi я ўжо навучыўся i сам мог выпякаць хлеб.

Развiтаўся я з Парфёнавым са слязьмi, не мог iх утрымаць. Я абняў яго, ён паляпаў мяне па плячы, сказаў:

– Трымайся, контрык. А цябе я ўзяў таму, што ты - не блатар, не шпанюк.

Ён выйшаў за вароты, а я стаяў каля вахты i махаў яму, махаў свайму ўратавальнiку. I тады, i цяпер я ўпэўнены, што калi б не трапiў у пякарню, то зiму тую не перажыў бы, загнуўся б.

Кажуць, што ў чалавека бывае ўсё, што яму трэба, толькi

не ў патрэбны час. У мяне якраз у пару тады атрымалася з маiм уратаваннем. Вiдаць, усё ж ёсць Бог, i ён мне памог. Разам з Парфёнавым.

ГУЛЬНЯ Ў КАРТЫ

У лагеры, акрамя начальнiкаў, уладу маюць над зэкаўскай масай i блатары-рэцыдывiсты. Гэтая блатарская поскудзь i бярэ верх над "фраерамi" палiтычнымi i бытавiкамi ўсюды: у лагпунктах, бараках, на этапах, перасыльных пунктах. Блатары спаяны, арганiзаваны, дзейнiчаюць дружна. У iх ёсць свая блатарская iерархiя. I яшчэ ў iх не iснуе чалавечых маральных межаў. Пры любым непаслухмянстве главар блатароў пахан можа забiць, пакалечыць таго, хто не паслухаўся, або загадаць гэта зрабiць сваiм памагатым. Гэтых нелюдзей у лагерах я пабачыў даволi. За iмi - забойствы, разбойныя нападзеннi, згвалтаваннi, крадзяжы, многiя з якiх засталiся следству невядомыя. За сваё жыццё яны нiдзе сур'ёзна не працавалi, не маюць працоўных прафесiй. У лагеры яны не ходзяць на агульныя работы, хоць фiзiчна здаровыя i iм прызначана ЦФП цяжкая фiзiчная праца. Яны або займаюць нейкiя пасады ў лагернай абслузе, або прымушаюць брыгадзiраў пад пагрозай смерцi запiсваць iм норму.

Людзi яны, як правiла, з жывёльна-прымiтыўнымi iнтарэсамi. Мары iх выбрацца на волю, каб зноў пагуляць, паразбойнiчаць, шыкануць, а там зноў не страшна вярнуцца ў турму i лагер. Судзiмыя яны неаднойчы, i калi б некаторым сплюсаваць вынесеныя iм прыгаворамi тэрмiны, то жыцця б не хапiла iх адбыць. У нашым бараку нейкi час жыў злодзей-рэцыдывiст, у якога было ажно дзесяць прозвiшчаў, - столькi разоў ён судзiўся пад такiмi прозвiшчамi. I калi часам на праверцы яго выклiкалi, ён ужо завучана адтарабаньваў усе свае прозвiшчы Яфiмаў, ён жа Салаўёў, ён жа Мiсюк, ён жа Барадулiн, i гэтак далей.

Любiмыя заняткi ў iх - гульня ў карты, пiць чыфiр, слухаць "романы", якiя iм расказвае нехта з "фраераў".

I тады, у свае лагерныя гады, i цяпер я лiчыў i лiчу, што гэтыя блатары не маюць права жыць нават у лагеры. Iх трэба знiшчаць фiзiчна. Грамадства вельмi шмат цярпела i церпiць ад iх. Яны небяспечныя не толькi тым, што ўчыняюць цяжкiя злачынствы, забiваюць, калечаць, гвалтуюць, крадуць, але i тым, што перадаюць свой вопыт, лад жыцця, мараль iншым, у асноўным маладым, уцягваючы iх у сваю злачынную сферу.

Пiсьменнiк з вялiкiм лагерным стажам Варлам Шаламаў у сваiх "Нарысах злачыннага свету" вельмi пераканаўча расказаў аб гэтай дрэнi. Сарваўшы маску рамантыкi з блатарскай поганi, ён прыйшоў да цвёрдага вываду: погань гэта не мае права на жыццё.

Сапраўды, ну як можна пакiнуць у жывых, скажам, бандыта, якi забiў некалькi чалавек на волi, а потым учыняе забойства i ў лагеры?

Я нiяк не разумею тых людзей, большасць з якiх належыць да творчай iнтэлiгенцыi, што нядаўна раптам паднялi ў друку, па тэлебачаннi i радыё кампанiю аб гуманiзацыi ўмоў для асуджаных за любое злачынства i аб тым, каб адмянiць смяротную кару нават за забойства. Што гэта - поза, рысоўка, спроба паказацца гэткiмi добранькiмi гуманiстамi, каб набыць аўтарытэт сярод пэўнай часткi грамадства? Думаю, што гэта - поза. Ну цi ж маральна пакiдаць у жывых забойцу трыццацi жанчын, якога нядаўна судзiлi ў Вiцебску? Зыходзячы з якiх маральных разлiкаў яго трэба пашкадаваць i не расстрэльваць? Больш таго, захаваўшы яму жыццё, перадаць потым на ўтрыманне дзяржавы, якая павiнна яго кармiць, паiць, адзяваць, лячыць. Наконт гуманiзму да злачынцаў добра напiсаў Дастаеўскi: "Той, хто шкадуе забойцу, не шкадуе яго ахвяру".

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Монстр из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
5. Соприкосновение миров
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Монстр из прошлого тысячелетия

Кадет Морозов

Шелег Дмитрий Витальевич
4. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.72
рейтинг книги
Кадет Морозов

Начальник милиции

Дамиров Рафаэль
1. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции

Доктор 2

Афанасьев Семён
2. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 2

Теневой путь. Шаг в тень

Мазуров Дмитрий
1. Теневой путь
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Теневой путь. Шаг в тень

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

На границе империй. Том 10. Часть 6

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 6

Сонный лекарь 6

Голд Джон
6. Сонный лекарь
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сонный лекарь 6

Тринадцатый VII

NikL
7. Видящий смерть
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Тринадцатый VII

Барон Дубов 4

Карелин Сергей Витальевич
4. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 4

Служанка. Второй шанс для дракона

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Служанка. Второй шанс для дракона

Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Гаусс Максим
6. Второй шанс
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прапорщик. Назад в СССР. Книга 6

Начальник милиции. Книга 6

Дамиров Рафаэль
6. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 6